• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Які колечы каментар тут наўрад ці дарэчы. Можна толькі суцішнаму ўзняць вочы ў нябесную зорную далеч, адкуль дры-готкім таемным свяцельцам выратавальна паблісквае нам зорка Мікалая Улашчыка.
    “Хроніка", падобна адпаведным творам Максіма Гарэцкага, Ларысы Геніюш, Янкі Брыля, давяршае і ў нечым сінтэзуе творчы шлях гісторыка і пісьменніка Улашчыка, дзе бліскуча ўвасобілася яго двуіпастаснае адзінства дакладнага храніста-мысліцеля і нязвыкла даравітага стыліста-апавядальніка, чыё простае-яснае Слова, поўнае найглыбейшых сэнсаў, найшля-хетнейшых пачуццяў магло б толькі ўпрыгожыць старонкі бела-рускіх — школьных і універсітэцкіх — хрэстаматый. Пры такім павароце справы праблема ўсенароднага, не толькі элітарна-акадэмічнага спасціжэння спадчыны і асабовасці нашага бела-русіна наўрад ці патрабуе спецыяльных доказаў. Як не патрабуе лішніх довадаў здаўна вядомая трывіяльная аксіёма: народ, няз-датны разумець сваё мінулае, а значыць, і шанаваць сябе, не можа называцца народам. Напэўна, урокі Улашчыка, як і ўсіх волатаў Беларускага Адраджэння, засцерагаюць беларусаў ад падобнай небяспекі.
    24
    Вячаслаў Чамярыцкі (Мінск)
    Мікалай Улашчык — выдавец і даследчык беларускіх летапісаў
    У важкай і шматграннай творчай спадчыне М.Улашчыка вы-данне і даследаванне беларускіх летапісаў — бодай ці найваж-нейшы яго здабытак. Пільная і трывалая ўвага вучонага да гэтых помнікаў, па-першае, была звязана з тым, што ён справядліва бачыў іх вельмі важную гістарыяграфічную каштоўнасць як неа-цэннай крыніцы праўдзівага пазнання багатай мінуўшчыны бе-ларускага народа, сфальсіфікаванай афіцыйнай савецкай і даса-вецкай (польскай і расійскай) гістарыяграфіяй. Па-другое, неад-кладна звярнуцца да нашых летапісаў вымагала і тое, што яны на працягу паўстагоддзя былі амаль забыты даследчыкамі, як гісторыкамі, так і літаратуразнаўцамі. Апошняя значная праца першай паловы XX ст. пра гэтыя летапісы ўкраінскага вучонага Т.Сушыцкага была напісана яшчэ ў другім дзесяцігоддзі нашага стагоддзя, а выдадзена ў 20-я гады1. Калі ж часам пра іх і згадвалі ў розных нарысах, падручніках і дапаможніках, то няр-эдка на ўзроўні ўяўленняў канца XIX — пачатку XX стст.
    Ідэя заняцця даследаваннем і выданнем гэтых выдатных помнікаў беларускай культуры, трэба думаць, узнікла ў Міколы Мікалаевіча не раптоўна. Яна выспявала паступова, а калі на-дышоў час яе рэалізоўваць, ён быў цалкам падрыхтаваны да гэтага. I не толькі як вядомы гісторык, сталы археограф-крыніцазнаўца, але і як даследчык, які меў ужо даволі багаты вопыт спецыфічнай працы непасрэдна з летапіснымі тэкстамі. Маю на ўвазе той факт, што М.Улашчыку ў канцы 50-х гадоў давялося рыхтаваць да друку тэкст рускага летапіснага зводу канца XV ст., т.зв. Ніканораўскага летапісу, які і быў апубліка-ваны ў 1962 г. у вядомай серыі "Полное собранпе русскііх лето-пнсей" (т. 27). Яшчэ раней, у 1959 г., выйшла яго грунтоўная праца "Пра спісы Ніканораўскага летапісу"2. Гэты першы вопыт даў даследчыку зрабіць выснову, што "няма больш складанай тэмы, як даследаванне летапісаў"3.
    25
    Зразумела, што рыхтаваць да друку, перакладаць і даследа-ваць помнікі беларускага летапісання было для Міколы Міка-лаевіча надзвычай цяжкай працай, але не проста чарговым пла-навым заданнем, а глыбока патрыятычным абавязкам, поўным эмацыянальнага ўзрушэння і маральнага задавальнення, поўным прадчування цікавых знаходак, радасці новага для сябе ад-крыцця, больш глыбокага спазнання таямніц роднай гісторыі. I таму ўзяўся ён за гэтую працу з вялікім энтузіязмам, пэўным аптымізмам. Тым болыіі, што якраз у 60-я гады і на Беларусі пачалі сур'ёзна займацца даследаваннем нашага летапісання.
