Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
~W~УЛЬГАЮЧЫ, САБАКА АДБЯГАЕ На НеКЭЛЬКІ МвТраў але Іншы рыўком даганяе яго і ўціскае ў снег JL V моцным ударам бота. Віскат замест звычайнага для гэтай істоты дыскантнага брэху. Рудаватая поўсць сям-там праточаная лішаямі і зліплая ад бруду.
Ледзь толькі апусціўшы нагу, Іншы наносіць яшчэ адзін удар. На снезе з’яўляецца першая крывавая пляма.
Фарба на рагулі для выбівання дываноў ужо зусім адлушчылася. He зважаючы на зіму ды на нішчымніцу, купа смецця, што назапасілася непадалёк ад дзвярэй у пад’езд, даволі моцна пахне. Прычым часткова наватхарчовымі адкідамі.
Іншы падносіць задубелыя пальцы да вуснаў, затым пачынае іх расціраць. Холад стаў невыносным, ён працінае ажно да костак, хаця тэмпература нібыта ж і плюсавая.
Шары дзень ужо напоўніцу ўступіў у свае правы, абудзіўшы ў гэтых мясцінах звыклы бязладны рух. Снег паціху цвярдзее, камякі набываюць больш выразную форму, а сям-там на асфальце нават з’яўляюцца лужыны. 3 вуліцы даносіцца рокат матораў рэдкіх машын, у небе нехта сіліцца збіць з ПЗРК верталёт, але абодва разы не трапляе. Бабуля цягне з калонкі два вядры вады, уважліва гледзячы сабе пад ногі ды нягучна мацюкаючыся.
Сабака вельмі схуднеў, шкуру трымае адзін толькі шкілет. Бот Іншага кранаецца рэбраў, выклікаючы чарговае ўзмацненне віскату.
Сабака ўскоквае на лапы ды спрабуе ўратавацца, але бот Іншага зноў яго даганяе. Наступным разам Іншы б’е па галаве.
Расколіны ў асфальце, што агаліліся з-пад снегу перад самым домам, перакрыжоўваюць рыскі літар. Там паўсцёрты надпіс «Мулнк я тебя люблю».
Іншы наносіць яшчэ некалькі ўдараў, гэта ўрэшце дапамагае яму сагрэцца. Нага трохі пабольвае мабыць, невялічкі вывіх.
Відаць, сабака моцна знясілены альбо нават хворы. Ён адчайна круціцца па зямлі, нават не спрабуючы ўхапіць Іншага за лытку.
Іншы б’е цяпер непасрэдна па пысе. Гук удару прыносіць яму асаблівую асалоду.
Але праз імгненне Іншы раптам застывае, яго ахоплівае поўная апатыя. Сабака з цяжкасцю ўстае ды ідзе сабе паміраць у нейкую адно яму вядомую схованку. Іншы ж яшчэ доўгі час не зрушваецца з месца.
Затым крочыць на вакзал. На пероне яго нібы спецыяльна чакае апошні цягнік, якому наканавана выправіцца з гэтага горада.
J I зверы ў кватэру Толіка прыадчыненыя. У / f вітальнігарыцьлямпачкабезабажурумагут-
Л -С насцю не болей чым у 40 ват. Яе святло робіць бачньпл цэлую плойму самых разнастайных прадметаў: зімовыя боты з драпежнай ухмылкай аддзёртай падэшвы, міліцэйскі шынель, акумулятар ад “Масквіча„, не падлучаны да сеткі дыскавы тэлефон, перавязаны шпагатам збор твораў Дастаеўскага і нават зламаны велатрэнажор, які месціцца тут без справы гады ўжо з два.
Ідучы праз вітальню, трэба пільнаваць, каб не ўступіць нагой у згнілы недагрызак яблыка, што паспеў пераўтварыцца ў карычневую пастападобную субстанцыю. Наведвальнік быў няўважлівым, і цяпер ён старанна чысціць свае падэшвы аб дыван на падлозе пакоя.
На дыване раскіданыя абгорткі ад пельменяў, недапалкі, пажаўцелыя ад гною кавалкі ваты, некалькі кніг кулінарныхрэцэптаў, рэпрадукцыі карцін.
Спасярод усяго гэтага процьма пафарбаваных у чорны піўных коркаў. Некаторыя з іх нават спалучаныя паміж сабою ды ўтвараюць дзіўныя фігуры, падобныя да птушак. Снягір разламаны напалам, галава сініцы адвалілася, але сваімі лапкамі яна намёртва ўчапілася ўдрацяную галінку.
