• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    45
    Уладзімір Конан (Мінск)
    Публіцыстыка Мікалая Улашчыка ў кантэксце беларускай культуры
    Значэнне Мікалая Мікалаевіча Улашчыка — выдатнага бела-руса нелыа абмежаваць яго навуковай спадчынай. Для нашай культуры, для беларускага нацыянальнага самасцвярджэння (яно часам ставіцца пад сумненне не толькі далёкай Еўропай або Амерыкай, але і нашымі суседзямі, сведкамі нашай гісторыі) маюць вялікі сэнс і навуковыя даследаванні М.Улашчыка, і яго чалавечая асоба.
    Пры жьгцці такія творчыя асобы, як правіла, "не вы-соўваюцца", іх абыходзяць слава і ўзнагароды. Дастаткова ўспомніць, што М.Улашчык, які прыкметна выявіўся як даследчык і публіцыст яшчэ ў студэнцкія гады, праз 30 гадоў, у 1950—1960 гт. быў усяго толькі малодшым навуковым супра-цоўнікам Інстытута гісторыі AH СССР. Толькі пасля смерці такія асобы становяцца легендай, архетыпам, першавобразам нацыянальнага менталітэту. Мікалай Улашчык належаў да моцнага, рыцарскага тыпу беларуса, бо сапраўды, перажыўшы разам са сваім пакаленнем беларускай інтэлігенцыі бальшавіц-кія рэпрэсіі ("егіпецкую цемру", па аналогіі з біблейскай гісто-рыяй) і свой "расійскі палон" (па аналогіі з вавілонскім палонам яўрэяў, паводле Бібліі), ён захаваў вернасць матчынай мове і сваёй Бацькаўшчыне — Беларусі.
    Але і ў прагматычным плане нас не можа не здзіўляць фено-мен Улашчыка-вучонага, які, не меўшы сваіх аспірантаў і вучняў-супрацоўнікаў, стварыў сваю школу ў гістарыяграфіі і археаграфіі.
    М.Улашчык прыйшоў у Беларускі дзяржаўны універсітэт у сярэдзіне 1920-х гадоў. Паводле свайго радаводу і выхавання ён гарманічна ўпісаўся ў кантэкст чацвёртай, літаратурна-асветніцкай і навукова-гуманітарнай хвалі беларускага адрад-жэння той эпохі. Напомню, што першая хваля нацыянальнага Адраджэння прыйшла на Беларусь у пачатку XIX ст. Яе вынікам
    46
    было станаўленне новай беларускай літаратуры, беларусаз-наўства (пераважна этнаграфіі і фалькларыстыкі), урэшце, спро-ба адрадзіць беларускую дзяржаўнасць у складзе адноўленай на канфедэратыўных пачатках Рэчы Паспалітай (паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага). Фактычна з тэзісаў Франціш-ка Багушэвіча пра дзяржаўную традыцыю Беларусі, нацыяналь-ную самабьпнасць яе народа і раўнапраўя беларускай мовы з іншымі мовамі свету пачалася другая "нашаніўская" хваля нацы-янальнага Адраджэння1. Яе вынікам была беларуская літаратур-ная класіка, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы як сродка развіцця навукі і культуры, станаўленне тэатральнага, выяўленчага і іншых відаў беларускага прафесійнага мастацтва, фарміраванне беларускай, нацыянальна свядомай навукі і палітыкі.
    Лагічным завяршэннем "нашаніўскага" этапу нацыянальнага Адраджэння стала абвяшчэнне незалежнай Беларускай Народ-най Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г.) і гераічная спроба рэаліза-цыі беларускай нацыянальнай ідэі (трэцяя адраджэнская хваля, паводле прапанаванай мною перыядызацыі).
    Але тады эпоха звышдзяржаў у выніку Першай сусветнай вайны і распаду дзвюх імперый — Расійскай і Германскай — не закончылася. Беларусам было наканавана змагацца за выжы-ванне ва ўмовах падзелу Беларусі на Заходнюю ("усходнія крэсы" Польшчы) і Усходнюю, дзе была ўтворана БССР. У БССР нацыянальная інтэлігенцыя была дапушчана да дзяр-жаўнай улады галоўным чынам толькі ў сферах асветы і куль-турнага будаўніцтва ды мясцовых звенняў дзяржаўнага кіраван-ня. Праўда, і ва ўмовах татальнага партыйна-бальшавіцкага кан-тролю сфарміравалася нешматлікая фракцыя беларускіх ка-муністаў у вышэйшых эшалонах дзяржаўнай улады. Абсалютная ж большасць нацыянальна свядомай эліты беларускага народа магла рэалізаваць свае творчыя магчымасці галоўным чынам у сферах літаратуры, мастацтва, асветніцтва, краязнаўства, да-лучаючыся да палітыкі праз афіцыйна дазволеную праграму беларусізацыі і карэнізацыі, якія, каб былі даведзенымі да ла-гічнага завяршэння, азначалі б дэкаланізацыю Беларусі. Вось
    47
    чаму 20-я гады пазначаны ўзлётам у развіцці беларускай літара-туры, мастацтва, нацыянальнай школы.
