М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Мінаюць гады, бягуць дзесяцігоддзі. Ужо 10 гадоў як няма сярод нас выдатнага вучонага — гісторыка, этнографа Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, але ў Доме Купалы, дзе гаспадарыць яго вялікасць Купалава Паэзія, захоўваюцца матэрыялы, якія распа-вядаюць пра творчыя і жыццёвыя сувязі Песняра Беларусі і яго суродзічаў.
101
Расціслаў Платонаў (Мшск)
Грамадска-палітычнае жыццё на Бе-ларусі ў другой палове 20-х гадоў: тэндэнцыі і супярэчнасці развіцця
Развіодё грамадска-палітычнага жыцця на Беларусі ў другой палове 20-х гадоў — час, на які прыпадае пачатак фарміравання М.М.Улашчыка як будучага нацыянальнага вучонага-гісторыка, — адрознівалася складаным і супярэчлівым характарам. Своеа-саблівасць гэтага псрыяду, нягледзячы на мноства публікацый, асабліва савецкага часу нашай гісторыі, усё яшчэ належным чынам не вывучана і не асэнсавана. 3 нагоды канферэнцыі, прысвечанай вядомаму даследчыку мінулага Беларусі, можна вылучыць толькі некаторыя характэрныя рысы таго часу, падкрэсліць некалькі вузлавых момантаў, важных для лепшага разумення светапогляду і грамадзянскай пазіцыі вучонага.
3 аднаго боку, беларусізацыя, якая была і больш агульным выяўленнем нацыянальнай палітыкі, і сукупнасцю яе канкрэт-на-практычных мерапрыемстваў, прыкладна да 1928 г. падышла да свайго "пераломнага" рубяжу, калі поспех далейшага развіцця прама залежаў ад намаганняў па пераводу яе з "верхніх" павер-хаў у "ніжнія". Іншымі словамі, надзённай стала задача, аба-піраючыся на дасягнутае ў будаўніцтве нацыянальнай школы, пераходзе на беларускую мову дзяржаўных устаноў, партыйных і інтых грамадскіх арганізацый, падрыхтоўцы кадраў, укараніць беларусізацыю ў яе прапагандысцкім і практычным выяўленнях у культуру і побыт шырокіх працоўных мас. Як удала адзначыў у аргыкуле "Аб рашаючых "дробязях" у вялікім пытанні (Да пы-тання аб палітыцы беларусізацыі)" (1928 г.) першы сакратар ЦК КП(б)Б В.Г.Кнорын, які змяніў свае погляды і адаосіны да бе-ларускага пытання, укараняць беларускую мову трэба так, каб яна ўвайшла ў побыт, культуру натуральна, убіралася як патр-эбнае для дыхання паветра, як патрэбны сродак падгрымання існавання культурнага чалавека і грамадзяніна1.
102
Вялікую небяспеку для рашэння гэтай задачы, якую лічылі "пераломнай", і ўвогуле для далейшага паглыблення беларусіза-цыі неслі ўсё больш распаўсюджванне такой сацыяльнай з'явы, як "безухільны інтэрнацыяналізм" (выраз пісьменніка З.Х. Жы-луновіча)2 і пашырэнне ў адказ, як рэакцыя на яе, "нацыя-нальнага эгаізму" (словы навукоўца А.А.Смоліча)3. Першы перарастаў у бязродны касмапалітызм, які пагарджаў усім нацы-янальным і паўсюдна душыў яго; другі замыкаўся ў межах дробнамесніцкай самабытнасці", набываў абрысы агрэсіўнага шавінізму "местачковага манеру". Абедзве небяспечныя для бе-ларусізацыі з'явы, пры ўсёй іх знешняй супрацьлегласці, жывілі адна адну, уносілі непрымірымае абвастрэнне ў грамадска-палітычнае жыццё і сферу культуры.
У той жа час усё больш адкрыта і нахабна заяўляла аб сабе тэндэнцыя, якую мы называем то антыбеларусізацыяй, то контрбеларусізацыяй. Яна таксама ўяўляла і агульную нацыя-нальную палітыку, і яе канкрэтную практыку, якія наблізіліся да "пералому", усё больш выразна набываючы рысы сталінскага вялікадзяржаўнага русіфікатарства. Да пары, да часу яна цярп-ліва ставілася да праяў "безухільнага інтэрнацыяналізму" і ў той жа час бязлітасна нападала на праявы "нацыянальнага эгаізму".
