• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    (1983, кастрычнік).
    Браў удзел у працы гісторыкакультурнагааб’яднання «Маладзік»у Полацку (19871989).
    Тв.: (разам з В. Гліннікам) Калажанскія графіці з XIII ст. // Гісторыкаархеалагічны зборнік. — 1996. — №8, —С. 8588.
    Літ.: Каментар да артыкула «Полацкія краязнаўцы» / падр. С.У. Глушкоў (2.04.2010) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ЗАМАЛІНА ЛЮДМІЛА ГЕНАДЗЕЎНА (13.12.1956 в. Веляшковічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыла Веляшковіцкую СШ (1973), гіст. факультэт БДУ (1980). Працавала піянерважатай у СШ № 4 г. Віцебска(19771980), на розных пасадах на Віцебскім тэлезаводзе (19801996), рэдкалегіі кнігі «Памяць» г. Віцебска, у Музеі воінаўінтэрнацыяналістаў. ДАВВ (19992000). Аўтар артыкулаў па гісторыі Віцебска.
    Тв.: Вмтебской ученой архнвной комнсснп — 90 // Віцьбічы. — 1999. — 26 чэрв.; «Прндпте же. мудрые н научнте нас!»: [В.А. Кадыгробов] // Віцьбічы. — 1999. — 28 снеж.; Это было недавно, это было давно // Віцьбічы. — 1999. — 28 снеж.; Вінаваты, што быў усебакова адукаваны: [М. Каспяровіч] // Віцьбічы. — 2000. — 20 ліп.
    Літ.: ДАВВ. Ф. 289, воп. 1к, спр. 208 (асабовая справа Л.Г. Замалінай).
    120
    ЗАРЭЦКІД., краязнаўца. Даследаваў Лепельшчыну. Вывучаў розныя пытанні гісторыі і культуры краю, аддаючы перавагу высвятленню лёсаў славутых землякоў і асоб, звязаных з Прыдзвіннем, гісторыі краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы росшукаў публікаваў на старонках мясцовага перыядычнага друку. Некалькі артыкулаў змешчаны ў кнізе «Памяць» Лепельскага раёна.
    Тв.: Рыгор Кладніцкі // Памяць: Лепельскі раён: Гісторыкадакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 105; Воіны нябачнага фронту // Тамсама. — С. 229230; Ёй і сёння 21 год // Тамсама. — С. 234; Лёс настаўніцы Лізаветы Захараўны Казлоўскай // Тамсама. — С. 235237; Партызанскі камісар: [А. Марунька] // Тамсама. — С. 261; Адважная партызанка: [В.А. Маргевіч] // Тамса' ма, —С. 262263; Няроўны бой: [каля в. Іван Бор]//Тамсама. — С. 289290; Ён быўпіянерам: [І.І. Кавалёў]// Тамсама. С. 305; Апошняя граната: [А. Жванскі] // Тамсама. — С. 320; Лепяльчане ўшаноўваюць героя // ЛС. — 1987. — № 46. — С. 2; Так ваяваў зямляк // ЛС. — 1987. — № 56. — С. 2; Слаўны сын Расіі // ЛС — 1987. — № 61. — С. 2; Камбрыг Караленка // ЛС. — 1987. — № 77. — С. 2; Дзіўны быў час: [І.М. Смірноўі // ЛС. — 1987. — № 108. — С. 2; Адважная практыка // ЛС. — 1987. — № 112. — С. 2; Жыццё аддала за Радзіму // ЛС. — 1988. — № 17. — С. 2; Пралетарскі трыбун // ЛС. — 1988. — № 53. — С. 3; Ушанаваць памяць землякоў// ЛС. —1989. — № 65, —С. 2; Нястомны даследчык роднага краю: [Р. Кладн’іцкі]//ЛС. —
    ЗАХАРАВА КАЦЯРЫНА ЛЕАНІДАЎНА (22.01.1964. г. Полацк), педагог. Скончыла ўШ № “ г Полацка (1981), МДІК па спецыяльнасці бібліятэкарбібліёграф (1987). Працуе бібліятэкарам у Полацкім дзяржаўным аграрнаэканамічным каледжы.
