Князь-карась

Князь-карась

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
29.28 МБ
Бацька адразу
пайшоў у кладоўку: — Трэба паставіць, — сказаў, — мышалоўку. Каб гэта госця
не грызла, не крала Hi макаронаў,
ні сыру, ні сала. Мышка, аднак,
абыходзіла лоўка Падрыхтаваную ёй мышалоўку.
Янка прыдумаў
тады ёй праверку I палажыў,
як прынаду,
цукерку.
Мышка чамусьці яе не кранула, Весела хвосцікам Янку вільнула.
Можа, яна не крадзе тут нічога, Толькі хвастом
падмятае падлогу?
Янкава маці ў бальніцы ляжала, Добрая мышка...
памочніцай стала!
Бацьку і сыну абодвум нялоўка...
Зноў у кладоўцы ляжыць мышалоўка.
АНТОН-РАЗУМНІК
Разумны гэтакі Антон — Бацькам дзясяткі носіць ён. Пра што ў яго хто ні спытае, На ўсё адказы хлопчык мае.
Салідна ён сябе паводзіць, He бегае зусім, а ходзіць. Хада павольная такая — Ад думак галава цяжкая.
Антону й ноччу дрэнна спіцца, Бо думку празяваць баіцца. Як раптам з’явіцца яна, А ён заснуў... Бяда адна!
Усім, хто просіць, дасць ён рады,
Аднак не вельмі хлопчык рады...
А можа, ён таму і сумны, Што не па ўзросту
стаў разумны?
Вясёлая дзяўчынка Ала Антону выйсце падказала: — Раз думкі галаву
займаюць дужа, Перакладзі іх лепш
у ранец, дружа!
КААЮЧЫ ДАВРАДЗЕН
Загадкі
ЦЫРКАЧ
Ён стаіць на коле На адной назе. Можа ўрок у школе Цыркавой ідзе?
Толькі кола тое
He бяжыць — ляжыць.
Што ж яно такое?
Хто на ім стаіць?
ігээ^д і пуінеігэ^

КАЛЮЧЫ ДАБРАДЗЕЙ
Хоць ён зброю мае — пікі,
Дабрадзей, аднак, вялікі.
Выпадкова як наступіш, Вось тады павойкаць мусіш.
жжод
РУЧНАЯ МЫШКА
vxmruv юэнсітйо^ uiw^ Q
To ёй хвост
прышчэміць крышку,
О
Ha стале пісьмовым з мышкай Першакласнік Стась гуляе.
To далонню прыціскае.
Церпіць гульні мышка тая.
Пад рукой сядзіць хлапечай, Як прывязаная
нечым.
He крыўдуе, не ўцякае...
Што ці хто яна такая?
МАХАЛЬНІК
Шпарка
крыламі махае,
Ды ніколі...
не ўзлятае.
xvduivg
«СМАЧНАЯ» ГАРА
Стаіць сярод луга духмянай гарой.
Ён так даспадобы
кароўкам зімой!
ЦЯРПЛІВЫ
ПРАЦАЎНІК
На спіне
ён горы носіць, А піць-есці
рэдка просіць.
пнээ somj
pcnugdag
ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Яна
спачатку ў полі
спее,
А пасля
ў каструлі
млее.
Ў назве
літару
адкінь —
I нырай
адчайна
ў плынь!
mined— vxhcdj
ДВА Ў АДНЫМ
Ты падумай, галава:
Ў адным слове — розных два. Прачытаўшы злева, справа, Зразумееш, у чым справа.
* * *
Ён ахоўнік. Злы, суровы
I брахун адначасова. Разам з тым, скажу адразу, Ён — даўгі адрэзак часу.
дог — го^
* * *
HOD — ЭОЦ
dno — oihj
На стале перад табою Каша ў місачцы гарою, Пачастунак ад каровы... I — сняданак твой гатовы!
* * *
Ноччу ён сапе, бывае. Нават спаць перашкаджае.
Хоць і розныя то рэчы, Ды сышліся тут дарэчы.
* * *
Спачатку ўспомні
хатнюю істоту, Якую лашчым мы
заўжды з ахвотай.
Наадварот
імя яе чытай:
Што выйдзе, тое
пальцам не кранай!
хош — uioyj
сіш — >mj
ЯК HI ЧЫТАЙ...
шптг[ gog
«СОНЯ»
Спіць зімою доўга ён, Бо пра мёд ягоны сон.
* * *
Па дне азёр і рэк вандруе ён.
1 хоць яму высока да варон, Імя яго перакруці, аднак, I ён варонай адгукнецца. Так?
Зусім не рэдкія ў прыродзе, Ёсць дзве расліны ў агародзе.
3 канца іх назвы прачытаеш
I зноўку... тое ж атрымаеш!

ЗАНЧЫКАВЫ ІМЯНІНЫ
Усмешкі-пацешкі
АДКУЛЬ
БЯРУЦЦА БАЦЬКІ?
Цягне Вовачка руку — Ён такі цікаўны: — Разабрацца не магу Я ў адным пытанні.
Нас, малых, буслы нясуць Нашым мамам, таткам, А дарослых дзе бяруць? Для мяне — загадка!
