• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Памер: 359с.
    Мінск 1997
    192.71 МБ
    8
    васлаўным, ён захаваў уніяцкую ікону ці некалькі іх). У нашай хаце ікона прабыла нешта да 1924 года, калі яе пашчапалі на трэскі і спалілі.
    Неяк давялося пісаць (у артыкуле пра “Помнікі гісторыі”), што на Беларусі сотні гадоў існавалі сотні цэхаў, але ад іх дзей-насці амаль нічога ня засталося. Але, нават нягледзячы на такія трагічныя страты, з Вашай кнігі належыць, што хоць штосьці яшчэ засталося, і наша мінулае ня выглядае такім пустым, як гэта здавалася яшчэ якіх 20—30 гадоў назад".
    Аналагічныя мясціны ёсць і ў іншых лістах. I ў лістах, адра-саваных безумоўна ж не толькі мне.
    У заключэнне я хацеў бы вельмі коратка падзяліцца сваім роздумам: што для нас сёння, менавіта ў сённяшнія, вельмі складаныя дні, спадчына Мікалая Мікалаевіча Улашчыка? Учора было многа вызначэнняў: хто ён — гісторык, краязнаўца, пісьменнік, этнограф? Відаць, усё гэта можна аб'яднаць адньш словам, адным вызначэннем — народазнаўца ў шырокім сэнсе гэтага слова. У часы так званай першай беларусізацыі Мікалай Мікалаевіч безумоўна не ўдзельнічаў актыўна ў тым, што тады лічылася часам кампаніяй. Разумеючы, што кампаніі не выра-шаюць ні народнай свядомасці, ні лёсаў народнай культуры, ні лёсаў роднай мовы. Відаць, гэты вопыт, вопыт 20-х гадоў мы не заўсёды ўлічвалі на пачатку 90-х гадоў, у новых абставінах, калі рашылі, што найперш і толькі рознымі палітычнымі рашэннямі, толькі заканадаўствам, толькі праз уладу можна вырашыць такія складаныя пытанні, як нацыянальная культура, нацыянальная самасвядомасць, родная мова, і пераканаліся, што калі ўсё вы-рашаць, толькі пачынаючы з даху, а не ўмацоўваць фундамент, то гэта прыводзіць да вонкава нечаканых, але заканамерных вынікаў.
    Я думаю, што гісторыкі і прысутныя ў зале знойдуць тут многа аналагаў, у тым ліку з беларускай гісторыяй, калі былі спробы ў 1863 г. вырашыць многія пытанні палітычным споса-бам, але аказалася, што без таго фундаменту народнага, без той свядомасці гэта задача невыканальная. I тады ў нашых суседзяў, спачатку як заўсёды не ў нас, пачалася карпатлівая работа, ад асноў, як гаварылі ў Польшчы, развілася тэорыя так званых
    9
    малых спраў, якая ў рэшце рэшт у суседзяў нашых дала плённы вынік. Ці не пара нам пачаць, умоўна кажучы, абапіраючыся на жыццёвы вопыт Мікалая Мікалаевіча, так званую трэцюю, ужо сапраўды асветніцкую, сапраўды культурную беларусізацыю, бо толькі яна можа вырашаць справу. Мне здаецца: чаму ў свой час Мікалая Мікалаевіча так баяліся ў Беларусі і ў пасляваен-ныя гады не хацелі запрашаць? Таму што ён не ўдзельнічаў ні ў мітынгах, ні ў дэманстрацыях, ні ў гучных палітычных акцыях, a рабіў справу. На сённяшні дзень найбольш важна тое, што во-пыт Мікалая Мікалаевіча жыццёвы, навуковы, сведчыць: трэба працаваць для народа. Відаць, гэтага нам усім і не хапае.
    10
    I
    АСЭНСАВАННЕ СПАДЧЫНЫ М.М. УЛАШЧЫКА.
    МІНУЛАЕ I СУЧАСНАСЦЬ
    Аляксей Каўка (Масква)
    Спадчына Мікалая Улашчыка: праблема засваення
    Адносна гісторыі нехта з мудрых трапна заўважыў: "Гэта — навука, якая вучыць не плакаць, не смяяцца, а разумець". Думка для нашай тэмы надта прынадная з двух, прынамсі, меркаван-няў. Па-першае, у падыходзе да беларускага гістарычнага пра-цэсу, да берагоў, перапоўненых трагічным і камічным, а таму вымагаючага спакойнага, цвярозага засяроджання над ягонымі перахлістамі. Па-другое, галоўнае — у адэкватным успрыняцці магутнай фігуры Гісторыка Мікалая Улашчыка. Менавіта ім, здаецца, пакладзены немалы высілак у справу разумення бела-русамі ўласнага мінулага.
