М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
На сённяшні момант НББ налічвае 1058 адзінак рукапісаў і архіўных матэрыялаў на старабеларускай, сучаснай беларускай, 272
рускай, польскай, нямецкай, французскай, лацінскай, італьян-скай мовах, а таксама мовах усходніх народаў і іўрыце. Апрача таго, маюцца Збор матэрыялаў дзеячоў навукі і культуры Бела-русі (1871 — 1977 гг.) і чатыры асабістыя фонды — беларускага пісьменніка і мастака Каруся Каганца, беларускага бібліятэказ-наўцы і бібліёграфа, арганізатара і першага дырэктара Нацыя-нальнай бібліятэкі Іосіфа Беніцыянавіча Сіманоўскага, беларус-кага бібліятэказнаўцы і бібліёграфа Яўгена Іванавіча Хлябцэвіча, беларускага вучонага гісторыка-ўсходнязнаўцы Мікалая Міхай-лавіча Нікольскага.
Значнай з'яўляецца калекцыя помнікаў славянскага пісь-менства. У яе ўваходзяць набажэнскія кнігі (у т.л. нотныя — крукавой і лінейнай натацый XVII—XIX стст.), багаслоўскія творы —жыцці святых, зборнікі слоў і павучэнняў, стараверскія зборнікі. Пачэснае месца ў гэтай калекцыі займаюць рукапісы беларускага пісьма. Самыя старэйшыя з іх: Пролаг, ве-раснёўская палова (канец XV ст.), Трэфалогій (XVI ст.), Шэстадневец Іаана Златауста (пачатак XVII ст.). Арыгінальны спіс знакамітага апокрыфа "Тайная тайных (або Арыстоцелевы врата)" датуецца канцом XV ст.
Рукапісы на лацінскай мове прадстаўлены ў асноўным наву-ковай і вучэбнай літаратурай па філасофіі, багаслоўюю, медыцы-не, прыродазнаўству.
Дакументы на нямецкай і французскай мовах уяўляюць са-бой пераважна сачыненні гістарычнага, юрыдычнага і літаратур-нага зместу (у т.л. дзённікі і мемуары французскіх салдат і афіцэраў — удзельнікаў напалеонаўскіх войнаў 1800—1815 гг.).
Захоўваюцца рукапісныя кнігі на арабскай, персідскай, тур-эцкай мовах па багаслоўю, мусульманскаму праву, логіцы, араб-скай граматыцы, паэзіі, гісторыі XV—XVIII стст., з прыватнай калекцыі графа І.Ф.Паскевіча, з яго калекцыі архіўныя матэры-ялы аб падзеях рэвалюцыі 1848 г. у Венгрыі (лісты генерала Ар-тура Гёргея, адозвы, заклікі, маніфесты і інш.).
Рукапісны фонд Аддзела змяшчае і крыніцы па гісторыі Бе-ларусі, а таксама суседніх з ёю народаў Літвы, Польшчы, Расіі. Дакументы адлюстроўваюць развіццё нашай Айчыны ў розныя гістарычныя перыяды і па розных праблемах. Безумоўна, гэта не
273
вялікія комплексы дакументаў, а асобныя адзінкі, але без ведан-ня і вывучэння іх карціна гістарычнага мінулага Беларусі будзе далёка няпоўнай, а, магчыма, і не зусім дакладнай. Так, у Аддзеле захоўваюцца 20 дакументаў, напісаньгх скорапісам на старабеларускай мове ў перыяд з 1591 па 1599 г. Яны розныя па зместу. Сярод іх — вьшіскі з архіва Мінскага гарадскога суда, пастановы Трыбунала Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага, каралеўскія прывілеі і граматы, лісты прыватных асоб і інш. На некаторых дакументах захаваліся аўтографы і пячаткі беларускіх князёў. Цікавасць уяўляе "Пастанова Трыбунала Вялікага княства Літоўскага" ад 28 снежня 1591 г. па справе паміж мяшчанамі Мінскага павета Якубам Яцковічам Рэкуцём і яго жонкай Ганнай Сарошаўнай Рымшанкай — з аднаго боку, і Шымонам Мацяевічам і яго жонкай Кацярынай Шымкоўнай Барташэвіч — з другога. Рашэнне выязнога трыбунальскага су-да які адбыўся ў Мінску, уласнаручна падпісалі суддзі, вядомыя на’ той час беларускія магнаты - Ян Друцкі-Горскі, Геранім Пякарскі і Багдан Масальскі.
Некаторыя дакументы звязаны з асобай беларускага князя Багдана Саламярэцкага, праслаўленага старасты крычаўскага і лучацкага. Напрыклад, ёсць копія рэестру "двара Сёмкава", што складзены ў 1598 г. з прычыны набыцця "двара Сёмкава" князем Багданам Саламярэцкім.
