Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ.: Краязнаўцы Віцебскага раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыкадакументальная хроніка /уклад У.І. Мезенцаў. — Мн.: Маст. літ„ 2004. — С. 723; Жнжневская Н.В.: [некралог] //ЖП. — 2009. — 8 мая. — С. 6.
117
ЗАБАЎЛЕНКА (Яфрэмава) ЛІЛІЯ ПЯТРОЎНА (20.03.1946, г. Сураж Віцебскага раёна), краязнаўца. Скончыла факультэт нямецкай мовы МДПІЗМ. Працавала настаўніцай нямецкай мовы ў Суражскай СШ (19681971), у Віцебскім бюро па працаўладкаванні насельніцтва( 19721985), нарозных пасадах на мэблевай фабрыцы, у Заронаўскай, Астраўской БШ Віцебскага раёна.
Да вывучэння роднага краю падштурхнула знаёмства з віцебскім краязнаўцам А.М. Падліпскім.атаксамасупрацоўніцтва з А.Т Самойлавым (20012008). Цікавіццагісторыяй Суража, былых памешчыцкіх сядзіб у Брытполлі, Касплянах. Фотааматар. Арганізавала некалькі фотавыстаў (сярод іншых «Мой Сураж»), якія дэманстраваліся ў «Музычнай гасцёўні» г. Віцебска, школах і бібліятэках Віцебскага раёна. Аўтар каляровага буклету «Сураж. 440 лет» выдадзенага за кошт земляка Л. Якаўлева, a таксама артыкулаў у мясцовым перыядычным друку, у якіх прапагандуе гісторыю і культуру Суража, жыццёвыя лёсы суражан («Народная газета», «Народнае слова», «Жыццё Прыдзвіння»).
Паэт. Аўтар паэтычных зборнікаў, у якіх апявае прыгажосць роднага краю: «С любовью к Суражу», «Песнн о Сураже родном» (2007).
Тв.: Сураж. 440 лет: [буклет]. — Вптебск, 2004; Нз нсторпн Суража // ВК. — 2001. — № 70. — С. 3; Самый краснвый дом в поселке: [п. Лужасна]// НС. — 2007. — № 106. — С. 4. г
Літ.: Подляпскнй A. С любовью о Сураже: [рэц. на кнігу Л. Забауленка] // НС. — 2004. — № 120. — G. 2, Анквта «Краязнаўцы Віцебшчыны». Забаўленка Л.П. (12.04.2010) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ЗАБЭЛА (Забелло) ЛЕАНІД АЛЯКСАНДРАВІЧ (?1.08.1996), краязнаўца. Стваральнік Музея віцебскага трамвая і прапагандыст ведаў пра электрычны транспарт у Віцебску. Працаваў у Віцебскім трамвайнатралейбусным упраўленні (19591985). Звярнуў увагу натое, што ні жыхары горада, ні нават супрацоўнікі трамвайнатралейбуснага ўпраўлення не ведаюць, што віцебскі трамвай старэйшы ў БССР. Стаў збіраць матэрыялы, паставіўшы мэтай напісанне кнігі і стварэнне музея. Запісваў успаміны работнікаў дарэвалюцыйных часоў, працаваў у архівах Беларусі (НАРБ, ДАВВ, БДАКД). На працягу 1966, 1974, 1985 гадоў падрыхтаваў тры экспазіцыі. У 1978 г. было прынята рашэнне аб стварэнні музея, які быў адкрыты ў 1985 г.
На аснове сабранай інфармацыі падрыхтаваў рукапіс, на матэрыялах якога былі выдадзены кнігі «Нсторня Внтебского трамвая» (1998) і «йсторня электрнческого транспорта Внтебска 18982003» (2003).
Тв ' Нсторня внтебского трамвая. Внтебск: ВОУТ, 1998. —128 с.; Нсторня электрнческого транспорта Внтебска 18982003 гг. — Вмтебск: ВОУТ, 2003.; Бяжыць па гораду трамван // ВР. —1988, — №152 — С. 4.
Літ.: Гончарова В. Летопнсец родного предпрнятня: [Л. Забэла]//НС. —1997. — № 71. — С. 3, Нсторня электрмческого транспорта Вптебска 18982003. — Мн.: ЮСТМАН, 2003. 144 с. С. 58.
ЗАБЭЛА ЯЎГЕНІЎШ (Eugeniusz Zabiello) (1920), краязнаўца. Жыве ў Польшчы. Вучыўся ў Дзісненскай гімназіі (19341939). Удзельнік Другой сусветнай вайны. Ваяваў у 2й арміі Войска Польскага (з 1944). Скончыў медыцынскі факультэт Познаньскага ўніверсітэта. Служыў ваенным урачом (19521977). На пенсіі зацікавіўся гісторыяй малой радзімы. Аўтар кніг па гісторыі Дзісны, Беразвечча.