    Зведзеныя ў адно хаця б галоўныя, найбольш значныя працы вучонага — па айчыннаму летапісанню, археаграфіі і крыніцаз-наўству, аграрнай гісторыі Беларусі, аўтабіяграфічная "Хроніка" — утвараюць разгорнутае, дыярамнае палатно бсларускага лёсу і шляху, надзіва жывую, рухомую карціну, "заселеную" рэальнымі фігурамі вялікіх князёў і ваяводаў, сялянаў і шляхты, мяшчанаў і рыцарства, святароў і купецтва, навукоўцаў і паэтаў — словам, усіх фактычных творцаў гісторыі, у самых розных іпастасях: сваіх і чужынцаў, герояў і пігмеяў, карнікаў і ахвяраў, патрыётаў і рэнегатаў, грамадзян і халуёў, працаўнікоў і сібарытаў, людзей розных палітычных і светапоглядных арыентацый, усіх тых, каму наша краіна ва ўсёй сваёй этнанімічнай эвалюцыі (Русь— Літва—Беларусь) абавязана прысутнасцю ў гістарычным вопісе еўрапейскіх краін і народаў.
    11
    Улашчыкава карціна мінулага выглядае на фоне іншых асабліва прыкметнай — перад усім сваім рэалізмам, доказнасцю, што, дарэчы, не засталося незаўважаным сярод міжнароднай навуковай грамадскасці. На пачатку 20-х гадоў У.І.Пічэта ў раз-важаннях аб тагачасным стане вывучэння беларускай гісторыі заўважыў, што яна "не выявлена так отчетлмво н наглядно, как нстормя украмнского н велмкорусского народов"1. Напэўна, у многім, дзякуючы навуковаму подзвігу вучня і паслядоўніка першага рэктара Беларускага універсітэта, гэтая праблема "нявыяўленасці" пад зыход нашага стагоддзя значна страціла ранейшую вастрыню, хаця і застаецца актуальнай. Але сёння яна вырашасцца на ўзмоцненым падмурку, з улікам аб'ектыўных патрэб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Бсларусі.
    Пры асэнсаванні спадчыны і асобы Улашчыка варта мець на ўвазе вызначальную матывацыю, асноўную ідэю, якая накіроўвала і стымулявала жыццёвы шлях нашага Мысляра, аб чым сам ён сказаў адназначна: "Скрозь у сваіх працах сцвяр-джаю, што мы, беларусы — людзі як людзі, што ў нас свая вы-сокая культуры"2. Знаёмы ад Янкі Купалы зыходны матыў у беларускім словс: людзьмі звацца, людзьмі заставацца*. 3 гэтага ж нацыянальна-філасафічнага гледжання паўстас перад намі і асабовасць Мікалая Улашчыка як носьбіта і творцы беларускай культуры ў разнастайных праявах: гістарыяграфіі, археаграфіі, бібліяграфіі і кнігазнаўстве, археалогіі і краязнаўстве, этнаграфіі і фалькларыстыцы, публіцыстыцы і ў літаратурнай крытыцы. “Майстра, паходзячы з цэха гісторыкаў"3, Улашчык выходзіць далёка за цэхавыя межы адной прафесіі. I зместам сваёй спадчыны, і гарманічным, энцыклапедычным характарам асобы, і ўсім ладам жыццёвага шляху, наскрозь працятага, перажагна-нага лёсамі Бацькаўшчыны — гэты Чалавек стаў класічным ува-сабленнем таго тыпу нацыянальнага асвстніка, на кім здаўна трымаўся і трымаецца беларускі pyx. I ў гэтым адраджэнчым
    * Спробы некаторых аўтараў прынізіць, абвергнуць гэтую нацыянальна сцвяр-джальную ідэю Беларусі (напрыклад, публікацыя М.Камінскага ў "Нашай ніве”. Вільня. 1995. № 7—8. С.2) чыніліся нібьпа з меркаванняў беларускай самапавагі, аб'ектыўна, лічым, змыкаюцца з намаганнямі адназначна варожых нацыянальна-му Адраджэнню бсларусафобскіх сілаў (заўвага. — А.К.).
    12
    сэнсе вучань Пічэты, Даўгялы, Доўнар-Запольскага, а раней за іх — Усевалада Ігнатоўскага (з ягоных нарысаў гісторыі Беларусі пачалося непасрэднае прылучэнне будучага гісторыка да нацыя-нальнай мінуўшчыны), ён адначасна можа ўспрымацца жывым пераемнікам адраджэнчых ідэй Коласа, Купалы, Гарэцкага, Лёсіка, Ластоўскага, пад чыім жыватворчым уплывам адбывала-ся ў 20-я гады ідэйнае сталенне школьніка, затым студэнта-бібліятэкара Улашчыка. Напэўна, і ім, волатам Беларушчыны, як і сваім бацькам, абавязаны ён высокай мэтанакіраванасцю сваёй натуры, лепшымі рысамі беларускага інтэлігента, загарта-ванымі ў жорсткай плавільні рэпрэсій і турмаў, усім драма-тычным лёсам патрыёта-выгнанніка.
