• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Зацікавіўся краязнаўствам пад час беларускага нацыянальнага адраджэння другой паловы 80х гадоў XX ст. Пэўны ўплыў аказаў I. Пракаповіч, а таксама вывучэнне прац А.П. Сапунова. У час вучобы ў БДУ напісаў і абараніў дыпломную працу пад назвай «Варапаева. Петарычпы нарыс», на падставе якой у пазнейшыя гады з’явілася некалькі кніг. Навуковы кіраўнік Леанід Аляксандравіч Жылуновіч прапанаваў паступіць у аспірантуру БДУ.
    Даследуе мінуўшчыну малых паселішчаў беларускай часткі даўняй Віленшчыны ўздоўж старажытнага тракту Стэфана Баторыя (Вільня — Полацк) насучасным беларускалітоўскім памежжы: Паставы, Варапаева, Дунілавічы, Лучай, Парыж, Асінагарадок, Ляхаўшчына і інш.
    3 другой паловы 1980х да канца 1990х гг. абхадзіў і аб’ездзіў Пастаўшчыну і суседнія раёны з мэтай вывучэння гісторыі і культуры рэгіёна. Працаваў як даследчык у архівах, бібліятэках і музеях Мінска, Віцебска. Гродна, Полацка, Пастаў, Глыбокага і інш. гарадоў. Прыватна выязджаў для пошукавай працы ў архівы і бібліятэкі Расіі і Польшчы: Масквы, Пецярбурга, Варшавы, Вроцлава, Кракава і інш. Пад час працы ў школах арганізаваў турыстьічнакраязнаўчы клуб «Волаты» і распрацаваў аўтарскую праграму курса краязнаўства для школ Пастаўскага раёна «Ведай свой край», якая грунтавалася на выніках навуковакраязнаўчых даследаванняў, праведзеных на працягу 10 гадоў працы ў школах. Выкладаў па гэтай праграме на працягу 19951999 гг. Да праграмы распрацаваў навучальны дапаможнік (у электронным варыянце).
    Займаючыся актыўна навуковымі і краязнаўчымі даследаваннямі, у другой палове 1980х гг. выдаў каля 15 брашур і кніг. У першай палове 1990х гг. заснаваў серыю «Мястэчкі даўняй Віленшчыны», якая складалася з кніг, прысвечаных малым паселішчам Віленшчыны, якія па цяперашнім адміністарцыйнатэрытарыяльным падзеле знаходзяцца на Пастаўшчыне. Першай была кніга, прысвечаная гісторыі Варапаева, — «Мястэчка пры гасцінцы. Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў» (Мінск, 1995). Наступнай — «Паставы. Горад на сумежжы культур 9961996», якая ўжо была падрыхтавана да друку ў адным з мінскіх выдавецтваў, але так і не пабачыла свет. Падобны лёс напаткаў і чарговыя кнігі: «Гістарычнае краязнаўства Пастаўшчыны», «Данілавічы 1473—1998. Гістарычны нарыс», «Лучай. Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі, 15421998 гг.». Дзве апошнія былі надрукаваньі толькі ў 2004 годзе з дапамогай выдавецкай ініцыятывы «Сумежжа» ў Паставах і Віцебскай філіі Фонда імя Льва Сапегі. У 2000 г. былі выдадзены кнігі «Ваколіцы Парыжа. Старонкі
    ІОСІФ ЗЯМЧОНАК
    МЯСТЭЧКА ПРЫ ГАСЦІНЦЫ
    123
    гісторыі Пастаўскага Паазер'я» (дзякуючы Гродзенскаму грамадскаму аб’яднанню «Ратуша», якое ўзначальваў Аляксандр Мілінкевіч), а таксама «Храмы Залатога пояса Пастаў» (Мінск).
    Аўтар артыкулаў у энцыклапедычных выданнях Беларусі, прысвечаных Пастаўшчыне (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Энцыклапедыя Вялікага княства Літоўскага). Апублікаваў каля 100 артыкулаў у рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку.
    У	прыватным архіве мае ненадрукаваныя працы: «Мястэчка над Зарніцай. Варапаева 17222002», «Паставы. Горад на сумежжы культур 9961996», «Трактам Стэфана Баторага. Мястэчкі даўняй Віленшчыны», «Гістарычнае краязнаўства Пастаўшчыны».
