М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
111
S. "Ліст 3-x" y гаэеце "Савецкая Беларусь " (4 снежня 1928 г./ які стаў адкрыта выказаным лратэстам маладых пісьменнікаў-студэнтаў Андрэя Александровіча, Алеся Дудара і Міхася Зарэц-кага супраць зневажальных адносін да беларускіх лісьменнікаў, фармальнага правяджння ва універсітэце беларусізацыі.
Ліст атрымаў у рэспубліцы шырокі водгук. Абмеркаванне праводзілася на партыйных, камсамольскіх, студэнцкіх сходах. На старонках газет друкаваліся справаздачы, рэдакцыйныя ка-ментарыі і артыкулы пад палітычна-завостранымі загалоўкамі, якія заклікалі да пакарання аўтараў ліста і ўзмацнення барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. У "Звяздзе" 7 снежня 1928 г. з ар-тыкулам "Аб нацыянал-дэмакратызме ў культурным бу-даўніцтве" выступіў другі сакратар ЦК КП(б)Б І.А.Васілевіч. Ён назваў падпісаўшых ліст "папугнікамі", якія пры цвёрдым курсе паргыі на развіццё беларускай культуры павінны адсейвацца.
"Справай М.Зарэцкага (член партыі) і А.Александровіча (кандыдат у члены партыі) займаліся партыйныя органы — першы быў выключаны з КП(б)Б, другому прадоўжылі канды-дацкі стаж. А.Дудару давялося даваць пісьмовыя тлумачэнні. Вынікі расследавання 8—9 студзеня падвяла Цэнтральная кан-трольная камісія КП(б)Б. У прынятай пастанове канстатавалася правільная палітычная лінія партыйнай арганізацыі БДУ ў пра-вядзенні нацыянальнай палітыкі, нармальны ход беларусізацыі, хаця наяўнасць недахопаў не адмаўлялася; учынак пісьменнікаў-студэнтаў кваліфікаваўся як палітычна нікодны, які даў ілжывую інфармацыю грамадству аб становішчы спраў у БДУ; адначасова адзначаліся "паасобныя выпадкі адхілення ад правільнай баль-шавіцкай лініі ў правядзенні нацпалітыкі", што праявілася ў актывізацыі беларускага нацыяналізму, яўрэйскага, польскага шавінізму, вылазцы расійскага шавінізму. ЦКК КП(б)Б, аднак, адмяніла пастановы аб спагнаннях, вынесеных М.Зарэцкаму і А.Александровічу, абмежаваўшыся абодвум суровымі вымо-вамі.Ад бюро партактыву і партыйнай фракцыі БДУ ЦКК КП(б)Б патрабавала ўзмацніць сярод студэнцтва працу па інт-эрнацыянальным выхаванні і барацьбу з праяўленнямі ўсялякага роду шавінізму9.
112
Рашэнне было ўспрынята з незадавальненнем тымі, хто ак-тыўна пераносіў сталінскі тэзіс пра абвастрэнне класавай ба-рацьбы на духоўнае жыццё і культурнае будаўніцтва. Пытанне аб "мяккасці" пакарання як у выпадку з "Лістом 3-х", так і па-водле вынікаў "Тэатральнай дыскусіі", узняў на XII з'ездзе КЛ(б)Б (люты 1929 г.) старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза работнікаў асветы, у хуткім часе і нарком, член ЦК КП(б)Б А.М.Платун. Сваю пазіцыю ён акрэсліў недвухсэн-соўна: "Трэба было ўдарыць, як належыць, ударыць так, каб у сяго-таго пер'е пасыпалася..."10 Да "хірургіі" справа пакуль што не дайшла. Але ў дакладзе на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 27 чэрвеня 1929 г. У.П.Затонскі і "Тэатральную дыскусію", і "Ліст 3-х" аднёс да "прамых нацыяналістычных выхадак" контррэва-люцыйнага характару, паставіўшы іх у адзін шэраг з "Акадэмічнай канферэнцыяй" як "з'явішчам антысавецкага пла-на"11. У.П.Затонскі кінуў папрок кіраўніцтву ЦК КП(б)Б у тым, што ў рэспубліцы "губляецца мяжа" паміж камуністамі і беспар-тыйнымі, патакаюць нацыяналістычнай інтэлігенцыі, няма патрэбнага супрацьдзеяння распаўсюджванню нацыянал-дэма-кратычных поглядаў.
6. Дыскусіі па гістарычных пытаннях (1928—1929 гг.)
Вяліся ў навуковых калектывах, аўдыторыях ВНУ. Спрэчкі час ад часу ўзнікалі на старонках часопісаў ("Бальшавік Бела-русі”, "Полымя") і рэспубліканскіх газет, успыхвалі нават на з'ездах партыі [сутыкненне поглядаў на характар паўстання 1863 г. на Беларусі і ролю ў ім К. Каліноўскага ў прамовах за-гадчыка гістпарта С.Х.Агурскага і прэзідэнта БелАН У.М. Ігна-тоўскага на XII з'ездзе КП(б)Б].
