Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Адліга пераўтварыла чырвоны лёд у гнойнага колеру жыжу.
Адліга падаецца ёй толькі бессэнсоўнай адтэрміноўкай для таго, што ў рэшце рэшт павінна замерзнуць ды скамянець.
Што застанецца, калі ссохнуць і рассыплюцца нацятыя на іголачкі мары? Гісторыя.
Стэлажы запратакалаваных фактаў і пажухлых фота.
Што застаецца, калі памірае жаданне? Гісторыя.
Адстароненая фіксацыя далёкіх да цябе падзей з далікатнай усмешкай на твары.
Што застанецца ад маіх слёзаў? Ад майго лёгкага выгіну вуснаў? Ад складкі на маім жываце? Ад звычкі адкідаць назад валасы? Ад бясконцых сумневаў?
Старонкі ў архівах, на якія нехта будзе праліваць боршч.
Партрэты ў падручніках, якім вісусы-шкаляры будуць прымалёўваць рожкі.
Музейныя стэнды, у кутках якіх плятуць сваю павуту разносчыкі шчасця.
Вершы, вядома ж, вершы. Вершаў у такіх выпадках заўсёды бывае шмат прыгожых і дасканалых, бы пялёсткі пластмасавых ружаў.
Марыя злосна сплёўвае сабе пад ногі так, нібыта яна адным пляўком хоча змыць увесь культурны слой гэтай планеты разам з яго абрыдлымі насельнікамі.
Кулі пралятаюць зусім блізка, але ніводная ў яе не трапляе.
Марыя скіроўваецца да ракі. Спускаецца па слізкім схіле, некалькі разоў падае, устае, не выціраючы гразь з калашынаў. I ўрэшце апынаецца на маленькім дзікім пляжыку.
Тут нічога не змянілася. Перагорнутая лодка на месцы. Паваленая асіна па-ранейшаму мочыць свае карані ў рацэ.
Гэта мёртвая зона, нецікавая ніводнаму з бакоў канфлікту, і снарады ды ракеты пралятаюць недзе над галавой.
Рака цячэ ў сваім звычайным тэмпе як цякла і paHeft. Вецер пакалыхвае збуцвелы асот, што выглядае з-пад снегу. Ля самага берага боўтаюцца кляновыя лісты. Другі бераг амаль не відаць, бо туман і прыцемкі. Follow the river, кажа яна сабе.
Марыя ўглядаецца ў туман і адчувае невытлумачальную цішыню, нягледзячы на разрывы снарадаў. Туман цягучай магмай уваходзіць у яе і запаўняе пустоты ўнутры.
Няўцямнае прадбачанне, нібы нешта павінна адбыцца, ізноўку наведвае яе. Але Марыя прызвычаілася да яго падманлівасці.
Ногі ўшчэнт прамоклі, амаль ужо заледзянелі. Марыя заўважае, што міжволі ўздрыгвае ад холаду-хаця яе цела цяпер вельмі слаба рэагуе на раздражняльнікі.
Марыя раскрывае рот і ваўсю моц дыхання ўцягвае ў сябе туман. Доўга стаіць на месцы, чакаючы невядома чаго. Hi пра што не думае.
Між тым выбухі становяцца настолькі гучнымі, што нічога ад іх не ратуе. Марыя ўстрывожаная, бо яе ця-
перашняя прастрацыя хутка скончыцца. Немаведама чым, паколькі яна толькі прэлюдыя. Бы зацемненая прастора за кулісамі, дзе акцёр чакае на свой выхад гэтым разам зусім для яго непажаданы.
Дзевачка-дзевачка, дэманы мінулага знойдуць цябе і тут...
I Марыя ведае, што гэтае прадчуванне яе не падманвае.
Неўзабаве яна заўважае нейкі рух на тым беразе. Спярша ён амаль неаддзельны ад туману, ад невыразных абрысаў дрэваў і заводскіх будынкаў, ад зыбістай паверхні вады. Але неўзабаве прызвычаены да цемры зрок чым далей, тым болей дазваляе праяўляць дэталі.
На супрацьлеглым баку ракі Марыя бачыць усіх сваіх мужчын. Іх целы падаюцца ёй ненатуральнымі як быццам яны зробленыя з гліны тэракотавага колеру.
У святле месяца, якое пакідае блікі на вадзе, гэтыя фігуры выглядаюць велічна ды злавесна.
Марыя не можа іх пералічыць, хаця некаторыя твары падаюцца ёй знаёмымі нават здалёк.
Неўзабаве яна заўважае нейкі рух, і гэта зусім не аптычная ілюзія. Тэракотавая армія пашыхтавалася ды рушыла ў атаку.
