Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Настраеніе ахуенія, сур’ёзна адказвае Дзіма, разглядаючы ў люстэрку свой дугападобны чэлес.
Босым нагам халадно на плітцы, ён пацепваецца.
Ну так давай да нас, запрашае яго Валя, Тут і шашлычок, і вінішка найдзёцца. I водачкі, еслі што.
Дзіма з радасцю выгукнуў бы ў адказ нешта злоснае і непрыстойнае, але вырашыў стрымацца. Сварыцца з калегамі па працы наўрад ці выпадае.
He, Валюша, куда мне? Я ж на мамінай дачэ, работы ішчо неўправарот! Вот толька шыфер палажыў, а нада ж і сцяжку дзелаць...
Ой, тружэнік ты наш, Валя не хавае расчаравання. А мы думалі, пасядзім трохі ў выхадной...
Дзіма цудоўная разумее, што пасля з’яўлення даступных па цане сняжанаў жыццё такіх кабет, як Валя і яе сяброўкі, стала куды складанейшым. Але наўрад ці ён схільны вырашаць чыесьці праблемы за ўласны кошт.
й что ж теперь? Н где все это? 14 долговечен лн был сон? працягвае дэкламаваць зноў уключаная Міла.
Дзіма сядае на канапу, слухае пару хвілінаў, ягоны запал паціху згасае. У страўніку нешта булькоча, з’яўляецца пачуццё голаду. А даўсяго ён згадвае, што а дзявятай па тэлеку хакей.
Лёгкі націск на патрэбную пімпачку хутка мяняе ход падзей.
Давай ужо, слушай, не цяні, очэнь-очэнь хочацца, вільготныя вусны Мілы зноў абхопліваюць ягонае вуха.
Неўзабаве іх целы прымаюць гарызантальнае становішча.
Увогуле пара б ужо паспрабаваць нешта новае, думае Дзіма падчас працэсу. Напрыклад, груба і ў дупу. Балазе, тэхніка дазваляе. Ды і софт хаця палены, але кракнулі яго адэкватна, і глюкаў амаль няма.
Сваёй сняжанай ён не стамляецца ганарыцца. Асабліва прыемна ўяўляць, якім каралём ён будзе на сяброўскай сустрэчы з нагоды 8 сакавіка. Тым болей гэта была надзвычай добрая пакупка.
Папярэднюю сняжану, Рытку, у геніталіях якой ад часу і ўтрапёнага карыстання ўтварыліся прагалы, ён здолеў выгодна ўцюхаць нейкаму прышчаваму шкаляру (хай практыкуецца падшыванец, падрасце і на што лепшае назбірае грошай). А потым удалося па акцыі ўзяць сняжану шостага пакалення.
...Між тым Марыя метадычна, з псіхапатычнай падрабязнасцю згадвае тыя моманты, якія павінны былі скіраваць ейнае жыццё ў іншы бок, але ўрэшце захраснулі недзе ў паветры. Тыя завязкі інтрыгоўных гісторый, якія, насуперак усім законам жанру, счэзлі, так і не развіўшыся да кульмінацыі. Зародкі, што не здолелі стаць дзецьмі і цяпер знайшлі сваё пачэснае месца ў слоікахса спіртам кунсткамеры яе памяці. Спіс вельмі доўгі.
Такі занятак не менш атракцыйны, ніж тое, чым цяпер займаецца Дзіма. Марыя, як заўсёды, кажа гэта Іншаму. Да яго скіравана большасць важных словаў, што з’яўляюцца ў яе свядомасці.
Іншы ўжо, напэўна, ведае пра яе вельмі шмат. Яна нават трохі баіцца яму надакучыць ды падацца балбатлівай кабетай.
Марыя абхоплівае далонню падбароддзе і на нейкі час застывае ў мройлівым задуменні.
Праз сцены кватэры даносяцца пранізлівыя гукі жаночага шчасця. Яны па-тэатральнаму дэманстратыўныя прыблізна як у тых фільмах, дзе калісьці здымалася Марыя. Відавочна, менавіта падобныя крыніцы і бралі за ўзор распрацоўшчыкі адпаведнага софту.
Неўзабаве ўсё сціхае. Міла шэпча на вуха Дзіму пяшчотныя словы, але той ад яе адварочваецца. Нерухома ляжыць ніцма.
Ён адчувае сябе спустошаным. Як быццам яго ўзялі за ногі і патрэслі, высыпаўшы ўсё, што знаходзіцца ўнутры. Да таго ж вельмі моцна муляюць вялізныя ЗВ-акуляры.
-	Ну што ты маўчыш, пуська мая, скажы хоць славечка, Міла абдымае яго за плячо і спрабуе зазірнуць у вочы.
Дзіма адхіляе яе, абарочваецца, прыўздымае па-над канапай сваё тулава і з размаху б’е па твары. Узнікае паўза.
У яго ёсць усяго некалькі імгненняў, каб прыдумаць матывацыю сваёй агрэсіі, і ён не дае сабе рады за такі кароткі час.
-	Што, сука, саўсем ахуела! толькі і кажа ён. Я ж цібе ўсё прыпомню, усё...
Выглядае непераканаўча, але эфект гарантаваны. Міла пачынае румзаць.
Дзіма скідае яе з канапы, а затым зноў б’е па твары. Потым яшчэ пхае нагой, акунаючы ступак у мяккія тканкі жывата.
-Мілы, зз... зз... за што? усхліпвае Міла. He трэба, не трэба, каханы...
Яна кідаецца перад ім на калені. Рука Дзімы, зноў паднятая для ўдару, міжволі апускаецца.
Ну скажы, што, што я табе зрабіла? працягвае свой надрыўны маналог сняжана, шморгаючы носам і злізваючы соплі, перамяшаныя з крывёй. Чаму ты руку на мяне падняў?
Дзіму і самому становіцца сорамна, але што тут паробіш: накаціла ды ўсё. Замест выбачэння ён моцна абдымае Мілу. “Нуладна, малая, ладна, ты ж знаеш... Ладна, малая, не бяры да галавы...,,
Далей чуваць грукат посуду, дзыньканне шклянак, хіхіканне, чмоканне.
Марыі трохі боязна. Яна чула, што піць са сняжанамі катэгарычна забараняецца: пры найменшай няспраўнасці гэта можа выклікаць кароткае замыканне, а затым пажар. Дзіма, напэўна, таксама чытаў інструкцыю па эксплуатацыі, але лічыць, што ў кабетах і звязанай з імі тэхніцы бяспецы ён разбіраецца куды лепей за іншых.
Недзе праз паўгадзіны вясёлы шум заціхае. Дзіма згадвае прахакей, выключае Мілу (у хакеі бабы ўсё адно ні халеры не цямяць і будуць толькі перашкаджаць) і ўладкоўваецца ля тэлевізара. Цяпер ён адчувае, што праграма напоўніцу выкананая, і гэта прыносіць яму прыемнае задавальненне як пшаніцу прадаўшы. Самы час расслабіцца і засяродзіцца на гульні.
Ён нават і не падазрае, што ўвесь гэты час быў не адзін. Зрэшты, у кожным разе... Тую ненаўмысную сведку, той кволы згустак жыцця, які цепліцца за сцяной яго кватэры, цалкам можна было адразу спісаць з рахункаў і наогул не браць пад увагу.
Звычайна шлях Марыі з крамы дадому займае не болей за пяць хвілінаў. Выйшаўшы з пад’езду, трэба збочыць у прагал паміж аднолькавымі панэлькамі такімі самымі, як тая, дзе яна жыве. Затым абмінуць дзесяціпавярховы слупок ён тырчыць тут, бы клык састарэлага вампіра, што даўно ўжо не бываў у стаматолага. Затым рушыць уздоўж высокага глухога паркана, які атачае рэшткі хімічнага завода.
Марыя дакладна ведае змест і размяшчэнне ўсіх нанесеных на яго цела надпісаў.
Урэшце, дарога прыводзіць да мэты. Увечары гэты лапік адзіны асветлены ліхтарамі падаецца аазісам жыцця. Нібы цёплы струмень у паўночным моры.
Апошнім часам Марыя рэдка ходзіць кудысьці, апрача крамы. Шчыра кажучы, і хадзіць ёй асабліва няма куды.
Ёй шторазу падабаецца, калі з цемры вонкавай яна трапляе туды, дзе цёпла, светла і добра пахне. А яшчэ ёй даспадобы ўпэўненыя вывераныя рухі, уласцівыя кожнаму пакупніку. Яны вельмі грунтоўныя, сур’ёзныя, пераканаўчыя. Дакладнаму набору дзеянняў спадарожнічае і загадзя вызначаны асартымент эмоцый.
Але гэтым разам яна чамусьці адхіляецца ад звычайнага маршруту. Выйшаўшы з пад’езда, ідзе не налева, а направа. Там усё тое самае такія самыя пашарпаныя пяціпавярхоўкі.
