М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
М.М.Улашчык, займаючыся праблемамі гісторыі Беларусі і Літвы, слушна вызначыў для сябе прадмет даследаванняў. Зы-ходзячы з гістарычных рэаліяў, вучоны лічыў, што рэдкае ўжыванне тэрмінаў "Беларусь і беларускі народ у дарэвалю-цыйнай гістарычнай літаратуры залежала ў болынай ступені ад таго, што тады гэтыя дэфініцыі былі недастаткова вызначанымі. У свой час, прынамсі ў XVI ст., як і ў больш позні перыяд, Бе-ларуссю называлі Беларускае Падзвінне і Падняпроўе. Усе ін-шыя раёны Беларусі называлі Літвою, а іх жыхароў ліцьвінамі, часам, руссю, русінамі*. Такім чынам, гэтыя тэрміны можна лічыць ідэнтычнымі. Даследчык таксама падкрэсліў, што да сярэдзіны XVI ст. свае "абласныя прывілеі мелі землі Полацкая, Віцебская, Валынь, Жэмайція і г.д.", але ўсе яны былі
34
састаўнымі часткамі агульнай дзяржавы і палітычнай мяжы па-між імі не існавала2.
Разам з тым вучоны адзначыў, што мовай беларуска-літоўскіх летапісаў, як і афіцыйных дакументаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, была беларуская мова. Ацэньваючы працы польскага гісторыка першай паловы XX ст. Яна Якубоўскага, М.М.Улашчык адзначаў, што памянёны поль-скі гісторык у 1912 г. прызнаў гэта, але не заўсёды называў на-шу мову беларускай — часам ужываў назву "руская". I ўсё ж, падкрэслівае М.М.Улашчык, Ян Якубоўскі заявіў, што "гэта беларуская мова, на якой размаўлялі, якая адначасова з падпа-радкаваннсм Русі распаўсюджвалася сярод вышэйшага класа ў Літве ўжо ў часы Ягайлы, а магчыма, і раней беларуская мова ўжывалася дваром і літоўскім баярствам"3.
М.М.Улашчык адзначыў прызнанне Яна Якубоўскага, што "Хроніку Быхаўца" пісаў беларус, які паходзіў з-пад Слуцка ці Наваградка і быў удзельнікам бітваў ля Ведрашы і Клецка. Даследчык прыводзіць словы Яна Якубоўскага: "Часам ствара-ецца ўражанне, што слухаеш апавяданне сучаснага нам белару-са"4.
М.М.Улашчык паказаў, што легенда пра прыезд у Літву рым-скай знаці, ад якой нібыта паходзіць літоўская шляхта, бьыа ўключана ў беларуска-літоўскія летапісы не пазней за 1542 г. па ініцыятыве наваградскага ваяводы Станіслава Альбрэхтавіча Гаштольда5.
У Наваградку некалькі прадстаўнікоў роду Гаштольдаў, вядо-мага ад XIV ст., былі ваяводамі. М.М.Улашчык лічыць, што менавіта таму Гаштольды, і галоўным чынам Станіслаў Га-штольд (дарэчы, першы муж Барбары Радзівіл), даводзілі, што прыбылыя з Рыму патрыцыі, нібыта продкі літоўскай шляхты, пасяліліся спачатку ў Жэмайціі, а іх нашчадкі прасунуліся на ўсход.
Быць ваяводамі, разважае М.М.Улашчык, у Наваградку, цэнтры ў мінулым магутнай дзяржавы, было прэстыжна, і Га-штольды падтрымалі легенду пра рымскае паходжанне, хаця яна сустракалася і раней у дэталях у польскіх храністаў і да XVI ст.
35
Беларускі вучоны лічыць, што Станіславу Гаштольду было вя-дома шмат чаго і з гісторыі роду, і з гісторыі краіны.
М.М.Улашчык таксама адзначыў, што ў летапіснай легендзе пра рымскае паходжанне літоўскай шляхты і палітычныя акалічнасці яе пасялення ў гістарычнай Літве, г.зн. на бела-рускіх землях, выразна выступаюць чатыры пытанні: 1) пера-важная цікавасць да "русі", г. зн. да Наваградка і беларускага насельніцтва, і прызнанне беларускага характару Наваградскага княства; 2) адсутнасць звестак пра барацьбу з немцамі; 3) адсут-насць звестак пра барацьбу з палякамі; 4) абыякавасць да рэлігійнай праблемы. Галоўнае, на што звярнуў увагу М.М.Улашчык, гэта на тое, што легенда ў пэўнай ступені адлю-стравала больш познія палітычныя рэаліі ВКЛ, калі некаторыя палітычныя з'явы, згаданыя вышэй, не былі ўжо актуальнымі. Менавіта М.М.Улашчыку належыць гістарыяграфічны агляд легендарнай часткі летапісаў6.