У кнізе «Дзісна — бастыён на Дзвіне» (1998) разглядае гісторыю месца ад старажытнасці да 1944 г. Выданне мае 26 раздзелаў і дадаткі. Напісана на высокім навуковым узроўні, мае 290 спасылак на крыніцы. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць 5 і 6 часткі, дзе сабраны матэрыялы пра горад у міжваенныя гады (19191939). Mae больш за сто ілюстрацый. Пераказ кнігі ў рэдакцыі Л. Матэленка змешчаны ў міёрскай газеце «Сцяг працы». У выданні падаецца гісторыя горада як аплота «пальшчызны» на ўсходзе II Рэчы Паспалітай.
Кніга «Беразвечча на службе Бога і ва ўладзе дэманаў», выдадзена Таварыствам аматараў Вільні і віленскай зямлі (аддзел у Быдгошчы). На аснове мясцовых матэрыялаў у кнізе
118
прадстаўлена гісторыя Беразвечча, славутага базыльянскага кляштара. Распрацаваны новыя, маладаследаваныя беларускай гістарыяграфіяй тэмы: «Ільняная доследная станцыя ў Беразвеччы», «Корпус аховы памежжаў Беразвеччы», «Савецкая акупацыя ў 1939—1941 гг.», «Нямецкая акупацыя ў 19411944 гг.». Раздзел, прысвечаны падзеям 19391941 гг., займае амаль траціну кнігі. У ім апісаны трагічны лёс вязняў турмы НКУС № 28, якая месцілася ў былым базыльянскім кляштары, і так званы «марш смерці» Беразвечча Ула. У кнізе 55 ілюстрацый.
Тв.: Dzisna bastion nad Dzvina. — Bydgoszcz, 1998. —400 s.; Berezwecz w stuzbie boqa i w mocy demonyw. — Bydgoszcz, 2000. — 128 s.
Літ.: Ермалёнак B. Дзісна «бастыён на Дзвіне» // СП (М). —1999. — № 60. — С. 3; Скрабатун У Навінкі з кніжнай паліцы // ВГ. — 2000. — № 25. — С. 4; Дзісна — бастыён над Дзвіной // СП (М). — 2000. — № 1627.
ЗАВІША БАГУСЛАЎ (сапр. Станіслаў Вангін), аўтар кнігі «Вандроўнікі знад Дзвіны». У выданні падаецца гісторыя роду з 1890х па 1990я гг. Віцебшчыне прысвечаны гады 1890я, калі сям’я жыла ў мясцовасці Геленполь (Выгары) на правым беразе Дзвіны, і 19201930я гг. на Браслаўшчыне.
Тв.: W?drowcy znad Dzwiny. — Warszawa: Piotrowska M., 1999. — 124 s.
ЗАДОРАЧЫЖЭЎСКІ МІРАСЛАЎ УЛАДЗІМІР ЕП1ФАН (M. ZadoraCiszewski) (7.04.1889, г. Кракаў 23.11.1964), мемуарыст. Скончыў гімназію імя Яна Сабескагаў Кракаве (1909), філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (1912) па спецыяльнасці сельская гаспадарка. Арандаваў маёнтак на Віцебшчыне. У Першую сусветную вайну быў у эвакуацыі ў Волагдзе, потым выехаў на Віленшчыну, удзельнічаўу савецкапольскай вайне, займаў пасады павятовага камісара, старасты ў Гродне і Вілейцы. Атрымаўшы ад дзяржавы за службу маёнтак Узмёны (цяпер Міёрскі раён), потым Бірукі ў гміне Новы Пагост (цяпер Міёрскі раён), стварыў узорную гаспадарку, удзельнічаў у грамадскапалітычным жыцці краю. 3 пачаткам Другой сусветнай вайны і далучэннем Заходняй Беларусі да БССР выехаў у Літву, дзе жыў з сялянскай працы. Вярнуўся ў Бірукі (19411943), жыў у Друі, ратуючыся адсавецкіхпартызан (19431944). Пасля заканчэння вайны выехаўу ПНР, жыўу г. Глівіцы. Аўтар кнігі «Мае ўспаміны з Браслаўшчыны 19181939».
Тв.: Moje wspomnienia z Braslawszczyzny, 19181939.
Літ.: CiszewskaWusatowska A. Nota biograficzna // Moje wspomnienia z Braslawszczyzny, 19181939. —
ЗАЙЦАВА НАТАЛЛЯ ВІКТАРАЎНА (7.04.1973, г. Віцебск), педагог, метадыст. Скончыла аддзяленне беларускай філалогіі і гісторыі ВДУ (1996). Працавала ў СШ № 32 г. Віцебска ст. піянерважатай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры (19901991). 3 1993 г. працуе метадыстам аддзела беларусазнаўства і краязнаўства ў ВАААППДіП. Краязнаўствам стала займацца ў 1989 г., як удзельніца краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам А.В. Куржалава і настаўніцы СШ № 32 Т.1. Сімашка.