Мяркуючы па характары дакументаў, яны некалі зяўляліся часткай аднаго вялікага архіва, якіх, як вядома, на тэрыторыі Беларусі ў старажытныя часы было вельмі шмат. Нягледзячы на старадаўняе паходжанне рукапісаў, яны няблага захаваліся, і цяпер пры неабходнасці могуць быць поўнасцю прачытаны і надрукаваны (у перакладзе на сучасную мову або на мове арыгінала) з адпаведнымі навуковымі каментарыямі.
Ёсць таксама дэкрэты Трыбунала Вялікага княства Літоўскага па справе Млоцкага, Слізня і Юндзіла аб маёмасці ў павеце Ваўкавыскім ад 1722 г.; па справе Міхала Аскеркі, стольніка мазырскага супраць Паўла Млоцкага, чашніка варшаўскага ад 1790 г.; па судовай справе паміж Суліхоўскімі, Пшэздзецкімі і Валовічамі таксама аб маёмасці ў павеце Ашмянскім ад 1731 г.; выпісы з галоўных трыбунальскіх кніг ВКЛ у Наваградку
274
(пачатак XVIII ст.), выпісы з кніг зямель падкаморскіх спраў судовых павета Ашмянскага ад 1751 г.; выпісы з кніг гроцкіх Мінскага ваяводства (1790 г.); Паточная кніга Мінскага земска-га суда (1782—1787 гг.); Падпісны ліст шляхты Рэчыцкага паве-та на сейміку ў Рагачове, што сцвярджае выбар дэпутатаў на Галоўны земскі трыбунал Вялікага княства Літоўскага ад 6 лю-тага 1713 г. Аб маёмасным становішчы землекарыстальніка са Слонімскага павета Юрыя Лукашэвіча і яго жонкі Барбары Зда-неўскай сведчыць яго "Квітацыйны ліст" ад 13 студзеня 1625 г. Другі дакумент — Права застаўное на маёнтак у Мінскім павеце братоў Станіслава, Мікалая і Барталамея Тышкевічаў пану Аляксандру Калецкаму ад 7 мая 1627 г. таксама адлюстроўвае гэтае пытанне.
Карыснымі будуць, на нашу думку, пошукі ў рукапісных матэрыялах Аддзела для тых даследчыкаў, якія цікавяцца пы-таннямі генеалогіі і геральдыкі Беларусі. Акрамя памянёных вышэй дакументаў, звесткі аб індывідуальна-сямейна-радавых сувязях канкрэтнай асобы або пэўных сацыяльных груп можна знайсці таксама ў метрычных кнігах касцёлаў і цэркваў аб на-раджэнні, шлюбах і смерці з наступных мясцовасцей: Быхаў, касцёл (1747—1776 гг.); Камаі, Свянцянскі павет, касцёл (1715— 1746 г.); Магілёў, фарны касцёл (1827—1835 гг.); Мазыр, касцёл (1815—1827 гг.); Мізгеры, Слонімскі дэканат, уніяцкая царква (1751—1782 гт.); Самахвалавічы, уніяцкая царква (1774—1779 гг.); мястэчка Новы Свержань, Мінскі павет, праваслаўная царква (1875—1884 гг.); у Сінодзіку Кутэйнскага манастыра (запісы XVIII ст.); у запісах Магілёўскай царквы Багаяўлення (1704 г.); у каляндарных запісах аб смерці духоўных асоб Бела-русі, што памерлі на працягу 1671—1863 гг. Ёсць таксама вы-піскі з метрычных кніг аб нараджэнні і шлюбе селяніна Сёмкава-Гарадзецкай воласці Фёдара Янушкевіча і мінскай мяшчанкі Веры Фамінічны Кандрашэвіч (1885, 1899, 1906 гг.). Захоўваюцца два асобныя дакументы, што тычацца дваранскага роду Лянчэўскіх герба Стрэмя — генеалагічная табліца з тлу-мачэннямі і выпіс з шляхецкіх кніг, абодва з каляровым малюн-кам герба. Зберагаецца таксама справа Паўловічаў (XVII—XVIII стст.) і справа доктара медыцыны Конрада Ігнацьевіча Добрска-
275
га (XIX ст.) аб аднаўленні ў правах дваранства. Каштоуныя звесткі аб аднаўленні дваранства можна знайсці і ў такім даку-менце як "Настольный регмстр бумагам, поступнвйшм в Мнн-ское Дворянское депутатское собранне, относяшнмся к третье-
mv столу" (за 1856 г.).