    3	1996 года ўдзельнічаў у 20ці міжнародных краязнаўчых і навуковых канферэнцыях, сярод якіх: «Стефан Баторнй н Восточная Европа в его время» (Гродна, 1996), «Дзісненскія чытанні» (Міёры, 1996), «Браслаўскія чытанні» (Браслаў. 1997), «Глыбоччына: погляд у мінулае» (Глыбокае, 1999), «Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў» (Наваполацк, 1999), «Погляду мінулае» (II Дзісненскія чытанні, Глыбокае, 1999), Міжнародны кангрэс паасвеце (Мінск. 2000), IX Навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (19061987) (Мінск, 2001), «Rzeczpospolita ObojaNarodyw і jej tradycje do 1945 roku» (Седліца, 2002), «Беларускапольскія літаратурныя, моўныя і гістарычныя сувязі. Да 125годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа» (Мінск, 2007). З'яўляўся адным з арганізатараў канферэнцыі «Педагогнческая публнцнстнка Райнольда Тызенгауза» (Паставы, 1999).
    3	беларускіх устаноў і грамадскіх арганізацый да канца 2000 г. падтрымліваў кантакты з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Гарадзенскай краязнаўчай асацыяцыяй (быў яе каардынатарам па Віцебскай вобл.), Беларускім краязнаўчым таварыствам імя Тодара Нарбута (сябар кіраўнічай рады), Культурнаасветніцкім цэнтрам імя Я. Драздовіча і інш.
    У 1999 г. па палітычным прычынах быў змушаны да эміграцыі ў Польшчу, дзе справамі краязнаўчымі займаеццатолькі эпізадычна. Пасля адбыцця стажыроўкі ў Інстытуце гісторыі Падляшскай акадэміі (г. Седльце, РП), дзе з’яўляўся першым аспірантамгісторыкам з Беларусі, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі навукі Польскай акадэміі навук у Варшаве (2002). Атрымаў эксклюзіўны дыплом са спецыялізацыяй не толькі ў галіне гісторыі навукі (што традыцыйна), але і асветы. Кандыдацкая дысертацыя, напісаная на польскай мове і абароненая пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Зофіі ХыраРоліч, прысвечана ролі роду Тызенгаўзаў у развіцці навукі і асветы Беларусі (ад 60х гадоў XVIII ст. да 1880 года), на падставе якой створана некалькі кніг.
    Працуе ў Варшаўскім універсітэце на пасадзе ад’юнкта (з 2003). Займаецца праблематыкай еўрапейскай інтэграцыі ў беларускім кантэксце, атаксама гістарыяграфіяй Беларусі XX стагоддзя і гістарычнай бібліяграфістыкай. Браўудзел у папаўненні збору Пастаўскага краязнаўчага музея, падрыхтоўцы экспазіцыі, арганізаванай у былым палацы Тызенгаўзаў у Паставах. Mae прыватную калекцыю ў Варапаеве і ў Варшаве.
    Узнагароджаны знакам Педагагічнага таварыства РБ «За актыўную працу», дыпломам Міністэрства культуры РБ (1997).
    Тв.: Кнігі: Мястэчка пры гасцінцы: Старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў. — Мн.: БеларусьІнфармсэрвіс, 1995. —128 с.; Ведай свой край: аўтарская праграма. — Паставы, 1998. —104 с.; Ваколіцы Парыжа: Старонкі гісторыі Пастаўскага Паазер’я. — Гродна, 1998. — 2е выд. — Гродна, 2000. — 104 с. — 3е выд. — Гродна, 2004. — 105 с.; Праграма курса «Краязнаўства». — Варапаева; Віцебск, 1999. —12 с.; Залаты пояс Пастаў: навуковаметадычная распрацоўка краязнаўчатурыстычных маршрутаў Пастаўскага раёна для арганізацыі аўтобусных, пешых, веласіпедных, лыжных і інш. экскурсій і вандровак: аўтарскі праект. — Паставы, 1999.— 78 с.; Аўтарская праграма «Ведайсвой край» краязнаўчатурыстычнага клуба «Волаты». — Варапаева, 1999. — 24 с.; Браславцпна: справочннк на каждый день. — Мн, 2000. — 85 с.; Поставіцнна: справочнпк на каждый день. — Мн., 2000.  63 с.; Райнольд Тызенгауз. Кредо служацего: [саматуж. выд.] / сост. 14. Земченок. — Вптебск, 2000. — 44 с.; Храмы Залатога поясу Пастаў. — Мн.: Экаперспектыва, 2000. — 102 с.; Лучай: Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі, 15421998. — Паставы: Сумежжа, 2004. — 67 с.; Данілавічы, 14731998: гістарычны нарыс. — Паставы: Сумежжа, 2004. — 60 с.; Rajnold Tyzenhauz, Jak wychowywac dzieci / wybor pism, wyboru dokonal oraz slowem wst^pnym opatrzyl Jozef Ziemczonok. — Warszawa, 2006. —138 s.; Tworczosc Rajnolda Tyzenhauza. — Warszawa, 2007. — 94 s.; Trzej Tyzenhauzowie: szkice biograficzne. — Warszawa, 2007.  150 s.; Konstanty Tyzenhauz, 17861853. Uczony. Mecenas. — Warszawa, 2007. — 140 s.
