• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Памёр М.М.Улашчык 14 лістапада 1986 г.
    Самая патрэбная кніга, якую пакінуў нам зямляк для нашага раёна — гэта гісторыка-этнаграфічны нарыс "Была такая вёска", які выйшаў у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 1989 г. Ён прысвяціў яго памяці сваіх бацькоў Мікалаю Феліцыянавічу і Соф'і Іосіфаўне. Гэтую кнігу аўтар ужо не ўбачыў.
    "Была такая вёска" — своеасаблівая энцыклапедыя жьгцця беларускага селяніна ў дакастрычніцкі час, помнік адной з ты-сяч вёсак Беларусі.
    У ёй знойдуць для сябе цікавыя звесткі не толькі гісторыкі і этнографы, краязнаўцы і эканамісты, пісьменнікі і журналісты, вучоныя-філолагі і настаўнікі, але нават і хатнія гаспадыні.
    Нарыс складаецца з шэрагу раздзелаў — "Там, дзе вырасла вёска", "Пачатак", "Прырода", "Планіроўка вёскі і сядзібаў", "Хаты, гумны, свірны...", "Чым аралі, жалі, пралі", "Сям'я", "Праца мужчынская і жаночая", "Парабкі", "Трохполле і нава-цыі", "Як зямля радзіла", "У хляве і на стайні", "Вёска і рынак", "Транспарт", "Быт", "Хлеб і да хлеба", "Культурнае жыццё", "Святы", "Гульні і забавы", "Вайна".
    У кнізе ёсць тры дадаткі, дзе змешчаны 4 дакументы. 2 даку-менты, датаваныя 1656 г., упамінаюць горад Мінск, в.Грычына, а таксама койданаўскіх сялян Пятрушку Цімафеева і Адамку Хадкова, шляхціча Яна Ракаеда (адсюль, магчыма, і назва вёскі каля Віцкаўшчыны — Ракаедаўшчына)3.
    77
    У дакуменце, датаваным 1853 г., згадваюцца прадзед М.М.Улашчыка Іван Сьгмонаў Улашчык, дзед Феліцыян, яго дзядзькі Станіслаў і Андрэй4.
    У дакуменце ад 20 чэрвеня 1883 г. згадваецца бацька М.М.Улашчыка — М.Ф.Улашчык, які разам з іншымі сялянамі купіў фальварак Віцкаўшчына, хутар Казлоўшчына і ўрочышча Асішарын (?) у пана — немца І.А.Бунге5.
    У кнізе іпмат цікавых назіранняў над жыццём сялян, іх по-бытам, працай, заняткамі. Шмат зроблена матэматычных пад-лікаў пра ўраджай той ці іншай культуры. Прыводзіцца шэраг легендаў, паданняў пра тое ці іншае здарэнне ў вёсцы ці ў Мін-ску.
    Можна ўзяць кожны раздзел і развіць яго ў дачыненні да той ці іншай праблемы ў цэлую манаграфію па многіх навуках, су-межных і не сумежных з гісторыяй.
    3 кнігі "Была такая вёска" мы даведваемся, што радавод сям'і Улашчыкаў бярэ свой пачатак з XVIII ст. Раней Улашчыкі лічыліся баярамі, потым былі аднесены да катэгорыі вольных людзей.
    М.М.Улашчык упамінае шэраг населеных пунктаў, якія ве-даў, быў у іх, якія тады існавалі і існуюць цяпер, сярод іх Бру-мараўшчына, Вязань, Гнідаўшчына, Журы, Казлоўшчына, Рака-едаўшчына, Станькава, Сухадолы, Узда, Шпількі і інш.
    Шматлікія падзеі, якія адбываліся ў в.Віцкаўшчына, апісаны аўгарам цікава, часам з лёгкім гумарам, дасціпна, з параўнаннем тых ці іншых падзей у вёсках вакол Віцкаўшчьгны і вёсках, якія былі ў Навагрудскім павеце — Некрашэвічы, Цырын, Жухавічы і інш. М.М.Улашчык дае цікавыя звесткі пра Узду, заселеную ў асноўным татарамі, пра маёнтак Станькава графа Чапскага: у 1904 г. граф Чапскі прывёз у свой маёнтак з-за мяжы жоўты і сіні лубін і пачаў яго разводзіць на сваіх палетках. Неўзабаве гэты лубін пачалі вырошчваць і сяляне в.Віцкаўіігчына. Які ж спрыт землякоў М.М.Улашчыка!
    Цікава апісвае аўтар сядзібу селяніна, яго хату, начынне ў хаце, іншыя пабудовы — гумны, свірны, скляпы, як працавалі сяляне — аралі, сеялі, жалі, касілі, пралі, ткалі, што елі, як святкавалі, бавілі час.
