М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Асобны раздзел у артыкуле прызначаны для аналізу кнігавы-дання ў межах выдавецтваў, якія былі падзелены М.М.Улаш-чыкам на 8 асноўных груп: дзяржаўныя выдавецтвы, дзяр-жаўныя ўстановы, навуковыя, партыйныя, прафсаюзныя, гра-мадскія арганізацыі, прыватныя і інш. Сярод дзяржаўных выда-вецтваў аўтар вызначаў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, якое па колькасці друкаваных кніг і аркушаў займае другое месца, але па тыражу з'яўляецца лідэрам сярод усіх груп, узятых разам. Ён таксама адзначыў навуковыя выдавецтвы (ВНУ, Акадэміі навук Беларусі і г.д.), якія за 1927 г. далі 22,9% ад усіх выдан-няў6. Удзел партыйных арганізацый вызначаўся наступнымі паказчыкамі: па колькасці назваў у 1927 г. — 9,7%; 1928 г. — 7,2%; па тыражу адпаведна 12 і 8%7. Літаратурнае аб'яднанне "Маладняк" займала першае месца сярод групы "Грамадскія арганізацыі". У 1927 г. на Беларусі, паводле сцвярджэння М.М.Улашчыка, колькасць рэлігійных кніг перавысіла анты-рэлігійныя8.
Акрамя таго, М.М.Улашчыкам зроблены агляд выданняў па іх відах. Як адзначаў аўтар, значны працэнт сярод выданняў Беларускага дзяржаўнага выдавецтва належыць перакладной літаратуры. Такое становішча ў асноўным адбывалася за кошт падручнікаў, пры гэтым назіралася амаль поўная адсутнасць
95
перакладной мастацкай і навуковай літаратуры. Таму, як ад-значаў М.М.Улашчык, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва ўзяло на сябе функцыі па выданню і пашырэнню масавай беларускай кнігі, у першую чаргу мастацкай літаратуры9.
Дэталёвы аналіз, зроблены М.М.Улашчыкам, дазваляе ўявіць карціну кнігавыдання на Беларусі як у абсалютных, так і аднос-ных лічбах. Характарызуючы выданне кніг паводле сацыяльнага прызначэння, аўтар адзначаў, што беларуская літаратура ка-рыстаецца вялікім попытам; мастацкая літаратура знайшла свай-го масавага чытача; зроблена вялікая колькасць перакладаў з беларускай мовы.
Такім чынам, у другой палове 20-х гадоў М.М.Улашчыкам праведзена значная работа па вывучэнню і выяўленню кнігавы-дання на Беларусі. У гэты перыяд адбывалася перш за ўсё наза-пашванне матэрыялу, якое дазволіла М.М.Улашчыку апубліка-ваць амаль што адзіную працу ў той час па статыстыцы бела-рускага друку.
Вынікі і абагульненні, зробленыя ім, мелі значную навуко-вую каштоўнасць і не страцілі свайго значэння і ў наш час.
96
Ала Марчук (Мінск)
Мікалай Мікалаевіч Улашчык і Янка Купала (два жыцці, два лёсы — адна гісторыя)
Улашчык і Купала. Што яднала гэтых людзей? Гісторык і паэт, постаці розных лёсаў і пакаленняў, сыны адной святыні, адной Айчыны — Беларусі. Абодва належаць да кагорты тых надзвычай адданых і таленавітых нашых землякоў, што сваёй творчасцю паказалі сусвету ўзор самабытнай беларускай культу-ры, яе спрадвечныя каштоўнасці і моцныя трывалыя карані.
Еднасць думак, поглядаў і спраў гэтых цікавых людзей спры-яла частаму перакрыжаванню іх жыццёвых і творчых шляхоў. Вось што сцвярджаў Мікалай Мікалаевіч Улашчык у лісце да Эрнеста Ялугіна, распавядаючы пра тое, як сам дзядзька Янка слухаў байкі студэнтаў 2-га курса БДУ гістарычнага факультэта:
"3 Купалам у прыватнай абстаноўцы сустракаўся толькі раз, восенню 1927 г., калі мы вярнуліся з даследчай экспедыцыі ў Тураўскі раён. Адзін з удзельнікаў экспедыцыі — Юзік Бара-ноўскі вызначаўся вострым гумарам і ўмеў цікава перадаць пад-зеі экспедыцыі.
Акрамя Купалы ў той вечар было яіпчэ некалькі "старых" (нікому, напэўна, з іх не было і пяцідзесяці, але нам яны зда-валіся зусім старымі). Пад гаворку пра Палессе і іншыя справы засядзеліся за поўнач, і хто ведаў Купалу, тыя казалі: "Вось дзіва: звычайна ён пазней як да дзесяці не сядзіць, а тут заслу-хаўся розных баек, глядзі, сядзіць і ўсё смяецца..."