    Артыкулы y энцыклапедычных выданнях i навуковым друку: Лучай // ЭГБ. — Т. 4. — Мн., 1997. — С. 404405; Лынтупы // Тамсама. — С. 407; Паставы // ЭГБ. — Т. 6. — Мн., 1999. — С. 429430; Паставы // Энцыклапедыя ВКЛ. — Т. 2. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 406; Бароны Тызенгаўзы ў гісторыі Паставаў//Спадчына. — 1997. — № 5. — С. 127147; Паставы Віленскія ў часы Тызенгаўзаў, 17601880 гг. // Браслаўскія чытанні: матэрыялы IV навуковапрактычнай канферэнцыі, 2425 красавіка 1997 г. — Браслаў, 1997. — С. 9299; Канстанцін Тызенгаўз вачыма гісторыка // Біялогія. Праблемы выкладання. — 1998. — № 4. — С. 109112; ДзевятоўскіАнтоній//Кантактыідыялогі. —1998. —№ 1011. —С. 2526; Рэйнгольд Тызенгаўз аб садоўніцтве // Біялогія. Праблемы выкладання. — 1999. — № 4.  С. 99101; Тызенгаўзы Пушкінскага атачэння //Асновы мастацтва —1999. — № 2. — С. 5969; Музычная культура па Райнольду Тызенгаўзу//
    124
    Дыялог. Культурнарэлігійны часопіс. — 2000. — № 10. —С. 1213; Данілавічы // Нашы карані. — 2004. — № ^. С. 431; Лучай // Нашы карані. — 2004. — № 14. — С. 1445; Гісторыя Беларусі ў гістарыяграфіі Польшчы (90я гг. XX ст.) // Droga ku wzajemnosci: 50 lat bialorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim / Katedra Bialorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego; redakcja naukowa Mikolaj Timoszuk i Mikolaj Chaustowicz. — Warszawa, 2007. — C. 396403; Muzeum zoologiczne Konstantego Tyzenhauza w Postawach (18141856) // Kwartalnik Historii Nauki i Techniki. — 2001. — № 2. — S. 121140.