Эканамічным грунтам нарастаўшай барацьбы абедзвюх тэн-дэнцый быў пераход "разгорнутага нэпа" ў крызісную фазу свай-го развіцця, за якой следам пайшлі буйнамаштабныя сацыяль-на-эканамічныя пераўтварэнні, распачатыя Сталіным і яго акружэннем і ўзарваўшыя ўсю краіну. Канец 1929 — пачатак 1930 г. — гэта той рубеж, з якога поўнасцю разгарнуўся сталін-скі "карэнны паварот ва ўсёй палітыцы" ("круты пералом", "рэвалюцыя зверху"), з такімі яго неад'емнымі атрыбутамі, як "абвастрэнне класавай барацьбы" і прымяненне рэпрэсій у якасці "элемента сацыялістычнага наступлення".
За сутыкненнем названых вышэй тэндэнцый выступала ба-рацьба двух крылаў у структурах кіруючай у рэспубліцы ка-муністычнай партыі, якія ўмоўна можна назваць інтэрнацыя-налісцкі-касмапалітычным, са спрошчана-прамалінейным разу-меннем паняцця інтэрнацыяналізм, і нацыянальна-арыентава-ным, з імкненнем да разумнага спалучэння нацыянальнага і
103
інтэрнацыянальнага ў нацыянальнай палітыцы. Першае складалі вышэйшыя партыйныя кіраўнікі, якія прайшлі школу маскоўс-кага цэнтра з яго растучай імперскай амбіцыёзнасцю; партый-ныя, дзяржаўныя, гаспадарчыя функцыянеры, якія трапілі ў рэспубліку па партыйных кадравых ратацыях і мабілізацыях, мясцовыя дэнацыяналізаваныя работнікі, заклапочаныя больш сваёй кар'ерай, чым нацыянальнымі інтарэсамі, і таму аба-піраліся на тых, у каго былі ўлада і сіла. Другое аб'ядноўвала партыйных і дзяржаўных работнікаў, якія ў сваёй значнай частцы прыйшлі ў КП(б)Б з Беларускай сацыялістычнай грама-ды, Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларус-кай камуністычнай арганізацыі, беларускіх камуністычных сек-цый пры ЦК РКП(б). Вакол іх гуртаваліся маладыя камуністы, якія ўжо ў савецкі час атрымалі адукацыю і выхаванне ў бела-рускіх вышэйшых навучальных установах, тэхнікумах, школах, творчых аб'яднаннях, гуртках краязнаўства і г.д. Гэта былі прад-стаўнікі таго пакалення "камуністаў на ўскраінах", пра якіх І.В.Сталін яшчэ 22 верасня 1922 г. пісаў У.І.Леніну, што яны "гульню ў незалежнасць адмаўляюцца разумець як гульню, упарта прызнаючы словы аб незалежнасці за чыстую манету і таксама ўпарта патрабуючы ад нас правядзення ў жыццё літары канстытуцыі незалежных рэспублік"4.
Спачатку іх называлі беларусамі-камуністамі, камуністамі, схільнымі да нацыянальнага захаплення, потьгм ацэнкі набылі негатыўны сэнс, з пагражальным адценнем: нацыянал-ухілісты, нацыянал-апартуністы, праваднікі нацыянал-дэмакратызму, якіх патрэбна найхутчэй выкінуць з партыі. Чым бліжэй да "пералому" рубяжу 20—30-х гадоў, тым больш усюды, у партый-ным і дзяржаўным апараце з падазронасцю ставіліся да любых праяў нацыянальных пачуццяў і клопатаў аб развіцці нацыя-нальнай культуры і мовы, свядома атаясамліваючы нацыяналь-нае з нацыяналістычна-шавіністы’чным. Гэтая насцярожанасць па меры ўмацавання адміністрацыйна-каманднага кіравання, якое набывала рысы дэспатычнага самаўладства, вылівалася ў ваяўнічую нецярпімасць да любога іншадумства, хаця б і ў ме-жах адданасці сацыялістычнаму выбару.
104
Прадстаўнікі нацыянальна-арыентаванай часткі партыі не былі, аднак, нейкай арганічнай цэласнасцю, групаваліся вакол розных лідэраў, больш аўтарытэтных у той ці іншы перыяд, мя-нялі прыхільнасці, дапускалі сутычкі паміж сабою. Гэтыя ад-носіны далі падставы для абвінавачванняў у стварэнні груп і нават свядомай фракцыйнай дзейнасці, што знайшло найбольш поўнае адлюстраванне ў дакладной запісцы ў прэзідыум і парт-калегію ЦКК ВКП(б) "Аб сувязі асобных членаў КП(б)Б з нац-дэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыяй і аб антыпартый-ных групоўках у КП(б)Б", падпісанай старшынёй ЦКК КЛ(б)Б А.Я.Калніньш і сакратаром парткалегіі ЦКК КП(б)Б А.Б.Рыскі-ным 22 лютага 1931 г. Паводле матэрыялаў, якія паступілі з Мінска, ЦКК ВКП(б) у красавіку 1931 г. прыняла дзве пастано-вы адносна становішча ў кампартыі Беларусі: "Па справе бела-рускіх тт." (размова ішла аб нацыянал-апартуністычных памыл-ках З.Х.Жылуновіча, А.Р.Чарвякова, І.А.Васілевіча і інш. — Р.П.) і "Па справе беларускіх нац.дэмакратаў". (У гэтай пастано-ве названы У.М.Ігнатоўскі, А.В.Баліцкі, А.Ф.Адамовіч і інш., нібыга прыкрываўшыя контррэвалюцыйную дзейнасць нацыя-нал-дэмакратаў у выдавецкай дзейнасці ў рэспубліцы, у Акадэміі навук, у перападрыхтоўцы настаўніцтва і іншых галінах нацыянальна-культурнага будаўніцтва. — Р.П.).
