Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Тынкоўка на класіцыстычных калонах ладна аблупілася. Прытуліўшыся да адной з іх, Марыя ўважліва вывучае няроўныя пісягі, пакінутыя ўсімі дажджамі апошніх дзесяцігоддзяў. На падваконні з таго боку стаіць пакаёвая кветка ў гаршчочку ці то герань, ці то фікус. Марыя ў іх зусім не разбіраецца.
12.34 Яна паціскае ўдарніку ацалелую руку, натыркаючыся замест аднаго з пальцаў на шурпатасць арматуры, няспешна праходзіць паўз правадыра, сядае на лавачку ля зарослай пустазеллем клумбы. Галубы дзяўбуць расколіны ў асфальце, марна сілячыся выкалупаць адтуль хоць якія калорыі.
Нягледзячы на восеньскую свежасць, яна адчувае задушлівасць. Сядзіць і ні пра што не думае.
На прыпынку спыняецца аўтобус, выходзячы з яго, жанчына трымае за руку дзяўчынку з чырвоным заплечнікам. Яны перасякаюць пляц па дыяганалі (малая раз-пораз падскоквае пры хадзе) і неўзабаве знікаюць у прагале між дамоў.
Праз нейкі час міма Марыі праходзіць групка людзей у памаранчавых апранахах і з мётламі. У ноздры трапляе пах тытуню, у вушы кавалкі словаў, прамоўленыхсіпатымі галасамі.
У пэўны момант яна выразна разумее, што Іншага няма побач. I гэта даволі балюча.
13.05 Калі ў шчылінку між аблокамі раптам праслізгвае праменьчык сонца, Марыя ўстае і рушыць уздоўж вуліцы. Аглядае сціплы дэкор на сталінскіх двухпавярхоўках: віньеткі, зорачкі, каласкі... Такая ўвага да дробных дэталяў яе супакойвае.
Яна ўяўляе сябе навукоўцам, які толькі што натыкнуўся на невядомы раней горад, прыналежны даўно страчанай цывілізацыі.
Неўзабаве Марыя адчувае сябе надзіва лёгка і абыякава ды не хоча нічога мяняць. Вецер вынаходліва гуляецца з рэкламнай улёткай, прымушаючы яе рухацца па неверагоднай траекторыі. Няцяжка паверыць, што яна жывая асабліва па кантрасце з наваколлем.
Раптам Марыя заўважае, што ўжо каторую хвіліну яе трымае за руку каржакаватая бабулька ў выцвілым чырвоным паліто. Яна няспынна і няўцямна нешта гаворыць, нешта далёкае ад разумення Марыі. Розум выхоплівае пераважна службовыя часціны мовы і асобныя словы кшталту “сказаць,, і “расстраляць,„ якія наўрад ці праясняюць сэнс прамоўленага.
Лішні час, кажа Марыя. Гэта лішні час.
Што-што? перапытвае бабуля. Марыя не адказвае.
Моўчкі ківае, бярэ ўлётку. He развітваючыся, паволі рушыць далей куды вочы глядзяць. Бабулька ў яе за спінай працягвае сваю прамову.
Выходзіць на праспект, шырокі, просты і надзіва чысты. Іншых мінакоў амаль няма. За дзесяць хвілін яна сустрэла хіба некалькі чалавек.
У такім выглядзе горад зноў падаецца ёй месцам, падрыхтаваным да нейкай маштабнай дзеі літаральна наконадні яе пачатку. Пакуль усё прыціхла, нібы перад навальніцай, але зараз прагучыць умоўны сігнал і орды ўдзельнікаў, якія даўно ўжо напагатове ў сваіх схованках, сінхроннаўступяць, выконваючы загадзя вывучаныя ролі.
Аднак час ідзе і сцішанае чаканне не выбухае падзеямі.
13.29. На цэнтральнай плошчы, як выявілася, зноў нейкі мітынг. Пахне чамусьці дымам.
Групка людзей знаходзіцца на ладнай адлегласці, што дазваляе Марыі адчуць сябе старонняй назіральніцай. Побач з ёю зусім нікога.
Марыя ўглядаецца ў суплёты правадоў па-над плошчай. Чорныя лініі выразна прамалёўваюцца на тле брудна-шэрага неба. Правады скіраваныя ў розныя бакі, і, гледзячы знізу, падаецца, нібы яны паміж сабою перакрыжоўваюцца. Марыя думае пра тое, што кожны з іх мае сваё прызначэнне і, без сумневу, кудысьці вядзе. Падобныя трывалыя повязі падаюцца ёй проста неверагоднымі.
