Libido 2-е выданне Ільля Сін

Libido

2-е выданне
Ільля Сін
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 140с.
Мінск 2019
25.11 МБ
Марыя не можа дакладна сказаць, што гэта за жанчына, адкуль яе ведае і якія повязі іхлучаць. Захаваўся хіба пах ейных сівых валасоў даўкі і пераспелы, бы настоянка на зёлках, забытая ў склепе сто гадоў таму. I цяпер Марыя інтуітыўна шукае гэты водар.
Дамачка, дай зажыгалку, чуе яна сіпаты голас. Ну ілі давай я так прыкуру.
Марыя ўздрыгвае, быццам нехта пырснуў ёй за каўнер ледзяной вадой, Як выявілася, яна сядзіць у закінутым скверыку з бюстам нейкага даўно забытага героя працы. На пашчэрбленым асфальце купы смецця, у якіх утрапёна корпаюцца галубы. Па вуліцы з дзікім свістам пралятае старэнькі тралейбус.
А пагодка-та нічаво сявоння, праўда? Я б і на рыбалку паехаў, толька вот чо-та стромна. Там эці на ўездзе стаяць, блакпост, б...я, а хер іх знает, што ў іх там на ўме.
Птушка невядомага для Марыі віду раптам сядае на бетонную лысіну героя. Галубы тут жа накідваюцца на чужынца, не зважаючы нават на ягоныя паважныя памеры.
У хаце волка, печка даўно няпаленая. Некалькі шыбінаў разбітыя, і таму скразняк.
Марыя чуе нейкі шоргат у глыбі вялізнага пакою. Як быццам скрыпіць стары ложак. Паварочваецца на гук.
Яна спадзяецца ўбачыць там старую, але замест яе дзяўчынка гадоў трох.
Ты адна? пытае Марыя.
Ема ула айла, кажа малая. Айла.
Дзяўчынка бярэ Марыю за руку і настойліва цягне да вялізнага драўлянага крэсла, падобнага да царскага трона, што быў саматужна выраблены рукастым вясковым умельцам. Падабенства тым болей умацоўваюць няўцямныя сімвалы на ўзгалоўі: сонца, з якога тырчыць сякера, і нейкі пухнаты звярок.
Мяне жавуць Мал ыя, кажа дзяўчынка. Ма-лы-я. А цябе як?
Марыя пяшчотна пасміхаецца, гладзіць дзяўчынку па галаве. Ёй трэба запытаць у яе нешта важнае.
Так шо, моэт, скінемся на маленькую? Голас упарта ўрываецца ў свядомасць Марыі. Я дам, ты даш, і пася-
дзім тут трохі. Ну дык шо, скінемся, а? Пагодка харошая, на рыбалку я ўсё раўно не паеду сявоння...
Марыя адчувае, што янаўрэшце патрапіла па адрасе. Гэта яе дом хаця за час ейнай адсутнасці ён паспеў змяніцца да непазнавальнасці. Але ёй усё адно становіцца тут невымоўна ўтульна.
Яна сядае на саматужны трон, і пад яе дупай раптам лопаецца пластыкавы пакунак. Такі жарт яны калісьці ў трэцім класе зрабілі з настаўніцай таўставатай рыжай Аленай Паўлаўнай. Малыя смяецца, і Марыя таксама.
Раптам яна заўважае, што дзяўчынка расце літаральна на вачах. У яе з’яўляюцца грудзі, а клубы набываюць прывабныя акруглыя абрысы.
Марыя больш за ўсё на свеце прагне перашкодзіць гэтаму росту, прымусіць Малыю застаццаў цнатлівым дзяцінстве. I ў нейкі момант ёй здаецца, нібы яна ведае, як можна спыніць неспыняльнае.
Слушай ты чо, ебанутая, шо лі? Ілі ужэ ўмазалась с утрэца? Да чо ты как ненармальня, ёпт. Давай, давай прасыпайся, хуля.
Марыя хоцькі-няхоцькі расплюшчвае вочы. Хаты ўжо больш няма, знік і водар падгнілых яблыкаў. Засталася толькі пустэльная плошча з бюстам героя.
Разам з незнаёмцам яны моўчкі рушаць у бліжэйшую краму.
ЯЕДЗЕ РАЗ НА ТЫДЗЕНЬ МЛРЫЯ ПРЫХОДЗІЦЬ ДЭ брата Зосімы, хаця гэта і даволі далёка ад яе дома. Яна вельмі мала гаворыць, куды болей маўчыць.
Брат Зосіма распавядае пра тое, ува што ён верыць. Як Бог стаў чалавекам, як Творца свету прыняў выгляд слугі і быў укрыжаваны, каб выбавіць людзей ад іх грахоў.