Кожны з іх мае імя не Сяргей альбо Здыхлік, як клікалі іх прататыпаў, але зусім іншае, куды больш пагрозлівае.
Яны прасоўваюцца паволі, пагойдваючыся, нібы балваны. Рукі шчыльна прыціснутыя да тулава. Хрыбетнік у кожнага выпрастаны. Як быццам нехта торкае іх зверху за прывязаныя да макавак нітачкі.
Іхняя няспешнасць можа сведчыць хіба пра адно: у Марыі няма паратунку. Ані ў ахопленым полымем горадзе, ані ў цёмных зацішных паплавах ля ракі, ані ў лесе, ані ў полі, ані ў нетрах зямлі.
Марыя робіць нясмелы крок ім насустрач. Больш нічога ёй проста не застаецца.
Вада мяккая, красовак плаўна на яе становіцца, нібы нага ступіла ў густы мурог.
На пачатку ацяжэлае тулава яе амаль не слухаецца. Яна ідзе павольна, рухі ненатуральныя, пастава скрыўленая. Але кожны крок становіцца ўсё больш упэўненым.
Агні і ўсполахі хутка тонуць у цемрыве. Тэракотавая армія таксама раптам кудысьці падзелася. Пэўны час Марыя яшчэ бачыць макаўкі яе жаўнераў, але неўзабаве яны знікаюць нібы настаўніца ўпэўненымі рухамі выцірае са школьнай дошкі нісянеціцу нейкага двоечніка.
Яна азіраецца назадтуды, дзе цёмны бераг, закінутая лодка, ахопленыя пажарамі дамы. Але затым рушыць далей.
Яшчэ некалькі крокаўі навокал толькі цемра.
Цемра напаўняе яе знутры, быццам лёгкі газ, робіць бязважкім ейнае цела, падхоплівае на рукі, бы каханы мужчына.
Цемра прыносіць з сабой цішыню, і прызвычаеныя да безлічы бессэнсоўных гукаў вушы патрабуюць да яе адаптацыі.
Цемра паступова становіцца ейным домам, такім неўсвядомным і доўгачаканым.
I Марыя разумее, што гэта цемра Бога.
III.
HOBAE ЦЕЛА

Яапэўна, уся праблема ў тым, што я так і не навучыўся захоўваць сва'ё сэрца, думае брат Зосіма.
Ён асцярожна падносіць да вуснаў гарачую лыжку, стараючыся роўна трымаць яе двума ацалелымі на правай руцэ пальцамі вялікім і мезенцам. Дзьме на змесціва лыжкі, пералівае яго ў рот.
Нічога не адчувае, толькі як гарачае саланаватае месіва кранаецца языка.
Захоўваць сэрца гэта не даваць яму быць апанаваным эмоцыямі. He бегчы цуцыкам услед за сваімі надзеямі і пачуццямі.
Сэрца тахкае, трохі баліць. Брат Зосіма ўслухоўваецца ў яго пульсацыю, адзначаючы няроўнасць рытму. Спрабуе на ёй засяродзіцца.
Гэты травеньскі вечар выдаўся па-летняму цёплым. Густая трава навокал пакалыхваецца ад ветру. Перад вачыма яшчэ дасюль стаіць суцэльнае жоўтае мора. Апошнія кіламетраў сем яму давялося ісці праз pane, які раскашаваў тут у належны для яго час быццам нічога і не здаралася.
Брат Зосіма ўяўляе, як выглядае яго постаць у бурлівым жоўтым моры бы малюткі чаўнок, што пакалыхваецца на ціхіх хвалях.
Рапсавае поле, ідылія якога была ненадоўга парушаная чалавечай постаццю, засталося ўжо ззаду, як і многае іншае. Наперадзе невялічкі рэдкі гаёк.
Брат Зосіма расклаў сваё цяпельца на самай яго ўскраіне.
Гэта акурат такі вечар, калі нічога не адбываецца. I бяздзейнасць падаецца мудрай, прыемнай. Менавіта ў такія вечары цягнікі самі сыходзяць з рэек ціха і для ўсіх бяскрыўдна. Бо разумеюць, што ім нікуды болей не трэба ехаць.
Вясновае паветра поўніцца гукамі (скрыгат, пошчакі, шаргаценне, візгат...). Брат Зосіма адзначае, што яны зноў спакваля пачынаюць утвараць у яго свядомасці рытмічныя канструкцыі. Хай пакуль і ўрыўкавыя ды зусім недасканалыя.
