М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Выданне 1976 г., падрыхтаванае журналістамі, практычна паўтарае папярэдняе выданне. Аналагічна можна характарыза-
266
ваць і працу І.Граблеўскага, разгляд падзей у якой даведзены да другой паловы 80-х гадоў. Два апошнія выданні кнігі па Грод-зенскай вобласці ўтрымліваюць, акрамя эканамічнага, рэвалю-цыйнага і палітычнага развіцця падзей, кароткія звесткі і пра этнасацыяльныя працэсы ў рэгіёне, развіццё культуры ў Прынёманскім краі. Даволі падрабязна раскрыта барацьба жы-хароў Гродзеншчыны супраць акупацыйнага фашысцкага рэжыму 1941 — 1944 гг., развіццё падпольнага, партызанскага руху, кіраўніцтва ім з боку падпольных партыйных і камсамоль-скіх органаў — Беларускага і Цэнтральнага штабоў партызанска-га руху.
На краязнаўчых матэрыялах, узятых з друкаваных і архіўных крыніц, пераважна Партыйнага архіва Гродзенскага абкома КПБ (цяпер філіял Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. — І.К.) напісана калектыўная манаграфія "Очеркн нсторнн Грод-ненской областной парткйной органнзацнн". Храналагічны адр-эзак даслсдуемых праблем ахоплівае больш стагоддзя, пачынаючы з 80-х гадоў XIX ст. і завяршаючы 90-мі гадамі XX ст. Праца ўтрымлівае грунтоўны статыстычны матэрыял, багата ілюстравана. Усе падзеі падаюцца праз прызму ўздзеяння на іх ход і развіццё правячай партыі камуністаў. Як і ўсе тры выданні, прысвечаныя Гродзенскай вобл., апошняя манаграфія моцна заідэалагізавана. I калі ў такім спецыфічным выданні гэта зра-зумець можна, ды інакш і быць не магло, то ў вышэй названых выданнях гэтага ў пэўнай меры можна было пазбегнуць.. Хаця, як справядліва падкрэсліваў яшчэ ў 1990 г. у артыкулс "Некаторыя задачы гістарычнага краязнаўства" А.М.Нечухрын, "наяўныя каштоўнасныя ўстаноўкі арыентавалі гісторыкаў на паказ выдатных поспехаў рэспублікі і краю ў савецкі час; рас-крыццё хода рэвалюцыйнага працэса; стварэнне біяграфій вя-домых партыйных, савецкіх, культурных дзеячоў БССР; апісан-не ўкладу беларускага народа ў перамогу над фашызмам; развіццё атэістычнай прапаганды. Відавочна, што адназначнай ацэнцы гэтыя каштоўнасныя арыентацыі не паддаюцца. Нека-торыя з іх бясспрэчныя, другія — яўна застарэлі, але бяда ў тым, што яны мелі і адваротную форму"9.
267
Адваротная форма прыводзіла да таго, што пераважная ары-ентацыя на гісторыю краю ў савецкія часы фактычна прывод-зіла да страты даследчыцкай цікавасці да даўніны, падаваемай, на думку таго ж гісторыка, "скарагаворкай ці фрагментарна"10.
Акцэнт на сучаснасць прывёў да недастатковай увагі гісто-рыкаў да вывучэння культуры краю, замоўчвання некаторых імёнаў, ігнаравання гісторыі канфесій, архітэктурных помнікаў царкоўнага дойлідства, укладу рэлігійных дзеячоў у развіццё культуры. Увогуле неабходна адзначыць, што назапашана шмат "белых плям" і гістарычных міфаў, якія сёння ўжо высвят-ляюцца.
Да такіх прац можна аднесці ў першую чаргу "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі"11.
Выданне ўключае ў сябе толькі неруховыя помнікі, у т.л. ар-хеалагічныя, гістарычныя, архітэктурныя, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва са старажытных часоў да сярэдзіны 80-х гадоў XX ст. Тыя помнікі, якія не захаваліся, разглядаюцца толькі пры агульнай характарыстыцы развіцця культуры вобласці, горада, раёна ці пэўнага архітэктурнага ком-плексу.
Найбольш распаўсюджанай і эфектыўнай формай краяз-наўчых даследаванняў 60—90-х гадоў XX ст. стала гісторыя гара-доў і гарадскіх пасёлкаў Гродзенскай вобл. Выдадзены шэраг кніг пра Гродна, гісторыка-эканамічныя нарысы пра Ліду, Слонім, Ваўкавыск, Смаргонь, Шчучын, Іўе, Скідзель, Навагру-дак, Масты, Мір12. Дадатным бокам большасці выданняў з'яўляецца выяўленне, назапашванне і сістэматызацыя цікавага і канкрэтнага архіўнага матэрыялу, большасць з якога ўпершыню ўведзена ў навуковае абарачэнне.