Амаль ужо прамінуўшы плошчу, Марыя прыпыняецца, каб паназіраць за тым, як камяні і кавалкі асфальту ляцяць у шыбы мэрыі. Звон бітага шкла перакрываюць лозунгі, падхопленыя сотнямі галасоў вісклявых, сіпатых, бадзёрых.
13.44. У якім квартале ад плошчы ўсё, як звычайна, ціха. Марыя падыходзіць да цэнтральнага ўнівермага. Бетонныя скульптуры ўсталяваныя і каля яго, яны выглядаюць значна менш аптымістычна за манекены ў вітрынах.
Да новага году яшчэ шмат часу, але ў горадзе ўжо пачалі прадаваць елачныя цацкі і румяных дзядоў марозаў. Камусьці вельмі хочацца святаў, а Марыі ад гэтага цяперашні год здаецца яшчэ больш старым. Невымоўна састарэлым.
Марыя ўглядаецца ў шрубы, якімі прыкручаныя завесы дзвярэй. У другім зверху плешка вытыркаецца на добры міліметр, у трэцім яна пагнутая. Менавіта такія амаль не заўважныя воку дэталі найлепей дапамагаюць ёй усвядоміць чалавечую прысутнасць у гэтым свеце. Вось тут рука рабочага неспадзеўкі задрыжэла, а вось тут ён ціха і нязлосна вылаяўся, сутыкнуўшыся з нечаканым супрацівам матэрыялу. Здаецца, нават можна адчуць пах, які сыходзіў у той
момант з яго рота бо акурат надоечы ён паабедаў шчодра прыпраўленым часныком баршчом.
14.04	. Раптоўны павеў ветру здзірае з дрэваў апошняе лісце. Разам з тым ён агаляе і даўно прыцярушаныя друзам успаміны. “Вітрнку, тнхше, вітрнку, цнть,„ спявае пра сябе Марыя. Нічога не спыняецца. Але яна ўжо гатовая да гэтага прыступу болю. I сапраўды, неўзабаве ён сціхае.
Марыя ведае прыблізны час новай атакі: недзе пасля сёмай вечара. Да гэтага часу трэба вярнуцца дахаты, не забыўшыся па дарозе набыць той ці іншы кшталт лекаў.
Але яшчэ засталося пару гадзін. Можна працягнуць шпацыр.
14.17.	Марыя спыняецца ля вітрыны і з лёгкім недаўменнем глядзіць на паўпразрыстую прывідную фігуру, якая праяўляецца на тле рознакаляровых рондаляў, тазікаў, гантэляў і пральных дошак. Прыходзіць да высновы, што за апошні час яна істотна схуднела. Старыя джынсы цяпер недарэчна вісяць на сцёгнах. Некалі яе пухнатасць лічылася адмысловай фішкай: многім падабаліся дзяўчаты “ў целе».
Апрача яе, у вітрыне таксама адлюстроўваецца дабіты “ікарус,,, што спыніўся на святлафоры, парасончыкі піўнухі насупраць, пара геяў, якія дзеляцца паміж сабою пяшчотай, стоячы на прыпынку.
14.29.	Марыя няспешна падыходзіць да суседняга з універмагам дома. Гэта нейкая ўстанова, выведзеную на шыльдзе назву якой Марыя чытаць заўсёды лянуецца. Прытуляецца спінай да калоны ўваходнага порціка. Янаўжо не першы раз назірае за тым, што адбываецца ўнутры.
У старых вокнах з прагнілымі рамамі гарыць святло. Мужчына ў строгім касцюме сядзіць за сталом, утаропіўшыся вачыма ў раскрытую тэчку з паперамі. Часам нешта пазначае асадкай.
Дзверы ў кабінет адчыняюцца. Другі мужчына ненадоўга адрывае яго ад працы, каб зрабіць заўвагу альбо давесці да ведама важную інструкцыю. Ён гаворыць узважана і безэмацыйна, робячы акцэнт літаральна на кожным слове.
Той, хто сядзіць за сталом, ледзь прыкметна ківае. Выгляд у абодвух настолькі сур’ёзны, нібы яны знаходзяцца за пультам кіравання гэтым светам.
Марыя амаль перакананая ў тым, што іх службовы абавязак пісаць і рэдагаваць чыесьці гісторыі. У тым ліку і такіх, як яна. Магчыма, гэта менавіта яе прозвішча выведзена асадкай на тэчцы з буйнымі літарамі “Дело„.