0
О ° хр о
ДОБРЫ РЭКС
Рэкс мой добры — цераз край: Хоча ў дружбе жыць і міры. Толькі скажаш: «Лапу дай!», На спіну ён брык: трымай... He адну, а ўсе чатыры!
ЗАШТО УКАРАЦІЛІ ЛЮТЫ
Мароз, завеі, дзень малы, Насы прастуджаныя, глоткі He лютаваў каб месяц злы, Укарацілі яго продкі.
ПАШКАДАВАЛА...
Анюта з мамаю штодня Гуляе раніцай у скверы. Аднойчы ўбачыла яна Маленькага ў калючках звера.
I тут, здаецца, ні з чаго Дала слязам Анюта волю: — Завошта, мамачка, ў яго Іголак столькі укалолі?
НАЧНЫ СЕРЫЯЛ
Рыгорка часта бачыць сны. Заўсёды ён да іх ахвочы. Замест кіно яму яны — Нібыта серыял начны... Ну хоць ты
не расплюшчвай вочы!
МОДНІЦА
Стаць модніцай хацела кураня, Ды толькі мода гэта... ў чым яна? Каб нештачка сваё у моду ўнесці, Чубатка стала... міні-яйкі несці!
ДЗЕ ВАЛАСЫ?
ДЗЕД-БЯЗМЕНАСМЕН
HOC I АКУЛЯРЫ
— Дзед наш рыначнікам стаў! Горда Стась сябрам сказаў. — Кожны тыдзень на базар Носіць з дачы ён тавар. А з сабой бярэ бязмен... Дзед у нас — бязменасмен!
— Дзе валасы згубіў ты, дзед? Пытанне дзеда не абразіла. Смяецца ён: — Прапаў іх след. Зусім, унучак, павылазілі.
— To ў бабы вылезлі яны: Да самых плеч аж паспускаліся.
Твае ж, дзядуля, — не мані! У бараду ўсе перабраліся.
Hoc міжволі
стаў ахвярай
Гэтых хітрых
акуляраў, Што вачам
аддана служаць,
Берагуць іх, з імі дружаць.
Так спрадвеку павялося,
Што сядзяць яны...
на носе.
Hoc цярплівы,
нос харошы, Моўчкі цягне
сваю ношу.
Ды злаваць
няма прычыны: Ён з вачамі —
твар адзіны!
ЗАЙЧЫКАВЫ ІМЯНІНЫ
Куртаты хвост у зайчанят, А вушы — надта ўжо даўгія. Таму й спытаў у таты Гнат: — Чаму яны растуць такія?
А тата кажа: — Чалавек Дзень нараджэння год чакае, Ну а ў касых — кароткі век, Чакаць ім часу не хапае. Таму ўрачысты дзень такі Яны штомесяц адзначаюць, А каб раслі хутчэй, бацькі
ПАЛАХЛІВЫЯ БАЦЬКІ
Хоць малы яшчэ Лявон, Спіць адзін у ложку ён. Тата ж з мамаю, відаць, Па адным баяцца спаць, I таму ў іх, лічыць сын, Ложак на дваіх адзін. Можа, ім прапанаваць Да сябе Лявонку ўзяць?
ПЕСІМІСТ I АПТЫМІСТ
Брат малодшы ледзь не плача: «Пасля дня зноў ноч, няйначай...» Брат старэйшы папраўляе: «Пасля ночы дзень бывае!»
ПРА РЫЖЫХ
Рыжы ранак надыходзіць, Сонца рыжае ўстае I далонню рыжай водзіць
Па зрыжэлай скрозь траве.
Выйду з ценю на паляну — Сонца хай не абміне.
3-пад рукі ўгару я гляну: Лашчы, рыжага, мяне!
ДЗВЕ СЯСТРЫ
У мяне сястра адна,
I таму крыху шкадую, Што ўсяго адна яна — Добра б мець яшчэ такую!
Сумаваў употай я:
Што рабіць з такой бядою?
Аж пакуль сястра мая
Ды не стала... медсястрою.
Памагла яна бацькам Хутка вылечыць хваробы.
На сабе я зведаў сам, Што сястрычка — лекар добры!
He хварэю болып нічым, Кінуў дрэнныя прывычкі, Ды галоўнае не ў тым... — У мяне, — кажу я ўсім, — Стала дзве цяпер сястрычкі!
БЯССОНШЦА
Андрэй не любіць доўга спаць, Хоць пяць гадоў малечы.
Гатовы й ноччу ён гуляць: Характар жа ў яго — хлапечы!
Усё заснула за акном.
Андрэй не спіць і кажа маці: — Навошта сонца свеціць днём, А не ўначы, як цёмна ў хаце?
ВЕТРЫК-МАСТАК
Казкі
ЦЫП-ЦЫП I ЖОЎЦІК
Кожную раніцу Жоўцік выходзіў з маці на прагулку. У яго было бесклапотнае, шчаслівае жыццё. Маці лавілаяму казюрак, здабывала чарвячкоў, клікала, знайшоўшы смачнае зярнятка. Калі рабілася холадна ці з’яўлялася небяспека, загадвала: «Ко-ко, да мяне!» — і прыўзнімала крыло. Жоўцік прытуляўся да маці, соладка жмурыўся і засынаў. А пасля сну яму хацелася дурэць і бегаць.