Як раней крокі наглядчыка па калідоры падвалу, удары дубцом па ягонай спіне, адзіночныя стрэлы.
Але калі страляў ён сам ужо потым, пасля вызвалення і ўсіх тых зменаў што з ім адбыліся, гэтыя гукі не выбудоўваліся ніўякую суладнасць. Яны заставаліся проста наборам гукаў і ўсё.
Нават coup de grace у галаву, які завяршаў чыесьці бессэнсоўныя курчанні на толькі што захопленых тваім падраздзяленнем пазіцыях.
Скончыўшы пасілак, брат Зосіма мые ў ручаі казан, загортвае ў старую газету, кладзе ў свой хатулёк. Паводле разлікаў, да горада засталося ўсяго некалькі кіламетраўзначыць, дацямна ён дакладна паспее.
Рушыць па ледзь прыкметнай сцяжынцы ўздоўж лясной ручаіны, услухоўваючыся ў яе цурчанне.
Па-першае, тут куды меней шансаў натрапіць на міны, ніж на гасцінцах або шашы. I па-другое, ручаі заўсёды ўпадаюць у рэкі. А рака самы надзейны арыенцір.
I сапраўды, неўзабаве ён ужо з цяжкасцю выбіраецца на яе падтоплены павадкам бераг. Выкараскваючыся з хмызоў, ледзь не ўтыркаецца ва ўсімі забыты жоўты паралелепіпед пляжнай пераапранальні.
Азірнуўшыся, разумее, што нейкім цудам патрапіў акурат туды, куды ішоў.
Праваруч брат Зосіма бачыць абгарэлыя корабы дзевяціпавярховак ускраіннага мікрараёна. Шэрыя спаруды супраць сонца выглядаюць расплывістымі плямамі.
Адна з іхмусіць, пятая злеванекалі была ягоная. Але ісці туды праз забалочаныя зарослыя палеткі не ўзнікае ніякага жадання.
У яго няма ўспамінаў. Ён проста не можа сабе іх дазволіць, каб навекі не ўгразнуць у гэтым глеі.
Таму рака ўспрымаецца найперш як перашкода, пераадолець якую не так і проста. Брат Зосіма ведае, што ўсе масты ўзарваныя ў тую зіму. Пераплыць у яго не хопіць сілаў.
Ён чуў, што праведніца, якая жыве на руінах горада, здатная пераходзіць раку так, як быццам яна ідзе па полі. Гэты дар быў дадзены ёй пасля многіх гадоў аскетычнага подзвігу.
Таму людзі з навакольных вёсак яе баяцца і не сунуць сюды носу.
Гэтую жанчыну любяць толькі дзеці. Некалькі разоў яе нібыта бачылі ў бліжэйшых гарадках на дзіцячых пляцоўках, у вірлівай гамане. Але пры з’яўленні дарослых яна адразу некуды знікала нібы правальвалася скрозь зямлю.
А самі дзеці распавядалі, што гуляліся з дзяўчынкай у калготках і з коскамі.
Лядашчы чаўнок, нейкім цудам знойдзены на беразе, пакрысе набірае ваду. Але брат Зосіма ўжо на сярэдзіне ракі. Вусны няспынна прамаўляюць малітву.
Рака ўскалыхваецца, хвалі часам сягаюць за борт, цеча напаўняе вадою лодку знутры. Аднак вецер спрыяльны, і да мэты ўсё бліжэй і бліжэй. Невыразныя
абрысы таго, што на другім беразе, паступова дэталізуюцца.
Брату Зосіму трохі боязна і неспакойна. Так бывае заўсёды, калі да мэты блізка.
Супрацьлеглы бераг пераўтварыўся ў суцэльныя джунглі. Хмызы паспелі вырасці нават на бетоннай узбярэжнай, атачыўшы паржавелы павільён летняй кавярні, сям-там пашчэрблены кулямі, ліхтарні, лаўкі, паваленую скульптуру піянера, у якога замест галавы кавалак арматуры.
3 цяжкасцю прышвартаваўшыся і намачыўшы ногі па калена, брат Зосіма прадзіраецца ў бок шырокай вуліцы. Пад падэшвамі ягоных стаптаных берцаў шаргаціць друз.
Ідзе паўз цёмныя прагалы вокнаў і дзвярэй, паўз абгарэлыя корабы аўтобусаў, паўз скрыўленыя ў безнадзейных усмешках твары на выцвілых білбордах.
Пляскаты пенал супермаркета з прабітым снарадам дахам падобны да раструшчанага клапа, вантробы якога паламаныя стэлажы, рэкламныя шыльды, штабелі пакетаў солі вылезлі вонкі.