• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Падобнае спалучэнне падыходаў і некрытычны перанос за-ходнееўрапейскай перыядызацыі на мінулае Беларусі11 абумовілі шэраг алагізмаў і непаслядоўнасцяў у новых падручніках. На-прыклад, хоць XVI ст. ужо абвешчана Новым часам, ''крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы" доўжыцца да сярэдзіны XIX ст. У "Нарысах па гісторыі Беларусі" Сярэднявечча пачынаецца ў VI ст., але "афармленне феадальнай сістэмы" датуецца толькі XIII — першай паловай XVII ст.12 Што ў такім разе магло быць зместам сярэднявечнай эпохі да XIII ст., і як можа феадальная сістэма афармляцца ў эпоху Новага часу, які вызначаўся анты-сярэднявечнасцю, адмаўляў традыцыйна сярэднявечныя формы гаспадарання?
    56
    Думаецца, прыстасоўваць класічную еўрапейскую мадэль для перыядызацыі гісторыі Беларусі, мякка кажучы, праблематычна. Нават для Заходняй Еўропы такія храналагічныя межы даўно аспрэчваюцца. Адаосна пачатку Новага часу ні заходняя, ні марксісцкая гістарыяграфія не былі і не ёсць адзіныя. Шэраг вучоных-марксістаў лічыў больш дакладным датаваць яго не англійскай, а французскай рэвалюцыяй XVIII ст.13 Што да-тычыцца заходнееўрапейскай гістарыяграфіі, то дастаткова спаслацца на найноўшыя нямецкія выданні дыдактычнага ха-рактару, у якіх Сярэднявечча пачынаецца III і канчаецца XVI стст.14
    Наогул, у заходнееўрапейскай літаратуры існавала меркаван-не, што Сярэднявечча працягвалася значна даўжэй, чым гэта калісьці вызначылі гуманісты. Напрыклад, Эрнэст Трольч сцвярджаў, што "сапраўдны Новы час нарадзіўся з разрыву з абсалютызмам і контррэфармацыяй... Цывільнае грамадства, аўтаномія і здольнасць да арганізацыі свядомай навукі — вось яго прыкметы"15. Да XV ст. ён адносіў Новы час толькі ў вузкім сэнсе слова, сапраўдную ж Новую гісторыю пачынаў з англій-скай рэвалюцыі і Асветніцтва. Аўтарытэтны сучасны нямецкі метадолаг Томас Ніпэрдэй таксама ўпэўнены, што ў гаспадарцы, у плане грамадскага жыцця, і тым больш у менталітэце Сярэд-нявечча вызначала Еўропу прынамсі да канца XVIII ст.16 На змене храналагічных межаў Сярэднявечча настойвае і Ле Гоф, адзін з найбольш вядомых у нас французскіх медыявістаў, які разумее "сярэднявечную цывілізацыю" шырока, згодна з кан-цэпцыяй татальнай гісторыі, у духу часопіса "Аналы". На яго думку, Сярэднія вякі не канчаюцца Рэнесансам, а доўжацца да XVIII ст. і далей17. Ідэя "доўгага Сярэднявечча" з'явілася ў Ле Гофа пад уплывам тэорыі Брадэля пра "час вялікай працяг-ласці". У расійскай гістарыяграфіі такі падыход падзяляе група вядомых медыявістаў на чале з А.Я.Гурэвічам.
    Абгрунтаванне ідэі "доўгага Сярэднявечча" наступнае. Да ня-даўняга часу схема разумення мінулага Еўропы задавалася тымі, хто даследаваў горад, гандаль, нараджэнне буржуазіі. Яны факу-савалі ўвагу на выдзяленні парасткаў новага грамадства, на пра-вах вышэйшай культуры, на дынамізме. Цяпер больш істотна
    57
    тое, што ўносяць аграрнікі, якія канцэнтруюцца на Сярэдня-веччы безадносна да наступнай эпохі. Яны вывучаюць нізавыя формы культуры, што вызначаліся асаблівай стабільнасцю, кан-серватызмам. У традыцыйным грамадстве вёска дамінавала над горадам. Вышэйшыя дасягненні, у якіх і праяўляўся дынамізм, належалі толькі вузкай інтэлектуальнай эліце. Асноўныя мадэлі свядомасці і паводзін сфарміраваліся ў аграрным грамадстве. Hi Рэнесанс, ні Рэфармацыя, ні нават Асветніцтва не маглі парваць з ментальнасцю тыпова сярэднявечнага чалавека — селяніна і бюргера18.