Ён кажа пра гэта спакойна і няспешна, як быццам апісвае пажаўцелы клён за вакном.
Марыя не можа прыняць гэтую гісторыю як нешта большае, чым проста гісторыя.
Ёй шматразова даводзілася быць удзельніцай чыіхсьці гісторый, робячы ў іх тое, што скажуць, становячыся ўвасабленнем нечых фантазій, пругкім і мяккім месівам, з якога скульптар мог ляпіць усё, што прыйдзе ямуда галавы.
3	таго часу на гісторыі ў яе трывалая алергія. Яна прызнае іх безумоўнае вяршэнства і ўладу, але не можа нават сабе ўявіць, як у гісторыі можна верыць.
Паміж ёю і любой гісторыяй захоўваецца непераадольная дыстанцыя, заўсёды ўласцівая адносінам акцёра і драматурга.
Словы брата Зосімы губляюцца сярод таго мноства размаітых сюжэтаў, якія хоцькі-няхоцькі ведае Марыя. Урыўкаў нечых гісторый, што выклікаюць у яе адстароненую абыякавасць, а таксама ашмёткаў гісторыі ўласнай, здатныхспарадзіць пякучыя прыступы болю.
Урэшце, Марыі хочацца нейкіх іншых гісторый атракцыйных, здатных наталіць жыццядайнай віль-
гаццю яе засохлыя эмоцыі. I абавязкова каб быў хэпі-энд. Такіх гісторый ёй даўно не хапае.
У брата Зосімы пасівелая барада. Ён ставіць на пліту імбрык, дастае аднекуль счарсцвелае печыва. На заводзе, дзе ён працуе, ужо трэці месяц не плацяць заробак. Брат Зосіма кажа, што для яго гэта вялікая спакуса упасці ў нуду і асуджэнне. I толькі сілай Божай удаецца захоўваць кволы і крохкі мір.
Ён распавядае пра грэх і адкупленне праз хрост у Ярдане. Пра ваду, здатную змыць усё мінулае. I пра кроў, якая надае вадзе гэтую моц.
Цела Марыі падаецца ёй грузным, аморфным, напаўжывым. Кожная яго малекула настолькі набрыняла гноем мінулага, што аддзерці яго не атрымаецца нават ацэтонам. Нават разам са скурай.
3	іншага боку, цела гэта адзіная рэальнасць, у якую яна верыць.
Марыя механічна грызе печыва, крышынкі падаюць на джынсы. У целе нешта чэшацца, муліць, пабольвае. Яна ніколі гэтага не аддасць.
Далей брат Зосіма кажа, што мінулае ўжо прамінула, яго проста няма.
Ён кажа пра смяротную сілу мінулага, пра тое, як блізкія некалі людзі пераўтвараюцца ў галівудскіх зомбі, у паразітаў, што высмоктваюць сілы, бы павук высмоктвае ўсё жывое з цельца злоўленай ім мухі.
Відавочна, ён ведае, пра што кажа. Марыя таксама ведае.
Затым ён кажа пра небяспеку будучыні, пра атрутныя міязмы надзей, пра драпежныя кветкі чакання.
I пра тое, што ні ў якім разе нельга ад іх пазбаўляцца.
Пра лёд унутры і лёд звонку і пра скрыгат, які ўзнікае пры дотыку гэтых двух гатункаў ільду.
Пра эга, успухлае, як гематома: яно нарывае, баліць пры кожным дотыку, гніе.
Затым ён кажа пра Прысутнасць і пра тое, што мы не адны.
Кажа пра Нябачную царкву там, дзе двое альбо трое.
Кажа пра Святло лагоднае, якое не здатны гэты свет пагасіць.
I кажа пра цемру, пра пустэльню безжыццёвую і збавенную.
Марыя ўспрымае ягоныя словы найперш як механічныя хістанні паветра. Іх роўная амплітуда яе заварожвае.
Наступным разам дзверы кватэры брата Зосімы адчыніць незнаёмы мужчына, тоўсты, лысы і няголены. Наставіўшы на Марыю рулю пісталета, ён прымусіць яе падняць рукі, дбайна абмацае з галавы да ног і паведаміць, што былы гаспадар “таго, на падвал,,.
Марыя нават не паспрабуе даведацца працяг гэтай гісторыі.
у, Міла-таміла, давай ужэ, хваціт меня таміць.
Ён прыціскае яе да сябе пра што можна меркаваць па ейным напускным узвізгванні, -
затым, напэўна, садзіць на калені. Далей адбываюцца працяжныя пацалункі, час ад часу яны перапыняюцца ўзаемнымі кампліментамі: бусечка, мілашка, ослік, сам ты ослік. Шаргаценне тканіны. Ай, парвёш жа! Шчас, я астарожненька, да не парву я, не бойся...