    78
    Мне прыходзіць на памяць, чытаючы кнігу М.М.Улашчыка, параўнанне яе з кнігай І.А.Сербава "Беларусы-сакуны", таксама падрабязна выпісаныя, населеныя сакунамі вёскі Ляўкі, Падар-эссе, Шчыткавічы, Дражна, Залужжа і інш. (цяпер Старадарож-скі раён).
    Калі ж хто хоча больш дэталёва пазнаёміцца з радзімай М.М.Улашчыка, то пачытайце гэтую кнігу, і ў вашым уяўленні яе аўтар паўстане яшчэ больш блізкім і родным да сваёй зямлі, свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны.
    У свой час мне давялося некалькі разоў сустракацца з М.М.Улашчыкам. У адзін з прыездаў (М.М.Улашчык пасля рэабілітацыі ў 1960 г. пастаянна жыў у Маскве — некаторыя беларускія вучоныя-гісторыкі прыклалі шмат намаганняў, каб ён не пераехаў стала жыць і працаваць на Беларусі, у Мінску) ён завітаў у выдавецтва "Навука і тэхніка" разам з вядомым вучоным А.С.Лісам наконт выдання кнігі "Была такая вёска". Я тады працаваў загадчыкам рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве і даў згоду дапамагчы Мікалаю Мікалаевічу, папрасіўшы, каб ён даслаў мне неабходныя дакументы: заяўку на выданне, анатацыю і план-праспект кнігі. Даведаўшыся, што я займаюся гісторыяй Дзяржыншчыны і ведаю яго родную Віцкаўшчыну і ўсё наваколле, ён быў расчулены і задаволены, што натрапіў на земляка. Мы вельмі цёпла з ім развіталіся. Мікалай Мікалаевіч паабяцаў выслаць усе дакументы ў выдавецтва. Потым была яшчэ адна сустрэча.
    Але затым А.С.Ліс патэлефанаваў у рэдакцыю і паведаміў, што М.М.Улашчыка ўжо сярод нас няма. Карэктура маёй кнігі разам з А.М.Кулаі іным "Дзержнншнна: Прошлое н настояіцее" была падгіісана ў друк 20 лістапада 1986 г. I нам аператыўна прыйшлося ўносіць кан'юнктурную праўку ў артыкул пра М.М.Улашчыка: "Памёр 14 лістапада 1986 г."
    Напярэдадні навуковай канферэнцыі "М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археа-графіі (да 90-х угодкаў вучонага)” 13 лютага 1996 г. група наву-коўцаў і архівістаў у складзе Л.М. Лісавай, Я.Я.Янушкевіча і аўтара гэтых радкоў, намесніка старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта А.С.Крыварота наведала радзіму
    79
    М.М.Улашчыка — в.Віцкаўшчыну, а таксама Грычына, Сцэц-каўшчыну, Фаніпаль, Дзяржынск і іншыя населеныя пункты раёна. На вясковых могілках у Віцкаўшчыне знайшлі могілкі бацькі Улашчыка — Мікалая Феліцыянавіча і яго сястры Вольгі Феліцыянаўны.
    У гэты ж дзень у Грычынскай сярэдняй школе адбылася су-стрэча з настаўнікамі і вучнямі, у другой палове дня — вечарына ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе было сказана шмат добрых слоў пра слыннага земляка, былі арганіза-ваны выставы кніг М.М.Улашчыка, літаратура пра яго жыццё і навуковую дзейнасць.
    Вось такое маё слова пра Мікалая Мікалаевіча Улашчыка — нашага славутага земляка.
    80
    Аляксандра Гесь (Мінск)
    Са студэнцкай біяграфіі Мікалая Улашчыка
    1(14) лютага 1906 г. у в.Віцкаўшчына Койданаўскай воласці (цяпер Дзяржынскі раён) у мнагадзетнай сям'і Мікалая Феліцы-янавіча і Соф’і Іосіфаўны Улашчькаў нарадзіўся сын. Пахрыс-цілі яго ў мясцовай царкве і далі імя Мікалай.
    Многа пакут і вьтрабаванняў чакала гэтае немаўля на жыццёвым шляху.
    Сёння Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, слыннага гісторыка, археографа, крыніцазнаўца ведаюць вучоныя многіх краін.
    "За сухімі лічбамі і фактамі гістарычных дакументаў умеў бачыць жывыя галасы і лёсы далёкіх і блізкіх эпох, адчуваць подых часу, сапраўдную паэзію ў роднай мінуўшчыне", — так хораша напісаў аб ім літаратуразнаўца В.А.Чамярыцкі.