    Як выдатны гісторык Улашчык здзейсніўся за межамі Бела-русі. Але не за кошт сваёй нацыянальнай індывідуальнасці, што звычайна здаралася ў Маскве і не толькі з многімі беларусамі — ад Семяона Полацкага да Качалава (Шверубовіча) ці вядомага ва ўсім свеце міністра замежных спраў былога СССР. Наадва-рот, творчае самасцвярджэнне Улашчыка адбылося праз пасля-доўную адцанасць Беларушчыне, праз прыкметнае ўзбагачэнне яе навуковых, этычных рэсурсаў. Больш таго, у расійскім наву-ковым асяроддзі яго прынялі, падтрымалі, ацанілі як шукаль-ніка-адкрывальніка беларускіх сэнсаў у Кнізе гісторыі, як ціка-вага, прыцягальнага беларусіна, разам з яго каларытным бела-рускім словам, "тнхнм белорусскнм упрямством" (акад. М.С. Ціхаміраў)4. Увогуле ў беларуска-расійскім культурным дыялозе асоба Улашчыка паўстае пэўным жывым эталонам, калі хочаце, творчым ідэалам дзеля ўзаемнага пазнання і збліжэння народаў-суседзяў, закліканых аднолькава шанаваць і ўзаемнае сваяцтва, і духоўна-палітычную адметнасць, і незалежнасць аднаго перад адным.
    Гісторык у найлепшым значэнні гэтага слова, ён сам быў асобай ярка гістарычнай, увасабляючы і жыццёвым вопытам, і лініяй паводзін непарыўную ў Беларускім Адраджэнні повязь розных і роднасных эпох — ад “нашаніўскай” і "ўзвышэпскай" да сучаснай. I вельмі сімвалічнымі аказаліся віншаванні апошніх жывых магіканаў нашаніўства Канстанцыі Буйла і Зоські Верас, дасланыя Мікалаю Улашчыку ў дзень яго SO-
    13
    годдзя. Акурат гэтую, гістарычна інспіруючую прысутнасць Мікалая Улашчыка ў духоўным жьшці Беларусі на сабе і цанілі многія з яго сучаснікаў, маладзейшых калег. "Вы для нас, прад-стаўнікоў маладзейшага пакалення беларускай навукі, людзей другой паловы XX ст., — чьгтаем у лісце да М.М.Улашчыка ад-наго з менчукоў-навукоўцаў (14 лютага 1976 г.), — жывы прад-стаўнік той слаўнай кагорты пачынальнікаў эпохі 20-х гадоў, з якімі адчуваем найбольшую духоўную еднасць. Зерне, кінутае Вамі, Вашымі аднадумцамі дало добрыя ўсходы, а пасля і новае семя. Хай жа гэтае новае зерне падае не на камень, каб яшчэ больш гожа цвіла і каласіла ніва беларускай культуры і хай уз-расце на ёй такі ўраджай, каб аж здзівіліся і пазайздросцілі су-седнія народы"5.
    Вось нам яшчэ адзін абок "людзьмі звацца", таксама дужа знаёмы, дарагі, Купала-Улашчыкаўскі матыў дастойнага пасаду між народамі.
    Відавочна, ён добра ўсведамляў сваю аб'ектыўную ролю пе-раемніка нацыянальна-адраджэнчай традыцыі і ў гэтай якасці спяшаўся пераказаць сучаснікам і патомкам усё важнае, сут-наснае, магчыма, яму аднаму толькі і вядомае. Згадаць хаця б яго ўспаміны пра атмасферу 20-х гадоў, працу ў Нацыянальнай бібліятэцы, каштоўныя драбніцы да творчых партрэтаў Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Жылкі, Сцяпана Бар-коўскага. У апошнія месяцы свайго жыцця Улашчык піша ўспаміны пра Вацлава Ластоўскага, згадваючы разам перажытыя дні і ночы з вядомым нашаніўцам у адной камеры Пішчалаўскага замка (пачатак 1931 г.) у чаканні канчатковага прысуду па справе "Саюза вызвалення Беларусі". Асэнсоўваючы неардьшарную фігуру аўтара "Кароткай гісторыі Беларусі", "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі", Улашчык прыходзіць да думкі, што сярод пачынальнікаў адраджэнчага руху "Ластоўскі выдаецца як найбольш відны, ва ўсякім разе найбольш відны як культурны дзеяч, бо якраз ён даў найбольшую навуковую пра-дукцыю і да таго ж найбольш выдатную" (А.А.). У сямейным архіве маскоўскага беларусіна — у заўвагах расцярушана нямала каштоўных драбніц біяграфічнага, крыніцазнаўчага характару, напрыклад, пра пісьменнікаў-"узвьпйэнцаў" і "маладнякоўцаў",