Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Нягледзячы ні на што, горад пазнавальны. Вока ўгадвае знаёмыя з дзяцінства дэталі. Аптэка, збяркаса, музычная школа.
Пустэльны ландшафт поўніцца ледзь улоўнымі вуху выпадковымі гукамі: пішчаннем, скрыгатаннем, шаргаценнем. Яны даносяцца з усіх бакоў, міксуючыся ў надвячоркавым паветры. Пра іх крыніцы застаецца хіба здагадвацца.
Часам брат Зосіма інтуітыўна скідае з пляча адсутны цяпер ужо аўтамат, каб без запаволення даць чаргу туды, адкуль пачулася нешта падазронае. Так ён рабіў тут яшчэ зусім нядаўна.
Дарэчы, аднойчы там хаваліся дзеці. Добра, што ён толькі параніў у руку адну дзяўчынку.
Адрынуўшы ўспаміны, брат Зосіма ўслухоўваецца ў храбусценне сваіх падэшваў па друзе і бітым шкле, якім тут усеяна літаральна ўсё.
Сонечныя промні гарэзліва гуляюцца з ім, спараджаючы хутказменлівую мазаіку зіхацення.
Брату Зосіму цяжка да канца ўпэўніцца, што мінулае ўжо стала мінулым. Што ён прымаў у тым мінулым непасрэдны ўдзел. Што ён нават быў лепшым байцом свайго ўзводу выведкі, а потым стаўяго камандзірам.
Гэта здарылася пасля таго, калі ім загадалі ліквідаваць агнявы пункт, размешчаны ў дзіцячым замку. Штурмавая група брата Зосімы была ўжо пятай пачынаючы ад раніцы: папярэднія чатыры не вярнуліся і не выканалі заданне.
Калі яны патрапілі ў сектар абстрэлу, трое адразу прыпалі да зямлі і былі ўмомант расшкуматаныя кулямётнай чаргой.
Брат Зосіма ў гэты самы момант устаў у поўны рост.
Кулямётчык не ўлічыў, што брат Зосіма за час свайго манаства паспеў атрымаць пэўныя навыкі, якія нечакана аказаліся карыснымі. Напрыклад, ён большменш навучыўся не баяцца смерці.
Брат Зосіма таксама атрымаў раненне, у нагу. Але папярэдне паспеў кінуць гранату. Усё, як ён і разлічваў.
Яму балюча згадваць пра тое, як ён дабіваў кантужанага кулямётчыка нажом у артэрыю, дапоўзшы да яго пазіцыі. Але такі быў загад.
Менавітаўтой дзень асобная мотастралковая брыгада спецыяльнага прызначэння, дзе служыў брат Зосіма, прабіваючы ўсе заслоны, авалодала цэнтрам гэтага горада пасля двух тыдняў цяжкіх баёў, якія знішчылі ў ім усё жывое. Горада, які быў для яго родным,
Брат Зосіма схіляецца ля парэшткаў зробленага з пластыкавых бутэлек пудзеля каля дзіцячай пляцоўкі
(якое дзіва, што ён ацалеў!) і плача. Бы Ерамія, плача па занядбаным месце, і бы Давід па сваіх грахах і па тым, чаго ўжо не адкруціш назад.
Цяпер ён мае сваіх дэманаў мінулагаальбо, дакладней, прусакоў, якіх не так лёгка і вытруціць. Ён верыць, што яна здатная яму дапамагчы. Прабіць яго набрынялую гноем свядомасць і стварыць той канал, па якім ягонае пакаянне будзе сцякаць у рэкі міласэрнасці Божай.
Ты, Марыя, не засталася ў бездані правінаў, куды ты ўпала, але чыстымі думкамі і цнатлівымі дзеяннямі над усе спадзяванні ўзнялася на вышыню і здзівіла анёлаў, прамаўляе пра сябе брат Зосіма.
Ён моліцца пра тое, каб адчуваць боль забітых ім як свой боль. Але пакуль што гэтага яму не дадзена. Дадзеная толькі нячуйнасць.
Брат Зосіма ідзе па вуліцах свайго роднага горада і думае, як распавесці ёй пра ўсё гэта.
