• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Даследуе гісторыю роднага краю, аддаючы перавагу тэме «Лёзненшчына ў Вялікай Айчыннай вайне», «Гісторыя народнай адукацыі ў раёне». Праводзіць значную працу па ўвекавечанні памяці ахвяр вайны. Асвятляе лёсы педагогаў раёна ў мясцовым перыядычным друку.
    Штогод на працягу 19401980х гг. праводзіла турыстычнакраязнаўчыя паходы для дзяцей СШ № 1 г.п. Лёзна патэрыторыі Лёзненскага, Аршанскага. Віцебскага раёнаў Віцебскай вобл., Руднянскага раёна Смаленскай вобл. РСФСР. Удзельнічала ў стварэнні музея народнай славы СШ № 1 г.п. Лёзна, ваеннагістарычнага музея (цяпер раённы краязнаўчы музей). Брала ўдзел у стварэнні кнігі «Памяць» Лёзненскага раёна. Друкавала некаторыя матэрыялы на старонках раённай газеты «Сцяг Перамогі». Перадала шэраг матэрыялаў у раённы краязнаўчы музей, музей СШ № 1 г.п. Лёзна, Лёзненскі РАА.
    Тв.: Памяці настаўніка і чалавека // СП (Л). — 1998. — № 86; В мрачные годы фашнстской оккупацмн: [Лёзна] // СП (Л). — 1998. — № 88, 90; Мой учнтель // СП (Л). — 2000. — № 51, 52, 53; Память сердца: [раён у гады вайны і пасляваенны час] // СП (Л). — 2001. — Na 15, 16; Умел сплотнть коллектнв // СП (Л). — 2001. — № 29; Жнзнь, прожнтая не зря // СП (Л). — 2001. — № 48; Жнлн еднной семьёю: [латышы на Лёзненшчыне] // СП (Л). — 2001. — № 61,62, 64, 66, 69, 70; Нз рунн м пепла // СП (Л). — 2001. — № 88, 89, 90; Свяіденнйк. Гражданнн. Патрмот // СП (Л). — 2002. — №2,4,5; Mope — это не только романтнка // СП (Л). — 2001. — № 14, 16; Доктор Смнрных // СП (Л). — 2002. — № 46. — С. 2; Школа жнзнн. Школа мужества н добра; [лёсы настаўнікаў Веляшкавіцкай СШ] // СП (Л). — 2002. — № 6164, 66, 69, 71, 72; Всегда на острне жпзнн: [школа ў в. Замшына] // СП (Л). — 2003. — Na 87. — С. 2; Памятн друга н хорошего человека // СП (Л). — 2003. — Na 94; В грозные военные годы // СП (Л). — 2003. — № 95, 96; Была настояцмм педагогом // СП (Л). — 2003. — № 30; Жнва в памятн людской // СП (Л). — 2003. — № 44, 45, 48; «Н память сердца говормт»; [лёсы настаўнікаў Лёзненшчыны] // СП (Л). — 2004. — № 3637. — С. 34; Жнла ярко н ДОСТОЙНО//СП (Л). — 2005. — № 9; Спасенная праведннкамн мнра //СП (Л). — 2005. — Na 81, 83, 84; Пользовалась уваженнем н прмзнательностью // СП (Л). — 2006. — № 17; Носнт улпца пмя Героя: [Ц.М. Арлоў] // СП (Л). — 2006. — № 72, 86, 89; Онй жнлм на нашей улнце // СП (Л). — 2007. — № 16, 29, 30, 40; Что спрятано в Буевском озере? // СП (Л). — 2008. — № 1. — С. 7.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Ермалаева М.Д. (5.09.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара; Барановскмй М. Урокл добра н человечностн: [М.Д. Ермалаевай — 85 год] // СП. — 2008. — № 69. — С. 2.
    ЕРМАЛЁНАК ВІТОЛЬД (Вітаўт) АНТОНАВІЧ (К. Ярмоленскі, В. Сакун, В. Зніч, В. Крывіч) (28.07.1954. в. Жэймяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца, педагог. Вучыўся ў пачатковай школе в. Завер’е Браслаўскага раёна, скончыў Слабадскую СШ Браслаўскага раёна (1971), гіст. факультэт ГрДУ (1976).
