Князь-карась

Князь-карась

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
29.28 МБ
Баба Наста пагладзіла ўнука па галаве і сказала:
— Так заўсёды сустракаюць дарагіх гасцей — хлебам і соллю.
УЮН НА БУКСІРЫ
Невялікая плаціна перагарадзіла рэчку. На вадазліве ляжалі змацаваныя скобамі шпалы. Вада пакрывала плаціну менш чым на паўметра, але плынь была даволі моцнай. Гэта адчувалася па кусціку нейкай рачной травы, які прырос да заімшэлай шпалы. Міхась залюбаваўся яго зелянінай, болын яркай, чым у ранняй красавіцкай траўкі.
He прыкмеціўшы, акрамя кусціка, нічога цікавага, хлопчык збіраўся пайсці, як раптам на воднай дарожцы мільгануў уюн. Няйначай зазяваўся і яго падхапіў паток. Уюн, аднак, імгненна павярнуўся супраць цячэння і з усяе сілы заюрыў хвастом. Ён павольна набліжаўся да краю плаціны, але неўзабаве стаміўся, і прысмактаўшыся да асклізлай шпалы, замёр. Потым уюн паспрабаваў пераадолець плаціну яшчэ раз. Тугі струмень зноў падхапіў яго, і ён ледзь паспеў кінуць «якар» на тым жа месцы.
Прайшло некалькі хвілін. Для новага рыўка ўюну, відаць, не хапала сіл. Тут Міхасю трапіў на вочы гладкі, доўгі, на палец таўшчыні прут. Ён узяў яго і пачаў асцярожна набліжаць да ўюна...
Кажуць, той, хто топіцца, за саломіну схопіцца. Так і ўюн. Крыху счакаўшы, ён прысмактаўся да прута. Міхась асцярожна
«павёў» яго супраць цячэння. Неўзабаве ўюн апынуўся па другі бок плаціны. Ён адразу пайшоў на глыбіню і нават не зірнуў на
свайго памочніка. Ды Міхась і не чакаў удзячнасці: казачная залатая рыбка, а звычайны ўюн.
КАМАРЫНАЕ ТАВАРЫСТВА
Аднойчы красавіцкім днём Волечка ўбачыла «талаку» маладых камарыкаў. Яны былі слабыя,
гэта ж не
за акном бесталко-
выя і, здаецца, дрыжалі ад холаду. Дзяўчынцы стала шкада іх, і яна расчыніла акно, каб даць ім схавацца ад ветру. 3 усіх камарыкаў толькі некалькі заляцелі ў пакой. Астатнія ж упарта «таўклі мак». Рэдкія парывы ветру падхоплівалі іх і кідалі на шыбы. Волечка чула нават жаласлівы піск. Процістаяць ветру камарыкі не маглі, але як бы далёка не раскідвала іх, яны тут жа збіраліся ў кучу.	S
To былі першыя ўрокі камарынага таварыства. Маленькія істоты спяшаліся прайсці гэту навуку— ці доўгі камарыны век — і змагаліся з ветрам. Волечка знала, што праз нейкі час пачне ругаць гэтых дакучлівых істот, але цяпер назірала за імі з сімпатыяй і спачуваннем.

БЯЗДОМНІЦА
Да пачатку кінасеанса заставалася яшчэ паўгадзіны, і я зайшоў у парк. Быў халаднаваты кастрычніцкі вечар. На адной 7 з лавак я ўбачыў маладую жанчыну. Непадалёку ад яе сядзела кошка. Я сустракаў яе тут і раней: то была кошка-бяздомніца. Хто ведае, як усё атрымалася... Гаспадары маглі з’ехаць з кватэры і
забыцца на старую мурку, а з новымі жыльцамі яна не паладзіла, ці ў іх ужо была свая кошка. А можа, яна жыла з добрай, ціхай бабуляй, пакуль не засталася адна. Ці нарадзілася дзе-небудзь на Qгарышчы, ды так і не мела ніколі свайго прытулку...
Пра бяздомніцтва нагадваў яе даволі адзічэлы выгляд, нячэсаная поўсць. У кошкі былі худыя, доўгія, нібы ў ганчака, ногі, але заморкам яе не назваў бы. Летам у парку вадзіліся мышы, заставаліся, відаць, аб’едкі— сям-там валяліся ў кустах бутэлькі.
Я стаў назіраць за кошкай. Прылізаўшы на баку шэрстку, ( яна пазяхнула, пацягнулася, потым паслініла лапу і пачала свой вячэрні «намаз»... Раптам узмацніўся вецер. Сырая лістота пасыпалася на зямлю, трапляючы на спіну кошкі. Яна страсянула іх, але два лісты засталіся на карку. Кошка ўстала, выгнула спінку, і нечакана яе скаланула ўсю, як здараецца са старымі, калі іх Q раптам кідае ў дрыжыкі. I гэтак няўтульна зрабілася ёй на душы, гак захацелася дамашняй цеплыні, так недарэчна, мабыць, прыгадалася пяшчотнасць гаспадыні, што яна, павагаўшыся крыху, W накіравалася да жанчыны.