На нейкі час спыняецца, каб паназіраць за рабочымі, якія корпаюцца ў глыбокай водаправоднай канаве, асветленыя шахцёрскімі ліхтарыкамі. Гэты хтанічны
рытуал чамусьці яе палохае, але зусім нядоўга. I неўзабаве Марыя абыякава рушыць далей, гледзячы сабе пад ногі.
Праз пару хвілін яна трапляе на школьны стадыён. Ужо позна, заняткі даўно скончыліся, у будынку свецяцца толькі некалькі вокнаў. У пустым класе прыбіральшчыца з мацюкамі аддзірае ўтаптаную ў падлогу жуйку.
На стадыёне амаль нікога. Самотны хлапчына гадоў дзесяці караскаецца ў неба па аблупленай паржавелай лесвіцы, але неўзабаве сыходзіць і ён.
Сёння першы дзень лістапада, згадвае Марыя. I акурат у гэты момант пачынае ліцца дождж.
Чамусьці яна чакала на гэты лістапад. Як быццам нешта ў ім павінна было адбыцца. Што дакладна, было незразумела, як невытлумачальныя і ўсе спадзяванні.
У кішэні курткі раптам намацаўся пластмасавы пялёстак, і Марыя адразу запіхвае яго ў рот. Гэта апошні, бо Марыя болей у той майстэрні не працуе.
Дождж плаўна сцякае па яе валасах, агінае няроўныя абрысы цела, сочыццаўздоўж абцягнутых панчохамі каленяў.
Яна чакае, што лістапад змые ўсё.
Дэманаў радасці, дэманаў мінулага, дэманаў надзеі, урэшце, дэманаў самога чакання.
Змые твары мужчынаў, што былі з ёю цягам жыцця. Барадатыя, вусатыя, паголеныя, даўганосыя, маршчыністыя і нават адзін чарнаскуры. Шматлікія твары.
Марыя думала, яны не адкладуцца ў яе памяці як не запамінаюцца твары сустрэтых на вуліцы мінакоў. Але, як выявілася потым, кожны з іх захаваўся ў нейкіх патаемных рэгістрах каб раз-пораз неспадзеўкі нагадваць пра сябе.
Яна чакае, што нехта выключыць у зале святло і спектакль скончыцца, бо сцэну паглыне цемра.
На бегавой дарожцы стадыёна хутка з’яўляецца вялізная калюжына. У ёй адлюстроўваецца месяц (цяпер амаль поўня), а таксама, вельмі блякла, агні кватэр бліжэйшых дамоў.
Іншы? Яна пакуль не ведае, што рабіць з Іншым. Адмовіцца ад яго чакання вышэй за ейныя сілы. Хаця розум падказвае, што так трэба.
Але ён не можа патлумачыць, што застанецца пасля таго, як Іншы перастане для яе існаваць.
Занураная ў свае думкі, Марыя не заўважае, што ўжо даўно рушыць па коле. Нібы яна займаецца спартыўнай хадой. Тым часам дождж сціхае.
У калюжыне адлюстроўваецца край ейнага твару, знізуўверх. Яна адчувае сябе выпадковым прадметам, які знянацку патрапіў у кадр, сапсаваўшы яго бездакорную кампазіцыю.
Замест таго каб своечасова скарэктаваць маршрут і ўсё ж трапіць у краму, Марыя чамусьці скіроўваецца да ракі. Яна зусім недалёка, зарослыя хмыззём берагі ў такую пару абсалютна пустэльныя.
Сярод вецця самотнага дуба на невысокім схіле цёмнымі плямамі праглядаюцца пустыя птушыныя гнёзды. Быццам пакінуты сваімі насельнікамі горад.
Марыя выходзіць на невялічкі пляжык, дзе месяцовае святло адбіваецца ад пацёртага і адпаліраванага часам дна перагорнутай рыбацкай лодкі. Натым беразе відаць цьмяныя абрысы заводскіх трубаў.
Вада тут надзвычай брудная, гэта ведае кожны. Але, не зважаючы ні на што, Марыя раптам пачынае верыць: рака валодае звышпрыроднай здольнасцю ачышчаць змываючы дазвання.
Змываючы дэманаў радасці, дэманаў мінулага, дэманаў надзеі...
Рака падаецца ёй Ярданам. Марыя думае, што, калі яна туды ўвойдзе, воды адразу зменяць свой напрамак
ды пацякуць ад Чорнага мора да тых ледзь прыкметных ручаінак, што бруяцца з нетраў зямлі недзе ў зацішных лясах.
У такі момант, як цяпер, Марыя вельмі хоча ўбачыць цуд. Хаця цудам ёй можа падацца і звычайны фокус.