Партыйнае кіраўніцтва і ідэалагічныя службы непакоіў по-гляд, які выказваўся ў дыскусіях аб узнікненні КЛ(б)Б, з аднаго боку, Бунда, з другога — ад беларускіх сацыялістычных партый, беларускіх камуністычных секцый, а не толькі ад бальшавіцкіх арганізацый, адыход ад афіцыйных трактовак ролі БСГ у падрыхтоўцы на Беларусі кастрычніцкіх падзей, Белнацкома — у абвяшчэнні Савецкай Беларусі, крытычныя адносіны да рос-пуску бальшавікамі ў снежні 1928 г. Першага Усебеларускага кангрэса, імкненне больш аб'ектыўна падысці да ацэнкі нацыя-
113
нальных дзеячаў, якія апынуліся ў ходзе грамадзянскай вайны па другі бок барыкад і цяпер вярнуліся на Радзіму з эміграцыі. У ЦК КП(б)Б з незадавальненнем сустрэлі разважанні аб нядаўнім мінулым рэвалюцыйнага руху на Беларусі, аб яго ўдзельніках, выказаныя ў артыкулах рэдагуемага З.Х.Жылуновічам часопіса "Полымя" — у дзесятым нумары 1928 г., прысвечаным 10-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, пятым, майскім, 1929 г. У перпіую чаргу гэта тычылася выступлснняў самога З.Х.Жылуно-віча, па артыкулу якога "20 год назад" (успаміны з мінулага)" была прынята спецыяльная пастанова бюро ЦК КП(б)Б (27 чэрвеня 1929 г.). У ёй погляды З.Х.Жылуновіча былі кваліфіка-ваны як "правыя, процілеглыя поглядам КП(б)Б нацыяналіс-тычныя разважанні"12.
У.П.Затонскі ўключыў у даклад на пасяджэнні бюро ЦК КГ1(б)Б 27 чэрвеня 1929 г. шырокае кола пытанняў з публіка-цыяй на гістарычныя тэмы ў беларускіх часопісах, ацаніўшы іх як яскравыя праявы спаўзання з партыйных пазіцый, неда-пушчальныя ўступкі нацыянал-дэмакратызму, салідарызаванне з ім У.М.Ігнатоўскага, З.Х.Жылуновіча, а таксама іншых навуко-вьгх і палітычных дзеячаў Беларусі. Найбольш рэзкай крытыцы былі падвергнугы гістарычныя працы У.М.Ігнатоўскага. У.М.Ігна-тоўскі спачатку спрабаваў пратэставаць супраць несправядлівых ацэнак і палітычных абвінавачванняў, выказаць нязгоду пісьмо-ва, аднак потым, з "дазволу бюро", надрукаваў у газеце "Звязда" афіцыйную заяву, у якой згадзіўся з У.П.Затонскім. "Паважаны тав.Затонскі! — гаварылася ў ёй. — У сувязі з нашаю размоваю аб маёй кніжцы "Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX ста-годдзя" лічу патрэбным вызначыць, што яна мае шмат ідэа-лагічных і фактычных недахопаў". Далей пералічваліся 11 неда-хопаў, якія аўтар ліста лічыў найбольш сур'ёзнымі13. Прызнанне У.М.Ігнатоўскім "памылак" выклікала шмат размоў у навуковых колах Мінска, у Белдзяржвыдавецтве і рэдакцыях газет. Былі нават такія выказванні: "Добра б было намаляваць Ігнатоўскага, які б'е сябе ў грудзі псрад ЦК і з надпісам: "Божа, будзь літас-цівы да мяне, грэшнага!.."14 У прамове на XIII з'ездзе КП(б)Б (май — чэрвень 1930 г.) У.М.Ігнатоўскі заявіў, што карэнным
114
чынам перапрацаваў свой падручнік і лекцыйныя курсы па гісторыі Беларусі.
У той частцы аўтабіяграфічных нататкаў М.М.Улашчыка, якія надрукаваны ў першым і другім выпусках літаратурна-навуковага штогодніка "Скарыніч” пад назвай "Хроніка", вельмі мала ўпамінанняў аб падзеях студэнцкага жыцця вучонага, што прыйшлося якраз на другую палову 20-х гадоў; ёсць толькі эпізадычныя заўвагі аб асаблівасцях навучальнага працэсу, пра-грамах навучання, семінарах, якія ён наведваў, некаторых вы-кладчыках. Падзеі ж грамадска-палітычнага жыцця, якія не ма-глі не знаходзіць той ці іншы водгук у студэнцкіх аўдыторыях, наогул не ўпамінаюцца.
Звесткі аб гэтым мы знаходзім у кнізе "Дзесяць год Беларус-кага універсітэта", выдадзенай у Мінску ў 1931 г.