'0 Кошка не адважылася падысці адразу, а спачатку залезла пад лаву. Потым вельмі асцярожна, нясмела прытулілася да жаночай нагі і ледзь-ледзь пацёрлася аб яе бокам. Жанчына здрыганулася і, убачыўшы кошку, адпіхнула
'*^Ьяе абцасам. Кошка прыняла штуршок за належнае, але не адышла, села побач, нібы ёй было цяплей каля ног. А жанчына заспяшалася, схапіла сумку і ўжо на хаду сказала:
— Вось бадзяга, каўбасу пачула!
S Ад яе слоў на душы застаўся прыкры } асадак. He адчула жанчына, што каўбаса тут зусім ні пры чым...
восы
Толькі-толькі пачалася вясна. Яшчэ і кветак няма, і трава нядаўна з’явілася, а матылі ўжо радуюць вока. Слабыя, вялыя, быццам пасля хваробы. Восам таксама, відаць, не церпіцца на свет з’явіцца: іх жа салодкае жыццё чакае! Вось толькі памыліліся яны з прагнозам. Раптам пахаладала, зацерушыў снег. Спыніліся, застылі ў бярозах сокі. Коцікі вербалозу не хацелі распранаць і скідваць свае шалупінкі-дублёнкі. Шпакам, жаўранкам і тым было цяжка, але выручалі іх дзюбкі ды лапкі. А восы? Нацярпеліся яны гора. Ад голаду, холаду загінула шмат. Найбольш кемлівыя ў норы, цяпліцы, аранжарэі схаваліся. Перачакалі непагадзь, а потым зноў на волю павыляталі.
I вось што я аднойчы ўбачыў... Нясе дзяўчынка перад сабой букет нарцысаў. Радасная, шчаслівая. Можа, бабулю ідзе віншаваць з днём нараджэння? Hoc яе ў жоўтым пылку — зрэдку нарцысы нюхае. А ля букета дзве асы завіхаюцца. He прагнала іх дзяўчынка ад кветак, пашкадавала... Раптам, адкуль яна толькі ўзялася, напаўзла хмара, узняўся вецер, пайшоў дождж. Што ж цяпер будзе з восамі? Гляджу, сядзяць сабе хоць бы што! Аказваецца, дзяўчынка парасон раскрыла. У адной руцэ парасон трымае, а ў другой — нарцысы з восамі.
Ішоў дождж, а мне ўтульна, цёпла зрабілася на душы. Напэўна, як восам у букеціку.
СМАРЧОК
Ледзьве прыгрэе сонца — яго грыбніца, нібы на дражджах, пачынае расці, пузырыцца, пакуль не выльецца ў мудрагелістую
форму. Калі не выйшаў смарчок у стройнага франта з элегантнай шапкай, дык толькі з-за паспешлівасці жыць, быць на зямлі першым. I хоць яму далі крыху зняважлівую назву — смарчок, колькі захаплення і радасці прыходзіць да грыбніка, які яго раптам знойдзе! Несамавіты выгляд смарчка акупляецца «наварыстым» грыбным пахам.
3 усіх грыбоў ён нараджаецца першы. Разумнік. Нездарма ў яго так многа звілін на шапцы.
ПЯСТУН
Ну і далікатныя ж гэтыя махавікі! Ледзь дакрануўся — на скуры сіняк ад пальцаў. Хоць і грыб, а ўсё ж непрыемна неяк. Таму сарваў — і ў кошык адразу.
He дай Бог, была б у людзей такая скура!
ЯК ЧАРОМХУ Ў ЯР САГНАЛІ
Калі бачу белыя кусты чаромхі на дне глыбокіх, змрочных яроў, мне робіцца ніякавата. Няўжо яна тут сама пасялілася? Любіць чаромха пакрасавацца на сонечных, адкрытых мес-
цах: і цвету больш, і ягады спеюць лепш. Ды людзі, відаць, прымусілі... Убачаць прыгажуню там, дзе лягчэй дастаць, і давай абломваць. I так — з году ў год, аж пакуль не згоняць уніз. Пачне яна зноў наверх выбірацца, ды дзе там — чалавек мацнейшы. Так і адседжваецца па ярах.
I ўсё ж не здаецца, супраціўляецца чаромха чалавеку. Захоча нехта букет наламаць, схопіць галінку, круціць, гне — адарваць не можа. А пацягнецца да яе губамі, каб перакусіць — і адчуе ўсю накопленую чаромхай горыч.