У пастановах ЦКК ВКП(б) група беларускіх камуністаў, у тым ліку і займаўшых, як сказана ў іх, "адказныя кіруючыя пас-ты", абвінавачана ў тьш, што, падзяляючы і прапаведуточы по-гляды нацыянал-дэмакратаў (адзінства нацыі, адмаўленне наяўнасці эксплуататарскіх класаў і класавай барацьбы ў бела-рускай нацыі, стаўка на беларускага кулака, заходняя арыента-цыя), "праводзіла тым самым нацыянал-апартуністычную лінію і з'яўлялася зброяй у руках контррэвалюцыйнай нацыя-налістычнай інтэлігенцыі"5.
Сёння можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што беларусізацыя з'яўлялася дзецішчам нацыянальна арыентаванага крыла КП(б)Б і праводзілася пад яго ціскам, гэтае крыло праз сваіх прад-стаўнікоў дало ёй і тэарэтычнае абгрунтаванне, і прапанавала шэраг практычных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі; згортванне беларусізацыі, ператварэнне яе, па сутнасці, у сваю проціле-
105
гласць — антыбеларусізацыю было вынікам сілавых дзеянняў, прамых і скрытных, інтэрнацьіяналісцка-касмапалітычнай часткі, якая да канца 20-х гадоў стала непадзельна пануючай. Як відаць, лозунг "КЛ(б)Б — на чале ўсяго нацыянальна-культур-нага будаўніцтва!", патрабаванне ўзначаліць беларусізацыю, ра-зумеліся абодвума крыламі па-свойму: першымі — як рычаг прасоўвання беларусізацыі наперад, кадравай карэнізацыі, з улікам інтарэсаў і патрэб усіх нацыянальных груп, што меліся ў рэспубліцы; другімі — як сродак адціскання ад уплыву на ход беларусізацыі буйной нацыянальнай інтэлігенцыі. Апошняя, паводле слоў старшыні камісіі ЦКК ВКП(б) па праверцы пра-вядзення нацыянальнай работы ў БССР У.П. Затонскага (працавала ў маі—чэрвені 1929 г.), у выглядзе "так званых куль-турных сіл — акадэмікаў, паэтаў, філосафаў і іншых дзеячаў беларускай культуры мела ў палітычным жыцці Беларусі "непамерна вялікую ролю"6.
Можна назваць шэраг вядомых падзей грамадскага і культур-нага жыцця ў другой палове 20-х гадоў, у якіх у большай ці меншай ступені знайшла адлюстраванне барацьба двух крылаў у КЛ(б)Б за вызначальны ўплыў на ход беларусізацыі.
1. /Тастаноўка перад паргыйнымі арганізацыямі і грамадствам пытання аб інтэлігенцыі і яе месцы ў сацыялістычным бу-даўніцтве.
Па сутнасці, шырокі разгляд праблем інтэлігенцыі з мэтай поўнага падпарадкавання яе партыйнаму кіраўніцтву пачаўся ўстановачным дакладам першага сакратара ЦК КП(б)Б А.І.Крыніцкага "Асаблівасці ўнутрыпартыйнага становішча КП(б)Б" на сходзе мінскага партыйнага актыву, які быў аб-вешчаны 18 верасня 1925 г. Адной з вядучых ідэй даклада nep-mu сакратар назваў задачу дыферэнцыяцыі інтэлігенцыі на гру-пы ў залежнасці ад набліжэння ці варожасці яе да ка-муністычнай ідэалогіі. Такіх груп было вылучана тры: "нізавыя, блізкія да партыі і рабочага класа", у асяроддзі якой расце ўплыў камуністычных ідэй; "пасіўна-нявызначыўшаяся", за якую вяд-зецца барацьба, і "варожая верхавіна" з буржуазна-нацыяна-лістычнамі настроямі. Уплыў гэтай часткі "дробнабуржуазнай інтэлігенцыі", большасць якой працуе ў Інбелкульце, установах