    Цікавасць да гісторыі Беларусі, роднага краю, станаўленне нацыянальнай самасвядомасці і гістарычнай свядомасці стала фарміравацца пад уплывам расповедаў бацькі пра лёс роду і краю, праз знаёмства з міжваеннай беларускай нацыянальнай і польскай літаратурай (забароненай у савецкі час), у якой змяшчалася інфармацыя пра падзеі. якія не афішыраваліся афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіяй. Пад час вучобы ва ўніверсітэце займаўся ў гісторыкакраязнаўчым гуртку пад кіраўніцтвам прафесара Я.Н. Мараша. У адпаведнасці з тэматыкай гуртка навуковыя доследы адносіліся да сферы краязнаўства. Другой зацікаўленасцю стала педагогіка. Займаўся ёю, як і краязнаўствам, вельмі
    сур’ёзна. Дыпломная работа была падрыхтавана на актуальную ў той час тэму і разглядала выкарыстанне педагагічнай савецкай спадчыны ў краінах сацыялістычнага лагера. Даследаванне «Ідэі А.С. Макаранкі ў ПНР і ГДР» была напісана на высокім навуковым узроўні,
    108
    на аснове нямецкіх і польскіх крыніц і прапанавана да выдання. Праяўляючы асабістую пазіцыю, стаў размаўляць на беларускай мове, за што меў праблемы з адміністрацыяй універсітэта і КДБ. Пад час вучобы 5 гадоў жыў у адным пакоі інтэрната разам з К. Рамановічам, вядомым у будучым краязнаўцам з Талачыншчыны. Разам даследавалі наваколлі Гродна, вывучалі помнікі Першай сусветнай вайны.
    Пасля заканчэння ВНУ вярнуўся на радзіму, у Браслаўскі раён. Аднак з той прычыны, што не знайшлося месца настаўніка гісторыі, паехаў у Міёры, куды па размеркаванні трапіла жонка. Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 1 г. Міёры (19761981), настаўнікам гісторыі ў СШ № 3 (з 1981). 3 1976 г. у раённым Доме піянераў Вітольд Антонавіч пачаў весці гурток «Кароткі курс гісторыі Беларусі на прыкладзе мясцовага краю». Назва праз пэўны час была зменена на больш рамантычную — «Арганаўты мінулага». Профіль быў абраны краязнаўчаархеалагічны. Праграма была разлічана на 144 гадзіны і прадугледжвала напачатку практычнае вывучэнне мінулага Міёрскага краю. 3 1976 г. разам
    з гурткоўцамі стаў удзельнічаць у археалагічных раскопках на тэрыторыі Міёрскага раёна. Браў удзел таксама ў раскопках Л. Дучыц. Э. Зайкоўскага, В. Шадыры. Выявіў разам з П.М. Ціхановічам [ЭГБ. Т. 4. С. 12] безкурганны могільнік XX1 мтст. паміж вёскамі Казлоўцы і Шніткі (Міёрскі раён).
    Непасрэдны ўдзел у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам спецыялістаў, самаадукацыя далі практычны вопыт, узбагацілі тэарэтычна, далі магчымасць рабіць самастойны аналіз, вывады. 3 1990х гг. археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і ВНУ краіны сталі праводзіць менш раскопак, прыцягваючы да іх студэнтаў гістарычных факультэтаў, якія праходзілі археалагічную практыку. He маючы дазволу на асабістыя раскопкі, разам з гурткоўцамі перайшоў ад археалагічных раскопак да краязнаўчых разведак. Гэта мела свае станоўчыя бакі. Так, на працягу адной вандроўкі па раёне можна было адшукаць месцы раней невядомых гарадзішчаў, паселішчаў, курганных груп. Акрамя археалагічных доследаў, збіралі ўспаміны пра мінулае краю. Праца гуртка набыла сістэмнасць і пераемнасць. Абавязковай стала тэарэтычная падрыхтоўка. Пачалі весці хроніку гуртка (з 1976). У 1980 г. быў створаны герб гуртка.
    Праз пэўны час узнікла духоўная патрэба ў падсумаванні знойдзеных
    знаходак. Узнікла ідэя стварыць музей. Ha 19701980я гг. у Міёрскім раёне не было ніводнага музея. 3 прычыны адсутнасці ў школе памяшкання першая экспазіцыя была створана ў калідоры школы і праз пэўны час разрабавана. У 1983 г. выступіў адным з ініцыятараў святкавання 350годдзя Міёраў. Падрыхтаваў часовую экспазіцыю ў 2х пакоях у былым будынку пошты, у якім месціўся аддзел культуры Міёрскага райвыканкама. Перадаў больш за 400 экспанатаў, сярод якіх манеты, кнігі, этнаграфічныя матэрыялы. 3 гэтага пачалося стварэн
    109
    не раённага краязнаўчага музея. Аднак фінансаванне не было прадугледжана, матэрыялы пачалі раскрадацца.
    У 1986 г. на аснове знойдзеных матэрыялаў стварыў краязнаўчы музей у СШ № 3. На 2008 г. асноўны фонд складае 15 тысяч экспанатаў. Многія экспанаты з’яўляюцца ўнікальнымі для нашай краіны, нават для Усходняй Еўропы. Напрыклад, фальшывы арабскі дырхем X ст., якога няма нават у Эрмітажы. За час існавання музея яго наведалі больш за 55 тысяч чалавек. На абласным тэлебачанні студыяй «Вясёлка» была падрыхтавана перадача пра дзейнасць гуртка (трансліравалася 18.10.1985). У 2008 г. на аснове сабраных на Міёршчыне калекцый стварыў у СШ № 3 г. Міёр Музей кнігі і друку, у склад якога ўваходзяць 3 тысячы экспанатаў. У бліжэйшых планах стварэнне музея адукацыі і этнаграфічнага музея. Калі для першага выдзелена памяшканне ў школе, то другі плануецца стварыць ў перавезенай сялянскай хаце і размясціць у двары школы.