    Вось жа выдзяленне ў кулыуры яе вышэйшых формаў і ніжэйшых (або, паводле аналістаў, культуры "фальклорнай") асабліва актуальнае для мінулага Беларусі, у якім гэты падзел паступова набываў і этнічныя канатацыі. Нізкая ступень ур-банізацыі, абсалютная дамінацыя аграрнасці і перыферыйнасць Беларусі ў еўрапейскай культурна-цывілізацыйнай сістэме, a таксама шэраг рэгіянальных спецыфічнасцяў абумовілі тут асаблівую кансерватыўнасць і доўгатрываласць традыцыйных структураў. Можам знайсці шмат тьшова сярэднявечных з'яў не толькі ў XVII—XVIII, але і ў XX ст. Напрыклад, вера ў чары была характэрнай нават для мясцовай эліты, якая яшчэ і ў XVIII ст. практыкуе расправы над чараўніцамі, хоць, паводле М.Вэбера, адным з першых вынікаў росту рацыянальнасці як праявы Новага часу мусіла б стаць "зняцце чараў".
    У святле адзначанага перанос храналагічных рамак старой за-ходнееўрапейскай перыядызацыі на гісторыю Беларусі ўяўляецца неабгрунтаваным. Няма падстаў пачынаць Сярэдня-вечча яшчэ ў дапісьмовай, дадзяржаўнай гісторыі. Таксама няма падстаў заканчваць яго XV ст., калі ў плане палітыка-юрыдычным ВКЛ яшчэ не было тыпова феадальнай дзяржавай, не мела развітай сістэмы васалітэту. Калі агульнай рысай пера-ходу ад сярэднявечнай да рэнесансавай дзяржавы лічыць з'яўленне бюракратыі як дзяржаўнага апарату новага тьшу, заня-пад палітычнай вагі феадальнай арыстакратыі19, то ў ВКЛ XVI ст. гэтага не знойдзем. У сферы эканомікі цалкам пануе феа-дальная гаспадарка з яе палітычнай надбудовай. Зрэшты, і мета-ды даследавання для XVI ст. у нас не маюць прынцыповых ад-
    58
    розненняў ад вывучэння папярэдняга стагоддзя (метад Новага часу "наскрозь гістарычны", заснаваны на выкарыстанні маса-вых пісьмовых крыніц). Станавасць, замкнутасць, канфесія-налізм, ірацыяналізм — усё тое, што было зместам Сярэдня-вечча як эпохі, у Беларусі ад XVI да XVII ст. толькі нарастае. I ў XVIII ст. народная культура, культура абсалютнай большасці, тут была чыста традыцыйнай.
    Відавочна, гісторыя Беларусі мае нейкія ўласныя (у кожным разе не заходнееўрапейскія) межы паміж Сярэдаявеччам і Но-вым часам, як і паміж іншымі эпохамі. Адмаўляючыся ад фар-мацыйнага падыходу, лагічна прызнаць, што культура кожнага народа мае свае законы развіцця, сваю дынаміку, сваё сама-стойнае быццё. Задача палягае на як мага больш тонкім вы-значэнні храналагічных каардынатаў гэтага шляху.
    59
    II
    М.М.УЛАШЧЫК — ПСТОРЫК БЕЛАРУСІ. ЯГО ЖЫЦЦЁ 1
    НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
    Валянцін Грыцкевіч (Сянкт-Пецярбург)
    Месца творчасці М.М.Улашчыка ў бе-ларускай гістарыяграфіі (творчы метад вучонага паводле аналізу яго твораў і эпісталярнай спадчыны)
    Для ацэнкі гістарыяграфічнай спадчыны таго ці іншага наву-коўца маюць цікавасць не адны надрукаваныя творы ці падрых-тоўчыя матэрыялы да іх, але ўвесь комплекс гістарыяграфічных крьшіц тыпу рэцэнзій іх прац, матэрыялаў творчых дыскусій, успамінаў, дзённікаў, лістоў, асабістых дакументаў, канцыляр-скіх крыніц, якія адлюстроўваюць стадыі развіцця гістары-яграфічных даследаванняў (перапіска з выдавецтвамі, справаз-дачы пра ход выканання творчых планаў і г.д.).