    Першым важкім здабыткам Улашчыка-летапісазнаўцы стаў пераклад са старабеларускай на рускую мову і выданне выдатна-га помніка беларуска-літоўскага летапісання XVI ст. Хронікі Быхаўца" з грунтоўнай прддмовай і кароткім навуковым камен-тарам4. Важна зазначыць, што гэта наогул было першае не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце выданне тэксту нашага лета-піснага помніка ў перакладзе на сучасную мову. Дзякуючы на-маганням беларускага даследчыка, гэтая важная і цікавая крыніца па гісторыі Літвы і Беларусі эпохі Сярэднявечча для многіх стала больш даступнай і зразумелай.
    Публікацыя М.Улашчыка не толькі садзейнічала больш глы-бокаму даследаванню названай хронікі, але і прыкметна ўзняла цікавасць да беларуска-літоўскага летапісання ў цэлым. Яна выклікала шэраг станоўчых водгукаў у беларускім, расійскім і польскім друку. Некаторыя з іх, напрыклад, польскага гісторыка Е.Ахманьскага^, мелі навукова-даследчы характар. Больш таго, гэтае выданне ў пэўнай меры стымулявала і актывізавала дасле-даванні агульнадзяржаўных летапісаў і хронік Вялікага княства Літоўска-Беларускага і ў самой Літве. Неўзабаве выйшла мана-графія М.Ючаса "Літоўскія летапісы"6, а крыху пазней з'явілася і першае навуковае выданне "Хронікі Быхаўца ў перакладзе на літоўскую мову, ажыццёўленае Р.Ясасам7.
    Своеасаблівую манаграфію ў мініяцюры пра гэты летапісны помнік, пра гісторыю яго адкрыцця, публікацыі, вывучэння і інш. уяўляе сабою прадмова М.Улашчыка да яго перакладу зга-данай хронікі. Цікава адзначыць, што назіранні і вывады аб гісторыі і месцы ўзнікнення хронікі незалежна ў многім супалі з
    26
    тымі, да якіх раней прыйшоў польскі вучоны Я.Якубоўскі8 і праца якога тады была яшчэ невядомая М.Улашчыку. Гэта да-даткова сведчыць аб іх дастатковай абгрунтаванасці і верагод-насці. Такім чынам, Мікола Мікалаевіч ужо сваёй першай значнай публікацыяй, прысвечанай беларуска-літоўскім лета-пісам, унёс важкі ўклад у іх вывучэнне.
    Амаль адразу ж пасля выхаду ў свет "Хронікі Быхаўца" ў пс-ракладзе на рускую мову М.Улашчык пачаў працу над падрых-тоўкай да выдання беларускіх летапісаў у вядомай серыі "Поўны збор рускіх летапісаў". Выданне летапісных помнікаў у гэтай серыі было адноўлена пасля вайны па ініцыятыве знакамітага расійскага гісторыка, акадэміка М.Ціхамірава. Менавіта ён і прапанаваў Міколу Мікалаевічу падрыхтаваць том беларускіх летапісаў, бо іх выданне 1907 г. (т. 17) стала бібліяграфічнай рэдкасцю, апрача таго, яно было няпоўным.
    Найперш планавалася перавыдаць у арыгінале (на старабела-рускай мове) "Хроніку Быхаўца" і тыя летапісы, якія раней не друкаваліся ў ПЗРЛ. У пошуках дадатковых летапісных тэкстаў М.Улашчык напаткаў беларускамоўную "Хроніку літоўскую і жамойцкую", прысвечаную гісторыі ВКЛ ад легсндарных часоў і да 1588 г. уключна. Заснаваная пераважна на вядомай працы М.Стрыйкоўскага, гэтая хроніка ўяўляе сабой гістарычна-літаратурную кампіляцыю, якая завяршае агромністы беларуска-ўкраінскі хранограф XVII ст., т.зв. "Вялікую хроніку", яшчэ не апублікаваную. Даследчык выявіў шэраг невядомых яе рукапісаў і ўпершыню падрыхтаваў да друку. Разам з "Хронікай Быхаўца", Баркулабаўскім і Віцебскім летапісамі "Хроніка літоўская і жа-мойцкая" склала асобны, 32-і том ПЗРЛ, які пабачыў свет толькі ў 1975 г., хоць быў падрыхтаваны да друку яшчэ ў 1971 г.9
    Паставіўшы на мэту выдаць усе вядомыя помнікі беларускага летапісання, М.Улашчык амаль адначасова з працай над гэтым томам думаў над падрыхтоўкай да выдання яшчэ адной кнігі нашых летапісаў і хронік. У чарговы том ён планаваў уключыць тэксты ранніх, XV—XVI стст., летапісных твораў, што былі змешчаны ў 17-м томе ПЗРЛ, але не ўвайшлі ў 32-і том.