У артыкуле рэктара БДУ Я.П.Каранеўскага "Роля Беларуска-га дзяржаўнага універсітэта ў падрыхтоўцы кадраў" можна прачытаць: 'Трупа беларускіх контррэвалюцыйных нацдэмаў (Лёсік, Смоліч, Краскоўскі, Трамповіч), будучы выкладчыкамі ў БДУ, імкнуліся атакаваць БДУ і разгарнуць у ім сваю контр-рэвалюцыйную справу па падрыхтоўцы з сацыяльна чужой і варожай нацыяналістычнай часткі студэнцтва свае нацдэмаўскія кадры, аб чым яскрава сведчыць з'яўленне вядомага ліста трох пісьменнікаў — у той час студэнтаў (Зарэцкі, Дудар, Алексан-дровіч), нацдэмаўская вылазка Марука, Ільючонка ў часе пар-тыйнай чыткі, заявы студэнтаў (узвышанцаў), якія абаранялі ліст трох пісьменнікаў і такі факт, што скончыўшыя БДУ ў 1925—1926 гг. Апацёнак, Бялькевіч, Чаржынскі, Кіпель, Кара-вайчык, Забела, Бурдзейны і інш. апынуліся ў лагеры беларускіх контррэвалюцыйных нацдэмаў". Далей Я.П.Каранеўскі піша, што праявам беларускага нацдэмакратызму, якія выяўляліся яшчэ з 1928 г., адпор адкрыта даваўся з боку партарганізацыі і студэнцкай грамадскасці. Для пацвярджэння непрымірымай барацьбы "за чыстату марксісцка-ленінскай метадалогй ў выкла-данні", "пралетарызацыю БДУ', ачышчэнне студэнцтва ад "сацыяльна-чужых і варожых элементаў" прыводзяцца лічбы "выяўленых і знятых з працы" за апошнія 2—3 гады: каля 30 навуковых супрацоўнікоў, звыш 200 студэнтаў15. У аргыкуле
115
А.Успенскага пералічваюцца прозвішчы знятых з работы на педагагічным факультэце БДУ. Сярод іх і тыя, у каго вучыўся М.М.Улашчык: Доўнар-Запольскі, Краскоўскі, Азбукін і інш. Відаць, у аўтара надрукаванай часткі "Хронікі" былі важкія прычыны не звяртацца да гэтых фактаў.
У заключэнне адзначым, што другая палова 20-х гадоў за-канчвалася ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі вельмі тры-вожна. Рэдакцыйны артыкул газеты "Звязда", апублікаваны 27 ліпеня 1929 г. пад назвай "Аб правым уклоне ў КП(б)Б па на-цыянальным пытанні", адкрыта абвясціў "беларускі наступальны шавінізм і нацыянал-дэмакратызм" "галоўнай небяспекай", су-праць якой газета заклікала мабілізаваць "грамадскую думку шырокіх партыйных і рабочых мас”. Тых камуністаў, якія гэтага не разумеюць і не хочуць адносіцца да "варожай часткі інт-элігенцыі" як да "агентуры класавага ворага", "Звязда" абвінава-ціла ў неразуменні "разгорнутай класавай барацьбы" і яе зако-наў. Гэта было ўстановачнае выступленне, зацверджанае бюро ЦК КП(б)Б па выніках работы каміссіі Затонскага.
Адкрытыя палітыка-ідэалагічныя абвінавачванні на партый-ных сходах у час чысткі партыі і ў працэсе па адрасу наркомаў Д.Ф.Прышчэпава, А.В.Баліцкага, намесніка наркома А.Ф.Ада-мовіча, пісьменніка М.Я.Зарэцкага, палітычная чыстка З.Х.Жы-луновіча, палітычная "прапрацоўка” на пленумах ЦК КП(б)Б і ў друку А.Р.Чарвякова, публікацыі матэрыялаў па "справе" вы-крытага на Украіне "Саюза вызвалення Украіны" (СВУ) і чуткі аб наяўнасці звязанай з ім беларускай нацыяналістычнай ар-ганізацыі, размовы аб прычынах змен у кіраўніцтве АДПУ Бела-русі (не было патрэбнай барацьбы з контррэвалюцыйным нац-дэмакратызмам), аб чакаемай замене першага сакратара ЦК КП(б)Б — усё гэта паказвала на тое, што "карэнны паварот ва ўсёй палітыцы" набываў рысы жудаснай рэальнасці. Адно з канкрэтных праяўленняў яна набыла ўжо ў 1930 г. на кастрычніцкім пленуме ЦК КП(б)Б пры абмеркаванні чарговых задач нацыянальнай палітыкі, якое было абвострана паве-дамленнем наркома НКУС БССР Р.Я.Рапапорта аб выкрыцці падпольнай контррэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі" (СВБ). 3 гэтага моманту выкрывальныя ідэолага-