Доказы М.М.Улашчыка пра падкрэсліванне ў беларуска-літоўскіх леіапісах ролі Наваградка як палітычнага цэнтра вялікай дзяржавы ў XIII ст. і пазней дазволілі сучасным бела-рускім гісторыкам больш уважліва падысці да даследавання палітычнай гісторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
У сувязі з палітычнай роляй Наваградка М.М.Улашчык раз-глядаў пытанне аб пашырэнні тэрыторыі ВКЛ, якое праводзіла-ся выключна сіламі Наваградскага княства. Адсюль пашыраным у летапісах з'яўляецца тэрмін "вялікія князі навагародскія (навагрудскія)". Можна з упэўненасцю сказаць, што М.М. Улашчык упершыню ў беларускай гістарычнай літаратуры падкрэсліў выдатную ролю Наваградка ў працэсе ўзнікнення і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
У выступленнях на навуковых канферэнцыях і ў водгуках на асобныя працы сучасных гісторыкаў М.М.Улашчык развіваў далей свае погляды як на асобныя пытанні, так і на агульныя праблемы. Пры гэтым вучонаму былі ўласцівы абгрунтаванасць і доказнасць высноў, свабода ад кан'юнктурных канцэпцый. Шырыня адукаванасці, асабістая сціпласць і патрабавальнасць як да іншых, так і да сябе дазвалялі даследчыку глыбока вы-вучаць мінуўшчыну.
36
М.М.Улашчык адзначыў спробы літоўскай нацыянальнай гістарыяграфіі прынізіць значэнне беларускага (а потым і ўкраінскага) элемента ў складзе ВКЛ, прадставіць яго няздоль-ным на якую-небудзь палітычную самастойнасць ні ў межах гэтай дзяржавы, ні ўвогуле, прадставіць яго толькі гаспадарчым прыдаткам уласна літоўскай дзяржаўнасці, "сапраўднай" ак-тыўнай сілы як унутры дзяржавы, так і на міжнароднай арэне7.
У сваёй рэцэнзіі 1981 г. на тэкст манаграфіі "Беларусь у XIV — першай палове XVI ст.", падрыхтаванай калектывам аўтараў у Інстытуце гісторыі АН БССР у 70-я гады (кніга не выйшла, бо маральна састарэла ўжо ў перыяд напісання), М.М.Улашчык крытыкаваў пазіцыі тых беларускіх савецкіх гісторыкаў, якія не прызнавалі існавання беларускай дзяржаўнасці да 1 студзеня 1919 г. і лічылі таксама, як і літоўскія гісторыкі, Вялікае княства Літоўскае толькі літоўскай дзяржавай. Ён пісаў пра рукапіс гэтай манаграфіі: "У рабэце ўзмоцнена падкрэсліваецца надта пасіўнае... пастаянна прыгнечанае становішча... беларускага насельніцтва ў складзе Вялікага княства Літоўскага, раздзьмух-ваюцца факты заваёвы заходнярускіх зямель літоўскімі князямі і замоўчваюцца вельмі важныя ў навуковых і палітычных дачы-неннях факты раўнапраўнага супрацоўніцтва беларускіх і літоўскіх палітычных сіл таго часу, прызнаюцца правамернасць і "законнасць" самой назвы гэтага княства "Літоўскай дзяржавай" (хаця аўтарам, безумоўна, добра вядомы той факт, што ўсходнія славяне складалі 9/10 усяго насельніцтва гэтага княства"8.
М.М.Улашчык у сувязі з гэтым падкрэсліваў, што "ўсходнеславянскае насельніцтва праз сваіх феадалаў, баяраў і князёў адыгрывала вельмі істотную палітычную ролю ў палітычным жыцці не толькі княства, але і ўсёй Усходняй Еўропы"9.