Наведвальнік з цікаўнасцю мацае адну з птушак мыском бота. Затым націскае, янатрушчыцца, востры край корка помсліва прабівае падэшву. "Ой-вой,„ кажа наведвальнік, а пасля доўга лаецца.
Адчыняе шафу, абклееную плакатамі з пажухлай “Міс СССР„, вывальвае на дыван змесціва паліцаў.
Пацёртыя зашмальцаваныя штаны “са складачкай,,, дзіравыя шкарпэткі, майткі, нескарыстаныя ў свой час і даўно пратэрмінаваныя прэзерватывы... Ёсць нават жаночы бюстгальтар трэцяга памеру. Усё гэта можа выклікаць адно гідлівасць. Увагу прыцягвае хіба рэмень, але, павагаўшыся, наведвальнік кідае яго на падлогу.
Урэшце, пошукі ўсё ж прыносяць вынік. На паліцы, прызначанай для галаўных убораў, наведвальнік знаходзіць пляшку каньяку. Такога ўжо не выпускаюць. Толік купіў яе шэсць гадоў таму калі пачаў працу над сваёй скульптурай, ды пастанавіў не чапаць да завяршэння. I хаця рукі не раз свярбелі, ён заўсёды адужваў сябе.
Наведвальнік рэзка зрывае корак, падносіць рыльца да рота ды робіць вялікі глыток. Свет адразу становіцца для яго лепшым.
Затым пакідае кватэру, хрумсцячы падэшвамі па чужых рэчах. Спускаецца па лесвіцы, чуе жаночы голас паверхам ніжэй. “Мілы... Ау... Мі-ілы!.. Коцік... буслік!...,
Сняжана, пакінутая Дзімам нявыключанай, вось ужо каторую гадзіну разгублена і безвынікова кліча свайго каханага.
АЛІ-НЕБУДЗЬ ГЭТА ЎСЁ БУДЗЕ ЗДАВАЦЦА ГЛуПЫМ і недарэчным, раптам кажа Марыя.
Калі-небудзь гэта ўсё стане проста чыёйсьці гісторыяй, цэдзіць яна скрозь зубы. Тое, што мы гаво-
рым, адчуваем, прагнем, трызнім. Наш боль, летуценная радасць, надзеі, лібіда, сны.
Нашы фалангі пальцаў, зморшчыны, пакусаныя вусны.
А таксама той момант, калі я сплятаю свае рукі з тваімі і шапчу: глядзі, якая ў цябе белая скура. Мы ў ложку, яшчэ ўсяго шэсць раніцы, але промень летняга сонца ўжо трапляе праз фіранку гатэльнага нумара.
Калі-небудзь гэта ўсё стане нечым адстароненым сюжэтам.
Калі-небудзь гэта ўсё будзе здавацца адно кан’юнктурнай тэмай, тэхнічным заданнем для літаратурнага негра, знакамі, усляпую набранымі на клавіятуры. I кожны з іх будзе аплачаны паводле прэйскуранту.
Гісторыя гэта тэлесерыял, а мы толькі персанажы аднаго з яе сезонаў.
I жвавыя пухнатыя бабулькі будуць перамываць нашыя ссохлыя збялелыя косці, седзячы ля пад’ездаў сваіх аблезлых хрушчовак у малюткім гарадку, які застыў на вечнай мяжы паміж валадарствамі тут і ніколі.
Дый мы самі назвалі б такія сюжэты тупымі. Мы б кпілі з іх і смяяліся, каб маглі ў нашым стане смяяцца.
Пляснуўшы дзвярыма кватэры ды пакінуўшы іх наросхрыст, Марыя спускаецца па запляванай лесвіцы пад’езда. Шыбаў у вокнах амаль ужо не засталося. Пад
нагамі хрумсціць шкло, бы рассыпаны ў дзіцячым парку папкорн.
На пляцоўцы паверхам ніжэй прытаіўся снайпер. Марыя праслізгвае міма, ледзь не задзеўшы сваім плячом ягоны бушлат, снайпер праводзіць яе вінаватым поглядам ды зноў прыліпае да прыцэлу. Праз момант куля трапляе ў пашчэрбленую сцяну, захрасаючы ў шматслойным пірагу тынкоўкі.
А магчыма, наратарамі будзем мы самі. Магчыма, гэта будзе нават наша гісторыя, думае Марыя, пацепваючыся ад раптоўнага павеву вільготнага ветру. I мы будзем апавядаць яе сваім выпадковым гасцям на цеснай міленькай куханьцы, пацягваючы слабенькую гарбатку і пачухваючы ссівелыя валасы, калі all passion spent. Марудна і роўным голасам як выдатнік пераказвае на ўроку твор кагосьці з савецкіх пісьменнікаў.
