• Газеты, часопісы і г.д.
  • Князь-карась

    Князь-карась


    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 2011
    Я — НЕЯ
    Люсі крышачку змянілі прычоску. Падышла яна да люстэрка. Стаіць, круціцца і быццам не пазнае сябе. Нарэшце падбегла да маці:
    — Мама! Гэта я?
    ЖАДАНАЕ АБЯЦАННЕ
    — Ну, Коля, хутка ў Ясную Паляну паедзем. Там Леў Талстой жыў Ведаеш такога?
    — Канешне, ведаю! — пакрыўдзіўся Коля. Праз хвіліну ён хваліўся свайму сябру:
    — А мне тата на паляне таўшчэзнага льва пакажа!
    ХТО ПАСЛУХАЕЦЦА ПЕРШЫ?
    Насця звярнулася да мамы з нечаканым пытаннем:
    — А чаму ты ў мяне такая старая?
    — He ведаю. Запытайся ў бабулі.
    Унучка пайшла да бабулі. Тая падумала і кажа:
    — Калі ты заўсёды будзеш слухацца маму, яна абавязкова памаладзее.
    — He, — топнула ножкай Насця. — Няхай спачатку мама паслухаецца мяне і памаладзее, а потым я буду слухацца маму!
    СВЕДКА
    Марына прыйшла з вуліцы і з жахам паведаміла:
    — Ой, тата! Міліцыянеры хулігана арыштавалі!
    — А што, ён абакраў ці пабіў каго?
    — Ага. Як развярнецца, ды як ударыць... Аўтамабілем у слуп.
    ПАСЛЯ КАНЦЭРТА
    — А я ўчора на канцэрт хадзіла! — пахвалілася Верачка сваёй сяброўцы.
    — Хто ж з артыстаў табе найбольш спадабаўся?
    — Біс. Яго прозвішча ўся зала выкрыквала!
    КРЫТЫКА ЗНІЗУ
    — Тата! Ты ж казаў мне, што ў аўтобусе бачком, бачком трэба, а сам — бычком!
    ДУГА I ПАДКОВА
    Баечкі ў прозе
    ВЫНАХОДНІЦА
    Аднойчы ў парку вавёрка ўбачыла высокае кола з калыскамі. Кола вярцелася, а разам з ім і людзі ў калысках. Вавёрцы гэта штосьці нагадала... Яна пайшла ў бюро вынаходніцтва, якое ўзначальваў мядзведзь. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду за вынаходніцтва... дугі.
    — Я хачу, — сказала вавёрка, — каб мне выдалі прэмію.
    — Вось загнула! — хмыкнуў мядзведзь. — А за што?
    — А вунь у парку людзі карыстаюцца маім вавёрчыным колам.
    — Ды ну? — здзівіўся мядзведзь. Зазірнуў у акно.
    — Твая праўда, — прызнаў ён. — Прыйдзецца выдаць узнагароду... Эй, ты, барсук! Тут у мяне вавёрка з вынаходніцтвам. Выпішы ёй на арэхі!
    ЯК РУБЕЛЬ 3 КАПЕЙКАЙ ПАСПРАЧАЎСЯ
    Пачуў рубель: «Капейка рубель беражэ». Здзівіўся: «Як гэта — такая маленькая і мяне беражэ? Ды такіх, як яна, супраць мяне цэлых сто трэба выставіць — я ж сабе цану ведаю!»
    «Добра, — думае капейка, — я ж цябе правучуе» Узяла і схавалася на дне кішэні...
    Тут якраз спатрэбілася гаспадару запалкі купіць. Мацаў, мацаў — не знайшоў капейкі.
    — Нічога не зробіш, давядзецца мяняць, — сказаў ён і падаў прадаўцу рубель.
    ДУГА I ПАДКОВА
    Ганарлівая дуга аднойчы даведалася, што падкова — яе далёкая сваячка. У іх шмат, маўляў, падабенства.