Марыя міжволі ўслухоўваецца ў гукі, што даносяцца праз не надта трывалыя сцены панэлькі. Іншага выбару ў яе няма. Тыя дзеянні, якія гукамі не пазначаюцца, цалкам можна рэканструяваць з дапамогай уяўлення.
3 Дзімам, які жыве ў суседняй кватэры, яны дасюль добра не пазнаёміліся, хіба вітаюцца пры сустрэчы на лесвічнай клетцы. Марыя амаль нічога пра яго не ведае. Здаецца, ён так і не ажаніўся.
Марыя не адчувае людзей, якія знаходзяцца побач з ёю. Для яе яны нават зазвычай пазбаўленыя паху, не кажучы пра эмацыйны водгук. Яны даўно ўжо для яе людзі-функцыі, а не самадастатковыя суб’екты. I тым болей не людзі-знакі.
А тым часам яны існуюць і цалкам аўтаномна ад волі Марыі. Прычым існуюць менавіта тут і цяпер, на адлегласці яе выцягнутай рукі калі б яе можна было выцягнуць цераз сценку.
Нягледзячы на млявы супраціў, Дзіма ўмела расшпільвае станік і авалодвае ім, бы трафеем. Правая пяцярня абхоплівае мяккі пульхны паўконус, плаўна яго сціскае. Пальцы паступова скіроўваюцца ў эпіцэнтр, да
смочка. Міла глыбока і імпульсіўна ўцягвае вільготным ротам паветра, раптам з яе вырываецца кароткі стогн.
Але затым хватка слабне. Пругкасць падаецца Дзіму недастатковай, і ён намацвае левай рукой пульт. Памылкова трапляе пальцам не на тую кнопку, пасля чаго Міла адразу здымае з яго спартыўныя порткі ды цягнецца вуснамі да чэлеса.
Гэта пакуль зарана. Дзіма робіць адмену (Міла імпульсіўна адторгвае руку і выпростваецца па стойцы “смірна,,), павялічвае пругкасць грудзей, а заадно і трохі іх памер, натхнёна ціскае.
Затым яго правая рука прасочваеццаў ейныя майткі. “Ай, не жмякай так, о... а... як хораша, родненькі, як хораша!,, вырываецца з яе рота, які ўсё бліжэй да ягонага вуха.
Как будта год не ібалась! бурчыць Дзіма ды зноў цягнецца па пульт, каб прымусіць сваю каханую стаць крыху халаднейшай.
Раней здольнасць хутка рабіць Мілу шчаслівай цешыла ягонае самалюбства, але цяпер гэта ўжо надакучыла. Хочацца нейкай драматургіі працэсу.
Рот Мілы раптам адсланяецца ад ягонага вуха. На яе твары прамалёўваецца засяроджанасць або, хутчэй, нават адчужанасць. Міла ўскоквае на ногі, няспешна дэфілюе да вакна. Дзіма не адрываючыся сочыць за ёй вачыма.
Міла пару хвілін моўчкі ўглядаецца некуды ў далечыню. Затым паварочваецца і пачынае дэкламаваць верш Цвятаевай.
Словы “Повторю в канун разлукн,, літаральна магнетызуюць Дзіму. Міла цяпер падаецца яму далёкай, амаль недасяжнай, і ад гэтага яшчэ больш жаданай.
Ну што ты, мая харошая, ну што, ну што... ён спрабуе абняць Мілу ззаду, але яна рэзка вырываецца. Ейны погляд колкі, бы ледзяная дзіда.
“14 еіце скажу устало Слушать не спеіпн!,,.. метрычная паэзія дзейнічае на Дзіму не менш узбуджальна, ніж жалейка Нільса на пацукоў.
Яго рукі міжволі цягнуцца да Мілы. ГІераадольваючы яе абыякавы супраціў, ён абхоплівае каханую, сціскае ў сваіх абдымках, літаральна ўгрызаецца ў ейны рот сваім пацалункам.
На вачах Мілы з’яўляюцца слёзы, яна песціць Дзіму гэтак лагодна, як раней у яе, здаецца, не атрымлівалася ніколі.
Як водзіцца, акурат у гэтую хвілю звініць тэлефон. Дзіма лаецца, ставіць Мілу на паўзу, тэпае босымі нагамі ў вітальню, адшуквае слухаўку ў кішэні курткі.
Гэта іх бухгалтарка Валя. Дзіма ледзь стрымлівае эмоцыі, калі з дынаміку чуецца ейнае “Как настрае-еніе?„. Фонам ідзе нецвярозы жаночы смех. Відавочна, Валя там не адна.