Асабняком стаяць выданні энцыклапедычнага слоўніка Тродна"13, дзвюх кніг 'Тродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1945"14. Слоўнік складаецца з тэматычнага нарыса-агляда і артыкулаў аб канкрэтных падзеях, з'явах, аб'ектах і людзях горада.
Кніга "Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1945", падрыхтавана навукоўцамі кафедры гісторыі Беларусі Гродзен-скага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, заснавана на
268
фактычным дакументальным матэрыяле, багата ілюстравана. У ёй пададзены спісы ўсіх устаноўленых на гэты час воінаў Са-вецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, землякоў-гродзен-цаў і мірных жыхароў, якія загінулі за Гродна і ў Гродне, у ін-шых месцах у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Добрых слоў заслугоўваюць фотаальбомы Гродна. Іх выдад-зена чатыры.
Калі гаварыць аб недахопах названых вышэй гістарычных і гісторыка-эканамічных нарысаў аб гарадах і гарадскіх пасёлках, то яны тыя ж, якія характэрны і для кніг аб Гродзенскай вобл. Улічваючы, што насельніцтва рэгіёна шматнацыянальнае, неабходна было большую ўвагу ўдзяліць культурна-палітычнаму развіццю гарадоў і пасёлкаў, асобных саслоўяў, гісторыі кан-фесій, праўдзіваму асвятленню падзей перыяду культу асобы, страт у гады Вялікай Айчыннай вайны, рэальнай ацэнцы да-сягненняў у савецкія часы, вяртанню з забыцця многіх імёнаў, падзей і помнікаў гісторыі і культуры. Сапраўды праўдзівую ацэнку былому можна і неабходна даць з пазіцыі рэальна іс-нуючай сёння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
I многае ў гэтым напрамку ўжо робіцца. Гісторыкамі, наву-коўцамі і настаўнікамі, краязнаўцамі выканана вялікая праца па напісанні гісторыі населеных пунктаў усіх раёнаў вобласці, a вынікі гэтай працы прадстаўлены ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН РБ, друкуюцца ў выходзячай цяпер "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" ў 6-ці тамах.
3 1991 г. у вобласці рэгулярна праводзяцца навуковыя кан-ферэнцыі "Наш радавод", рэгіянальныя навуковыя гісторыка-краязнаўчыя канферэнцыі, прысвечаныя знакамітым людзям, гісторыка-культурным помнікам, гістарычным мясцінам. Такія канферэнцыі адбыліся ў Гродне (1991 г.), Воранаве (1992 г.), Ашмянах (1993 г.), Лідзе (1993 г.), Смаргоні (1994 г.), ІПчучыне (1995 г.), Астраўцы (1995 г.), Ваўкавыску (1995 г.), Дзятлаве (1995 г.). Традыцыйнымі сталі Наваградскія чытанні. Традыцыю падтрымалі і ў Карэлічах. Па выніках канферэнцый выдадзены зборнікі матэрыялаў, у т.л. Археалапчныя помнікі Грод-зеншчыны". "Славутыя людзі Воранаўшчыны", "Ашмяншчына: мінулае і сучаснасць"'^ і інш. Многія з тых недахопаў, якія ха-
269
рактэрны для гісторыка-эканамічных нарысаў пра Гродзенскую вобл., асобныя яе гарады, гарадскія пасёлкі і раёны, выпраўлены ў выдадзеных і рыхтуемых цяпер да выдання зборніках матэры-ялаў канферэнцый, а таксама ўлічаны пры падрыхтоўцы і вы-данні гісторыка-дакументальных хронік "Памяць" па гарадах і раёнах вобласці, напісаных у асноўным на мясцовым краяз-наўчым матэрыяле. Маецца на ўвазе перш за ўсё той матэрыял, які дае гістарычнае краязнаўства, цесна звязанае з археалогіяй, этнаграфіяй, тапанімікай і г.д.16
Кафедра гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універ-сітэта імя Янкі Купалы, якая непасрэдна ўдзельнічае ў падрых-тоўцы гісторыка-дакументальных хронік "Памяць" у вобласці (па г.Гродна, Бераставіцкаму, Дзятлаўскаму, Іўеўскаму, Смар-гонскаму і іншых раёнах)17, адзін раз у 5 гадоў арганізуе і пра-водзіць рэспубліканскія навукова-метадычныя канферэнцыі па гістарычнаму краязнаўству з выданнем адпаведных зборнікаў матэрыялаў ці тэзісаў. Апошняя канферэнцыя Тістарычнае кра-язнаўства — дзейсны фактар інтэнсіфікацыі навучальнага пра-цэсу ў школе і ВНУ" адбылася 27—28 кастрычніка 1994 г.18 Аўтар выступіў на канферэнцыі з асноўным дакладам: "Гістарычнае краязнаўства ў школе і ВНУ: стан і перспектывы развіцця", які надрукаваны ў зборніку тэзісаў канферэнцыі. I гэта не выпадкова, бо на факультэце гісторыі і культуры універсітэта больш 40 гадоў працуе студэнцкі навуковы гісторы-ка-краязнаўчы гурток, па выніках дзейнасці якога таксама пра-водзяцца навукова-практычныя канферэнцыі і выдаюцца мат-эрыялы19. Апошняя, сёмая, канферэнцыя прайшла 31 мая 1995 г. Як правіла, у канферэнцыі ўдзельнічаюць былыя і цяперашнія гурткоўцы.