    Кіраўнік краязнаўчага гуртка «Мясцовае кола», які дзейнічае пры гэтай установе. Значны ўплыў на фарміраванне цікавасці да гісторыі роднага краю аказаў настаўнік гісторыі Грыгорый Арцем’евіч Калачоў. Арганізавала пошукавую працу па зборы экспанатаў і ўспамінаў для стварэння музея гісторыі каледжа. Рыхтуе тэкставую базу звестак для адкрыцця краязнаўчага сайта ў інтэрнеце. Бярэ актыўны ўдзел у канферэнцыях. якія праводзіліся ў Полацку, Віцебску, Гродна. Штогод рыхтуе навучэнцаў да краязнаўчых чытанняў «Наследне Полоцкой землн», дзе яе выхаванцы неаднаразова атрымлівалі прызавыя месцы. На 8м Міжнародным конкурсе «Урокн холокоста — путь к толерантностн» (2009) навучэнцы каледжаатрымалі грамату залепшую працу — «Войной украденное детство». Супрацоўнічае з ПДУ, Полацкім занальным архівам, НАРБ, НПГКМЗ.
    Тв.: І/Історня образовання н развмтня Полоцкой сельскохозяйственной школы в 19511956 гг. // Матэрыялы гісторыкакраязнаўчай канферэнцыі. Да 80годдзя Полацкага краязнаўчага музея / уклад В. Д. Краско. — Полацк: НПГКМЗ, 2008 —С. 6783; О судьбах детей Полоцка в пернод оккупацпн 19411944 гг.:[аўдыёзапіс // Полацкае радые/Архіў К.Л. Захаравай.
    Літ.: Каментар да артыкула «Полацкія краязнаўцы» / падр. С.У. Глушкоў (2.04.2010) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ЗАЯЦ ІРЫНА МІКАЛАЕЎНА (4.07.1986, г. Ветка), краязнаўца. Скончыла СШ № 1 г. Пастаў. У школьныя гады брала ўдзел у краязнаўчым руху. Аўтар навуковадаследчых прац «Класіфікацыя назваў паселішчаў Пастаўскага раёну», «Страчаныя помнікі г. Пастаў і ваколіцаў», «Генацыд яўрэйскага насельніцтва на Пастаўшчыне».
    Адзін з аўтараў кнігі «Маньковічы», у якой апісваецца геаграфічнае месцазнаходжанне паселішча, яго ваколіцы, жыллёвыя і грамадскія пабудовы, мясцовыя могілкі і інш. Даецца апісанне асаблівасцяў былога палацавапаркавага комплекса, храма, капліцы, млына, пошты, змяшчаюцца ўспаміны мясцовых жыхароў пра даўніну, даследуецца той перыяд
    жыцця У. Дубоўкі, калі ён вучыўся ў мястэчку.
    Стала ініцыятарам стварэння кнігі, прысвечанай мястэчку Задзеўе, якое супернічала з Паставамі, аднак было разбурана ў час Першай сусветнай вайны і не аднавіла былой славы. 3 мэтай падрыхтоўкі выдання пытала жыхароў вёсак Дукі, Задзеўе, Ліцвінкі, знайшла запісы ксяндзоў, сабрала легенды і паданні краю. Сабраныя матэрыялы сталі асновай кнігі «Мястэчка над возерам.Задзеўе і ваколіцы», напісанай разам з I. Пракаповічам. Разам з ім жа падрыхтавала і выдала кнігу «О Беларусь, мая
    121
    шыпшына... На радзіме У. Дубоўкі», прысвечаную У. Дубоўку. якая змяшчае ўспаміны, пісьмы, творы аб родных мясцінах, выказванні і вершы сучаснікаў і інш. матэрыялы.
    Тв.: (разам з I. Пракаповічам, А. Вансовіч) Маньковічы: гісторыкагеаграфічны нарыс. — Паставы: Сумежжа, 2004. — 60 с.; (разам з I. Пракаповічам) Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы. — Мн.: Ковчег; 2006. — 56 с.; (разам з I. Пракаповічам) О Беларусь, мая шыпшына... На радзіме У. Дубоўкі. — Мн.: Тонпік, 2007, —128 с. . . „
    Літ.: Сідарэвіч А. Выдадзенаў Паставах//НН. — 2005. — № 29,5 жніўня. —С. 8; Далідовіч Г. Манькавічы// КГ — 2005, жнівень. — № 31 32. — С. 8; Лекарэвіч Л. Аснова для далейшых даследаванняў // ПК. — 2007. — № 13,—С. 4.
    ЗЕЛЕНТАЎ ЭДУАРД ІВАНАВІЧ, краязнаўца. Начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Сенненскага раёна. Цікавіцца гісторыяй Сенненшчыны. Зрабіў факсімільнае выданне кнігі К.Ц. Анікіевіча «Сенненскнй уезд Могнлевской губерннн. Опыт опнсання в географнческом, нсторнческом, этнографнческом, бытовом, промышленном н статнстнческом отношенмях» (Магілёў, 1907). Разаслаў выданне па школах, арганізацыях, установах, аматарам роднага краю. Выданне і распаўсюджванне кнігі стала своеасаблівым штуршком для шэрагу асоб у Сянно і раёне для пачатку вывучэння роднага краю. Працуючы на пасадзе нам. старшыні Сенненскага райвыканкама, Э.1. Зелентаў стаў адным з ініцыятараў стварэння ў горадзе раённага краязнаўчага музея і прыклаў значныя намаганні да рэалізацыі гэтай ідэі. Аказвае дапамогу ў пачынаннях і ініцыятывах, якія папулярызуюць гісторыю, культуру, прыроду Сенненшчыны.