Аўтар прыведзеных вышэй радкоў ярка акрэслівае прына-лежнасць субяседнікаў да розных пакаленняў і звяртае ўвагу на тое, што гэты факт ніякім чынам не ўплывае на іх адносіны, бо спрадвечныя каштоўнасці душы чалавечай непадуладны часу. Відавочны і шчырыя традыцыі былых часоў: сувязь, умоўна ка-жучы, "бацькоў" і "сыноў", якая, безумоўна, наклала пэўны ад-бітак на творчасць абодвух.
97
Напрыклад, Янка Купала ў паэме "Магіла льва" так выказаў свае меркаванні аб першых самастойных даследаваннях маладых этнографаў-краязнаўцаў:
Збіраць пачнём зярно к зярняці,
Былое ў думках ускрашаць, Каб быт на новы лад пачаці I сеўбу новую пачаць.
Пачнём дакапывацца самі
Разгадкі нашых крыўд і бед...
Што ж тычыцца Купалы — ён наогул вельмі добразычліва ставіўся да моладзі, чыю дзейнасць апякаў і прапагандаваў. У гасцінны Купалаўскі дом прыходзілі людзі з усіх куткоў нашай Бацькаўшчыны. У літаратурным салоне Янкі Купалы можна было дэбютаваць са сваёй працай, атрымаць слушныя парады, паслухаць адмстных сваёй працай людзей ці проста абмеркаваць самыя звычайныя надзённыя клопаты. Праходзілі там і розныя літаратурныя нарады і сходы, куды часам наведваўся падчас вучобы ў БДУ і Мікалай Улашчык. Ён не пісаў ні вершаў, ні прозы, але браў удзел амаль ва ўсіх літаратурных сходах, у тым ліку і маладнякоўскіх. Дарэчы, сябры і знаёмыя гісторыка сцвярджалі, што з яго мог бы атрымацца выдатны пісьменнік. У лісце да Э.Ялугіна Мікалай Улашчык ухваляе аратарскія здоль-насці свайго аднакурсніка і сябра Юзіка Бараноўскага і поуным маўчаннем абыходзіць ролю сваёй асобы, а яна, напэўна, была больш важкай і значнай, бо менавіта яго лічылі майстрам слова, што для гісторыка было вялікай раскошай. Гэтая акалічнасць сведчыць аб выключнай чысціні і сціпласці выдатнейшага вучонага. Так было заўсёды: гэты чалавек быў сапраўдным сы-нам сваёй Бацькаўшчыны, ён з першых дзён свайго самасвядо-мага вызначэння цікавіўся ўсім, што тычылася лёсу беларусаў і Айчыны, а гэта значыць, быў неабыякавым да жыцця, мовы, культуры, гісторыі. Прычым цікавасць не абмяжоўвалася про-стым спажывецкім інтарэсам, Мікалай Мікалаевіч імкнуўся ўвабраць у сябе ўсё да апошняй кропелькі, каб потым з не-паўторна дзівоснай дакладнасцю і прыгажосцю выпраменьваць
98
гэта дзеля іншых. Шмат чаму навучыўся ён і ў Купалы, з якім вельмі часта прыходзілася сустракацца пад час працы будучага гісторыка ў 1925—1930 гг. у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І.Леніна. Малады бібліятэкар назіраў за працай песняра Бела-русі. Дзядзька Янка цікавіўся гісторыяй, творы яго напаўняліся моцным сэнсам, бо літаратура — гэта і ёсць яскравае адлюстра-ванне гістарьгчных падзей. Кожны Купалаўскі твор — "Магіла льва", "Яна і я", "Курган" — чарговае сведчанне аб гэтым.
Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, Уздзірванелы курган векавечны...
I Улашчык зрабіў для сябе выснову: хочаш ведаць свой народ — трэба ведаць яго карані. Таму і прысвяціў ён сваё жыццё гэтай высакароднай справе.
