Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Але змены пораў году не варта блытаць з рухам альбо развіццём падзеяў яны адно падкрэсліваюць непарушнасць тутэйшага часу.
-Тут час не проста спыніўся, ён згусцеў, стварожыўся, кажа яна, калі яе боцік напалову патанае ў рыхлай зямлі на ледзь бачным грудку. Чуеш, спевы птушак тут захраслі ў паветры як нямыя ўздыханні. Зрэшты, на могілках, напэўна, трэба думаць пра вечнасць, а не пра завіслы час.
Са старога дуба падаюць жалуды, сыплючыся ёй проста за каўнер.
На адным з крыжоў вісіць элегантны дамскі капялюшык. Што ён можа рабіць у такім месцы або пра што ён тут сведчыць, нават цяжка здагадвацца.
Марыя рушыць па сцяжынцы далей да закінутай драўлянай царквы. Пакрытая бляхай макаўка на ёй ужо пакасілася ды пагрозліва звісае крыжам долу. У даху відаць прабоіны. Дзверы выдзертыя з мясам, а на падлозе сляды ад трактара. Хтосьці па п’яні туды заехаў.
У дзяцінстве бабуля вадзіла яе сюды на службу. Тады царква яшчэ дзейнічала, па нядзелях яе напаўняў пах ладану і васковых свечак, які змешваўся з водарам саміх прыхаджанаў. Прыемным, чыста вясковым водарам, напоўненым быццёвасцю настолькі, наколькі ёй увогуле могуць быць напоўненыя целы.
Пасля таго як гэтыя целы памерлі, царква закрылася, і цяпер у ёй узносяць свае малітвы толькі кажаны ды мышы разам са святымі, чые пачарнелыя вочы дасюль пазіраюць з наіўных фрэсак.
Бабуля калісьці яшчэ ля ганку апранала ёй хустачку, брала яе малюткія пальчыкі ў свае і вучыла жагнацца. Марыя адчувала тады моц старых мазолістых рук. Затым яны заходзілі ўнутр, бабуля клала тры зямныя паклоны і цалавала выпілаваны з простай фанеры крыж. Аднойчы Марыя ўслед за ёй зрабіла тое самае, і раптам ёй падалося, нібы ўкрыжаваны Збаўца ёй па-змоўніцку падміргнуў.
Дзяцінства, лета, пыл на гасцінцы і яе босых нагах... Пах каровіных ляпёшак. Асіны, пераплеценыя паміж сабою, ствараюць дзіўныя лабірынты для сонечнага святла. Далей імёны ўласныя: Сігаўка, Ленка-Каленка, Мумзік, Лёня Адарвівуха...
Марыя апавядае пра ўсё гэта Іншаму. Пра тое, як яны беглі на Чортаў Яр купацца, пра сіпатага Адамыча, пра
высокі бур’ян на падворку закінутай лодачнай станцыі, пра тое, як яна трапна ўдарыла Ліпкіна ранцам па галаве...
Гэта акурат тая частка біяграфіі, якую ёй хочацца апавядаць падрабязна, у дэталях. Бы на сеансе ў псіхааналітыка.
Састарэлыя мроі, што, нібы матрошка, укладаюцца ў іншыя мроі, завабліваюць яе ўсё глыбей. Прыемная дэзарыентацыя ў перыядах жыцця і порах году.
Але потым зноў восень і зноў закінутая царкоўка на старых могілках.
На нейкі час ёй уяўляецца, нібы яна бачыць гэтую восень вачыма Іншага. Нібы гэта ягоная скура адчувае подых сіверу, што даносіцца сюды з ракі. Здаецца, Марыя нават чуе ягонае пакашліванне і пацепваецца так, як можа пацепвацца толькі ён.
Аднак знянацку, без дай прычыны, нешта здараецца. Гэты напрамак руху яе мрояў аказваецца тупіковым, і неўзабаве яна зусім адна. Тая ж самая восень, тая ж царкоўка, але ўжо без Іншага.
Марыя хоча пакланіцца фанернаму крыжу, які ўсё яшчэ стаіць ля адной са сцен спусцелага храма, але чамусьці ўяе не атрымліваецца. I гэтак шторазу.
СЯРГЕЙ ВЫЦІСКАЕ 3 ЦЮБІКА ПАСТУ, НАБІРАЕ ў рОТ вады. Чысціць зубы. Рухі дакладныя, вывераныя да драбніц. Управа, улева, трошкі вышэй, затым трэбаўхітрыцца выгнуць шчотку, каб дацягнуцца да тых аддаленых куточкаў рота, куды дабрацца не так проста. Метадалогія яго дзеянняў бадай бездакорная, яна праверана і часам, і жыццёвым досведам.