    — Ну і сваячка! — высмейвала яна падкову. — Ды яе ж нагамі ў гразь топчуць! He тое, што я: на цёплым месцы, на шыі сяджу. Вось дзе пашана!
    Непрыкметна ішоў час. Драўляная дуга патрэскалася, пачала трухлець. Праўда, згубілася і сцёртая падкова. Але дуга не бачыла, як падкову знайшоў чалавек, падняў, абцёр і панёс дахаты, каб павесіць ля дзвярэй «на шчасце».
    А ганарлівую спарахнелую дугу спалілі ў печы.
    ЛІХТАР I МОШКІ
    На вуліцы паставілі новы ліхтар. Першымі да яго зляцеліся розныя мошкі. «Дзіва — не ліхтар: такі дальнабачны, празорлівы!» — захапляліся яны, грэючыся ў цёплых промнях. А ліхтар так і ззяў ад задавальнення і стараўся свяціць з усіх сіл... Аж пакуль не перагарэла лямпачка.
    А мошкі? Пакружыліся, пакружыліся, ды і паляцелі... шукаць новае свяціла.
    СВЕДКА
    Калодзежнае вядро скардзілася ўсім, што яно ў нацягнутых адносінах з вяроўкай. Быццам яна жыцця яму не дае: усё тузае ды тузае.
    Калаўрот жа, якому ўсё было добра бачна, сведчыў іншае. Як толькі вядро пачынала тануць, вяроўка кожны раз прыходзіла яму на дапамогу.
    СПРЭЧКА Ў ХЛЯВЕ
    Працавіты конь з раніцы да вечара вазіў розныя грузы. Чалавек вельмі цаніў гэту кемлівую цягавітую жывёліну. Вось толькі свіння, якая бесклапотна валялася ў хляве, лічыла каня дурнем. Аднойчы пры сустрэчы хаўроння ледзь прыўзняла сваё рыла і хрыпла запыталася:
    — Кажуць, што праца дурняў любіць... Ці праўда гэта, конь?
    — Наадварот, хаўроння, — сціпла адказаў той, — гэта я працу люблю, бо жыць без яе сумна.
    I конь патупаў сабе далей, а свіння так і засталася сядзець з адвіслай сківіцай. He зразумела яна каня.
    ЯК ЧАРАПАХА ДОЎГАЖЫХАРКАЙ СТАЛА
    Адно звярынае царства аб’явіла вайну другому. Перад паходам да свайго войска звярнуўся галоўнакамандуючы — леў. Сваю прамову ён закончыў палымяным заклікам:
    — Сябры! Са шчытом ці на шчыце!
    Усіх ахапіў баявы запал. А чарапаха, нават не варухнуўшыся, прамармытала:
    — На шчыце? Мо лепей пад шчытом? — і баязліва схавала галаву пад панцыр.
    Войска рушыла наперад, адна чарапаха не спяшалася.
    — Чаму адстаеш? — спытаў, абганяючы яе, калючы вожык.
    — Цішэй едзеш — далей будзеш, — флегматычна адказала чарапаха.
    Калі яна дабралася да месца бою, усё было скончана. Войска загінула. Чарапаха перажыла ўсіх. Толькі... He шанцуе ёй з таго часу: усюды спазняецца, не паспявае даводзіць справы да канца.