    М.Улашчык быў свой у асяроддзі гэтай інтэлектуальнай бе-ларускай эліты 20-х гадоў. Ён далучыўся да яе, працуючы з 1923 г. у Кніжнай палаце Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі, паступіўшы ў 1924 г. на гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Урэшце, праз асабістыя, сямейныя кантакты: яго сястра, Ніна Улашчык, друкавала ў дзіцячых выданнях апа-вяданні для дзяцей, перакладала з расійскай мовы на бела-рускую2.
    Ніна Улашчык разам з Адамам Бабарэкам, Алесем Дударам і іншымі вядомымі пісьменнікамі вучылася на этнолага-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ. Яна была жонкай выдатнага беларускага лексіколага Івана Бяль-кевіча (1883—1960), аўтара фундаментальнага "Краёвага слоўніка Усходняй Магілёўшчыны" (створаны ў 20-я гады, апублікаваны ў 1970 г. Акадэміяй навук Беларусі). Пра гэтую пару свайго да-лучэння да беларускага кулыурна-нацыянальнага руху М.Улашчык пісаў у нарысе "Беларускі друк за першую палову 1927 года"3 і пазней успамінаў у публіцыстычным артыкуле "3 мінулага Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і Кніжнай палаты", насычаным багатым фактычным матэрыялам4. Гэты пачатковы этап навукова-асветніцкай творчасці М.Улашчыка закранае Ва-лянцін Грыцкевіч у нарысе пра выдатнага вучонага. "М.М. Улашчык, — адзначыў аўтар нарыса, — валодаў не частым у гісторыкаў майстэрствам слова. Яно ў тым, каб невялікай ма-стацкай дэталлю стварыць цэлае, рэканструяваць так жыва і яскрава карціны далёкага мінулага"5.
    Верагодна, з першага курса універсітэта (1924) Мікола навед-вас сходы літаратурнага аб'яднання "Маладняк" (1923—1928). Пра сваю прысутнасць на Першым з'ездзе "Маладняка" ён пісаў у лістах да Ніла Гілевіча, датаваных 1969—1984 гг. (Літаратура і мастацтва. 16 лют. 1996). У пачатку 1927 г. студэнт 3-га курса БДУ М.Улашчык разам са сваім калегам па універсітэту Алесем Аніхоўскім выступае з палемічнымі нататкамі пра краязнаўчы рух студэнцтва ў вядучай тады адраджэнцкай газеце "Савецкая Беларусь"6. Яна сведчыць пра навуковы энтузіязм студэнтаў
    48
    першых гадоў БДУ (мелі сваё Краязнаўчае таварыства на чале з рэктарам Уладзімірам Пічэтам, з секцыямі гісторыка-археалагічнай, медыцынскай, эканамічна-прававой, батанічнай, культуры і быту) і застаецца праўдзівай крыніцай па гісторыі універсітэта і краязнаўчага руху на Беларусі. Праз два гады М.Улашчык у сааўтарстве з калегам, студэнтам медыцынскага факультэта БДУ Сяргеем Шутавым (1906—1972), пазней вядо-мым краязнаўцам, друкуе ў акадэмічным часопісе артыкул "Археолёгічныя разьведкі на Ніжняй Свіслачы ўлетку 1926 г."7 Гэта грунтоўнае падагульненне археалагічнай экспедыцыі аўтараў, маладых сяброў студэнцкага Краязнаўчага таварыства ў Асіповіцкі і Свіслацкі раёны Бабруйскай акругі. He закранаючы археалагічнага аспекта даследавання, звяртаем увагу на яго пу-бліцыстычныя фрагменты, у якіх адчуваецца стыль Улашчыка-літаратара. Апісваючы мясцовасць даследавання, ён адзначыў: "Рака Свіслач робіцца тут светлаю, прыгожаю з чыстым пясчаным дном ... Мясцовасць багата лесам, і вёскі з палямі маюць выгляд плямаў сярод векавых пушчаў ... Мястэчка Свіслач — адзін з самых цікавых населеных пунктаў ... Знаход-зіцца яно на высокай паўвыспе, якую робяць рэкі Бярэзіна і Свіслач. Вясною, у час паводкі, м.Свіслач робіцца сапраўднаю выспаю". Дакладную навуку археалогію студэнт М.Улашчык умеў арганічна дапоўніць фрагментамі ландшафтнага нарысу.