Старанна палошча рот, выключае ваду, выціраецца ручніком спярша тыльны бок далоні, а потым і ўнутраны, прасачыўшы за тым, каб ні кропелькі вады не засталося паміж пальцамі. Уважліва ўглядаецца ў свой твар і пераконваецца, што паголены ён ідэальна. Выключае святло, выходзіць, зачыняе за сабою дзверы ў ванную.
Валасы ў яго ўжо кранутыя сівізною, заўважае Марыя. Яна ўпотайкі назірае за Сяргеем са свайго месца за кухонным сталом.
Яны пазнаёміліся пазаўчора, проста на вуліцы. Сяргей падышоў да яе, каб спытаць, як патрапіць у адзін з аддаленых раёнаў горада. Там у іх месца дыслакацыі. I хаця атрымаў вычарпальны адказ, туды ён не паехаўні ў той дзень, ні ў наступны.
Ужо праз дзесяць хвілінаў яны пілі ў маленькай забягалаўцы дрэнную распушчальную каву, абмяркоўваючы фільмы Таркоўскага. Сяргей неўзабаве сказаў, што Марыя падаеццаёй вельмі блізкім чалавекам.
Нечакана блізкім, удакладніў ён.
I вось цяпер Сяргей сядзіць за яе кухонным сталом.
Ён жыве ў іншай частцы краіны, працуе мастаком-керамістам. Нядаўна развёўся з жонкай і не хоча
распавядаць чаму. Прыехаў сюды добраахвотнікам. У войску ніколі не служыў, але кажа, што яшчэ літаральна ўчора вельмі добра ўяўляў сябе ў якасці салдата.
Тут не трэба ўяўляць, трэба проста дзейнічаць, адразу ж пярэчыць ён сам сабе. Звычайны набор рухаў. Ты ўстаў, апрануў боты, выйшаў за дзверы, сеўу машыну... Адно дзеянне наступствуе іншаму, утвараючы непахісную паслядоўнасць. Стрэл гэта таксама дзеянне.
Марыя раптам схамянулася. Міміка на ягоным твары нагадала эпізоды тых фільмаў, у якіх ёй калісьці даводзілася здымацца. Чамусьці падумалася, што акторскіх здольнасцяў Сяргея цалкам хапіла б для нядрэннага выканання ролі немаладога безэмацыйнага цыніка, які зараз будзе метадычна рабіць балюча нявіннай дзяўчынцы.
Але Сяргей насамрэч толькі падобны да актора. У крайнім выпадку, гэта актор, які старанна грае сябе самога. Паводле дбайна выпрацаванай і выкшталтаванай тэхнікі.
-Ты хочаш спытаць, ці не баюся я памерці? пытае ён, калі Марыя ставіць яму на стол кубак гарбаты. Вядома, я думаў пра гэта. He, не баюся. Так, гэта я шчыра. Рэч у тым, што я проста не цаню сваё жыццё. Мне няма болей для каго яго цаніць. Раней каштоўнасць яму надавалі іншыя, блізкія людзі. Цяпер засталася толькі старэнькая мама пасівелая, маршчыністая, адрузлая. Пачуццё да яе гэта зусім не тое, што можа прымусіць цябе трымацца на плыву.
Сяргей насыпае ў кубак тры лыжкі цукру, доўга перамешвае. Вымае гарбатны пакунак, дакладным рухам лыжачкі яго адціскае і кладзе на сподачак. Затым робіць глыток. Марыя маўчыць.
Дзеці? перапытвае сам сябе Сяргей. Дзеці сталі чужымі, калі ад мяне сышла іх маці. Тая мяжа, што
з’явілася паміж намі, здаецца мне ўжо непераадольнай. I, да ўсяго, рэўнасць! Так, рэўнасць да ўласных дзяцей, калі ты мяне разумееш. Я адчуваю, што прайграў ім, і мне прыкра.
Марыя ледзь прыкметна ківае галавой.
Ды і ўвогуле... Гэта рэўнасць, напэўна, да ўсяго свету. Да кожнага, хто прачынаецца ў сваёй кватэры, у абдымках каханага чалавека, хто сядзіць за сямейным сталом і трохі нервуецца, калі жонка нагадвае яму каб заплаціў за газ альбо, нарэшце, прыбраў недапалкі з балкону.
Ён змаўкае. Марыя маўчыць па-ранейшаму, і яму нічога не застаецца, як толькі працягваць.