Ён спадзяецца, што яе пазнае. Балазе, не так і шмат часу прайшло пасля іх апошняй сустрэчы.
Натуральна, брат Зосіма не ведае, дзе яе шукаць. Таму рушыць знаёмым маршрутам да царквы, пераўтворанай некалі ў гандлёвы цэнтр.
Вуліцу, паабапал якой руіны, перагарадзіў кот. Гэта нашчадак тыххатніхулюбёнцаў, якія былі вымушаныя здзічэць. Праз пару пакаленняў найтрывушчыя з іх ужо цалкам адаптаваліся да жыцця ў натуральных умовах.
Дзіка ашчэрыўшыся на прыхадня і працяўшы яго драцяным позіркам, кот рушыць далей па сваіх справах. Ад атакі куды большага па сваіх памерах драпежніка ён вырашыў устрымацца.
У нейкі момант брат Зосіма чамусьці ўтаперваецца ў блакітнаватыя цюлевыя занавескі, што дасюль упрыгожваць акно на першым паверсе блочнай пяціпавяр-
хоўкі. Наступныя паверхі практычна адсутнічаюць, замест іх ірваныя абрысы. А тут на падваконні за шыбай стаіць гаршчочак з кактусам. Магчыма, нават яшчэ жывым.
Купал царквы абрынуўся разам з дахам, але скляпенні збольшага ацалелі калі не лічыць некалькіх невялікіх прабоінаў. Дзякуючы ім гукі ўнутры спусцелага храму падаюцца яшчэ больш дзіўнымі. Кожны крок брата Зосімы спараджае рэха, якое ў гэтых акустычных варунках пачынае тыражаваць самое сябе.
Унутры паваленыя прылаўкі, абломкі шыльдаў, чыесьці боты, торбачкі, разбітыя сняжаны. Сляды крыві на рэкламным банеры птушкафабрыкі. На сценах выдрапаныя непрыстойныя надпісы, абліччы святых выкарыстоўвалі ў якасці мішэняў.
Адсутнасць людзей у гэтым месцы нейкая асабліва ўжо адчувальная. Ажно становіцца вусцішна.
Праціскацца ўперад даводзіцца з асцярожнасцю. Але, нягледзячы на гэта, брат Зосіма падае, калі яго нага трапляе ў парожняе вядро, і яно пачынае каціцца. Устае, аглядае свежую драпіну.
Ён думае, з чаго пачне размову, калі сустрэне яе, якой будзе ягоная першая фраза. Раней ён ніколі на гэты конт не хваляваўся, але шмат што ўжо паспела змяніцца.
Паверх аблупленых і апаскуджаных фрэсак ён раптам заўважае дзіцячыя малюнкі. Гэта лініі, выведзеныя белай крэйдай, потым схематычныя фігуры людзей і жывёлаў, урэшце нейкія знакі, якія трохі нагадваюць літары.
Брат Зосіма ўважліва разглядае тую крамзаніну. Для яго гэта сведчанне, што ён не памыліўся адрасам.
I сапраўды, ускудлачаныя валасы на патыліцы раптам адчуваюць нечы позірк.
-	Пагала, ву, пяпька які плыйшоў, балада, словы нібы іскрацца, адбіваючыся ад прадзіраўленых скляпенняў
Брат Зосіма абарочваецца і бачыць у алтарнай частцы дзяўчынку гадоў трох. Ашалеўшы ад цікаўнасці, яна подбегам рушыць яму насустрач, зусім не баючыся незнаёмца.
Ён стаіць нерухома, нібы здранцвеўшы, але потым усё ж выціскае з сябе ўсмешку.
Дзяўчо хапае яго за крысо, патрабуе, каб ён узяў яе на рукі. I адразу ж пачынае кудлаціць ягоную бараду. Ускараскваецца на карак, выпускаючы ручаінкі смеху.
-	Цязал мой лёгкі, прыгаворвае пры гэтым яна. Цяжал мой лёгкі, ялмо маё любае.
Малітва блаславёнай
Марыі Камсамольскафасфацкай,
ЗАНАТАВАНАЯ ІГУМЕНАМ ЗОСІМАМ
У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амін.