МААЕНЬКІЯ ХІТРУНЫ
Жартаўлінкі
ДАЛАНЁЙ НЕПТУНА
Неяк ляжу на марскім пляжы, заплюшчыў вочы, загараю. Вакол ціха... Чуваць толькі рокат хваль, што рытмічна сцёбаюць бераг. Раптам нейкая жанчына пачала незадаволена выказваць штосьці свайму сыну. А малы, відаць, упарты — усё па-свойму робіць. Нарэшце скончылася матчына цярпенне:
— Вось я табе зараз...
Кароткая вазня, плёсканне вады, і вось я чую, як маці лічыць:
— Раз, два, тры...
— Я павярнуўся... і ледзь не рассмяяўся. Жанчына, стоячы ў вадзе, заціснула неслуха між кален, а набягаючыя хлёсткія хвалі з поспехам замянілі матчыну далонь. А сынок, відаць, быў рады, што маці ў гэтай далікатнай справе звярнулася за дапамогай да Нептуна. Што ні кажы, прыемнае пакаранне!
ХТО БОЛЬШ злосны?
Насця збіралася пайсці з цёцяй Ленай у цырк. Цёця Лена паклала ў сумачку манікюрны набор. Насця ўбачыла нажнічкі і запыталася:
— А навошта ты бярэш іх у цырк?
— Буду львам кістачкі на хвастах абразаць, — пажартавала цёця.
— Ой, мама, — ледзь не заплакала Насця. — He пускай цёцю Лену да львоў. Яна вельмі злая сёння!
СЛАБЫ ЗРОК
Перагарнуўшы старонкі дзённіка, настаўніца здзіўлена звярнулася да трэцякласніка Міхася:
— Чаму твая маці не заглядвае ў дзённік? За цэлы месяц — ніводнага роспісу!
— А ў яе вочы баляць.
— Што, яна табе так і сказала?
— He, яна так сёння майму бацьку казала: «Не магу цябе бачыць, не магу цябе бачыць!»
МАЛЕНЬКІЯ ХІТРУНЫ
Міхась і Зося — брат і сястрычка. Яны добра сябруюць, вельмі любяць тату і маці, хоць іншы раз і засмучаюць іх сваімі паводзінамі. Цяжка з імі бацькам. Праўда, Міхась і Зося лічаць, што ім таксама нялёгка: туды не хадзі, гэта не рабі... Кожны крок пад кантролем. Хіба гэта жыццё!
Аднойчы пасля чарговай сур’ёзнай сямейнай размовы брат і сястра доўга шморгалі насамі, давяраючы адзін аднаму свае крыўды. I тут Міхась прапанаваў:
— Ведаеш што? Давай падзелім бацькоў: ты будзеш слухацца маці, а я — толькі тату. Усё лягчэй будзе!
СКАРГА ВЫХАВАЦЕЛЯ
Пецьку тры з палавінай гады, а яго малодшаму брату — два. Калі яны, штосьці не падзяліўшы, пачыналі спрачацца, іх сястра — першакласніца Лена— спачатку спрабавала ўтаймаваць братоў,
а потым разводзіла рукамі і з адчаем скардзілася маці:
— Сапраўды: што стары, што малы — ніякай розніцы!
СКЛАДЧЫНА
Волечка знайшла сваю
бірачку, тую самую, з раддома.
— Мама, што гэта?
— Ведаеш... Зусім-зусім маленькая ты была вельмі падобнай на іншых дзяўчынак. А гэту бірачку прывязалі да тваёй ручкі, каб не зблытаць цябе з іншымі.
— А што, у мяне не было тады імя?
— He было.
— Мм... А як мяне ўсё ж такі звалі?
— Проста дзяўчынка.
— А што я тады рабіла?
— Ляжала ў калысцы.
— I чакала, хто мяне купіць?
— Ну, так.
— А шмат я каштавала?
— Шмат.
— Ты мяне з авансу купіла?
— He помню. Здаецца, з авансу.
— Без рэшты?... I тут жа: — Мама, а давай купім хлопчыка.
— Волечка, хлопчык вельмі многа каштуе.
— А мы ў складчыну купім. Я разаб’ю сваю капілку, хочаш?
САМА ВІНАВАТА
Дзве малыя сяброўкі дзеляцца навінамі двара.
— Зінка плача, што ў інстытут не прайшла...
— А хто яе прапусціць, калі яна не той білет узяла — сама прызналася. Такая рассеяная...
ПРЫМАДОН
— Мая маці балерына, — хвалілася Зося сяброўцы. — Толькі як наскачацца на рэпетыцыі, дык у яе потым галава баліць. Адзін гэты... прымадон дапамагае.