    У дадзеным паведамленні хацелася б засяродзіцца на пісьмо-ва зафіксаваных у перапісцы з яго аўтарам думках знакамітага беларускага гісторыка XX ст. Мікалая Мікалаевіча Улашчыка адносна гістарычных ведаў, творчых метадаў, адносінаў да пра-фесійнай этыкі. Яны зафіксаваліся ў значнай колькасці з 80 лістоў М.М.Улашчыка да аўтара паведамлення ў тэрмін з 11 верасня 1971 па 7 жніўня 1986 гг. і не страцілі сваёй актуаль-насці і сёння. Невялікая частка выказванняў М.М.Улашчыка з гэтай перапіскі была выкарыстана намі ў падрыхтаваным у 1976 г. юбілейным артыкуле да 70-годдзя навукоўца, але гэты арты-кул не бьгў у той час дапушчаны да друку і ўбачыў свет толькі праз 11 гадоў1. Азнаёміўшыся з машынапісам гэтага артыкула ў другім варыянце, М.М.Улашчык пісаў аўтару 26 лістапада 1985 г.: "Вы напісалі так, як не пісаў ніхто, закранулі тое, што для мяне дарагое. У артыкуле мала афіцыйнага, стандартнага, што
    60
    так даўно абрыдла ўсім (хіба толькі не самім юбілярам). У Вас выйшла ўсё чалавечна, хораша".
    Усе цытаваныя далей лісты былі адрасаваны аўтару паве-дамлення і захоўваюцца ў яго архіве. “Пісоўня захавалася”,— як пісаў М.М.Улашчык. Выказванні М.М.Улашчыка ў лістах роз-ных гадоў размеркаваны намі па некалькіх тэмах: думкі пра ма-тывацыі заняткамі гісторыяй і напісання манаграфій, ацэнка пануючых у сучаснай гістарыяграфіі тэндэнцый, а таксама ад-носін да папярэднікаў, творчыя планы, ацэнка канкрэтных па-дыходаў да адлюстравання мінулага ў творчай працы калег гісторыка.
    Матывацьпо свайго прафесійнага выбару М.М.Улашчык асвятліў у лістах ад 7 і 14 лістапада 1975 г.: "Як стаў гісторыкам, а не чым ініпым? Па праўдзе кажучы, не ведаю і сам. Пэўнае імкненне было з самых малых гадоў. 3 вялікай цікавасцю чытаў кнігу "Трехсотлетме дома Романовых", якую сястра (яна заўсёды добра вучылася) атрымала ў узнагароду за свае посьпехі. Размо-вы старых у хаце вечарамі (асабліва, калі прыходзілі браты бацькі), размовы старых, калі пасьвілі коні, усё гэта запамінала-ся і пасля вельмі прыдалося ў навуковых занятках"2. У другім лісце гісторык пісаў пра памянёнае: Тэта моцна засела ў гала-ве"3.
    У лісце ад 7 лістапада 1975 г. навуковец падкрэсліваў: "Фактычна, што зроблена, тое зроблена за апошнія 20 гадоў", бо пасля першай друкаванай працы ў 1929 г. "быў перапынак на 19 (фактычна на 20 гадоў, артыкул у № 12 "Вопросов нсторнн"). Пасля яшчэ перапынак з 1950 па 1958 гг." Памянёныя "пера-пынкі" ў працы прыйшліся на гады зняволення М.М.Улашчыка камуністычным рэжымам паводле беспадстаўных абвінавачван-няў.
    М.М.Улашчык крытычна ставіўся і да сваёй працы, і да пра-цы сваіх калегаў. Пра працу сімпозіума па аграрнай гісторыі ў Мінску ў 1975 г. ён пісаў: "Мой даклад (ці паведамленне) вы-клікаў здзіўленне. Як магла існаваць на Беларусі такая вёска (родная вёска М.М.Улашчыка Віцкаўшчына. — В.Гў, дзе ся-рэдні селянін прадаваў у год (1912—1913 гг.) на 750 рублёў, і дзе ва ўсіх былі малатарні. Найбольш радыкальна выступіў [...], які
    61
    сказаў прыблізна так: вёска ня тыповая, а ў такім разе ці варта пра яе што пісаць ці нават гаварыць. Я ня выдумваю. Словы "не тыповая" былі сказаны літаральна". У тым жа лісце вучоны здзівіўся таму, што гісторыкамі Інстытута гісторыі АН БССР падрыхтаваныя чатыры тамы інвентарных апісанняў маёнткаў: "Праўда, Інстытут таксама, як кажуць, прыняў меры, каб зрабіць гэта выданне як мага больш цяжкім — ён даў пераклад усіх ін-вентароў, пісаных па-польску (а яны ўсе пісаны па-польску), на рускую мову, зважаючы на тое, што ў арыгінале прачытаць такія рэчы вучоныя не адужаюць. Каб не такое мудрагельства, то за-між чатырох тамоў было б два".
    Аб тым, як няпроста пісаліся М.М.Улашчыкам яго працы, ён прыгадваў у лісце ад 2 жніўня 1975 г.: "Пра мову. Пішу цяжка, асабліва першыя старонкі. Гэтыя ўступныя старонкі ідуць часам у дзесяці-дванаццаці рэдакцыях, калі ў пятай ці шостай, то добра".