    Літ.: Мінулае і будучае нашай Сеннешчыны // ГС. — 2005. — 6 верас. — С. 2; Бандарэвіч В. Юбілей забытай кнігі  2007: [К.Ц. Анікіевіч] // ГС. — № 89. — С. 23.
    ЗУБРЭВІЧ КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА (6.10.1987, г. Наваполацк), краязнаўца. Скончыла СШ № 7 г. Наваполацка (2006), вучыцца на гіст. факультэце ВДУ.
    Даследуе асобныя пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, аддаючы перавагу вывучэнню культурнага жыцця горада ў ХІХХХ стст.: тэатральнагажыцця, гісторыі Віцебскай мастацкай школы, дзеячоў культуры, звязаных з Віцебскам. Значны ўплыў на фарміраванне зацікаўленасці адыграла Т.В. Катовіч, якая кіравала напісаннем курсавой работы «Тэатральнае жыццё г. Віцебска пачатку XX ст.». У межах падрыхтоўкі курсавога праекта працавала ў ДАВВ. На аснове архіўных і літаратурных крыніц змагла скласці карціну тэатральнага жыцця горада першай чвэрці XX ст. (да 1926 г.): дзейнасць тэатральных устаноў горада, іх месцазнаходжанне, рэпертуар, асобы, якія адыгрывалі значную ролю ў тэатральнай справе, акрэсліць асноўныя тэндэнцыі развіцця. У працэсе работы выявіла значную колькасць новай інфармацыі і ўдакладніла шэрагужо вядомых фактаў
    з тэатральнага жыцця Віцебска. Работа была выкарыстана ў якасці першай главы ў кнізе «Тэатральнае жыццё Віцебшчыны XX ст.» Т.В. Катовіч.
    Брала ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых канферэнцыях, сярод якіх «111 Машэраўскія чытанні» (2009), «Рэгіянальная навуковапрактычная канферэнцыя студэнтаў ВНУ Магілёўскай вобл.» (2009), «Внтебшнна краеведческая» (2009).
    Актыўны ўдзельнік грамадскага і культурнага жыцця ВНУ і горада. Ладзіць экскурсіі па тэатральных месцах Віцебска. аўтар электронных прэзентацый на гэту тэму. Узнагароджанадыпломам 1 катэгорыі на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў (2009).
    Тв.: (разам з Т.В. Катовіч) Театральная жпзнь Внтебска с конца XIX в. до 1926 года //Театральная культура Внтебцнны XX века / Т.В. Котовнч. — Внтебск: ВГУ, 2009. — С. 648; Основные тенденцпп развнтня репертуара Внтебского губернского показательного театра в послереволюцпонный пернод // III Машеровскпе чтенпя: матерналы республпканской научнопрактпческой конференцнн студентов, аспнрантов п молодых ученых, Вмтебск, 2425 марта 2009. — Внтебск: ВГУ, 2009. — С. 8082; 3 чаго пачынаецца кансерваторыя? // Культура. — 2009. — 1925 снеж.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Зубрэвіч К.В. (29.12.2009) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
    122
    ЗЯМЧОНАК ІОСІФ (22.02.1963 г., в. Цівунцы Пастаўскага раёна Віцебскай вобл.), гісторык, педагог, краязнаўца. Член ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў». Сябра Рады Беларускага краязнаўчагатаварыства імя Тодара Нарбута, каардынатар Гарадзенскай краязнаўчай асацыяцыі па Віцебскай вобл. (да выязду за мяжу). Скончыў Варапаеўскую СШ Пастаўскага раёна (1980), Ленінградскае тэхнічнае вучылішча № 65 (1981), Аршанскае педагагічнае вучылішча (1987), гіст. факультэт БДУ (1994). У 19961999 гг. быў суіскальнікам вучонай ступені кандыдата гіст. навук у БДУ на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гіст. факультэта, стажорам Інстытута гісторыі Падляшскай Акадэміі (г. Седльце, РП, 20002003). Працаваў настаўнікам ў Гуцкай СШ (1987—1994), Варапаеўскай СШ Пастаўскагараёна( 19942000). 3 2003 г. працуе ад’юнктам (навуковым супрацоўнікам) кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (РП).