Займаецца вывучэннем этнаграфіі, фальклору, геральдыкі. мастацтва Віцебшчыны. Брала ўдзел у зборы прадметаў для краязнаўчага кутка пры ВАААППДіП, збірала матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях М. Матукоўскага для літаратурнага музея г. Віцебска. Удзельнічала ў шэрагу этнаграфічных экспедыцый, рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў, брала ўдзел у правядзенні краязнаўчых летнікаў.
З’яўляючыся метадыстам аддзела беларусазнаўства і краязнаўства. вядзе значную метадычную работу па развіцці школь
нага краязнаўства ў Віцебску і Віцебскай вобл. Рэдактар зборніка матэрыялаў «Легенды і паданні Віцебшчыны» і артыкулаў у ім, напрыклад, «Свой край у пашане мець прымусь» (да 120годдзя са дня народзінаў Я. Купалы і Я. Коласа). Аўтар артыкулаў, прысвечаных школьнаму краязнаўству ў педагагічным друку (часопісах «Праблемы выхавання», «Пазашкольнае выхаванне», «Адукацыя і выхаванне»), рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку.
Тв.: Легенды і паданні Віцебшчыны: зборнік матэрыялаў абласнога конкурса «Легенды і паданні роднага краю» / склад. Н. Зайцава. — Віцебск, 2002. — 143 с.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Зайцава Н.В. (23.06.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
119
ЗАЙКОЎСКІ ЭДВАРД МІХАЙЛАВІЧ (18.11.1952, в. Дубашы Валожынскага раёна Мінскай вобл.), археолаг. Кандыдат гіст. навук (1985). Скончыў гіст. факультэт БДУ (1975), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР (1977—1980). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1980).
Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва натэрыторыі Беларусі. Натэрыторыі Віцебшчыны раскопваў паселішчы каля вёсак Бабінавічы ў Лёзненскім раёне, Ворань у Лепельскім, Пліса ў Глыбоцкім раёне, Задзеўскае ў Пастаўскім раёне, тарфянікавыя паселішчы Крывіна2 і Крывіна3 у Сенненскім раёне. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Неолнт н бронзовый век Белорусского Подвннья» (1985).
Вывучае гісторыю духоўнай культуры, рэлігіі на беларускіх землях. Выявіў і даследаваў шэраг месцаў, звязаных з адпраўленнем язычніцкіх культаў на тэрыторыі Віцебшчыны. Праводзіў раскопкі язычніцкіх свяцілішчаў каля вёсак Турэц Полацкага раёна, Краснікі Докшыцкага раёна. Аўтар навуковапапулярных прац, прысвечаных старажытнаму мастацтву.
Тв.: Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі. — Мн.: Навука ітэхніка, 1990. — 44с.; (разам з Л. Дучыц) Жыватворныя крыніцы Беларусі. — Мн.: Ураджай, 2001. — 111 с.
Літ.: Зайкоўскі Э.М. // ЭГБ. — Т. 3. — Мн.: БелЭн., 1993. — С. 395; Корзенко Г.В. Нсторнкн Беларусн в начале XXI столетня: бпобпблнографпческмй справочнпк. — Мн.: Бел. наука, 2007. — С. 131.
ЗАКОННІКАЎ ІВАН, педагог, краязнаўца. Бацька паэтаСяргея Законнікава. Працаваў настаўнікам ва Ушацкім раёне. Адшукаў у в. Глыбачка Ушацкага раёна магілу Фелікса Тапчэўскага, літаратара. які стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай мастацкай літаратуры.
Літ.: Чарняўская С.С. Фелікс Тапчэўскі — хто ён? // ПВ. — 1999. — № 99. — С. 2; Карлюкевпч А. Храня сознанме о былом // Моя Толочнн^нна: Страннцы мсторпп. — Мн.: Бпзнесофсет, 2005. — С. 7.
ЗАЛІЛАЎ ІГАР ЗУФЕРАВІЧ (3.12.1941), краязнаўца. Скончыў БДУ (1981). Працаваў у Полацкім гісторыкаархеалагічным запаведніку, у тым ліку і дырэктарам.
Вывучае помнікі эпіграфікі. Даследуе тэксты і выявы на каменных крыжах і культавых камянях Полаччыны. Займаецца зборам і вывучэннем графіці Полацкіх храмаў. Рыхтуе да выдання кнігу па графіці Сафійскага сабора і СпасаПраабражэнскай царквы. Працуючы ў ПГАЗ, выступіў адным з ініцыятараў некаторых мерапрыемстваў па папулярызацыі гісторыкакультурнай спадчыны Полаччыны. Напрыклад, разам з супрацоўнікамі запаведніка выступіў з прапановай перамяшчэння аднаго з Барысавых камянёў з рэчышча р. Заходняя Дзвіна ад в. Падкасцельцы на тэрыторыю полацкага Верхняга замка, што і было зроблена з дазволу Міністэрства культуры БССР і АН БССР