Навуковыя гісторыка-краязнаўчыя канферэнцыі праводзяць калектывы Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і Рэспу-бліканскага музея гісторыі рэлігіі, Слонімскі гісторыка-краязнаўчы музей і інш.20.
Такім чынам, нават вельмі кароткі аналіз развіцця гіста-рычнага краязнаўства на Гродзеншчыне дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што яно мае тут сваю спецыфіку, бясспрэчныя здабыткі і відавочныя праблемы. Многа зроблена, робіцца ў
270
цяперашні час, вялікая праца яшчэ напсрадзе. Яна становіцца мэтай гродзенскіх навукоўцаў, краязнаўцаў, усіх аматараў гісто-рыі краю. Радуе тое, што ў ёй актыўна ўдзельнічаюць вучоныя АН Беларусі, сталічных ВНУ і навукова-даследчых устаноў. Аб'яднанне намаганняў робіць працу больш плённай і перспек-тыўнай. Аб плённасці і перспектыўнасці такой працы марыў, многае для яе зрабіў М.М.Улашчык, 90-годдзе якога мы ад-значаем.
271
Людміла Станкевіч (Мінск)
Рукапісны фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як крыніца па гісторыі Беларусі
Каштоўныя дакументальныя помнікі навукі і культуры кан-цэнтруюцца не толькі ў музеях і архівах, збіраюцца яны і ў буй-ных кнігасховішчах Беларусі, якія маюць для гэтай мэты спецы-ялізаваныя аддзелы. Згодна з Законам аб архіўнай службе Рэспублікі Беларусь, рукапісныя фонды бібліятэк уваходзяць у Нацыянальны архіўны фонд РБ, а бібліятэкам, якія такія фонды маюць, дадзена права на іх пастаяннае захоўванне.
Фонд рукапісных кніг і архіўных матэрыялаў Аддзела рука-пісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Бела-русі пачаў фарміравацца з дня заснавання бібліятэкі ў 1921 г. (афіцыйная дата — 1922 г.). Асноўнай крыніцай камплектавання сталі закрытыя кляштарныя і царкоўныя бібліятэкі, бібліятэкі гімназій, канфіскаваныя прыватныя калекцыі. Большая частка рукапісаў паступіла з бібліятэк Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый, а таксама набыта ў бібліяфіла з Санкт-Пецярбурга В.І.Камарніцкага. Асобныя адзінкі рукапісаў знаходзіліся ў складзе кнігазбораў Слуцкай, Мінскай, Магілёўская гімназій, бібліятэкі Полацкай езуіцкай калегіі, што перададзены былі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пастановай урадавых орга-наў. На працягу 1920 г. бібліятэкай былі набыты прыватныя спецыяльныя калекцыі вядомых беларускіх вучоных і даследчыкаў — славістаў Я.Ф.Карскага, І.К.Грота, гісторыка А.П.Сапунова, К.К.Случэўскага па праву, Барысава па матэма-тыцы, бібліяфіла І.Гальдштэйна па гісторыі Літвы і Польшчы і інш., у складзе якіх знаходзіліся і асобныя рукапісы. Цяпер Аддзел папаўняе фонд рукапісаў і архіўных матэрыялаў шляхам куплі ў букіністычных крамах і ў прыватных асоб, шляхам на-быцця ў археаграфічных экспедьшыях.