М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Гэты дакумент у свой час знайшоў гісторык і краязнаўца Г.А.Каханоўскі і перадаў М.М.Улашчыку. Вось гэтыя землі і былі выкуплены ў 1883 г., і Віцкаўшчына стала радзімай М.М.Улашчыка.
Вёска Віцкаўшчына знаходзіцца ў Фаніпальскім сельсавеце Дзяржынскага раёна, за 7 км на паўночны ўсход ад Дзяржынска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, на р.Жэсць, у ніжнім цячэнні называецца Уздзянка (левы прыток Усы, басейн Нёмана). У 1996 г. у вёсцы было 43 жыхары, 27 двароў.
3 дакументальных крыніц Віцкаўшчына вядома з XVIII ст. Паводле М.М.Улашчыка, на месцы сучаснай вёскі ў XVIII ст. мясціўся фальварак Віцкаўшчына, якім валодалі магнаты Рад-зівілы. Захаваліся інвентары маёнтка Віцкаўііічына 1840 і 1845 гг. Усяго маёнтку належала 5 593 дзесяціны зямлі, 398 дзесяцін — ворыва, 80 — сенажаці, 842 — лесу, 1200 дзесяцін панскай зямлі. Для параўнання — сяляне в.Грычына, лгто размешчана побач, мелі 818 дзесяцін ворыва і 133 дзесяціны сенажаці. Да маёнтка Віцкаўшчына адносіліся яшчэ 20 засценкаў, сярод іх Шпількі, Ракаедаўшчына, Брумараўшчына, Журы, Гнідаўшчы-на, Сухадолы і інш. Маёнтак Віцкаўшчына складаўся з двух фальваркаў — Віцкаўшчына і Казлоўшчына.
У 1854 г. фельдмаршал П.Х.Вітгенштэйн, якому з 1829 г. на-лежалі аладзіяльныя землі (землі ў свабодным распараджэнні ўладальніка) Радзівілаў, перадаў свае ўладанні сыну Л.П. Віт-генйгтэйну, які ў 1879 г. прадаў маёнтак Віцкаўшчына з усімі фальваркамі і засценкамі немцу — пану І.А.Бунгу з Ігуменскага павета. Неўзабаве пасля продажу Віцкаўшчыны Л.П. Віт-
72
генштэйн памёр, і яго шматлікія ўладанні перайшлі да сястры, якая была замужам за нямецкім падданым князем Гогенлое. Княгіня, як замежная падданая, прадала свае землі. Распродаж 7 тыс.дзесяцін зямлі цягнуўся звыш 30 гадоў. Пад уладанні І.А.Бунгу перайшлі фальваркі. 3 1880 г. І.А.Бунге пачаў распра-даваць набытыя ўладанні і адным з першых прадаў маёнтак Віц-каўшчына.
Так, у 1883 г. на месцы былых фальваркаў узнікае в.Віцкаўшчына. У той час яна ўваходзіла ў склад Самахвалавіц-кай воласці. Частку маёнткавых зямель у канцы XIX — пачатку XX ст. купілі ўжо заможныя на той час жыхары Віцкаўшчыны. Два фальваркі, Віцкаўшчына і Казлоўшчына, прадаваліся разам па 70 руб. за 1 дзесяціну, а ўсяго за 36 700 руб. Вёску Віц-каўшчыну з зямлёю купілі двое мяшчан, адстаўны салдат, астатнія — сяляне з Віцкаўшчыны і з вёсак Цырын, Некрашэ-вічы, Жухавічы Навагрудскага павета і вёсак Кайкава, Крупіца, Ячанка Самахвалавіцкай і Смілавіцкай валасцей (усяго 15 га-спадароў) — Ю.Ф. і Н.Ф.Улашчыкі, М.П.Матусевіч, А.В.Паў-ловіч, І.Ф.Харошка, Н.І.Шамкаловіч, І.С.Іваноўскі, А.С.Крэс, С.М.Ждановіч, А.І.Шпакоўскі, А.Р. і Р.Р. Карабко, І.П.Лагацкі, Л.А.Сярко, К.Д.Кашкан, Л.М.Шкурдзюк, А.Ю.Станішэўскі. Паводле "Спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні на 1888 г.", заснавальнікі вёскі купілі 510 дзесяцін зямлі.
У канцы XIX ст. у вёсцы было 130 жыхароў, 17 двароў, у пачатку XX ст. — 176 жыхароў, 28 двароў. У лютым—снежні 1918 г. вёска была акупіравана германскімі, у ліпені 1919 — ліпені 1920 гг. — польскімі войскамі. Да 1930 г. знаходзілася ў складзе Рубілкаўскага сельсавета Самахвалавіцкага, з 1931 г. — Койданаўскага раёнаў. 3 1924 г. Віцкаўтчына ў склацзе Койда-наўскага раёна, з 23 сакавіка 1932 г., паводле пастановы ЦВК і СНК БССР, перададзена Мінскаму гарсавету. 3 1937 г. яна зноў у складзе Дзяржынскага (да 1932 г. Койданаўскага) раёна. 3 28 чэрвеня 1941 г. да 6 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Цяпер у складзе калгаса "Кастрычніц-кая рэвалюцыя".