    Прыняў актыўны ўдзел у стварэнні экспазіцый Міёрскага, Глыбоцкага і Браслаўскага раённых краязнаўчых музеяў, перадаў туды шэраг знойдзеных матэрыялаў. У Браслаўскім музейным аб’яднанні і Міёрскім краязнаўчым музеі праводзіліся 2 персанальныя выставы. Адмовіўся ад прапановы заняць пасаду дырэктара раённага музея (як у свой час ад аспірантуры), бо лічыць, што адміністрацыйная работа вымагае шмат часу. Аказаў дапамогу пры стварэнні шэрагу школьных музеяў раёна і вобл. Перадаў туды частку знойдзеных у час разведак экспанатаў, аказваў кансультацыі. Разам з Т.М. Пацеенак вядзе гісторыю СШ № 3 г. Міёр, якая на 2008 г. складала 8 тамоў.
    У пачатку 1990х далучыўся да шырокага школьнага краязнаўчага руху, арганізаванага на Віцебшчыне аддзелам беларусазнаўства і краязнаўства ВАЦППДіП. Актыўны ўдзельнік конкурсаў, аглядаў музеяў, канферэнцый па школьным краязнаўстве. Гурток і музей штогод становяцца пераможцамі ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. У 1998 г. дзякуючы грамадскай арганізацыі «Памяць і надзея» ездзіў у Вільнюс, дзе працаваў у аддзеле рукапісаў бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Знайшоў шмат матэрыялаў пра Дзісненскі пав. Асаблівую значнасць маюць здымкі Яна Булгака, на якіх адлюстраваны помнікі архітэктуры, якія не дайшлі да нашых дзён.
    Адзін з арганізатараў канферэнцыі «Дзісненскія чытанні», якая прайшла ў Міёрах (1996). Матэрыялы, на жаль, не былі выдадзены, з прычыны прыпынення дзейнасці фонду Дж. Сораса. Браў актыўны ўдзел у Браслаўскіх чытаннях(1994, 1997,2000,2003), навуковакраязнаўчых чытанняў у г. Глыбокім (1991, 1999), канферэнцыі «Археалогія і гісторыя Полацкай зямлі» (1997), рэспубліканскіх школьных краязнаўчых чытаннях. Падтрымлівае цесныя сувязі з Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя О. Хедэмана, ВАЦППДіП.
    Асноўныя кірункі даследавання: археалогія, этнаграфія, генеалогія, нумізматыка, архітэктура Міёршчыны і прылягаючых рэгіёнаў. 3 улікам вялізнай колькасці сабраных матэрыялаў, адной з важных частак краязнаўчай працы В. Ермалёнка з’яўляецца апрацоўка сабраных матэрыялаў, афармленне экспанатаў, пэўныя змены ў экспазіцыі музея, апісанне лёсу экспанатаў, гісторыі знаходак, папулярызацыя гісторыі і культуры Беларусі, Віцебшчыны, Міёршчыны. Распрацаваў турыстычныя маршруты «Бронзавы, сярэбраны і залаты пярсцёнак Міёршчыны».
    Аўтар артыкулаў у Энцыклапедыі Беларусі, Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў артыкулаў у гісторыкадакументальнай хроніцы «Памяць» Міёрскага раёна (1998). Браў удзел у стварэнні гісторыкадакументальных хронік «Памяць» Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў. Mae шэраг артыкулаў у зборніках «Браслаўскія сшыткі», «Albaruthenica». Аўтар больш за 150 артыкулаў публікацый у рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку: «Труд», «Настаўніцкая газета», «Краязнаўчая газета», «Народнае слова», «Сцяг працы», «Міёрскія навіны», «Павет» і інш. Аўтар камплекта паштовак «Турыстычныя маршруты Міёршчыны». Першы артыкул напісаў у раённую газету «Сцяг працы» у 1977 г. па выніках раскопак ў в. Махіроўцы. 3 гэтага часу стаў актыўна пісаць ў газету з мэтай актывізаваць цікавасць да гісторыі краю. Рэцэнзіі на дзейнасць В.А. Ермалёнка, ягонага гуртка «Арганаўты мінулага», Народнага музея СШ № 3 змяшчаліся ў рэспубліканскіх і рэгіянальны.х выданнях. У асабістым архіве зберагаецца рукапіс «Наш край — Мёршчына».