    Ва ўсіх анкетах Мікалай Мікалаевіч Улашчык пісаў, што ён паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педфака БДУ ў 1924 г. Ці з-за маладых гадоў забыўся, ці не любіў успамінаць пра тое, але на самай справе ён быў залічаны на педфак 5 люта-га 1925 г., а студэнйкае пасведчанне атрымаў 9 лютага 1925 г. Праўда, у лісце да В.У.Скалабана ў канцы 1984 г. Улашчык за-пісаў, што з універсітэта "добрыя людзі так стараліся мяне вы-жыць". Гэтыя словы былі ў чарнавіку ліста, а ў чыставік не тра-пілі (у 1996 г. ліст быў апублікаваны ў "Беларускім гістарычным аглядзе").
    Што ж адбылося, чаму пяць месяцаў яму прыйшлося змагац-ца за права вучыцца, быць студэнтам?
    Разгорнем студэнцкую справу № 494 Улашчыка Мікалая, якая захоўваецца ў Нацыянальньгм архіве, і бліжэй пазнаёмімся з ёй. На вокладцы пазначана: год паступлення — 1924. Роўным, старанным почыркам, па-беларуску, 12 жніўня напісана заява: "Прашу дапусціць мяне к прыёмнаму калёквіуму..." Рэзалюцыя: "Залічыць без калёквіуму на першы курс". Напэўна ж, такая рэзалюцыя не была выключэннем толькі для Улашчыка. Акрамя
    81
    таго, трэба мець на ўвазе, што Улашчык быў ужо вядомы і вы-кладчыкам і прыёмнай камісіі, бо з апытальнага ліста, які за-паўняўся пры паступленні, можна даведацца, што ён працаваў ужо чацвёрты месяц (з 16 мая) бібліёграфам (ці каталагізатарам) у Беларускай дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэцы. Калі вучыўся яшчэ ў вячэрняй школе, зацікавіўся беларускай гісто-рыяй, наведваў вечары, якія наладжваліся ва універсітэце. Ha IV курсе этнолага-лінгвістычнага аддзялення педфака вучылася яго старэйшая сястра Ніна. Мікалай чытаў кнігі, якія прыносіла сястра: Карскага, "Курс беларусазнаўства" і інш.
    Але, як даведваемся далей са справы, здаваць прыйшлося ўсе ўступныя экзамены і акрамя таго прадстаўляць дадатковыя па-перы. Застаецца здагадвацца, чаму так змяніліся адносіны да яго: ці то залішне выразнай была яго беларускасць, што ў БДУ тады не надта заахвочвалася, ці то прычынай было матэрыяль-нае становішча бацькі — заможнага селяніна сяла Віцкаўшчына. У анкеце, якую запоўніла ў 1925 г. сястра Ніна, чытаем, што “па акладному лісту бацька плаціў 213 руб. У даведцы з Рубіл-каўскага сельсавета, якую прадставіў Мікалай 27 лютага, паве-дамлялася, што бацька Мікалай Феліцыянавіч мае зямлі, што абкладаецца падаткам, 24 дзесяціны, едакоў — 11 душ, каровы — 3, коней — 3, авечак — 3 і свіней — 2".
    I як вынік — у запісе пераліку студэнтаў I курса Улашчык Мікола "выключаны ЦКК 8.Х". У справе няма поўнага камплек-та перапіскі па справе залічэння Улашчыка ў БДУ, але сёе-тое з яе можна даведацца. Акрамя вышэйназванай даведкі з Рубіл-каўскага сельсавста 20 кастрычніка 1925 г. ён прыносіць "спраўку" з 2-й вячэрняй школы аб праяўленні грамадскай ак-тыўнасці: "... Быў арганізатарам гуртка беларусазнаўства пры школе, сябра рэдкалегіі часопіса гэтага гуртка "Наша жыццё", прадстаўніком у прадметнай камісіі па грамадазнаўству, сябра Выканаўчага камітэта школы".
    Мабыць, справа ўскладнілася, бо прыйшлося Міколу звяр-нуцца ў Наркамасветы. Невядома, вусна ці пісьмова было гэта зроблена. Наступная папера — адносіны Галоўпрафасветы, у якой дэканату педфака прапанавалася лічыць "гр-на Мікалая
    82
    Мікалаевіча Улашчыка сапраўдным студэнтам з наступнага 1924—25 года з дазволам у гэтым годзе трымаць залікі".
    Дэканат педфака 15 снежня 1924 г. звярнуўся ў Праўленне БДУ з просьбай "включнть т.Улаіцнка в чнсло студентов перво-го курса Пед.факультета".