У 1929 г. М.М.Улашчык скончыў БДУ. У час вучобы выязд-жаў на раскопкі на р.Свіслач, ва Усходняе Палессе. У 1926 г.
73
была арганізавана першая краязнаўчая археалагічная экспеды-цыя студэнтаў БДУ. М.М.Улашчык і С.С.Шутаў праводзілі аб-следаванні ўздоўж берагоў р.Свіслач ад упадзення ў яе р.Жужлянкі (Асіповіцкі раён) да р. Бярэзіны і на невялікім участку правага берага Бярэзіны, дзе ў яе ўпадае р.Свіслач. Участак ад в.Смыда да р.Жужлянкі імі быў абследаваны разам з А.Нямцовым. Экспедыцыя выявіла і апісала 3 гарадзішчы, 3 селішчы, 15 курганных груп (198 насыпаў); на 2 гарадзішчах быў сабраны пад'ёмны матэрыял.
У 1927 г. комплексная археалагічная экспедыцыя студэнтаў БДУ праводзілася ў Тураўскім раёне. Група ў складзе А.Д.Кавалені, С.С.Шутава, загадчыка Мазырскага архіва І.Р.Калодкіна выявіла і абследавала помнікі розных эпох — ста-янкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, сабрала разна-стайны матэрыял. На трох гарадзішчах праводзіліся невялікія раскопкі, ускрыты 2 пахаванні з бескурганнага могільніка каля в.Буйраць, даследаваны 3 курганы.
У 1927 г. студэнты-краязнаўцы А.Д.Каваленя, М.М.Улаш-чык, С.С.Шутаў удзельнічалі ў раскопках верхнепалеалітычнай стаянкі каля в.Бердыж (Чачэрскі раён) пад кіраўніцтвам рускага археолага С.М.Замятніна, які разам з М.В.Доўнар-Запольскім удзельнічаў у даследаванні гарадзішча Банцараўшчына.
У Часопісе "Наш край" М.М.Улашчык выступаў з публіка-цыямі пра гарадзішча Кальвіншчына (Гаштольдава гара) і ўма-цаваны замак пачатку XVI ст. — Койданаўскі кальвінскі збор.
У 1930 — 1955 гг. быў тройчы рэпрэсіраваны.
Першы раз арыштаваны 12 чэрвеня 1930 г. упраўленнем АДПУ Ленінградскай вобл. па справе т.зв. "Саюза вызвалення Беларусі", якая, як цяпер дакладна ўстаноўлена, была сфабры-кавана ў нетрах ДПУ. Паводле пастановы КАДПУ 10 красавіка 1931 г. сасланы на 5 гадоў у г.Налінск Вяцкай вобл., куды, дарэчы, быў сасланы і Максім Гарэцкі. Вызвалены ў пачатку 1935 г., жыў у Ташкенце, Вятцы, Горкім, Іванаве. Лета правёў у г.Быхаве, дзе жыў у свайго сябра, археолага С.С.Шутава. Пра-цаваў ва Ульянаўску, у Дзергачах (Саратаўская вобл.), Чарапаўцы. Летам 1939 г. прыбыў у Ленінград, дзе ў Фізіяла-
74
гічным Інстытуце імя І.П.Паўлава AH СССР працавала яго жонка Наталля Шамарына, з якой ажаніўся ў 1938 г.
Другі раз М.М.Улашчык быў арыштаваны 23 чэрвеня 1941 г. упраўленнем НКУС Ленінградскай вобл. і 22 ліпеня 1941 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Навасібірскую вобл. У снежні 1942 г. выпушчаны з турмы як безнадзейна хворы, зусім знямоглы, з сухотамі лёгкіх і правай рукі. Вясной 1943 г. паехаў у Казань, дзе жыла яго жонка і куды быў эвакуіраваны з Ленінграда Фізіялагічны інстытут. Дырэктар інстытута акадэмік Л.А.Арбелі дапамог М.М.Улашчыку здабыць пашпарт і паспрыяў паступіць у канцы 1943 г. у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі AH СССР. У 1947 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1948—1949 гт. М.М.Улашчык — старшы выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта.
Трэці раз арыштаваны МДБ СССР 28 красавіка 1951 г. і асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Этапіраваны ў Сіблаг, 5 гадоў правёў у Марыінскім лагеры. 7 сакавіка 1955 г. Асобай нарадай пры МДБ СССР справа спынена за адсутнасцю дастатковых фактаў для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці.