Гэтыя вельмі слушныя крытычныя заўвагі М.М.Улашчыка далі яму магчымасць крытыкаваць галоўны тэзіс аўтараў згада-най працы, якія прызнавалі толькі назвы "Літоўская дзяржава", "Вялікае княства Літоўскае", але не прызнавалі нават такой назвы, як "Вялікае княства Літоўскае і Рускае" (якую ўжывала частка дарэвалюцыйных расійскіх гісторыкаў), г.зн. што ўсходнеславянскі элемент увогуле выключаўся аўтарамі і наву-
37
ковымі рэдактарамі гэтай манаграфіі як дзяржаватворчы цалкам. Дарэчы, цяпер аналагічную пазіцыю займаюць самыя рэакцый-ныя і кансерватыўныя гісторыкі антыбеларускага накірунку, якія, карыстаючыся зручным для іх палітычным наступам анты-беларускіх сіл у нашай краіне, намагаюцца вярнуць з нябыту фальсіфікаваную версію гісторыі Беларусі.
Погляды М.М.Улашчыка на гісторыю Вялікага княства Літоўскага паўплывалі на працы яго адзінага аспіранта, цяпер кандыдата гістарычных навук з Масквы С.У.Думіна, які дасле-даваў гісторыю Смаленскага ваяводства як часткі Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
Але галоўнае значэнне работ Мікалая Мікалаевіча Улашчыка ў вывучэнні гісторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы за-ключаецца ў тым, што ён натхняў сваімі працамі, сваім аса-бістым прыкладам лічаныя адзінкі (у той час) беларускіх гісто-рыкаў, якія ўжо тады стаялі на пазіцыях нацыянальнай канцэп-цыі гісторыі Беларусі і змагаліся з руціннай савецкай беларус-кай гістарыяграфіяй у вельмі цяжкіх умовах. Час паказаў, што з гадамі працы Мікалая Мікалаевіча Улашчыка набываюць усё больш і больш важнае значэнне і вызначаюць пэўны, акрэслены накірунак у беларускай гістарыяграфіі.
38
Мнханл Шумейко (Мннск)
Н.Н.Улаіцнк как нсторнк археографнп
Научная деятельность Н.Н.Улашнка являет собой прнмер блестяшего сочетання в одаом лмце талантлнвого нстормка-нсточннковеда, "путешествуюіцего археографа", по словам основоположннка росснйской археографвн П.М.Строева, н нсторнка археографнн. Поскольку две первые нпостасн ученого подробно освешены в нсторнческой лнтературе1, обратам внн-манме на деятельность Н.Н.Улашнка как нстормка археографнн. На наш взгляд, значнтельность вклада ученого в мстормческую науку Беларусн, Росснн, Лнтвы н Польшн оказалась возможной вследствне того, что он любнл нсторнческую науку в себе, а не себя в нсторнческой науке. По этой прнчмне (оставляя в сторо-не все мные, о которых много сказано н напмсано, особенно в последнее время) Н.Н.Улаіцнк ннкогда не заннмал руководя-іцнх должностей, всецело отдаваясь занятаям любнмой нм мс-торнческой наукл. Он охотно брался за менее разработанные н намболее трудоемкне проблемы, связанные с нзученнем мс-торнн феодалнзма; публнковал комплексы нсторнческмх нсточ-ннков, что требовало огромных затрат мнтеллектуальных н фн-знческнх снл. Продолжая традацнн свомх предшественннков, выдаюіцнхся росснйскмх н белорусскнх мсторнков-нсточнн-коведов н археографов А.А. Шахматова, А.Е. Преснякова, М.Д. Прнселкова, А.С. Лаппо-Даннлевского, С.Н. Валка, М.В. Дов-нар-Запольского, Д.Н. Довгялло н др., Н.Н. Улаіцнк в теченне своей жнзнн сделал для белорусской мстормческой наукн столько, сколько не смоглн сделать целые спецвалнзнрованные нстормческне учреждення республнкм за тот же пернод.
Возможно, кому-то покажется, что его основные труды не отлмчаются сверхорнгннальностью н блеском, но одно качест-во, которое нм прнсуіце,— это добротность, в свою очередь промстекавшая нз твердо усвоенных н всегда нсповедуемых ученым норм научной этнкм. Н недаром коллегн по работе на-зывалм Ннколая Ннколаевнча не только "ходячей энцнклопеда-
39
ей" no нсторнн Беларусн, но н "эталоном нравственноста в Hay-Ke"2. Рефреном ко всей научной деятельностн Н.Н.Улаіцнка моглн бы стать неоднократно повторяемые нм же самнм слова: "He стонт, н стыдно тратнть жнзнь на пустякм".