Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Марыя ў думках зменшыла сябе да памераў Дзюймовачкі і ўявіла, наколькі ўтульна і бесклапотна было б ёй спачываць на мяккай пасцельцы з павуты, сярод цішы і прыглушанага шарага святла.
Калі пачынаўся абстрэл, Марыя спачатку разам з усімі хавалася ў падвале. Але затым перастала. Яна выходзіла на школьны стадыён і з узвышша назірала за тым, як начное неба перасякаюць аранжавыя лініі. Часам пра нешта думала, а часам і пра некага. Але, вядома, не пра Сяргея. I, канешне ж, не пра Здыхліка.
Здыхліка знойдуць толькі наступнай вясной, калі трывала ўсталюецца плюсавая тэмпература і зямля канчаткова адтае. Абгарэлыя пасля выпадковага трапляння супрацьтанкавай ракеты “Жыгулі,, выцягнуць з балота жыхары бліжэйшай вёскі, каб выграбці адтуль разбухлую плоць, а болып трывалы матэрыял здаць у металалом.
Да таго часу ўжо многае паспее змяніцца. Падзеі гэтай восені будуць успрымацца як гісторыя. Проста як аповед, засмечаны непатрэбнымі дэталямі такімі
як прозвішчы, пазыўныя, каардынаты і віды ўзбраенняў.
У некаторых месцах гэтага аповеду апавядальнік будзе глыбока зацягвацца цыгарэтай, а ў некаторыхабыякава махаць сваёй мазолістай рукой з захраслым пад пазногцямі брудам.
/ншы прыязджае ў гэты горад зімным ранкам на першай электрычцы. Будні дзень, толькі некалькі бабулек у вагоне. Змерзлыя пальцы марна шукаюць хоць нейкае цёплае месца на целе, трымцяць. У сіплым дынамікупаведамленні прыпынкаў на чужой для яго мове. Няўтульна. Быў яшчэ кантроль, няголеныя твары, пахтытуню, блакітная ізастужка на ражку АКМ, непрыемнае адчуванне, калі да цябе набліжаюцца чужародныя целы. Здзіўленне, выкліканае ягоным пашпартам жыхара Еўразвязу. “Журналіст? He? Дык a якога хуя тады?„
Згадалася раскудлачаная і пульхная Эльза ў сваім заўсёдным халаціку. Яна засталася ў іх рыжскай кватэры і яшчэ трошачкі ў яго памяці.
Але ў яго ўжо амаль няма памяці. I няма імя як у тых фільмах, дзе акцёры маюць толькі адпаведныя іх амплуа катэгорыі: "студэнты,,, “рускія,^.. Цяпер ён проста Іншы.
Міжнародны цягнік, на які ён загадзя купіў квіток, акурат надоечы адмянілі, і таму давялося зрабіць перасадку ў бліжэйшым абласным цэнтры. Электрычка затрымалася на дзве гадзіны: на вакзале ішла пагрузка бранетэхнікі.
Пасля блокпаста, які адкрываў шлях на спрэчную тэрыторыю, састаў рухаўся надзвычай павольна, нібы з цяжкасцю пераадольваючы марознае перадранішняе паветра. У вакно было відаць толькі снежную роўнядзь, што раз-пораз парушалася амаль цацачнай хацінкай. У адной з іх нават гарэла святло, і Іншы на якое імгненне адчуў сябе трохі ўтульней.
Яна, напэўна, яшчэ спіць, думае ён, калі цягнік няспешна падыходзіць да перону.
У яго свядомасці ніякіх вобразаў і прадчуванняў. Няма таксама і ніякіх эмоцый. Проста набор зладжаных механічных рухаў.
Іншы кладзе пусты тэрмас у кайстру, зашпільвае, устае, размінаючы змерзлыя зацёклыя ногі.
Паміж сядзеннямі ён заўважае запыленую абгортку ад марозіва, пакінутую там, мусіць, яшчэ ўлетку.
Пацепваючыся, выходзіць на бязлюдны перон. Ліхтары не гараць, але вочы хутка прызвычайваюцца да сізаватага перадзолкавага святла. На фанерыне, што закрывае разбітую вітрыну шапіка, відаць нязвыклыя для яго кірылічныя літары “хо...дно... во„.
Снег на прывакзальнай плошчы даўно ўжо не прыбіралі, і апушчаны долу позірк Іншага счытвае палімпсест незлічоных слядоў. У зале чакання вялізная расколіна ад снараду і няма шыбаў. Аскепкі бітай цэглы ды колкага друзу наліпаюць на падэшвы ботаў.