    Адолець аднаму чалавеку такую сапраўды тытанічную працу, падрыхтаваць у кароткі тэрмін паводле рукапісаў каля дзвюх
    27
    тысяч старонак летапісных тэкстаў на старажытнарускай, стара-беларускай і польскай мовах са шматлікімі тэксталагічнымі заўвагамі і розначытаннямі было практычна немагчыма. Таму Мікола Мікалаевіч яшчэ ў 1967 г. звярнууся за дапамогай да аўтара гэтых радкоў і прапанаваў узяцца за падрыхтоўку другога тома. На жаль, з-за перагружанасці (падрыхюўка дысертацыі да абароны і манаграфіі пра летапісы да выдання, удзел у напісанні і навуковым рэдагаванні двух тамоў гісторыі беларускай літара-туры) мы змаглі толькі часткова дапамагчы яму — падрыхтаваць тэксты "Хронікі Быхаўца" і Магілёўскай хронікі. Асноўны цяжар тэксталагічнай працы лёг такім чынам на яго плечы. Другі том беларускіх летапісаў быў падрыхтаваны да канца 1975 г., але выйшаў з друку таксама са значнай затрымкай, толькі ў 1980 г.
    Гэты 35-ы том ПЗРЛ, захаваўшы пераемнасць як паводле свайго складу, так і паводле прынцыпаў выдання з 17-га тома, што рыхтавалі А.Шахматаў і С.Пташыцкі, даволі прыкметна, аднак, адрозніваецца ад апошняга. Выданне М.Улашчыка слуш-на адкрываецца тэкстам самага ранняга спісу Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. — Нікіфараўскім (канца XV ст.)-XVII ст. ён быў выкарыстаны толькі ў розначытаннях. Апрача гэтага, у 35-м томе змешчаны "Валынскі кароткі летапіс пер-шай паловы XVI ст., які раней не друкаваўся ў гэтай серыі, і ўпершыню апублікавана ў арыгінале (на польскай мове) Ма-гілёўская хроніка XVII—XVIII стст.
    Побач з набыткамі ў 35-м томе, у параўнанні з 17-м, нельга не заўважыць і пэўныя страты. Чамусьці зусім аказаўся абыйдзеным цікавы Патрыяршы спіс "Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага". Апушчана руская скарочаная рэдак-цыя "Летапісу вялікіх князёў літоўскіх" — "Лнтовскому роду почннок". He перавыдадзена "Пахвала Вітаўту", што змешчана ў канцы кнігі твораў Ісака Сірына, перапісанай у 1428 г. у Сма-ленску, якая была непасрэднай крыніцай летапіснай пахвалы.
    He ва ўсім задавальняе і парадак размяшчэння летапісных тэкстаў у 35-м томе. Гэта заўважыў і сам укладальнік. "Прачытаўшы карэктуру, хацеў пераставіць парадак раз-мяшчэння летапісаў, але туг сказалі, што гэта абсалютна не-магчыма", — прызнаваўся ён11. Сапраўды, тэкст Хронікі
    28
    Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", помніка XVI ст., паводле спісу Археалагічнага таварыства, не зусім апраўдана змешчаны перад Акадэмічным спісам Беларуска-літоўскага ле-тапісу 1446 г. і "Origo regis", помнікамі XV ст. Валынскі летапіс, які сваім паходжаннем і зместам не звязаны з агульнадзяр-жаўнымі летапіснымі зводамі XV—XVI стст., больш дарэчы бы-ло б бачыць у канцы, а не ў сярэдзіне тома. Магілёўскай жа хроніцы наогул не месца ў гэтым томе. Яна павінна была б быць надрукавана ў папярэднім томе побач з Баркулабаўскім і Віцебскім летапісамі, помнікамі мясцовага летапісання Беларусі. Завяршыць жа 35-ы том ПЗРЛ больш лагічна было б "Хронікай Быхаўца”. Апошняя змешчана ў 32-м томе, але чамусьці не пе-рад, а пасля "Хронікі літоўскай і жамойцкай", больш позняй хранаграфічнай кампіляцыі, для якой першая (праз хроніку М.Стрыйкоўскага) была асноўнай крыніцай.