Князь-карась
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 96с.
Мінск 2011
— Чуеш, костачка? Твае яблыкі — самыя лепшыя, самыя смачныя!
Яблынька аж замірала ўся — ніводны лісцік не шалахнец-і ца — ад радасці і замілавання. Яна слухала апетытны хрумст яблыкаў на хлапечых зубах і лавіла кожнае слова свайго «дэгустатара». Калі ж Антось, сарваўшы некалькі костачак для сяброў, нарэшце адыходзіў, яблынька радасна шапацелашаптала суседнім дрэвам:
— Вы чулі? Mae яблыкі — самыя лепшыя, самыя смачныя!
Неўзабаве на костачцы не заставалася ніводнага яблычка. Гэта ж былі самыя першыя і самыя смачныя яблыкі!
Тым часам на суседнім дрэве паспяваў белы наліў. Антось хутка пратаптаў сцяжынку і да гэтай яблыні. Хлопчык падоўгу стаяў пад ёй, выбіраючы самыя прыгожыя плады. Ён прагна еў белыя, мяккія, лёгкія яблыкі і ўслых нахвальваў:
— Гэта самыя лепшыя, самыя смачныя яблыкі!
А яблыня замірала, працягвала яму свае галінкі: частуйся, хлопчык! Калі Антось адыходзіў, яна з гордасцю шаптала суседкам:
— Гэта мае яблыкі самыя лепшыя, самыя смачныя!
Пасля белага наліву, у канцы лета, з’явіўся штрыфель. Буйныя, чырвонапаласатыя, з мядовай жаўцізной, яблыкі можна было ўбачыць на дрэве здаля. Пераспелыя плады зрэдку зрываліся з галін і гулка шпокалі на сухую зямлю. Якраз такія ў першую чаргу любіў падбіраць Антось. Ён выціраў іх
38
х:
Яб штаніну і тут жа пачынаў есці. Штрыфель радаваў і здзіўляў хлопчыка сваімі памерамі, непаўторным смакам і такой незразумелай, але запамінальнай назвай. Праўда, як ні частавала яблыня Антося, ён мог з’есці не больш двух яблыкаў зараз. Аднойчы хлопчык удзячным позіркам акінуў высокае дрэва і з захаплённем сказаў:
— Вось дык штрыфель! Самыя лепшыя яблыкі— гэта штрыфель!
Яму так падабалася слова «штрыфель», што ён паўтарыў яго двойчы. I яблыня-штрыфель таксама не прамінула пахваліцца перад суседкамі:
— Чулі, што сказаў Антось? Самыя лепшыя, самыя смачныя яблыкі — гэта мае!
Неўзабаве наступіла восень. На летніх яблынях трымаліся апошнія плады, і пачало ападаць пажоўклае лісце. I толькі на антонаўцы не было яшчэ прыкмет восені. На ёй віселі зялёныя крамяныя яблыкі і сакавітае лісце. Антось зрэдку падыходзіў да дрэва, аглядаў яго, але нават не спрабаваў сарваць яблык: ведаў, што будзе кіслы. Да таго ж ён мог пакуль пачаставацца штрыфелем — скрыня з ім стаяла ў кладоўцы.
Раптам пачалася восеньская непагадзь з дажджамі, вятрамі, і шмат антонавак пападала на зямлю. Тады бацька з Антосем асцярожна паздымалі ўсе яблыкі і паклалі іх у скрыні з саломай.
— Няхай даспяваюць, — сказаў бацька і паставіў скрыні на гарышча.
Ішоў час. Антось забыў пра антонаўкі ў скрынях, а бацькі не спяшаліся іх даставаць. Толькі пад Новы год бацька палез на гарышча і вярнуўся з кошыкам духмяных яблыкаў Маці выбрала самы прыгожы з іх і падала Антосю. Гэта быў круглы, жоўты, нібы сонейка, яблык. На ім цямнелася мядова-празрыстая пляма. На дне яе Антось разгледзеў некалькі семак. Ён надкусіў
антонаўку якраз на месцы гэтан загадкавай плямы. Адчуўшы незвычайны смак, хлопчык з асалодай удыхнуў пах надкусанага gw яблыка, і ў яго ледзь не закружылася галава. Яму здалося, што
ён раптам трапіў у лета і апынуўся на любімай лясной паляне.
На адным канцы яе рос духмяны чабор, на другім было шмат чарніц, у цэнтры чырванелі суніцы, а на месцы вырубкі разрос-
J ся маліннік. Ягады нібыта паспелі ўсе разам, і Антось назбіраў іх поўную жменю, кінуў у рот, а закусіў... кісліцай. Вось такі смак быў у гэтага яблыка. Калі ад яго застаўся адзін хвосцік, хлопчык раптам звярнуўся да бацькоў:
— А ці ведаеце вы, што самы-самы лепшы яблык — антонаўка?