Божа! у гэтай даліне нічога болей не пакідае ценю святло тут роўнае і бляклае пляскаты пляскаты свет нібыта ў больніцы якая вядома ж не смерць дзе марна чакаць на збавенную цемру на сон як не выпадае чакаць і на абуджэнне
Божа, Які ні памёр для мяне ні ўваскрос што мне рабіць са свіннямі якія абсмоктваюць мае збялелыя косці? яны зусім не падобныя да леапардаў што мне рабіць з гэтым днём які Ты мне так неабачліва даў?
што мне рабіць з гэтым небам? ветрыкам? птушкамі?
Божа! навошта мне дадзены вочы няўжо на тое каб назіраць як зяленіва першых парасткаў пакрываецца скарынкай ільду як чарнеюць пухнатыя пупышкі надзеі як зерне памірае не прынёсшы плоду колькі можна трываць імпатэнцыю часу?
Божа! несупынны мой рух адно адчайная спроба застацца на месцы на месцы тут і нідзе дзе твой боль ніколі не стане маім паратункам а мой боль я нашу на грудзёх як медаль ветэрана дзе лакуны ўтвораныя ў целе тваім адсутнасцю цела майго ты ніколі не дазволіш запоўніць дзе туга нібы змесціва страўніка
ў мыйніцы прыбіральні ў клубе, куды ты дзівам ад іх выслізнула, каб ты блюеш а яе становіццаўсё болей і болей
Божа! навучы нас не лавіць рэчаіснасць словамі прыбіваючы трафеі да сцен нашых панылых каморак бы постары кіназорак у інтэрнаце ПТВ навучы нас што яна як рака а яе сваім грэбаным сачком не зловіш хіба толькі глею камяк ці парожнюю пляшку ці гандон які
Божа! усё рассыпаецца ад дотыку маіх пальцаў рэчы пачуцці і людзі як рассыпаюцца ў парахню мёртвыя матылькі шурпатых учэпістых пальцаў прызвычаеных несупынна сціскаць паветра тут густое і вязкае нібы жэле у ім не стаяць і не падаць не караскацца і не ляцець адно канвульсіўныя павольныя рухі мы як мухі заціснутыя між аконнымі рамамі не здатныя ані вызваліцца ані памерці
Божа! дай нам святло Тваё і Тваю цемру дакраніся да нас скальпелем быцця пішы ім словы Твае на счарсцвелых скрыжалях мозгу і з гэтых камянёў Госпадзе ствары дзяцей Сваіх з гэтых камянёў
Божа, будзь з тымі, хто шукае і не знаходзіць. Амін.
ЗМЕСТ
Частка першая. Дэманы мінулага	3
Частка другая. Партыя супраць будучыні	65
Частка трэцяя. Новае цела	127
Дадатак	137
У афармленні вокладкі былі выкарыстаныя фота Таццяны Ткачовай з серыі «Маластоўка».
Літаратурна-мастацкае выданне
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Выпуск 112
Сін Ільля
LIBIDO
Выданне 2-е
Адказны за выпуск Г. Вінярскі Рэдактар Л. Наліўка
Дызайн вокладкі С. Ждановіча Вёрстка С. Кандраценкі Карэктар Л. Наліўка
Падпісана да друку 26.09.2019. Фармат 84x108 1/32.
Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 6,48.
Ул.-выд. арк. 4,22. Наклад 60 ас. Зак. 354.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014. Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ЗАТ «Аргбуд». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/182 ад 15.02.2016. Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.
Калі-небўдзь гэта ўсё стане проста чыёйсьці гісторыяй, цэдзіць яна скрозь зубы. Тое, што мы гаворым, адчуваем, прагнем, трызнім. Наш боль, летуценная р а д а с ц ь, надзеі, л і б і д a , с н ы. ’ Н а ш * ы фалангі пальцаў, ■ змо.р.шчыны, пакусаныя вусны.
.Каді-небудзь гэта ўсё стане нечым aflc^-apOHeHbiM сюжэтам. Кан'юнктурнай ;	т э м ай г ’ тэхнічным зад н е м д л я
л і т ар а т у р н аг а негра^ знакайі, ус.ля'пую набранымі на клавіятуры.
h
Q
K
t-*
U
o