Болей за тое, не выключана, што чыноўнік хвіліну таму атрымаў указанні неяк адкарэктаваць сюжэт альбо, наадварот, адмяніць запланаваныя ім папраўкі як неадпаведныя тым ці іншым нарматыўным актам.
Марыя разумее, што за матэрыял можа быць назапашаны ў гэтай тэчцы. Без сумневу, там ёсць усе падрабязнасці асабліва тыя, якія яна хацела б цяпер назаўсёды выцерці з памяці.
Вобраз апаганенага храма ўжо каторы раз з’яўляецца ў яе свядомасці.
Пасля таго як начальнік пакідае кабінет, мужчына за сталом адрываецца ад папер, дастае з дыпламата слоік з баршчом ды пачынае з апетытам яго высёрбваць, заядаючы хлебам. Крышынкі трапляюць на літары, якія могуць быць для кагосьці лёсавызначальнымі.
Далонь размашыстым рухам страсае крышынкі на падлогу. А калі на адным з аркушаў праявілася тлустая пляма, мужчына камечыць гэтую паперчыну ды выкідае ў сметніцу.
Але Марыя ставіцца да гэтага з разуменнем. Як-ніяк, у кожнага ж павінны быць свае чалавечыя слабасці і хібы. He выключэнне й тыя, хто стварае гісторыю.
1	4.53. Марыя адыходзіць на сотню метраў, затым ізноў спыняецца. Глядзіць угару, затым апускае вочы долу, затым выроўнівае спазор. Нахіляе галаву. Людзі вакол яе рухаюцца па сваіх траекторыях, часта даволі няроўных. Іх маторыка падаецца зусім ненатуральнай: як быццам яна зададзеная звонку нейкім мудрагелістым алгарытмам. Як быццам сваімі рухамі яны павінны нешта камусьці паведамляць.
Зусім побач пралятае хлопец на ровары, ледзь не шаргануўшы па плячы Марыі. I гэта таксама ўяўляеццаёй невыпадковым.
Падобна, сваімі рухамі ўсе яны ствараюць нейкі артыкуляваны сюжэт. Магчыма, гледзячы на ўсё гэта з вышыні птушынага палёту альбо хаця б з вежачкі, што вянчае дом на рагу, абазнаны чалавек здолее лёгка прачытваць зразумелыя і сутнасныя мэсэджы.
Але Марыя ў гэтым тэксце пачуваецца лішняй літарай. Яна забрылаў яго выпадкова, ёй трохі няёмка.
На пачатку бульвара гармонік грае “Развітанне славянкі,,. Падлеткі, якія на лаве ля крамы абмяркоўваюць сваіх сняжанаў, праводзяць Марыю абыякавымі поглядамі. Яна ўжо даўно зразумела, што стала анахранізмам, і нават трошачкі здолела з гэтым звыкнуцца.
Марыя доўга назірае за тым, як пяцігадовая дзяўчынка есць бульбу-фры. Малюткія пальчыкі адна за адной вымаюць з папяровага пакунка роўныя лустачкі і няспешна падносяць да рота. Кожны рух дакладны, сур’ёзны і трапны. Вусны сталі трохі вільготнымі ад тлушчу.
Сэрца Марыі неспадзеўкі асвятляе любоў да людзей, але гэта зусім ненадоўга.
15	.00 Марыя раптам прыгадвае, што трэба нешта есці. Яна амаль не адчувае голаду хутчэй, гэта чыста рацыянальнае разуменне. Недзе зусім паблізу павінен
быць гандлёвы цэнтр “Царская брама,,, а ўнутры яго ятка са смачнымі чабурэкамі.
Неўзабаве яна на месцы. Ля дзвярэй пашыхтаваліся сумнеўнага віду немаладыя кабеты, на пластмасавых скрынях раскладзеныя шкарпэткі, сала, венікі для лазні, парасоны... Марыя з цяжкасцю адбіваецца ад цыганкі, якая прапануе прываражыць ёй масквіча з кватэрай.
Апрача плошчы, гэта ці не адзінае месца ў горадзе, дзе віруе жыццё. Гандлёвы цэнтр размясціўся ў былой царкве, пабудаванай у 90-я падчас імклівага ўздыму цікавасці да рэлігіі, якая неўзабаве гэтак жа імкліва ўпала да нуля.
Вялізны храм у старажытнарускім стылі не сталі перарабляць у адпаведнасці з новай функцыяй: яго проста здалі ў арэнду і падзялілі на соты. На фасадзе цяпер красуе з паўсотні шыльдачак: “Абутак,,, “Рэчы з Еўропы,» “Аксесуары для сняжанаў любых мадэляў, перапрашыўка, рамонт,,...