-— Мы-то ведаем, — з усмешкай адказаў тата. — Вось толькі сама яблыня пра гэта не ведае. He чуе тваіх слоў, бо спіць , t зімою. — Ён па-змоўніцку перасміхнуўся з маці: яны ўжо чулі гэткія прызнанні сына летам...
— А я, а я... разбуджу яе! — нечакана выкрыкнуў Антось /
і выбег на двор. Бацькі не пайшлі следам, а з цікавасцю сталі назіраць за сынам з акна.
Антось падбег да антонаўкі і паспрабаваў страсянуць яе. ( .
Яблыня ледзь здрыганулася, і з галінак пасыпаўся снег. Хлопчык абедзвюма рукамі абхапіў дрэва і, задраўшы ўверх галаву, пракрычаў:
— Яблыня, прачніся! Ты мяне чуеш? Твае антонаўкі— /
самыя-самыя смачныя! Самыя-самыя лепшыя! Р
3 яблыні ізноў пасыпаўся снег, і ў ягоным шоргаце Антось разабраў працяглае: «Чу-у-ю»...
Антонаўка сапраўды пачала прачынацца. Ёй толькі шкада
было, што суседкі-яблыні спалі і не чулі прызнання хлопчыка. Z*
40
КОМ-БЛІН I вожык
Гэта адбылося на Масленіцу. Адна маладая гаспадыня захацела пачаставаць свайго сынка блінцамі. На жаль, першы блін выйшаў комам. Гаспадыня так і назвала яго — Ком.
Ком-блін пакрыўдзіўся на гаспадыню і збег ад яе праз акно. Ён каціўся ўсё далей і далей ад дому. Каціўся па мокрым снезе, плёхаўся ў лужыны, аж пырскі разляталіся ва ўсе бакі.
Спыніўся Ком на ўзлеску, каб крыху на сонейку абсохнуць. Толькі ўлёгся на леташняе лісце, як побач нешта зашамацела. Ком убачыў чыйсьці кірпаты носік, які тырчэў з клубка, утыканага іголкамі. Жывы клубок пасунуўся бліжэй і смешна засоп носікам.
— Ты хочаш мяне з’есці? — насцярожыўся Ком.
— Не-е, я не галодны.
— А як цябе завуць?
— Я — Вожык. А ты хто?
— Блін. Але гаспадыня назвала мяне Комам і я збег ад яе.
Яны былі чымсьці падобныя адзін на аднаго. Пазнаёміліся бліжэй, разгаварыліся. I тут на ўзлесак выбегла ліса.
— Ой, — спалохаўся Ком. — Уцякаць трэба, a то ліса мяне з’есць.
— Пачакай, — сказаў Вожык. — Мы перахітрым яе. Давай зробім так...
I Вожык патлумачыў Кому, што трэба рабіць. Потым ён накалоў на іголкі пажоўклае лісце і залез пад куст ядлоўцу на схіле рова. Ліса не заўважыла Вожыка, бо не зводзіла вачэй з Кома.
— Я з’ем цябе, Калабок! —сказала яна і аблізнулася.
— Я не Калабок. Я — Ком.
— А мне ўсё роўна. Я зараз цябе з’ем.
Ліса хацела схапіць Кома, але ён раптам адскочыў на край рова і шмыгнуў пад куст. Ліса кінулася за ім. Потым адбылося тое, што прыдумаў Вожык.
Ён выскачыў з-пад ядлоўца, скруціўся ў клубочак і пакаціўся ўніз замест Кома. Ліса бегла следам і радавалася, што ў яе будзе такі смачны абед.
Нарэшце Вожык скаціўся ў роў і ліса дагнала яго. Калі ж яна паспрабавала адкусіць ад Кома кавалачак, вострыя іголкі адразу ўпіліся ёй у язык. Ліса заенчыла ад болю і кінулася далей ад бяды ў лес.
Вожык распрастаўся, скінуў з сябе лісце і крыкнуў наўздагон лісе:
— На чужы каравай рот не разявай!
Ком выбраўся з-пад куста і падкаціўся да Вожыка.
— Дзякуй, дружа, — сказаў ён. — Уратаваў мяне ад лісы. Чым жа цябе аддзячыць?
Ком падумаў хвілінку і раптам прапанаваў:
— Давай, адшчыкні ад мяне кавалачак, пачастуйся!
I ён падставіў Вожыку свой падрумянены бок.
— А табе не будзе балець? — спытаў Вожык і асцярожна адшчыкнуў кавалачак румянай скарынкі.
— Я не хачу есці, — дадаў ён, — а гэта скарыначка будзе напамінаць аб табе.
I Вожык нанізаў яе на адну са сваіх іголак.