Шляхі паэта і гісторыка перапляталіся неаднаразова. Ішлі яны побач не толькі ў светлыя дні, але і тады, калі шмат выпала цяжкіх выпрабаванняў на долю значнай часткі беларусаў. Я маю на ўвазе сумна вядомыя гады рэпрэсій. У 30-я гады, пад час палітычнага генацыду, калі ў ДПУ пачалася масавая фабрыка-цыя спраў супраць творчай інтэлігенцыі, разам з іншымі дзеячамі Беларускага Адраджэння ў апалу трапіў і Прарок Адраджэння — Янка Купала, якому была вымыслена роля кіраўніка міфічнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі". Крывавае жэрла жудасных падзей не абмінула і нядаўняга вы-пускніка БДУ Міколу Улашчыка. Цяпер стала вядома шмат каштоўных матэрыялаў, што распавядаюць пра падзеі тых часоў, якія раней замоўчваліся. У 1930 г. было арыштавана 108 чалавек, 86 з іх беларускіх вучоных, пісьменнікаў, асветнікаў былі высланы з Беларусі ў 1931 г. на пасяленне ў Расію, не-калькі чалавек трапіла ў канцлагеры. Мікалаю Мікалаевічу, як і многім яго суайчыннікам, лёсам было наканавана, нарадзіўшыся на Беларусі, потым усё жыццё правесці за яе межамі.
Але нават удалечыні ад Радзімы гісторык не страціў шчырых пачуццяў да сваіх землякоў. Пасля трагічнай смерці Янкі Купа-
99
лы Мікалай Мікалаевіч падтрымліваў сувязі з У.Ф.Луцэвіч, жонкай паэта, радаваўся таму, што мог быць карысным сваім братам. Сведчаннем таму нешматлікія дакументы, што за-хоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Ку-палы. Гэта ліст, дасланы вучоным У.Ф.Луцэвіч з Ленінграда.
Узорам майстэрства гісторыка з'яўляецца праца над выдан-нем 32-га і 35-га тамоў "Полного собранмя сочнненнй русскнх летопнсей". Гэтыя 2 тамы беларускіх летапісаў ён падараваў нашаму музею, зрабіўшы такі шчымлівы надпіс: "У музей Янкі Купалы, у такую дарагую для мяне ўстанову. 09.04.75 г. Улашчык". Зусім невыпадкова ў кнізе Мікалая Мікалаевіча "Очеркн по археографнм феодального пернода'' (М., 1973) раз-гляд пачынаецца з радкоў верша Янкі Купалы "Спадчына":
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Сярод сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай.
А апошні радок "Завецца спадчына мая ўсяго старонкай род-наю" аўтар вылучае курсівам. Гэта яшчэ адно сведчанне пра еднасць думак і спраў Янкі Купалы і Мікалая Улашчыка.
Час бяжыць хутка, не зважаючы на здабыткі і страты. He ста-ла і жонкі паэта, якая заснавала Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і была яго першым дырэктарам. Дарэчы, Улад-зіслава Францаўна Луцэвіч сябравала з сястрой вучонага Нінай, да якой Мікалай Мікалаевіч часта наведваўся з Масквы. На змену нястомнай Станкевічанцы прыйшло яшчэ адно палымя-нае, неабыякавае да Беларусі і беларускасці сэрца — Ядвіга Юльянаўна Раманоўская, пляменніца Янкі Купалы. Стаўшы галоўным захавальнікам фондаў музея, не шкадуючы сіл і нама-ганняў, збірала яна скарбы нашага народа. Вось што распавядае Я.Ю.Раманоўская пра гэтага чалавека: "Мікалая Мікалаевіча я заўсёды згадваю з асобай шчырасцю і цеплынёй, а як жа інакш. Валодаў ён прыгожым тварам, не менш вабілі душа, сэрца, ро-зум. Больш за ўсё на свеце Мікалаю Улашчыку хацелася вяр-нуцца на Радзіму. Кожны раз, калі вучоны прыязджаў у Мінск
100
па справах у АН БССР, спрабаваў здзейсніць сваю запаветную мару. Потым неяк казаў мне, што існавалі ў той час пэўныя сілы, якія перашкаджалі яму зноў і назаўсёды прыпасці да род-най зямлі.
Памятаю падчас сваёй чарговай камандзіроўкі ў Маскву, a ездзіла я тады па справах вельмі шмат, прыпынілася на кватэры сваіх сяброў. Патэлефанавала Мікалаю Мікалаевічу, запрасіла да сябе ў госці. Ведаючы настальгію вучонага па родным краі, хацелася зрабіць што-небудзь яму прыемнае — вось я і прыгата-вала на вячэру сапраўдную нашу беларускую мачанку. Але нават не ўяўляла сабе, як гэта кране Мікалая Мікалаевіча, чые думкі заўсёды належалі сваёй Айчыне. У той вечар у вачах Мікалая Улашчыка ззялі агеньчыкі ўсіх колераў вясёлкі... Шмат аб чым згадвалі мы тады, і перш за ўсё аб Беларусі".