Шэраг дакументаў змяшчаюць матэрыялы аб гаспадарча-эканамічным развіцці Беларусі ў XIX - пачатку ^ ^т. На-прыклад ёсць Апісанне межаў і межавых знакау маентка мястэчка Усялюбскае Наваградскага павета Мінскан губ. з фальваркам і вёскамі, зробленае ў 1854 г. (з плшмі і чаоцяжамі)' "Срочные ведомоста н донесення прмсутственных мест м лнц о возннкновеннм разных государственных недон-мок" (за 1825 г.); Дакладная запіска стацкага саветніка Кенстут-Гедшпіна аб зсмлеўпарадкаванні і павелічэнні даходау у казённых маёнтках Мінскай, Магілёўскай і Вшебскан губернях (I860 г.)- Справаздача аб сельскагаспадарчых назіраннях і за-нятках у маёнтку Г.Мурамцава (Быхаўскі павет Маплеускам губ) за перыяд з 1865 па 1873 г.; Вопіс асушальных каналау Мінскай губерні, што зроблены быў Заходаяй экспедыцыян у 1907—1909 гг.; Каштарыс даходаў і расходаў г.Мінска на iyu> г., Справаздача інфармацыйнага бюро Яўрэйскага каланізацьшнага бюро аб дзейнасці яго аддзяленняў у Віцебскан, Магілеускан, Ковенскай, Гродзенскай і Віленскай губернях Пауночна-
казённых
Заходняга раёна Расіі за 1913 г. „ „ .
Ёсць дакументы па гісторыі каталіцкан, праваслаунан і уніяцкай цэркваў на тэрыторыі Беларусі. Яны характарызуюць у асноўным іх маёмаснае становішча, манастырскас і царкоунае землеўладанне, культавую практыку, царкоўна-грамадзянскую абраднасць. Прадстаўлены інвентары Старабыхаўскага манасты-ра (уладанняў фундушовых (1758 г.) і маемасш (1761 г.)), Шклоўскага Васкрасенскага манастыра (царкоўная рызніца 182« г.)‘ Прыходна-расходныя кнігі брацкай Магілёўскай царквы Багаяўлення за 1730 г.; Церахоўскай царквы Беліцкага павета за 1802—1808 гг.; жаночага цыстэрыянскага кляштара ў Губар-эвічах (?) (Анёльская даліна) (Мазырскі пав.(?) за 1740—1794 ^’ Францысканскага кляштара ў Сенніцы (?) за 1793—1802 гг., Кніга квітанцый налогаў манастыра ксяндзоў-базыліянау у
276
вёсцы Пустышка, выпісаных Мсціслаўскім казначэйствам за 1788 1836 гг.; Кіііга ўказаў Бравіцкага рымска-каталіцкага прыхода за 1783—1797 гг. Захоўваецца таксама сёмая частка Дзённіка епіскапа Мінскай епархіі Міхаіла Галубовіча, якая ахоплівае перыяд 1858—1860 гт.
У складзе фонда захоўваюцца дакументы, што тычацца асоб-ных бакоў гісторыі народнай асветы і культуры Беларусі — Мат-эрыялы пра Віленскае заходнярускае брацтва (1860 г.) (запіска аб справе па яго ўтварэнні, праект устава, запрашэнні і спіс ахвяраванняў); Перапіска аб выданні часопіса "Тэка Віленьска" (1858—1859 гг.); Рапарт віленскага цэнзара ва Упраўленне па справах друку аб дзейнасці рэдакцыі газеты "Внленскнй вест-нмк" (1869 Г.); Справаздача аб аглядзс жаночых пансіёнаў, школ і прыхадскіх вучылішчаў у Вільні (1862 г.); два артыкулы невя-домых аўтараў, першы — аб выніках і перспектывах развіцця народнай асветы сярод рускага насельніцтва Заходняга краю (1863 г.), другі — аб палажэнні беларускага народа з пункту гледжання эканамічна-культурнага (1914 г.). Ёсць і такія тьшова бібліятэчныя дакументы, як рукапісныя каталогі — бібліятэкі Віцебскай губернскай гімназіі (1837 г.)> бібліятэкі ў Дзявят-кавічах (1853 г.). Дарэчы, Дзявяткавічы — адзін з радавых маёнткаў вядомага на Беларусі рода Слізняў, якія валодалі значнымі кнігазборамі. Звесткі пра гэтыя кнігазборы сціплыя, большая частка з іх загінула ў гады Першай сусветнай вайны. Па каталогу можна рэканструяваць склад бібліятэкі ў Дзявят-кавічах. Наогул, гэта адзіны з нешматлікіх захаваўшыхся рука-пісных каталогаў бібліятэк, што існавалі на Беларусі.