    ЗМЕСТ
    КНЯЗЬ-КАРАСЬ (Вершы) 	3
    Князь-карась	3
    Фядот і чорны кот 	3
    Антонавы антоны	4
    Папялушка і цялушка 	4
    Закладка 	 5
    Плакалі аблокі	6
    Цвыркуны	7
    Дзед-вязальшчык	7
    Гарэзлівы маладзічок	8
    Электрычка	9
    Пчала чмяля праганяла з вулля	10
    Загадкавы падарунак	10
    Поўня-люстэрка	11
    Зорны звярынец	12
    Каму тчэ павук гамак	13
    Балотны клоун 	13
    Авадзень і чмель (Жартоўная казка) 	14
    Складаная загадка 	16
    Пломба з пламбіру	17
    Сынок-ручаёк	18
    Наследная ветлівасць	18
    Чаму мышалоўку вярнулі ў кладоўку 	19
    Антон-разумнік 	20
    КАЛЮЧЫ ДАБРАДЗЕЙ (Загадкі)	22
    Цыркач 	22
    Калючы дабрадзей	22
    Ручная мышка	23
    Махальнік	24
    «Смачная» гара	24
    Цярплівы працаўнік	24
    Пераўвасабленне 	25
    Два ў адным 	25
    Як ні чытай	27
    «Соня»	27
    ЗАЙЧЫКАВЫ ІМЯНІНЫ (Усмешкі-пацешкі)	28
    Адкуль бяруцца бацькі?	28
    Добры Рэкс	28
    За што ўкарацілі люты	28
    Пашкадавала	29
    Начны серыял	29
    Модніца	29
    Дзед-бязменасмен 	30
    Дзе валасы?	30
    Hoc і акуляры	30
    Зайчыкавы імяніны 	31
    Палахлівыя бацькі 	32
    Песіміст і аптыміст 	32
    Пра рыжых	32
    Дзве сястры	33
    Бяссонніца	34
    ВЕТРЫК-МАСТАК (Казкі) 	35
    Цып-цып і Жоўцік 	35
    Самы-самы смачны яблык	36
    Ком-блін і вожык 	41
    Ветрык-мастак 	43
    Тапорная работа	53
    Ветлівая вандроўніца (Казка-загадка)	54
    СКРАЗНЯК I НАСТА (Казачныя былі)	59
    Як з’явілася дарожная «зебра»	59
    Скразняк і Наста	66
    ЗЯЛЁНЫЯ ПАЦЕРКІ (Абразкі) 	69
    Аскома	69
    Казачнікі 	70
    Хто каго?	71
    Пазнаёміліся	71
    Маруська	72
    Зайцы-падарожнікі	75
    Хлеб-соль 	75
    Уюн на буксіры	77
    Камарынае таварыства 	78
    Бяздомніца 	78
    Восы 	80
    Смарчок	80
    Пястун 	 81
    Як чаромху ў яр сагналі	81
    МАЛЕНЬКІЯ ХІТРУНЫ (Жартаўлінкі)	82
    Даланёй Нептуна 	 82
    Хто болып злосны? 	83
    Слабы зрок 	84
    Маленькія хітруны	84
    Скарга выхавацеля	84
    Складчына	85
    Сама вінавата 	86
    Прымадон	86
    Я — не я 	86
    Жаданае абяцанне 	86
    Хто паслухаецца першы? 	87
    Сведка	87
    Пасля канцэрта	87
    Крытыка знізу	87
    ДУГА I ПАДКОВА (Баечкі ў прозе)	88
    Вынаходніца	88
    Як рубель з капсйкай паспрачаўся	89
    Дуга і падкова	89
    Ліхтар і мошкі 	90
    Сведка 	 90
    Спрэчка ў хляве 	90
    Як чарапаха доўгажыхаркай стала	91
    Літаратурна-мастацкае выданне
    САКОВІЧ Павел Паўлавіч
    КНЯЗЬ-КАРАСЬ
    Вершы Загадкі Усмешкі-пацешкі Казкі Абразкі Жартаўлінкі Баечкі ў прозе
    Рэдактар М. Н. Мінзер Камп’ютарная вёрстка Л. В. Касцюкевіч Стыльрэдактар К. У. Іванец
    Падпісана ў друк 16.05.2011. Фармат 70x90 Vis. Папера афсетная. Гарнітура Times. Афсетны друк.
    Ум. друк. арк. 7,02. Ул.-выд. арк. 6,46. Тыраж 1500 экз. Заказ1227
    Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва». ЛП 02330/0494044 ад 03.02.2009.
    Вул. Захарава, 19, 220034, г. Мінск.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
    ЛП 02330/0494179 ад 03.04.2009.
    Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск.