Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Нехта ў той дзень, напэўна, ахайна падшыў апошні ў яе справе аркуш, лёгка пацёр змакрэлыя ад старання далоні, паправіў гальштук, пачухаў шурпатымі пальцамі нос, закрыў тэчку і завязаў матузкі. Праца на сёння завершаная, цяпер яе можна здаваць у архіў ды ісці на свежае паветра.
У гэтай тэчцы было святло сафітаў, вынаходлівыя скураныя вырабы, двайное пранікненне і пранізлівыя енкі, якія ў Марыі атрымліваліся амаль натуральна. Там так і было адзначана, побач з усімі іншымі важнымі для пэўных анкет параметрамі.
Цяпер яны ўжо зусім неістотныя. Ёсць толькі брудная кватэрка, свярблівыя болі ў інтымных месцах ды пластмасавыя пялёсткі.
Аднак новая гісторыя Марыі ўсё ніяк не спяшаецца пачынацца.
Напэўна, справаўтым, што адказны за гэтадзядзька насамрэч не надта адказны, думае яна. ён скончыў
працу, прыйшоў дахаты, павесіў у шафу свой строгі касцюм, ахайна распрастаўшы пінжак на плечыках, надзеў працёртыя трэнікі, паеў пельменяў і заваліўся на канапу глядзець тэлевізар.
Наўрад ці ў яго ёсць жонка, чамусьці лічыць Марыя.
На экране футбол, матч не клеіцца, і ён уважліва назірае за тым, як гульцы бязмэтна ганяюць мяч з аднаго канца поля ў іншы. Лік на табло 0:0.
Раптам нехта тэлефануе, але дзядзька не ўстае з канапы. Ён заварожана сочыць заходам падзей, і паступова ягонае дыханне набывае адпаведны ім рытм. A ўслед за дыханнем і крывацёк, і абмен рэчываў.
Аднастайная камбінацыя рухаў паўтараецца і паўтараецца. Гэта доўжыцца нават пасля таго, як сканчаюцца адведзеныя рэгламентам паўтары гадзіны. Футбалісты ўсёй камандай бягуць да брамы суперніка, затым у самы, здавалася б, востры момантнібы наўмысна аддаюць мяч, і рух адбываецца ўжо ў зваротным кірунку.
Матч не завяршаецца і тады, калі яго глядач раптоўна памірае ад спынення сэрца, разрыву мачавога пухіра, а тое і проста ад голаду.
На працы нават не заўважылі адсутнасць аднаго з клеркаў. Калегі працягвалі кідаць у бок яго працоўнага месца звычайныя “здрасце,,, на стол па-ранейшаму траплялі тэчкі з гісторыямі такіх, як Марыя, а карпаратыў з нагоды юбілею арганізацыі скончыўся поўным алкачадам, і не заўважыць страты байца ў гэтым тумане было зусім нескладана.
Пагатоў, у кожнага ж ёсць свая ўласная гісторыя, і ніхто не захоча па сваёй волі ёю дзяліцца.
А між тым дзядзька паціху раскладаўся сабе на сваёй канапе. Суседзі, якіх бянтэжылі непрыемныя пахі, аднойчы ўжо амаль наважыліся патэлефанаваць у міліцыю. Але паколькі з кватэры ўсё яшчэ даносіліся
гукі матча, яны вырашылі, што ўсё ў парадку проста, прагнілі назапашаныя на балконе памідоры.
А потым наступіла зіма, выпаў снег, і ўсім увогуле стала не да таго.
3 безлічы магчымых варыянтаў, чаму новая гісторыя Марыі так упарта не хоча пачынацца, ’ёй самой найбольш падабаецца менавіта гэты.
Чарговы пялёстак чамусьці аказаўся гаркавым на смак.
А д няма чаго рабіць Марыя прыдумляе сабе / I новую забаўлянку. Сядае за камп’ютар і -Z Апачынае запісваць уласную гісторыю. Так, нібыта гэта робіць чалавек, які мае магчымасць назіраць за Марыяй звонку. Адпаведна, у трэцяй асобе.
Прычым гэта павінен быць бесстаронні назіральнік, тут жа дадае Марыя. Неперадузяты і ў пэўнай меры нават цынічны.
Яна цюкае пальцамі па клавіятуры, і на экране паступова з’яўляецца яе гісторыя.
У адным невялічкім гарадку СССР нарадзілася прыгожая пульхная дзяўчынка, якую мама назвала Марыяй хаця тата хацеў, каб яна была Васілісай. Але назвалі ўсё ж Марыяй, і гэта аказалася слушным рашэннем, бо тата хутка выправіўся на камсамольскую будоўлю, і болей яго не бачылі.
Яна спрабуе ўявіць, што яе скура стала празрыстай і назіральнік можа аглядаць усё змесціва бы ў пластыкавай торбе.
У тым гарадку былі тапалёвыя прысады і крама з назвай “Дамашні„ у ёй прадавалі даўгія ледзяшы, якія ўсе называлі “карандашы,г Яшчэ там былі старыя могілкі, дзе Марыя з сябрамі любіла гуляць у хованкі. Адчуванне рыхласці глебы на грудках (калі наступаеш нагой) яна памятае і пагэтуль.
Дотык босых ступакоў да нагрэтага за дзень асфальту.
Гульня ў класікі на вялікіх пашчэрбленых плітах ля райвыканкама, пабітыя каленкі.
Паляванне на конікаў, шматгалоссе жабаў увесну ў старой сажалцы.
Ровар, канешне ж, ровар.
На нейкі момант гульня так захоплівае Марыю, што яна і сапраўды амаль упэўненая, нібы гэтая гісторыя адбывалася зусім не з ёю, а з кімсьці іншым. Зусімзусім іншым бялявай танюткай дзяўчынкай у жоўтых сандаліках.
“Што тут яшчэ важна дадаць?,, пытае сябе Марыя. Можа, пра дзіцячы садок, пра школу, дзе заўсёды пахла падгарэлай кашай, пра тое, як аднойчы яна паспрачалася, што вып’е тры літры кіслага малака, але адужала толькі два і пасля малако яшчэ пару дзён выходзіла праз усе дзіркі яе арганізма?
Альбо гэта не так і важна? Мабыць, і сапраўды не так важна.
Але што тады важна? Гукі горна, што даносіліся з сіпатых дынамікаў на піянерскіх лінейках? Трапныя ўдары па пальцах вялікай драўлянай указкай, калі матэматыца Ліпухіна з яе ваеннай выпраўкай заўважала, што гэтыя пальцы занятыя чымсьці не тым? Пачуццё сораму, калі яе заспелі з Мішам на ганку закінутай лодачнай станцыі?
Больш за ўсё яе хвалявалі, вядома, прышчы. Падыходзячы зранкуда люстэрка, яна з жахам прадбачыла новыя адкрыцці адносна ўласнай знешнасці. У той самы час прышчы было так прыемна ўпотайкі трушчыць у ваннай.
Калі ёй было гадоў пятнаццаць, яна любілахадзіць на станцыю і слухаць, як цягнікі з сапеннем прыпыняюцца ля перона, каб ужо праз хвіліну зноў зрушыцца з месца.
Гэта былі летнія вечары, калі гарадок, бы п’янкая дымка, ахутвала нягучная добразычлівая гамана, яна вылівалася на вулкі праз адчыненыя вокны, пракрадалася ў коміны, сачылася цераз бярвенні дамкоў, бы ладан, уздымалася ў неба па-над завешанымі бялізнай дварамі.
У такую пару вельмі хораша сядзець на верандзе альбо ў палісаднічку, пасёрбваць слабенькую гарбату ды апавядаць тыя гісторыі, якія калісьці мелі да цябе дачыненне, але даўно ўжо сталі проста адстароненымі сюжэтамі. Апавядаць такім тонам, якім звычайна пераказваюць падзейныя калізіі мыльнай оперы.
Цягнікі рушылі з вялікіх гарадоў у вялікія гарады, прамінаючы транзітныя станцыі хутка і з неахвотай як падчас размовы пераадольваюць няўклюдную паўзу альбо перамотваюць на павышанай хуткасці тыя эпізоды тэлесерыяла, што ніяк не развіваюць сюжэт, бо прызначаныя адно накручваць хронаметраж.
Людзі з цягнікоў паглядалі на Марыю недаўменна і безэмацыйна. Кідалі пад колы недапалкі ды вярталіся на свае месцы даядаць курыцу і даразгадваць крыжаванку.
Аднойчы Марыя падабрала ружовы пантофлік, які нехта выкінуў на перон праз фортку падчас п’янай сваркі.
Убачанае з вокнаў купэ здавалася пасажырам адно пласкаватымі дэкарацыямі. Ніхто з іх не паверыў бы, што за пашыхтаванымі ў роўную лінію нягеглым станцыйным будынкам, воданапорнай вежай і закаванай у плітку “кабанчык,, смярдзючай прыбіральняй ёсць нешта яшчэ: ліштвы на вокнах прыземістых дамкоў, тапалёвы пыл у калюжынах, рабацінне на замызганым дзіцячым твары, буслянка на даху міліцэйскага пастарунка, касыя лініі слядоў на свежай раллі, пацалункі на ганку закінутай лодачнай станцыі, водар гарэлага лісця, дзябёлая рыжая біялагіца Алімпіяда Паўлаўна, якую за вочы чамусьці называлі Карлсанам...
Марыя ўжо тады разумела, што некалі ёй наканавана сесці ў такі самы цягнік ды разам з ім з’ехаць адсюль, і з’ехаць незваротна.
Але гэта было яшчэ наперадзе. Пакуль што Марыя праводзіла позіркам хвост саставу, удыхала станцыйны пах мазуту ды вярталася ў знаёмы для сябе сусвет. Ішла паўз пакрытую раскай сажалку, паўз ДК, адкуль даносіліся рытмы эстрады і хмельны дзявочы віскат, паўз задуменных коз ля аброслага хмыззём абеліску з зорачкай, паўз пякарню з яе водарам заўтрашнягахлеба.
Марыя ачомваецца і вырываецца з трансу сваіх успамінаў. Утрапёна трасе галавой, быццам выліваючы з вуха ваду.
Гэта зусім не тое, чаго яна хацела: ад пачатку ставілася ўмова менавіта распавядаць гісторыю, а не дзяліцца нічога не вартымі перажываннямі.
Тым болей яны належаць не ёй, а нейкай дзяўчынцы ў калготках і з коскамі, гісторыю якой Марыя спрабуе прысабечыць.
Неўзабаве яна прыходзіць да высновы, што не здатная распавесці сваю ўласную гісторыю так, каб гэта выглядала нібы звонку. Для падобнай справы куды лепей прыдаўся бы педантычны дзядзька ў строгім касцюме.
Тым не меней яна наважваецца працягнуць.
Мама працавала'выхавацелькай у дзіцячым садку. Яна пільна сачыла за тым, каб Марыя апранала толькі зацыраваныя і чыстыя калготкі і каб банцікі на яе галаве размяшчаліся ў строгай адпаведнасці з законамі сіметрыі.
Затым, ужо праз нейкі час, яна гэтак жа пільна сачыла, каб усе закаханасці, што з’яўляліся ў дзявочым сэрцы, гінулі як мага хутчэй і незваротна.
Цела Марыі было жывым, яно чуйна рэагавала на ўсё, што дзеецца навокал. Выпадковыя дотыкі, павевы чужога дыхання, кантраснае змяненне тэмпературы...
Цела Марыі было жывым, маладым і чыстым. Як tabula rasa, гатовая для напісання на ёй самых важных словаў.
Марыя сутаргава хапае пластыкавы пялёстак, запіхвае яго ў рот, грызе. Адплёўваецца валасамі, што неспадзеўкі трапілі ў рот. Б’е па стале кулаком.
Праз хвіліну закрывае файл, адмовіўшыся захаваць змяненні, ды ідзе гатаваць вячэру.
УГЭТЫМ CHE Марыя згубілася. Быццам дзіця, што забылася, як выглядае родны дом. Хаця яна не дзіця і цудоўна гэта ўсведамляе, нават у сне.
Яна па чарзе ўваходзіць у розныя памяшканні: інтэрнацкія пакоі, кватэры, гатэльныя нумары, катэджы. Некаторыя з іх зусім незнаёмыя, некаторыя абуджаюць цьмяныя ўспаміны, падобныя, хутчэй, на дэжавю. Але яны ўсё адно не тое.
Марыя далей ідзе па вуліцы, якая няспынна відазмяняецца нібы хаатычная нарэзка кадраў розных фільмаў. Часам гэта вузкі праход паміж дамамі ўсходняга гарадка, часам шырокі маскоўскі праспект.
Разгубленасць з кожнай хвілінай мацнее.
Марыя заходзіць у наступны дом. Гэта пахіленая хатка з прагнілымі кроквамі. Ледзь не ўсутыч да ганку раскашавала вышэзнае хмыззё, мокрае ды парыжэлае, бо цяпер восень. Паўсюль хмельны пах прагнілых яблыкаўняма каму іхтут прыбіраць.
У боце нешта хлюпае: яна толькі што ўвалілася ў яміну. Марыя лаецца і з дзікім рыпеннем адчыняе дзверы.
Яна спадзяецца заспець тут вельмі старую жанчыну, успаміны пра якую прытаіліся ў адным з самых далёкіх закуткоў яе памяці.