Слова “каханне,, будзе гучаць з нашых вуснаў гэтаксама супакойвальна, як харканне вады ў праржавелым кране. А слова “надзея,, падаць у вушы, бы эмаляваная накрыўкаў чыгунную мыйніцу.
У кожным разе гэта будзе чужая гісторыя, кажа Марыя. У кожным разе наша гісторыя калісьці стане чужой.
I гэта будзе гісторыя мёртвых людзей, крычыць Марыя.
Гэта будуць фотапартрэты post mortem віктарыянскай эпохі, дзе нябожчыкі робяць выгляд, нібыта яны жывыя. Набальзамаваны Рамэа няўклюдна цалуе шкляныя вочы сваёй Джульеты. Штатывы, што падтрымліваюць іх целы ў вертыкальным стане, выклікаюць скептычны смех у наведвальнікаў гэтай кунсткамеры.
Мы знікнем, шэпча Марыя. Мы вырачаныя на знікненне. Нам наканавана рассыпацца ў прысак на
асобныя жэсты, эмоцыі, пахі і біяпылінкі. Няма таго сілавога поля, якое трымае нашыя малекулы разам.
Яна заўважае, што дасюль яшчэ кажа “мы„ хаця ўжо не разумее, хто апрача яе ўваходзіць у гэты зборны займеннік.
Ты можаш падысці і пагладзіць гэтых герояў па іх збуцвелай скуры, кажа Марыя. I дакранаецца да свайго шурпатага ад ветру твару.
Станоўчыя героі, адмоўныя героі... усім ім наканавана месца на адной паліцы марыянетак.
Марыя выходзіць з пад’езда і ідзе па знаёмай вуліцы, не звяртаючы ўвагі на перастрэлку.
Мерны строкат буйнакалібернага кулямёта абумоўлівае рытмічны малюнак яе крокаў.
Гэты горад ужо гатовы да фотасесіі, ён падобны да мерцвяка, які прыняў прыгожую паставу. Засталося толькі трохі папудрыць носік.
У вечаровых прыцемках мільгаюць фігуры ў камуфляжы. Яны на дзіцячай пляцоўцы, каля трансфарматарнай будкі, пад даўно згарэлым “Масквічом,, Толіка.
Тое, як яны чапляюцца за знаёмы для Марыі ландшафт, выкарыстоўваючы ў сваіх мэтах кожны яго выгін, кожную ямінку, кожную складку на гэтым спакутаваным целе, падаецца даволі смешным. Як быццам бы яны сур’ёзна, здзіўляецца Марыя.
Яны бегаюць, поўзаюць і шмат страляюць, абіраючы ў якасці мішэні ўсё, што здатнае выклікаць падазрэнні. Граната з АГС-40 неўзабаве трапляе і ў пакінутае расчыненым акно Марыі. Азірнуўшыся, яна бачыць, як у кватэры пачынаецца пажар.
Але гэта адбываецца ўжо недзе ззаду, за спінай. I мала яе бянтэжыць.
Мы ніколі не зможам быць кімсьці болей, ніж я і ён, цэдзіць скрозь зубы Марыя.
Нашыя целы ніколі не злучацца, як дзве кроплі вады. Пры іх судакрананні чуваць толькі глухія ўдары як быццам гэта цюкнуліся адна аб адну дзве гіпсавыя статуі.
У вузкім прагале між дзвюма пяціпавярхоўкамі Марыя ледзьве размінаецца з бронетранспарцёрам, які з вясёлым рокатам запаўзае ў іх двор. Паволі рушыць у бок яе дома, трушчачы паржавелыя рэшткі каруселяў.
Што застанецца, калі ссохнуць і рассыплюцца нацятыя на іголачкі мары? уголас пытае Марыя, назіраючы за тым, як у вакне на першым паверсе паказваецца няголены твар, а ўслед за ім кароткая жалезная трубка.
Што застанецца ад маіх слёзаў? Ад майго лёгкага выгіну вуснаў?
На якое імгненне Марыя аслепленая і аглушаная. Выбуховая хваля прынесла ёй пах гары. На месцы бронетранспарцёра застаўся толькі слуп агню і дыму.
Ад складкі на маім жываце? Ад звычкі адкідаць назад валасы?
Брыдзе па вуліцы, не разбіраючы дарогі, утыркаецца ў пакрыты колкай скарынкай сумёт, устае і працягвае рух, нягледзячы на вокрык “Стой, дура!,^
Краем вока бачыць сваю постаць у калюжыне на асфальце, раптам асветленай моцным усполахам. Механічна адзначае: ізноў пацяплела.
Адліга дазволіла набрыняць скрываўленым целам, зледзянелым пасля мінулага бою.