Ком так расчуліўся, што аж камяк падступіў да горла. — Паслухай, дружа, калі табе стане цяжка, голадна, ты пакліч мяне — і я вярнуся!
Ком пакаціўся далей, а Вожык глядзеў яму ўслед і думаў:
«Дарэмна ён крыўдуе на гаспадыню. Хоць і выйшаў у яе першы блін комам, затое які цудоўны атрымаўся Ком!»
ВЕТРЫК-МАСТАК
Малады вольны Ветрык жыў сам па сабе. Ён што хацеў, тое і рабіў. Насіўся над гарадамі і вёскамі, кудлаціў вершаліны таполяў, расчэсваў косы бяроз, уздымаў пыл на дарогах. Потым ён прыганяў дажджавыя хмары, каб ачысціць зямлю ад бруду. Калі ж яму надакучвала кружыць сярод будынкаў і дрэў, Ветрык узнімаўся ў неба і пачынаў гуляць з воблакамі. Ён то зганяў іх у статак, то расцягваў у доўгія белыя рушнікі, а потым звіваў колцы з пары і дыму, якія выляталі з заводскіх труб. У гэтай гульні, аднак, яму не хапала фантазіі. А што яшчэ можна зрабіць з воблакаў? I пачаў ён прыглядацца да ўсяго на зямлі...
Тым летам быў добры ўраджай на яблыкі. Усе дзеці бегалі з імі ў руках. Неўзабаве і ў небе з’явіўся яблык. Вялізны яблык белага наліву. Гэта было першае, што зляпіў з воблака Ветрык. Потым яму захацелася скапіраваць прыгожага каня, які пасвіўся на лузе. Конь атрымаўся шэры, з «яблыкамі», такой жа грывай і доўгім хвастом.
Фігура, напэўна, удалася, бо на зямлі многія людзі звярнулі ўвагу на незвычайнае воблака. Асабліва радаваліся гэтаму
цуду дзеці. На вуліцы аднаго з пасёлкаў некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак, задраўшы галовы ўверх, тыкалі пальцамі ў неба. Болып за ўсіх здзіўлялася і весялілася бялявая дзяўчынка з касічкамі. Сяброўкі звалі яе Алёнай. Яна так спадабалася Ветрыку і так натхніла яго, што яму захацелася вылепіць Алёну з воблачнага «пластыліну». Каб лепш разгледзець яе, Ветрык лёгкай віхурай закружыўся сярод дзяцей, так што крыху напалохаў іх. Дзяўчынкі прытворна завойкалі і разбегліся па хатах. Ветрык кінуўся ў неба, адшукаў некалькі падыходзячых аблачын і сабраў іх над тым месцам, дзе жыла Алёна. Ён хацеў, каб яна ўбачыла свой партрэт яшчэ да захаду сонца.
Ветрык спяшаўся. Ён кружыў-лятаў сярод воблакаў, насіўся то ўверх, то ўніз, то раптам адскокваў, каб паглядзець на сваю работу збоку. Галаву дзяўчынкі ўпрыгожвала шапка-воблачка бялявых
валасоў. 3 той жа воблачнай кудзелі Ветрык звіў і доўгія касічкі, якія быццам разляцеліся ў бакі ад быстрага бегу. На светлай, з блакітным адценнем сукенцы з каўнерыкам можна было ўбачыць завязаны спераду паясок. А пульхныя белыя шчочкі Ветрык злёгку падрумяніў вечаровым сонцам. Нарэшце ён спусціўся на знаёмую вуліцу, дзе адразу ўбачыў групку дзяцей. Яму хацелася хутчэй паказаць партрэт дзяўчынцы. Ветрык кінуўся да Алёны, але яна гуляла з сяброўкамі ў жмуркі і хадзіла з завязанымі хусцінкай вочкамі. Яму так і не ўдалося звярнуць яе ўвагу на сябе. Калі гульня скончылася, партрэт на небе амаль растаў. Дзяўчынка выпадкова глянула ўверх, затрымала позірк на бляклым партрэце, але нікога ў ім не прызнала. Ветрык адразу неяк аціх і падумаў, што яшчэ рана яму брацца за партрэты...
Калі прыйшла зіма, змяніўся воблік зямлі, змянілася неба. На ім часцей сталі з’яўляцца цёмна-шэрыя хмары. Ветрык іншы раз пераўтвараўся ў халодны, калючы вецер. Дзеці, аднак, не баяліся яго нават тады, калі ён кідаў ім у твары жмені колкіх сняжынак. Неяк перад Новым годам Ветрык падслухаў размову Алёны з сяброўкай. Яны абменьваліся навагоднімі пажаданнямі. Алёна прызналася, што болып за ўсё ёй хочацца пабачыць Дзеда Мароза з падарункамі. Толькі адкуль ён тут возьмецца?