-	I таму я з лёгкім сэрцам прыехаў сюды. Шчыра кажучы, нават не задумаваючыся ні пра што, акрамя практычных пытанняў. Зранку я склаў спіс патрэбных рэчаў, удзень набыў сёе-тое з самага неабходнага, увечары хутка сабраў заплечнік...
Марыя ўяўляе, як ён збірае заплечнік. Загортвае ледзь не кожную пару шкарпэтак у асобны поліэтыленавы пакунак. Цяжкія рэчы кладзе ўніз, каб правільна збалансаваць вагу. У кішэню змяшчае пару сурвэтак, запалкі, сцізорык. Рухі дакладныя, грунтоўныя, нічога лішняга.
-	А наступнай раніцай пайшоў на прыпынак, сеў у аўтобус і ўжо апоўдні патрапіў у штаб добраахвотніцкага палка. Гэта быў проста набор рухаў, не болей за тое. Там усё патлумачыў у двух словах, і вось праз пару дзён я тут.
Марыя адзначае дзіўную мяккасць яго маўлення: зычныя вывальваюцца з рота і адразу крышацца. Быццам згусткі рыхлага снегу, якія акурат цяпер падаюць з даху, часам разбіваючыся аб бляшанае падваконне.
-	Так было да заўчорашняга вечара, калі я сустрэў цябе, Сяргей ставіць на стол кубак і паварочвае да яе
галаву. Пасля гэтага ў маім жыцці многае змянілася. Прынамсі, я зноў адчуваю яго каштоўнасць. Я адчуваю, што ёсць нешта, апрача механічнага набору рухаў. Ты нават не паверыш: я (голас амаль пераходзіць на шэпт) зноў баюся (у ім з'яўляюцца непадробныя дрыжыкі) памерці!
Апошняе слова нібы завісае ў паветры перад тым як бездапаможна грымнуцца на падлогу.
Марыя маўчыць.
У маім жыцці з’явілася нейкае апірышча, і мая ўласная смерць зноў стала для мяне цяжкім выпрабаваннем, нібы выбачаючыся, тлумачыць ён. Тыя ідэалы, якія прымусілі мяне прыехаць сюды, пахіснуліся, адышлі на другі план, і цяпер...
Сяргей працягвае гаварыць. Відавочна, гэта не імправізацыя: усе фразы ім загадзя дбайна прадуманыя. Цалкам магчыма, тыя маналогі сфармаваліся ў ягонай свядомасці яшчэ задоўга да сустрэчы з Марыяй.
Мне заўсёды здавалася, што, каб спраўдзіць сваё існаванне, ты павінен адлюстроўвацца ў вачах іншых людзей. Каб проста быць, ты мусіш няспынна быць для кагосьці. Гэта глупа, праўда, Марыя? Кожны з нас самадастатковы, ці не так?
Марыя збіраецца яму запярэчыць, аднак замест гэтага толькі няпэўна паціскае плячыма.
Але цяпер я разумею, што праўда недзе пасярэдзіне. Каб быць, мне дастаткова адлюстроўвацца толькі ў адных вачахкаханага чалавека. I гэта твае вочы, Марыя.
За вакном няўмольна растае першы снег. Свет пакрысе запаўняецца вадою. I апрача гэтага там, за вакном, здаецца, болей наогул нічога не адбываецца.
Ты можаш стаць маёй мэтай, Марыя, працягвае ён. I для гэтага табе нічога не трэба рабіць. Проста будзь. Будзь побач са мною -так блізка, каб мы маглі зліцца, бы дзве кроплі вады.
Ён прыціскае яе да сябе, садзіць на калені, праводзіць рукою па ейным твары. Марыя абдымае яго, адчуваючы, як у нетрах цела нараджаецца хай цьмянае, але ўсё ж такое доўгачаканае жаданне.
Ён працягвае гаварыць і ў ложку, ужо пасля таго, як Марыя атрымала свой першы за апошнія пяць гадоў аргазм:
Яшчэ нядаўна маё жыццё здавалася мне сукупнасцю вар'яцкіх падзей, але тваё з’яўленне надала кожнай з іх сэнс. Усе мае расчараванні, увесь боль, усе дні, поўныя роспачы, былі прызначаныя толькі для аднаго: каб у пэўны цудоўны момант мы маглі з табою сустрэцца. Усё мінулае было проста падрыхтоўкай да гэтай сустрэчы.
Словы падаюць, падаюць, бы жалуды у марнай надзеі апладніць скамянелую зямлю.
Гэта апошні раз, калі яны побач. Заўтра з раніцы Марыя скажа Сяргею, што ў іх нічога не атрымаецца.