Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
Папярэдняй бяссоннай ноччу Марыя зразумее, што Сяргей гэта зусім не Іншы. Гэта Сяргей, рахманы і адданы чалавек, які робіць вывераныя ў дробязях жыццёвыя рухі, змешваючы педантызм з безразважнасцю. У яго заўсёды чыстыя боты, бездакорна адпрасаваныя джынсы ды шкарпэткі ў сінюю палосачку.
Марыі будзе абсалютна ўсё адно, што адчуе ў гэты момант Сяргей. Яе цікавіць толькі Іншы, а Сяргей яе не цікавіць.
Ужо праз два дні Сяргей загіне ў перастрэлцы panep і праўда спакойна, без залішніх эмоцый.
УДАЖДЖЛІВЫ ЛІСТАПАДАЎСКІ ВЕЧАР Марыя прыходзіць у актавую залу суседняй школы. Тут збіраюцца тыя, хто не верыць у смерць.
Пераважна кабеты каляпенсійнага веку, але ёсць і мажныя, чыста паголеныя маладзёны ў скуранках і з барсеткамі. Адзін з іх нават аддалена падобны да Іншага.
Апошнім часам смерць для жыхароў горада стала надзённай праблемай, і таму ў зале даволі шматлюдна.
Гэта накшталт секты, хаця фармальна ўсё называецца “Міжнародны грамадскі фонд абсалютнага небыцця„.
Марыя прапанавала перайменаваць арганізацыю ў Партыю супраць будучыні, але на яе адразу накінуліся і ледзь не выпхнулі за дзверы, назваўшы правакатаркай.
Кіруе ўсім прыземісты хлопец гадоў трыццаці, у акулярах і з паўкруглай залысінай. Пакуль на яго не сышло прасвятленне, ён быў дыджэем на мясцовай FM-станцыі.
Ён прызвычаіўся, што кожнае ягонае слова выслухоўваюць вельмі ўважліва. Марыя гэтак і робіць ці, прынамсі, стараецца.
Яна слухае не словы, але ягоны голас глыбокі, з аксамітным тэмбрам, грунтоўны і пераканаўчы. Такі голас можна слухаць і слухаць.
Смерць гэта тое, чаго не трэба баяцца, і змірацца з ёю таксама не трэба, кажа хлопец. Пра смерць трэба проста забыць, яе трэба ўзяць ды выкрасліць. Або выключыць, як выключаюць тэлевізар.
Для жывёлаў не існуе смерці. Дакладней, яна для іх усяго толькі факт, а зусім не праблема.
Крэслы ў зале абабітыя цыратай, месцамі яна прадзёртая, з дзюрак тырчыць паралон.
Смерць ставіць перад намі невырашальныя пытанні, адкрывае неспасцігальныя перспектывы, прышчапляе страх, змушае крычэць у неабсяжнае, матывуе да руху ўглыб бы морква на канцы палкі, што пастаянна матляецца перад аслінымі вачыма.
Сваім аксамітным голасам прамоўца заклікае выштурхнуць смерць па-за межы ўласнай свядомасці, адмовіць ёй у найменшым праве на існаванне.
Няма лепш за той куток, дзе закапалі твой трупок! цытуе ён напрыканцы народную прымаўку.
Відавочна, ягоныя словы знаходзяць водгук у прысутных. Людзі слухаюць уважліва, некаторыя нават з заплюшчанымі вачыма. Многія нешта занатоўваюць. У зале поўная цішыня.
Смерць і раней не ўяўлялася ім надта вялікай праблемай, пра яе забывалі, адкладалі ў доўгіяшчык, запіхвалі на антрэсолі, каб заняцца чым-небудзь больш надзённым. А калі яна раптам з’явілася на даляглядзе і стала рэальнасцю, спатрэбілася нейкая ад яе панацэя як мага больш простая і даступная.
"Родная зямелька як цёплая пасцелька,, запэўнівае ўсталяваны па-над кафедрай постар.
А зараз практычная частка, мы зноў будзем вучыцца паміраць, кажа прамоўца. Але спярша хатняе заданніца, та-ак, заданніца... Ці ўсе вы справіліся? Нагадайце-ка, як называлася тэма?
Прысутныя злякана і бездапаможна апускаюць вочы альбо вывучаюць свае пазногці, сілячыся знайсці хоць якую падказку.
Сястра Мартыда Шостая, як называлася тэма? Нене, я ж сказаўШостая. Як называлася тэма?
Непрыкметная кабета гадоў пяцідзесяці ў зялёным пухавіку ўстае са свайго крэсла, падыходзіць да сцэны з кафедрай. Нічога не кажа.