Ён нейкі час паліць, не рэагуючы на вокрыкі таксістаў. Затым павольна ідзе пехатою па вуліцы, перспектыву якой замыкае будынак вакзалу. Крочыць паўз знявечаны кораб тралейбуса па дазвання вышчарбленым асфальце, пакрытым тонкай скарынкай лёду. Парэшткі паржаўленай савецкай зоркі на адным са слупоў падаюцца яму вобразам вечна заледзянелага тут часу.
Мёрзлы горад выклікае адно пачуццё дыскамфорту. Гэтае асяроддзе створана яўна не для яго, зусім не па ягоных законах, і прымаць чужаніцу яно не надта схільнае. Дэкарацыі маглі б быць і лепшымі, міжволі думае ён.
Але з кожным крокам хада становіцца ўсё болей мэтанакіраванай. Ён прыехаў сюды дзеля таго, каб здзейсніць сваю мару. I гэтая мара цяпер нават мае імя Марыя.
Марыя ляжыць у ложку, накрыўшыся адразу дзвюма коўдрамі. Ацяпленне працуе дрэнна, і ў кватэры халадно. Час яшчэ вельмі ранні, але яна ўжо даўно не спіць.
Дэманы мінулага, якія пранікалі ў яе амаль усю гэтую ноч, нарэшце суцішыліся, задаволіўшы сваю пажадлівасць. Цяпер у Марыі засталося толькі лёгкае адчуванне пустэчы.
Марыя ўслухоўваецца ў цішыню, сілячыся вычапіць з яе тыя гукі, якія прынясуць ёй хоць каліўца радасці. Але іх няма, і нічога тут не паробіш.
Раптам Марыя згадвае тыя адчуванні, якія яна некалі перадавала словам “скурыстае,,. Гэта калі мацаць пальчыкамі матуліны локціна знешнім баку, там, дзе зморшчаная скура.
Маці паблажліва дазваляла ёй гэта рабіць першыя пару хвілінаў, але потым спрабавала ссадзіць дзяўчынку са сваіх каленяў. Спачатку пяшчотна ўгаворваючы, а потым усё болей настойліва.
Тады Марыя прасіла яшчэ хаця б хвілінку памацаць маміны локці. Тактыльнае адчуванне захавалася ў нетрах яе памяці і пагэтуль, хаця твар маці ўжо даўно зацярушаны. Ад яе, па сутнасці, і засталіся толькі гэтыя дотыкі да мяккай скуры.
/ншы ідзе міма цёмных вітрынаў крамы з надпісам “бувь„ на старой бляшанай шыльдзе. Мінакоў зусім няшмат. Ранішнюю цішу парушаюць хіба гукі далёкіх выбухаў. У замёрзлай калюжыне застыў жаночы боцік на доўгім абцасе.
Знаёмства падаецца яму кароткім наборам немудрагелістых захадаў. Усё як у кіно. Ён вітаецца, тлумачыць прычыну свайго з’яўлення. Напрыклад, пазычыць солі. Альбо гаечны ключ. Альбо перапіс насельніцтва. Альбо, можа, адразу прызнацца, што ён Арфей, які прыбыў да сваёй Эўрыдыкі?
Іншы таксама мае ўласную гісторыю, якую тут будзе дарэчы апавесці прынамсі ў двух словах. Працаваў у лагістычнай кампаніі, даўно жанаты, у офісе ёсць Інтэрнэт, і спрактыкаваныя калегі падказалі, як не слядзіць у браўзеры.
Яму асабліва падабалася, калі яна была медсястрой. У першыя хвіліны такой цнатлівай... Паступовасць эвалюцыі ў рамках зададзенага фармату гэта ці не найважнейшая якасць акторкі. А потым ейныя бялявыя валасы пасмамі матляліся па твары, роўна ў такт з глыбокімі фрыкцыямі.
Іншы правальваецца ў калюжыну, выгуквае нешта лаянкавае і тут жа працягвае рух. Ён чым далей, тым меней дбае пра няўтульнасць таго свету, у якім яму не так даўно собіла апынуцца. Яна ўжо стала для яго звыклай. Тутэйшая няўтульнасць мала чым розніцца ад той, якую ён адчуваў учора і заўчора, у роднай Рызе альбо нават у Парыжы, куды яны лёталі з жонкай на юбілей іх вяселля.
Іншага мог задаволіць адно ідэальны свет, поўны плаўнага святла, якое падае на жаночую скуру. I апушчаных долу пасмаў бялявых валасоў.