М.М.Улашчык рэабілітаваны па першаму прыгавору ВС БССР 18 верасня 1960 г.
3 верасня 1955 г. Улашчык — навуковы супрацоўнік Інстьгту-та гісторыі AH СССР, член Археаграфічнай каміссіі AH СССР. Падрыхтаваў і выдаў 32-і (1975) і 35-ы (1980) тамы "Поўнага збору рускіх летапісаў", "Хроніку Быхаўца" (1966). Аўтар мана-графій "Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Бела-русі феадальнага перыяду" (1973), "Уводзіны ў вывучэнне бела-руска-літоўскага летапісання" (1985), гісторыка-краязнаўчай кнігі "Была такая вёска" (1989). Адзін з рэдактараў "Гісторыі Беларускай ССР" (т.І, 1972), іншых кніг. Аўтар шматлікіх арты-кулаў2.
М.М.Улашчык — аўтар успамінаў пра А.М.Ляўданскага, М.В.Доўнар-Запольскага, С.С.Шутава і інш. 3 1964 г. доктар гістарычных навук.
Кнігі М.М.Улашчыка насычаны багаццем фактаў, убачаных ім ёміста, свежа. У іх асвятленні, разважаннях аўтара, вывадах
75
адчуваецца пранікнёны і мудры позірк даследчыка, зацікаў-ленага ва ўсебаковым спасціжэнні гістарычнай ісціны.
Творчая індывідуальнасць аўтара, што так добра праглядва-ецца ў яго працах, кнігах, складвалася няпроста. М.М.Улаш-чыку пашчасціла на пачатку яго жыццёвага шляху. Ён вучыўся ва універсітэце — першым беларускім універсітэце — у ат-масферы паслярэвалюцыйнага грамадскага і культурнага ўздыму. Яму пашчасціла і на сяброў. Першым настаўнікам, сябрам-дарадцам пры абранні ім самастойнага шляху стаў вядо-мы беларускі вучоны, прафссар У.І.Пічэта. У краязнаўчым гурт-ку пры БДУ, якім кіраваў сам рэктар, М.М.Улашчык упершыню спрабаваў свае творчыя сілы: выступаў з навуковымі паве-дамленнямі, дакладамі. Яго цікавіла шмат чаго, у тым ліку і ар-хеалогія, і мастацкая літаратура. Публікавацца ён пачаў яшчэ студэнтам з рэцэнзіі ў часопісе "Полымя", са статыстычнага агляду беларускага друку. I калі праз гады М.М.Улашчык прыйшоў у вялікую навуку, то ў гэтым немалую ролю адыграў зарад духоўнасці, атрыманы ім у маладосці.
У 1948 г. у часопісе "Вопросы нсторнн” з'яўляецца аргыкул М.М.Улашчыка "Прыгонная вёска..." За ім яшчэ некалькі, пры-свечаных праблемам дарэформеннага сяла. Публікацыі гэтыя былі заўважаны спецыялістамі (артыкул "Прыгонная вёска...", дарэчы, быў перадрукаваны ў польскім навуковым выданні).
Асноўным прадметам яго даследаванняў стала гісторыя Бела-русі. Вучоны апублікаваў за гэты час каля 90 прац, прысвечаных крыніцазнаўству, сацыяльна-эканамічным і аграрным прабле-мам гісторыі. Сярод іх некалькі буйных манаграфій, якія з'явіліся важкім укладам у айчынную навуку і былі высока ацэнены гісторыкамі ў нашай краіне, а таксама ў Польшчы, Чэхаславакіі і ГДР.
Апошнія 15 гадоў жыцця М.М.Улашчык аддаў самаахвярнай працы па падрыхтоўцы да друку, навуковаму апісанню, камен-ціраванню і выданню старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў. Значэнне гэтых двух вялікіх фаліянтаў нельга пераа-цаніць. Вучоны даў у рукі гісторыкаў, літаратараў, мастацтва- і мовазнаўцаў найкаштоўнейшыя матэрыялы.
76
Тут названа важнейшае, можа нават этапнае ў навуковай дзейнасці гісторыка. А было яшчэ безліч іншай працы. М.М.Улашчык удзельнічаў у выданні 7 тамоў дакументаў "Сялянскі рух", які ажыццяўляўся AH СССР у 1960—1964 гг. Была праца над падрыхтоўкай да перавыдання кніг свайго на-стаўніка акадэміка У.І.Пічэты, рэдагаванне манаграфіі заўчасна памерлага Беражкова "Рускае летапісанне", першай кнігі 5-томнай "Гісторыі БССР". Былі выезды з лекцыямі ў Мінск, ар-тыкулы ва ўсесаюзным і рэспубліканскім друку аб знаходках новых пісьмовых гістарычных помнікаў, рэцэнзіі на кнігі калег-гісторыкаў, краязнаўцаў, тапанімістаў, археолагаў, эканамістаў.