    Да бальшавіцкага пагрому беларускай навуковай і творча-мастацкай эліты ў 1930—1933 гг. М.Улашчык паспеў прафесія-нальна выявіцца ў якасці перакладчыка мастацкай і сацыяльна-палітычнай літаратуры. У 1930 г. выйшлі тры брашуры ў яго перакладзе з расейскай мовы: апавяданне А.Талстога "Жауту-хін", нейкага П.Нізавога (верагодна, псеўданім) "У палярную ноч" і нарыс афіцыйнага савецкага эканаміста А.Ляонцьева "Асноўныя ўстаноўкі пяцігодкі1'8. Гэтая праца засведчыла пра-фесіяналізм маладога літаратара ў нялёгкім жанры перакладу, грунтоўнае засваенне мастацкага, сацыяльна-палітычнага і эка-намічнага стыляў роднай мовы. Зусім верагодна, што М.Улаш-чык у спрыяльных умовах пайшоў бы па шляху сумяшчэння прафесій даследчыка і літаратара. Такая шматграннасць таленту
    49
    была характэрнай не толькі для еўрапейскага гуманістычнага Рэнесансу, але і для нашага нацыянальнага Адраджэння.
    Пасля жорсткіх рэпрэсій (у выніку іх беларуская літаратура і публіцыстыка сталі небяспечнымі прафесіямі) М.Улашчык змог вярнуцца да літаратурнай працы толькі на апошнім этапе жыцця. Свой бліскучы гісторыка-этнаграфічны нарыс "Была такая вёска" ўжо смяротна хворы гісторык не паспеў сам пе-ракласці на беларускую мову. Першапачаткова гэты твор рыхта-ваўся для расійскага выдавецтва "Наука", фрагмент з яго апу-блікаваў маскоўскі часопіс "Советское славяноведенне"9. Пе-ракладзены на беларускую мову пісьменнікам Ул.Арловым, апу-блікаваны спачатку ў часопісе "Полымя"10, а праз год выдадзены асобнай кніжкай11. Гэты твор чытаецца як навукова-папулярнае даследаванне і дакументальная аповесць.
    Сёння гэтая кніга ўяўляецца мне комплекснай крыніцай: найперш для этнографа, даследчыка народнага побыту, а потым і для гісторыка сялянства, традыцыйнай эканомікі, нават для лінгвіста. У ёй ёсць трапныя назіранні над мовай роднай Улашчыкавай вёскі, напрыклад, наяўнасць спецыфічных палес-ка-навагродскіх дыфгонгаў (узёў, ароў, доў, паднёў замест узяў, араў, даў, падняў). У кніжцы ёсць этнаграфічныя дэталі, якія прапушчаны ранейшымі даследчыкамі, у тым ліку ў манаграфіі Л.Малчанавай пра матэрыяльную культуру беларусаў12. Маецца на ўвазе апісанне тэхналогіі нарыхтоўкі кулёў саломы для страхі, аналіз сялянскага бюджэту, сюжэт "селянін у бібліятэцы Стані-шэўскага ў Мінску, па вуліцы Рэвалюцыйнай" і інш. Але каштоўнасць гэтай кнігі найбольш у тым, што яна апісвае побыт нетрадыцыйнай, па сутнасці фермерскай, беларускай вёскі, бо сяляне вёскі Віцкаўшчына купілі зямлю ў абшарнікаў Віт-генштэйнаў вялікімі кавалкамі, прыехаўшы з далёкіх паветаў, у т.л. з Навагродчыны. Некаторыя з іх мелі па 60—80 дзесяцін зямлі, шмат хатняй жывёлы, конныя малацілкі, жняяркі, іншыя машыны. Паводле дасціпнай заўвагі аўтара, яна абвяргае ар-хаічныя ўяўленні-штампы пра беларуса як самага адсталага чалавека былой Расійскай імперыі, які нібьгта ўсё жыццё араў сахой, хадзіў у абавязковых лыкавых лапцях і заставаўся непісь-менным.