    Артыкулы ў мясцовым перыядычным друку: Пастаўшчына на мяжы стагоддзяў // ПК. — 1993. — № 70; 3 мінуўшчыны Варапаева і наваколля // ПК. — 1993. — № 79; Падарожжа ў гісторыю // ПК — 1993 — № 90' Паставы і воласць у пачатку XX стагоддзі // ПК. — 1994. — № 2; Вясельны абрад // Тамсама; Талент, узгадаваны у турмах// Звязда. — 1994. — № 197; Перакрыжаванні лёсаў// ЛІМ. — 1994. — № 28. — С. 4; 3 гісторыі Свянцянскага прарыва// Сумежжа. —1994. — № 1; А даўгі застаюцца //Сумежжа. —1994. — № 2; Сталінмалодшы ?паЬ 1 ПІЎ’ але $ЫЎ чалавечным // Сумежжа. — 1994. — № 3; Гады маладосці, сэрца успамін // Сумежжа. — 1994. — Ns 4; Шляхецкія фаміліі Пастаўшчыны // Сумежжа. —1994. — № 5; Лічыўся райцэнтрам, а горадам He CTay/^CyMMa. —1994. — № 710; Кулацкія справы. Як шла прымусовая калектывізацыя ў Дунілавіцкім раёне//Сумежжа. —1994. — № 1014; Іхзмалацілі цапамі рэпрэсій//НС, —1994. — №92. — С. 6; Мястэчка пры гасцінцы // Сумежжа. — 1995. — № 14; Сталінскі «сенакос» на Пастаўшчыне // Сумежжа. — 1995. — № 78; Новае пра Сікору // НС. — 1996.29 кастр.; Вучоны з Пастаў// Падарожнік. — 1996. — № 9; 3 гісторыі Пастаўшчыны//Пагоня — 1996. — 1925 ліп.; Паставы эпохі Тызенгаўзаў//НС — 1996 — №27 — С 6' Новае пра Сікору: [з успамінаў Ф. Віслаўха] // НС. — 1996. — № 124. — С. 5; Школы мастацтваў маёнтка Паставы // Падарожнік. —1997. — № 3. — С. 6; Вёска Лучай (Пастаўскі раён) // Падарожнік. —1997. — № 5; Вёска Казлоўшчына (Пастаўскі раён) // Падарожнік. —1997. — № 6; Ігнацій Дамейка — вучоны і падарожнік// Падарожнік. 1997. — № 7; Вёска Манькавічы (Пастаўскі раён) // Тамсама; Графы Пшаздзецкія герба «Шахматная вежа» ў гісторыі Пастаўшчыны // Падарожнік. — 1997. — № 89; Хірург ад Бога // ПК. — 1997. — № 38. — С. 2; Святар і будаўнік // НС. — 1997. — № 72. — С. 5; Раскіданае гняздо, альбо Чаму беларускі Парыж знік з карты свету // Народная воля. — 1997. — № 183; Сямашкі герба «Лебедзь» // Падарожнік — 1998. — № 24; Крамлёўскі камунальнік: Ад Плісы да «Баля ў Сатаны» // Падарожнік — 1998 — № 5 — С. 23; Канстанцін Тызенгаўз: Натураліст і мецэнат // Сумежжа. — 1998. — № 12; Залатое кола Беларусі. Погляд з Пастаў // Сумежжа. — 1998. — № 34; Скарбы Тызенгаўзаў і іх нашчадкаў // Тамсама; Колькі год Паставам // Сумежжа. — 1998. — № 56. — С. 1; Да гісторыі рода: Фердынанд Тызенгаўз. Пецярбугская галіна //Тамсама. — С. 69; Збігнеў Сямашка//Народная воля. — 1998. — № 138, —С 3' Граф Рэйнгольд Тызенгаўз: жыццё праз прызму супрацоўніцтва // НС. — 1998. — № 97. — С. 5; Землякі замежжа // Сумежжа. — 1998. — № 78, 9; Адам Міцкевіч і наш край // Сумежжа. — 1998. — № 9. — С. 7; Раскопкі на паганскім капішчы // Тамсама; Невядомыя імёны: Адам Паўловіч (19121984 гг.) і Венедыкт Макрак (18871935 гг.) // ВГл. — 1999. — № 91. — С. 4; «Волаты» Варапаева // Падарожнік. — 1998. — № 1. — С. 910' Сімяон Полацкі і царкоўнае вучылішча на Броннай слабадзе Масквы // Падарожнік. — 1998. — № 12. — С. 1516' Па слядах райскай птушкі// НС. —1999. — № 14. С. 5; Р. Тнзенгауз. «Чтоделать после окончання учёбы, нлн Ответы молодого человека на своп вопросы» // НС. — 1999. — № 58. — С. 8; Філасофскапедагагічная публіцыстыка Тызенгаўза // НГ. — 1999. — Жнівень. — С. 4; Ваколіцы Парыжа: Старонкі гісторыі Пастаўскага Паазер’я // Краязнаўца Паазер'я. — 2000. — № 39; Данілавічы: Мястэчкі старажытнай Віленшчыны // Крэсы. — 2000. — № 1.—С. 14; Лучай 15421999 гг.: Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі//Крэсы.— 2000 — №2 — С 17' Паставы Віленскія: ггістарычны нарыс // Крэсы. — 2000. — № 12. — С. 14.