Як называлася тэма? перапытвае пастар.
У цішыні чуваць, як нехта выпусціў газы.
Што ж, дрэнна, дрэнна... Сястру Мартыду Шостую давядзецца нам па-ля-чыць. Сястра Таната, будзьце ласкавыя мне трохі дапамагчы.
Сястра Таната гэта маладзіца з кароткай фрызурай і ярка нафарбаванымі губамі. Яна ўстае са свайго месца на першым шэрагу. Яе рухі жвавыя, дакладныя, дзелавыя. Знікае ў каморцы справа ад сцэны і неўзабаве з’яўляецца з пластмасавым вядром, з якога, аднак, замест швабры тырчаць бізуны.
Сястра Мартыда марудна закасвае пухавік, з вінаватым вохканнем спускае нагавіцы з начосам, затым зацыраваныя панталоны і становіцца на калені перад кафедрай, абапёршыся рукамі на паслужліва паднесенае сястрой Танатай крэсла.
Нават з задніх шэрагаў відаць, што рыхлае цела бедачыны працінаюць дрыжыкі.
Пастар на ўскідку абірае адзін з бізуноў, карцінна прымушае яго засвісцець у паветры, вытрымлівае патрэбную паўзу, а затым хлёстка апускае на цэлюлітавы азадак вінаватай. Затым яшчэ і яшчэ. Кожнага разу кабета павізгвае.
Маладзён увесь гэты час захоўвае флегматычны выраз твару. Так, нібыта робіць звыклую штодзённую справу, нейкі хатні абавязак. Ён увесь час маўчыць, толькі напрыканцы экзекуцыі прамаўляе: “Цяжка ў навучанні лёгка ў паміранні. Гэта табе будзе добрым урокам, сястра Мартыда Шостая^
Кабета з цяжкасцю ўстае на ногі, няўклюдна нацягвае апранахі і пакрэкваючы рушыць на сваё месца. Пастар тым часам вяртаецца за кафедру.
Што ж, дрэнна, дрэнна! кажа ён у мікрафон. Няўжо ніхто не ведае тэмы хатняга задання? Добра, паўтару вам апошні раз: “Замаруджванне электрахімічных працэсаў у кары галаўнога мозга,,. Або, як кажуць у народзе, калі глузды не мігцяць, значна лепей паміраць.
Паводле яго словаў, гэта адзін з найважнейшых прыёмаў у пераадоленні смерці. У жывёлаў дадзеныя працэсы адбываюцца куды павольней, і чалавеку тут ёсць чаму павучыцца.
Ён пачынае пісаць на дошцы, сыплючы формуламі і навуковымі тэрмінамі. Іншыя ўважліва канспектуюць.
Марыя таксама пачынае запісваць. Але раптам уяўляе, як яна злучаецца з Іншым так, як злучаюцца дзве кроплі вады. I ёй усё становіцца абыякава.
Спярша іх целы становяцца вадкімі не губляючы пры гэтым сваёй формы, а потым яны робяцца нечым адным. Субстанцыя гарэзліваўспеньваецца, брыкаецца, бы дзіця ў чэраве, яна жывая.
Пастар яшчэ раз падымае з крэсла сястру Мартыду Шостую ды прымушае яе паўтарыць змест лекцыі. Бедачыне гэта даецца з цяжкасцю, але прымаўку пра глузды яна запомніла.
Пропаведзь завяршаецца рытуальнай вячэрай. Гэта практыкум па адпрэчванні смерці.
У фае актавай залы парты ссоўваюць літарай П. Вернікі дастаюць з клунак слоікі з ежай ды паўлітэркі. Рэжуць хлеб і вараную кілбасу. Шабуршаць пластыкавымі пакункамі. На тварах кабет прыкметнае ажыўленне, завіхаючыся, яны перамаўляюцца міжсобку. Размаітыя пахі раздражняюць рэцэптары, прымушаючы Марыю згадаць даўно забытае пачуццё голаду.
Марыя разгублена топчацца сярод усяго гэтага мурашніку. Яна нічога з сабой не прынесла, ды і няма ў яе ніякіх смакоццяў. А на пачастункі тут разлічваць не выпадае: кожны трускае толькі сваё.
На той бяседзе нікому няма да яе справы. Па-над сталом пануе маўчанне. Усе засяроджана працуюць сківіцамі.
У сярэдзіне стала сядзіць пастар побач з сястрой Танатай, якую ён часам называе Наташай. Налівае ёй “Метаксы,, ды падсоўвае талерку з пармезанам. Па ўсім відаць, што яна для яго не проста прыхаджанка.
Кожны спажывае сваю ежу сам моўчкі і медытатыўна.
Апаражніўшы кілішак, пастыр гучна рыгае, заахвочваючы іншых рабіць тое самае. Разняволенне фізіялагічных працэсаў, паводле яго слоў, спрыяе ментальнаму аслабаненню ад страху смерці.
Размаітае і несінхроннае чвяканне раптам перакрывае роў матораў, што даносіцца аднекуль з неба. Бамбардзіроўкі дасюль здараліся вельмі рэдка. Часцей абстрэлы.
Пастар налівае чарговы кілішак ды ўстае, каб прамовіць тост. Але слухаюць яго няўважліва. Гул у небе з кожнай хвіляй прыкметна грамчэе.
Ён цюкае відэльцам аб шклянку, заклікае да ўвагі. Аднак хваляванне прыхаджанаў набыло той характар стыхіі, калі яго ўжо не суняць.
Браты і сёстры, вы куды? Як кажа народная мудрасць, лепш памерці ў школе, чым жыць у страху няволі, на хаду каламбурыць ён. Але яго ўжо ніхто не слухае.
Ён паварочваецца да сваёй флегматычнай напарніцы, аднак бачыць толькі нявыпіты кілішак. Яе месца пустое.
Самыя спрытныя паспяваюць запхнуць у клункі недаедзеныя стравы, іншыя ж кідаюць іх (гары яно гарам) ды ўцякаюць у чым ёсць. У дзвярахутвараецца ладны затор, другая іх палавінка ўжо праз момант вынесеная націскам целаў.
Марыя не паспявае ўплішчыцца ў гэты вір і застаецца апошняй. У нейкі момант у памяшканні толькі яна і пастар.
Марыя хоча нешта яму сказаць, падбірае належныя словы. Але ён яе не чуе, адно лаецца, абхапіўшы галаВУ рукамі. Гул тым часам пачынае спакваля цішэць.
ЗА НАСТУПНЫЯ ПАРУ ТЫДНЯЎ АМАЛЬ НІЧОГА He здарылася. Двойчы выпадаў, а затым раставаў снег. Урэшце, ён выпаў і ў трэці раз каб, напэўна, ізноўрастаяць.
Марыя чакала на сапраўдную зіму, здатную знерухоміць тую кволую пульсацыю жыцця, што бессэнсоўна раілася ўнутры яе і вакол. Закансерваваць усе безвыніковыя падзеі, надзеі і эмоцыі гэтаксама, як скарынка лёду прымушае застыць на асфальце лісточкі і паперкі, пры плюсавай тэмпературы змушаныя да бессэнсоўнага руху пад уплывам пераменлівага ветру.
Зіма дазваляла пакінуць усё як ёсць, адкласці ўсё на потым і на гэты конт пакуль не хвалявацца. Але зіма пакуль не была ёй дадзена.
Нягледзячы ні на што, горад рыхтаваўся на навагодніх святаў. У вітрынах запаліліся гірлянды, якія ў вечаровых прыцемках (электрычнасць даводзілася эканоміць) выглядалі яшчэ больш злавесна, чым у звычайныя Новыя гады. На лапіку перад крамай усталявалі кволую ялінку, упрыгожаную самаробнымі кветкамі з каляровай паперы потым іх расцерушыў першы ж моцны парыў сіверу. У самой краме нават аб’явілі зніжкі на некаторыя з тых тавараў, што ўсё яшчэ заставаліся на паліцах. Да таго ж там з’явіліся пратэрмінаваныя наборы цукерак, запакаваныя ў дзядоў марозаўяўны рудымент старога новага году. Куплялі іх даволі актыўна.
Марыя штодня хадзіла ў краму, ажно пакуль у яе будынак не патрапіў снарад. Пасля гэтага яна яшчэ
пару дзён хадзіла паглядзець на ялінку (бо трэба ж было кудысьці хадзіць), але потым дрэўца павалілася і ўсё стала зусім сумна.
Тады Марыя захапілася французскім кіно, старымі рамантычнымі камедыямі. Глядзела іх з ранку да вечара, не надта ўдаючыся ў тое, што адбываецца на экране. У галаве чамусьці адкладаліся толькі малазначныя дэталі: фрагменты адзення, жэсты пальцаў, пейзажы, якія на імгненне з’яўляліся ў кадры і ні пра што не сведчылі.
Адным цудоўным днём паміж рамамі акна ў пакоі Марыя заўважыла шчыльнае і сухое павуцінне, сярод якога праглядаліся высмактаныя трупікі мух. У эпіцэнтры гэтага валадарства боўтаўся і яго кароль, які не вытрываў першых замаразкаў.