Падчас адной прагулкі Жоўцік убачыў за высокай металічнай сеткай мноства такіх жа, як ён, пісклят. Ён пачакаў маці, і яны разам пачалі разглядваць жоўтыя, белыя і шэрыя камячкі. Нарэшце ад чародкі куранят аддзялілася адно і падышло да сеткі. Кураняты доўга глядзелі адно на аднаго.
— Мяне завуць Жоўцік, — прадставіўся госць. — А цябе як?
Кураня бездапаможна азірнулася, нібы чакаючы падказкі, потым, успомніўшы нешта, абтрэслася і важна прамовіла:
— Цып-цып я.
Здзівіўся Жоўцік, але прамаўчаў. Ці мала якія імёны бываюць. Потым ён паказаў на курыцу:
— Гэта мая мама... А твая дзе?
Цып-цып не ведаў, што адказаць, і нахіліўся, быццам убачыў на зямлі казюрку.
Тым часам высока ў небе з’явіўся каршун. Ён выплыў бясшумна, нібы пірацкі паруснік, і плаўна пайшоў па крузе.
— Ко-ко, да мяне! — занепакоілася курыца.
Жоўцік кінуўся пад выратавальнае крыло. А Цып-цып разгубіўся, не ведаючы, што рабіць. I раптам гучна паклікалі:
— Цып-цып-цып!
Пасярод двара стаяла жанчына і склікала куранят. Гэта была птушніца. Цып-цып з усіх ног кінуўся да яе. Жанчына падхапіла яго на бягу і ўзняла высока на руках, як узнімае маці дзіця. I хоць небяспека пагражала менавіта зверху, Цып-цып нават не зірнуў у неба. Яму было зусім не страшна. Забіўшы крыламі, ён закрычаў:
— Глядзіце, вось якая ў мяне мама!
Ах, як шкада было, што Жоўцік схаваўся пад крыло і нічога не бачыў!
САМЫ-САМЫ СМАЧНЫ ЯБЛЫК
Каля хаты, у якой жыў хлопчык Антось з бацькамі, быў невялікі сад. У ім раслі яблыні розных гатункаў. Тата Антося так падабраў іх, каб яблыкі былі ўсё лета і восенню. Сын ax-
вотна дапамагаў бацьку даглядаць сад. Разам з ім паліваў, бяліў
і падкармліваў дрэвы. Аднойчы ён пацікавіўся:
— Тата, навошта яблыні трэба падкармліваць — яны ж есці не просяць? Ты іх прымушаеш, як і мяне, есці нейкую крупча-
стую кашу.
— Яны і піць таксама не просяць, — тлумачыў бацька. —
Яблыні ж гаварыць не ўмеюць. Але падкормка ім падабаецца.
•Яны за гэта потым шчодра аддзячаць, зразумеў?
Антось пагаджаўся з татам. Ён ведаў некалькі яблыневых «дзякуй». Гэта— прахалодны цень у летнюю спякоту,
калі так прыемна паляжаць пад разгалістым дрэвам на траве. А вясновая квецень! Штодня па некалькі разоў ён любаваўся бела-ружовым уборам саду. 3-за цвету зусім не было бачна лісця, і здаля белыя купы дрэў нагадвалі воблакі, якія селі адпачыць каля іхняй хаты. Калі ж Антось падыходзіў бліжэй, сад раптоўна пераўтвараўся ў зімовую казку. Квітнеючыя галінкі і пабеленыя ствалы, здавалася, скрозь аблеплены пушыстым снегам. Такое з многімі дзецьмі бывае: летам яны крыху сумуюць па зіме, а зімой — па леце...
Ці адчувалі яблыні дабро і ласку людзей? Так, адчувалі. Яны чулі ўсе харошыя словы, якія ім гаварылі, і нават адказвалі, толькі на сваёй, яблыневай мове. Асабліва ім падабаўся Антось. Калі хлопчыку карцела паспытаць зялёныя, недаспелыя яблыкі, дрэвы пачыналі трывожна шапацець і вышэй падымалі галінкі, каб ён не дастаў іх.
— Дурненькі, іх жа нельга есці, яшчэ жывот забаліць, — казалі яблыні адна адной. Затое пазней, калі паспявалі яблыкі,
яны, нібы рукі, працягвалі да Антося свае галінкі з самымі лепшымі пладамі.
Першай частавала хлопчыка невысокая разгалістая яблыня ранне-спелага гатунку, якую ўсе называлі «костачкай». Яе
37
яблыкі — дробныя, цвёрдыя і зялёныя, з рэдкімі чырвонымТ палоскамі, выглядалі не вельмі самавіта. Калі ж Антось надкусваў костачку, салодкі сок напаўняў рот. Звычайна хлопчык зрываў некалькі яблыкаў і з’ядаў іх, стоячы пад дрэвам. Тут яны здаваліся яму болын смачнымі. Антось з асалодай еў іх і раз-пораз паўтараў: