Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
Дэманы мінулага могуць рабіць з ёю ўсё, што пажадаюць. I робяць.
Неўзабаве ейнае цела скаланаецца, курчыцца ў канвульсіях, амаль не зрушваючыся з месца. Няголеныя падмышкі ад поту пераўтвараюцца ў балота.
Перад ёю твары, твары і твары. Яны змяняюцца, часам наслойваючыся адзін на адзін. Вусатыя, цемнаватыя, спярэшчаныя зморшчынамі... Выраз кожнага з іх удае жарсць, але Марыю гэтым не падмануць.
Яно трывае, здаецца, бясконца. Кожнае імгненне становіцца надзіва пругкім ды эластычным і завісае ў паветры замест таго, каб мякка адысці ў небыццё.
Твары становяцца ўсё больш невыразнымі. Гэта значыць, што прыйшла пара дублёраў. Але сваю справу яны выконваюць таксама старанна.
Марыя, бы лялька, ляжыць на спіне, стараючыся ні пра што не думаць і нічога не ўспрымаць.
Калі я вынесу ўсіх нябожчыкаў са сваёй памяці? Калі я вынесу ўсіх нябожчыкаў са сваёй памяці? Калі я вынесу ўсіх нябожчыкаў са сваёй памяці? бясконца шэпча яна, ажно пакуль нібы паратунак звыш не прыходзіць крохкі нервовы сон.
Брат Зосіма ВЯРТАЕЦЦА 3 НАЧНОЙ ЗМЕНЫ ў сваю маленькую кватэрку на ўскраіне горада. Яшчэ толькі пачынае віднець. Ідзе па пустэльнай незаасфальтаванай вуліцы, насустрач яму трапляюцца толькі двое заблытаныху порах сутак выпівохаў. “Барада, б...я, пайшла,,, чуе ён за спінай.
Знаёмыя людзі называюць яго святошам ці попікам. Незнаёмыя барадой, мужыком, братэлам.
Позірк выхоплівае смецце, раскіданае паабапал дарогі, карункі, пакінутыя рыфленымі шынамі цяжкіх машын, шчарбіны ў парканах, паўабдзёртыя аб’явы на слупах. Брат Зосіма спыняецца, каб на поўныя грудзі ўдыхнуць ранішнюю свежасць.
Золкавае святло пяшчотна дакранаеццада паверхні вады ў калюжынах, спараджаючы ледзь прыкметнае свячэнне.
Рукі па-ранейшаму пахнуць мазутам, і яму гэта падаецца нават прыемным. У галаве ўсё яшчэ водгулле мернага рокату станкоў.
Калісьці ўзімку пустку на месцы знесенага дома перабягаўзаяц.
Прыемны пах гарэння фруктовых дрэваў. Нехта тут дасюль топіць грубку.
Брат Зосіма спыняецца і слухае, як вецер прымушае пакрыўлены дарожны знак бэмцаць аб слуп, да якога ён прымацаваны. Рытмічны малюнак просты, але пры гэтым выкшталцоны і непрадказальны, ніводзін чалавек не здолеў бы яго стварыць наўмысна. Кампазіцыя настолькі ідэальная, што карціць запляскаць у ладкі.
Брат Зосіма калісьці працаваў дыджэем, і ягоным улюбёным стылем быў тэхна. Ён і дасюль не страціў любові да рытму, але Божай ласкай навучыўся адчуваць яго значна танчэй. Яму ўжо не трэба гучнасці і насычанасці. Болей за тое, яму ўжо не трэба нават музыкі.
У вокнах двухпавярховага барака запальваецца святло. Матор старэнькага “форда„ заводзіцца для прагрэву. “Выходзіць чалавек да справаў сваіх і да работы сваёй да вечара,,.
Па-над усім гэтым птушкі. Іх чарада перасякае пасвятлелае неба ды знікае па-за межамі бачнай часткі свету, далікатна сведчачы гэтым пра яго неабмежаванасць.
Дома брат Зосіма ставіць на пліту імбрык, снедае заўчорашняй кашай, ненадоўга застывае перад іконай, жагнаецца, кладзецца ў ложак і працягвае слухаць тэхна. Цяпер гэта налітыя сокам яблыкі, што адзін за адным падаюць у пустэльным садзе.
Калі сэт сканчаецца, ён расплюшчвае вочы. Недзе па той бок шыбы чыркаюць галубы і дзеці. Гэта новы дзень і ўжо зусім новыя гукі.
Па сканчэнні малітвы брат Зосіма яшчэ пэўны час пагружаны ва ўнутранае маўчанне. Сядзіць на сваім ложку і ні пра што не думае. Навакольны свет, поўны вітальнага руху, уваходзіць у яго бы адкрыццё паступова і сам сабою, пранікаючы ў вушы, у свядомасць, у сітавіны скуры.
Сёння ў яго шмат вольнага часу, на завод ізноў у начную.
Брат Зосіма сядае на старэнькі ровар. Шматпавярхоўкі і гаражы хутка застаюцца ззаду, цяпер навокал— бязлюдны пакручасты ландшафт, сфармаваны, аднак, праз умяшальніцтва чалавека.
Выгіны, траншэі, насыпы парожняй пароды, закінутыя рыдваны будоўляў... Палімпсест розныхуцямных некалі фразаў, крамзаніна паверх напісанага, якая зацярушвае трывіяльны ў свой час змест.
Ровар манеўруе сярод усёй гэтай разнастайнасці, то патанаючы ў складках, то ўскараскваючыся на ўзгоркі. Брат Зосіма адчувае ў пастаянных перападах вышыняў пэўны рытм і на бліжэйшыя паўгадзіны засяроджваеццатолькі на ім.
У нейкі момант ён адпускае стырно. Даўгія валасы кудлацяцца, пробліскі сонца раптоўна трапляюць у вочы, на твары вымалёўваецца амаль дзіцячы азарт.
Калі ён даязджае да бліжэйшай вёскі, ветрык даносіць пах гарэлага лісця. Бабуля, у якой брат Зосіма папрасіў набраць вады, настойліва частуе яблычкам. Упэўнены націск зубоў прымушае спелы плод пырснуць сокам. Валасінкі на барадзе зліпаюцца, і брата Зосіму гэта смешыць.
На зваротным шляху ён збочвае да ракі, зножваецца і нейкі час нерухома ляжыць на зямлі, углядаючыся ў расплывістыя абрысы аблокаў.
Па вяртанні дахаты брат Зосіма пачынае рыхтавацца да вячэрні. Святара ў горадзе даўно ўжо няма, як, зрэшты, і прыхаджанаў, і таму ён будзе выкарыстоўваць скарочаны варыянт.
Апрануўшы падраснік і клабук, выходзіць на вуліцу. У дзятвы гэты дзіўны дзядзька выклікае сапраўднае захапленне, хай часам і жорсткае вядома ж, па-дзіцячаму.
У царкве, як заўсёды, шматлюдна. Брат Зосіма праціскаецца ў алтарную частку, запальвае свечку і раскрывае малітоўнік.
Пульхная кабеціна ў скуранцы вылупіла на яго вочы, запіхваючы ў торбу палку сыравяленай кілбасы.
Пару разоў ахоўнікі здавалі яго ў міліцыю, але потым ім надакучыла. Яны зразумелі, што іх гісторыі ніяк не перасякаюцца з ягонай.
На словах “Хай малітва мая ўзыдзе да Цябе, быццам кадзіла,, скрозь прабоіну ў вітражы пад самым купалам у царкву ўляцела шэрая галубка.
10.15
Недзе за вакном 3 цяжкім уздыхам спыняецца смецця• воз. Ягоны кодаб чапляе галінкі дрэваў у палісадніку ля пад’езда. Марыі пада-
ецца, нібы гэта яе драцяныя валасы шкрабуцца аб гіпсавы чэрап.
Марыя з цяжкасцю расплюшчвае вочы. Дзень
пачынаецца з прыемнага: яна згадвае, што не праспала працу. На працу ёй сёння не трэба як, зрэшты, і заўтра, і наогул у асягальнай будучыні.
Тэлевізар шыбы дэманструе звычайны краявід, але гэтым разам ён мае нязначныя аптычныя скажэнні. Кроплі, што завіслі на шкле (напэўна, з самай раніцы быў дождж), дадаюць карцінцы трохі расплывістасці. Туман пераўтварыў пашарпаны паркан занядбанага хімзаводаў непрыступныя муры замка Іф.
Марыя павольна апускае ногі з ложка, намацвае тапкі. Здымае прапахлы вадкасцямі цела халацік. Твар чырвоны і азызлы, у роце затхлы водар гнілой гародніны. Аднак у гэты час няпэўнасць яе існавання яшчэ падаецца ёй шматабяцальнай.
12 градусаў цяпла, але вільготны паўночны вецер. У прынцыпе, вось і ўсе навіны на сёння.
Адчуваецца паслясмак начных сноў як заўсёды, куды менш цікавых, ніж сны дзённыя.
10.22. Марыя зноў завальваецца на канапу і хвілінаў дзесяць моўчкі глядзіць на шчыліну ў пашчэрбленай пабелцы столі. Услухоўваецца ў гукі, якія даносяцца паверхам вышэй. Неўзабаве ёй падаецца, нібы расколіна пакрысе более. Як быццам нейкая фантастыч-
ная пачвара рыхтуе шлях для нападу на яе, маскіруючыся пад электрыка Толю.
Толя зноў вучыць сваю жонку абіраць бульбу. Гэтым разам куды больш раздражнёна.
11.03. Позірк адзін за адным выхоплівае прадметы, што стаяць на палічках кніжнай шафы альбо бязладна раскіданыя па пакоі. Гэта парожні паўлітровы слоік, рэкламная газетка, пігулкі, скамечаны цыгарэтны пачак, парцалянавая фігурка шахцёра, якая дасталася ў спадчыну ад былога гаспадара кватэры разам са старым сервантам... Марыя імкнецца ўбудаваць іх у нейкую схему, знайсці паміж імі дбайна зашыфраваныя сэнсавыя повязі, як гэта часта здараеццаўдэтэктыўных раманах, але не дае рады.
Марыя выпальвае цыгарэту і адчувае, што далей не можа знаходзіцца там, дзе цяпер ёсць. Спехам апранаецца, і неўзабаве яна ўжо на вуліцы. Павольна ідзе ўздоўж дома, міма паржавелай кваснай бочкі, што знайшла вечны прытулак у яе двары, міма парэшткаў арэляў, міма выбоіны ў асфальце.
Часу ў яе сёння нязвыкла шмат, гэта выклікае вобраз з дзяцінства гара марозіва, настолькі вялікая, што нават палохае.
Марыя даўно прызвычаілася да абмежаванняў, гэта яе стымулюе.
Насустрач трапляецца дзятва, якая вяртаецца са школы. Яе гарэзлівы гоман іншым разам мог бы прымусіць Марыю заплакаць, але цяпер яна надзіва спакойная.
11.16. Лапік перад універсамам пусты, як і цэнтральная ў гэтым мікрараёне вуліца. Толькі самотная бабулька прыснула ля кулькоў семак ды нейкі маладзён покрадкам ціскае сваю сняжану на лаўцы, з трох бакоў аброслай пажухлым хмыззём.
Марыя на нейкі час застывае на месцы, каб ацаніць усю карціну ў сукупнасці. Дзяўчына з плаката новага
тарыфу мабільнай сувязі, здаецца, хоча яе ўкусіць. Па вуліцы праязджае амаль пустая маршрутка. На гаўбцы насупраць пагойдваецца вялізная ружовая камбінацыя з рушавымі ўстаўкамі.
Марыя адчувае сябе акторкай, якая недарэчна заблукала сярод дэкарацыяў у глыбіні сцэны. Усе магчымыя сюжэты гэтай пастаноўкі падаюцца ёй настолькі глупымі, што зусім і не хочацца шукаць пакручасты шлях да святла рампы.
12.01. Наперадзе першы прыкметны аб’ект на яе маршруце Палац культуры. Размаляваны ад рукі шчыт запрашае на дыскатэку для тых, каму за. Чарговы бетонны правадыр, размешчаны на фоне порціка, указвае сваёй пяцярнёй на шапік з кумачовым надпісам “чабурэкі хот-догі,г
Паабапал яго бязрукі ўдарнік з надзіва паэтычным выразам твару і пашчэрбленая даярка з расфарбаванымі памадай вуснамі ды схематычна намаляванымі паверх сукенкі цыцкамі.
У папэцканых галубамі вачах статуй адбіваецца ўласцівы сапраўдным стоікам скепсіс адносна летуценных радасцяў гэтага хуткаплыннага жыцця.
Гісторыя, кажа Марыя. Гэта тое, што робіць з намі гісторыя.
Яна ні каліва не сумняецца, што пад крохкім бетонам статуй варта трохі болей яго адкалупаць адшукаюцца сапраўдныя целы іх прататыпаў, застылыя ў вечнай коме. А затым уяўляе калгасніцу і ўдарніка зусім у іншым агрэгатным стане калі яны маглі пасмейвацца, скручваць губы трубачкай альбо сплёўваць праз даўно нячышчаныя зубы.
Урэшце, Марыя прыдумляе і сваю статую -у смешнаватай пафаснай паставе, якая не мае ніякага дачынення да роду яе мінулай дзейнасці. Хай у правай яе руцэ будзе меч, а левая хай трымае вырачаную на смерць курыцу.
Ад няма чаго рабіць Марыя падыходзіць бліжэй. На ганку Палаца нікога. 3 прыадчыненых дзвярэй чамусьці пахне пракіслым баршчом. Боршч увогуле вельмі любяць насельнікі горада, гэта яна ўжо заўважыла.