Мужчыны ў такіх фільмах выглядалі куды менш прывабнымі за дзяўчат. Што абнадзейвала. Іншы, канешне ж, не ведаў, што гэта была ўсяго толькі спецыфіка індустрыі, з яе скіраванасцю на адмысловую мэтавую аўдыторыю і дастаткова абмежаванымі бюджэтамі.
Іншы не адзін год шукаў ейныя кантакты, распачаўшы шматхадовую аперацыю з мноствам падстаўных асобаў. Некалькі разоў выходзіў на лжывы след і ледзь ратаваўся ад паліцыі і разводу. Пакуль гэта доўжылася, здымкі з ёю на спецыяльных сайтах былі перанесеныя ў раздзел “рэтра,» саступіўшы месца рэкламе сняжанаў.
Адну з іх, найноўшай мадэлі, калегі (як людзі спрактыкаваныя, яны нешта падазравалі) падаравалі яму на саракагадовы юбілей. Але ён выліў яе змесціва ва ўнітаз пасля першай жа размовы.
Складанасці пошуку яго толькі натхнялі. Ён кінуў піць, стаў раней прачынацца і болей працаваць. На нейкі час свет пачаў здавацца яму трохі меней няўтульным, ніж звычайна. Нават Эльза адзначала пэўныя станоўчыя змены, калі яны клаліся разам.
Урэшце, паляванне прынесла свой плён. Таму цяпер ён тут, ён ідзе па вуліцах вымерлага горада, які ў гэтыя дні лічыцца адным з найнебяспечнейшых месцаў на свеце. Ён нават ведае, што яе імя Марыя. У нататніку запісаны ейны адрас.
3-пад нагі з грукатам адлятае нейкая жалязяка з вострымі краямі. Ён аглядае свой бот: на шчасце, усё ў парадку. Раптам у яго свядомасці ўспыхвае Марыямедсястра. За тыя дзесяць ці колькі гадоў многае, магчыма, змянілася. Але яму ўсё адно.
Сёння ён хоча стаць яе мужчынам. Альбо, іншымі словамі кажучы, стаць для яе іншым чалавекам. Тым іншым, які быў бы заўсёды побач.
Іншы спраўдзіў па навігатары адрас. I сапраўды, чырвоны надпіс на пяціпавярхоўцы ўтрымліваў патрэбныя яму лічбы. Значыць, недзе тут.
Ён збочыў у прагал паміж двума дамамі, ледзь размінуўшыся з раннім сабачнікам, які бег трушком, мармычучы сабе нешта пад нос.
✓ Ж к і шторанак, Марыя паліць, гледзячы ў акно.
Раней у гэты час можна было назіраць за JL дзеткамі, што шыбуюць у школу, але пасля аднаго з нядаўніх абстрэлаў заняткі адмянілі. Нешта невыразнае сочыцца па тым баку шыбіны: ці то вада, ці то талы гразкі снег. На дрэвах яшчэ відаць шэрань, але неўзабаве, калі ўжо зусім развіднее, яна знікне.
На пліце кіпіць старэнькі імбрык. Электрычнасці зранку няма, добра, што хоць газ не адключаюць.
Машынальна выкалупвае нешта са шчылінкі між зубоў.
За вакном чутно гаману. Гэта суседскі “Масквіч,, ізноў не заводзіцца, і яго штурхаюць.
Марыя паволі прыўздымаецца са свайго крэсла, навобмацак шукаючы попельніцу. Брудная накрыўка рондаля, што ляжала на стале, з грукатам валіцца на лінолеум. Марыя нагінаецца, каб яе падняць, але яе апярэджвае Іншы.
Марыя абарочваецца, падкурчыўшы ногі на крэсле. На яе кухні цяпер сядзіць Іншы. Ён сядзіць на іншым крэсле, абапёршыся локцямі аб стол, і не адрываючыся глядзіць на яе.
Сізаватае полымя ў запаленай фаерцы няспынна пульсуе, пакідаючы страшныя цені на шпалерах. Адзін з язычкоў адбіваецца ад носа Іншага, потым і ад залысіны. Марыю гэта трохі смешыць, і раптоўныя рухі яе губ яшчэ болей паглыбляюць непаразуменне.
Яны маўчаць ужо болей за паўгадзіны. Затым Марыя падхоплівае брудным ручніком гарачы імбрык ды ідзе
ў ванную. Паміж лыткамі ў яе нешта клейкае, і адмыцца халоднай вадой не атрымалася. Мімаходзь вока выхоплівае ложак у спальні. Змятыя іх целамі прасціны ўжо даўно паспелі састыць у такой халадэчы.