М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Мікола Улашчык, які ў той час быў на пасадзе сакратара, падрыхтаваў цалкам матэрыял для "Летапісу беларускага друку" за 1924 і 1925 гады. Так у нашай краіне пачаў выходзіць "Летапіс беларускага друку: Бібліяграфічны бюлетэнь Беларускай кніж-най палаты пры Беларускай дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэцы". Звесткі па беларускаму друку, падрыхтаваныя Улашчыкам, выходзілі і пазней1. Ім падрыхтаваны агляды: "Беларускі друк за першую палову 1927 г. (паводле матэрыялаў Беларускай кніжнай палаты)", надрукаваны ў газеце "Звязда” за 25 верасня 1927 г., і "Беларускі друк у 1927 і 1928 гг. (статыстьгчны агляд па матэрыялах Беларускай кніжнай пала-
89
ты)" — у часопісе "Советское стронтельство", 1929, № 5. Праца-ваў Мікалай Улашчык у бібліятэцы да пачатку 1930 г., а пасля, як піша ён ва ўспамінах, "доўгі час нудзіўся па ёй як па жывым, вельмі блізкім чалавеку". Гэта не проста сказаныя прыгожыя словы. Сувязь з бібліятэкай у Мікалая Мікалаевіча была на пра-цягу ўсяго жыцця. У аддзеле беларускай літаратуры ёсць асоб-ныя адбіткі прац М.М.Улашчыка, змешчаныя ў рускіх часопісах: "О крестьянскнх волненнях в Лнтве в первой поло-внне XIX века", "Заметкн о черной металлургнн Белорусснн в начале XIX века". На кожным адбітку аўтограф: 'Тлубоко-уважаемому йоснфу Беннцмановнчу Снмоновскому в память о работе в бнблнотеке. 8/VI-59 г. Улаіцнк". І.Б.Сіманоўскі ў сваю чаргу цікавіўся лёсам і навуковай дзейнасцю былога вучня і радаваўся таму, што вучань перасягнуў настаўніка. У 1966 г. ён падараваў М.М.Улашчыку сваю кнігу "Белорусская советская бнблмографня"2 з аўтографам.
У аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў захоўваецца надрукаваная на машынцы доктарская дысертацыя М.М.Улаш-чыка "Сельское хозяйство Лмтвы н Западной Белорусснн в пер-вой половнне XIX века. (Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г.)" (М., 1963) з надпісам: "У Беларускую дзяржаўную бібліятэку. 21.VII. 1966 г. Улашчык". У гэтым жа аддзеле ёсць дзве кнігі з аўтографамі: Н.Н.Улаіцнк "Очеркн по археографнн н нсточнмковеденню мсторнн Белорусснм феодального пернода", М., 1973 (аўтограф: "У Дзяржаўную бібліятэку Беларускай ССР ад аўтара. 3/ІІ-73 г.") і кніга "Ввсденне в нзученне белорусско-лнтовского летоішсанмя", М., 1985 (аўтограф: "У Беларускую дзяржаўную бібліятэку. 25/VIII-85 г. Улашчык").
У 1969 г. Улашчык прыслаў у нашу бібліятэку ліст-залыт пра слоўнік І.Грыгаровіча (размова ідзс пра "Слоўнік беларускай мовы", складзены гісторыкам і лінгвістам Іванам Грыгаровічам, 1792—1852). Адказ на гэта запытанне М.М.Улашчыку дала га-лоўны бібліёграф бібліятэкі Ніна Барысаўна Ватацы, якая пра-вяла вялікую карпатлівую работу і паслала ў адказ на ліст аб'ёмістую бібліяграфічную даведку. Атрымаўшы гэты ліст, Улашчык параіў Ніне Барысаўне аддаць такі цікавы матэрыял у друк. Так з'явіўся аргыкул Ніны Барысаўны Ватацы 28
90
кастрычніка 1969 г. у "ЛіМе" пад назвай "Ці друкаваўся "Слоўнік...” І.Грыгаровіча?"
Ніна Барысаўна паслала ў Маскву Улашчыку сваю кнігу "Шлях паэта". У адказ атрымала ліст з падзякай за падарунак (ад 23 ліпеня 1977 г.). Ліст гэты захоўваецца ў аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі. У гэтым лісце Мікалай Мікалаевіч успамінае пра сустрэчу з бацькам Максіма Багдановіча Адамам Ягоравічам, калі той прыязджаў у Мінск, піша пра самога Максіма: "Зараз часта бяру кнігі Багда-новіча, чытаю і дзіўлюся — якая сіла, які талент і якая страта для зусім слабой у той час беларускай літаратуры, і як добра, што ёсць людзі, якія стараюцца сабраць усё, што датычыць гэта-га такога незвычайнага чалавека". Разам з гэтым лістом Улашчык прыслаў тое, што засталося ў яго са спадчыны У.І.Пічэты. Гэта быў рукапіс кнігі 'Тісторыя Беларусі" ў 2-х тамах. У 1986 г. выйшла другая кніга Н.Б.Ватацы, звязаная з імем Максіма Багдановіча "Шляхі: Гісторыка-літаратурныя ар-тыкулы"3, якая была таксама пераслана Мікалаю Мікалаевічу Улашчыку. У лісце ад 4 ліпеня 1986 г. ён пісаў: "Вялікае дзякуй Вам за кнігу, а яшчэ больш дзякуй за тое, што Вы напісалі Ta-Kyra кнігу. Кніга мяккая, жаночая. У нашай літаратуры Ваша праца адзіны выпадак, калі так дакладна апісана наваколле паэта і сабрана ўсё гэта Вамі асабіста".
У кнізе Ніны Барысаўны Ватацы "Шляхі..." ёсць цікавы ар-тыкул "Яе не забыць", пра першую загадчыцу аддзела беларус-кай літаратуры і бібліяграфіі Юлію Восіпаўну Бібілу. Яна праца-вала ў бібліятэцы з 1921 г. Мікалай Мікалаевіч Улашчык быў добра знаёмы з Юліяй Восіпаўнай. Яны перапісваліся на праця-гу шэрагу гадоў. Мы ведаем, што ёсць лісты Улашчыка да Бібілы, але, на вялікі жаль, не маем іх. Вельмі хацелася б паз-наёміцца з гэтымі лістамі, таму што хочацца больш даведацца пра людзей, якія, нягледзячы на свой складаны лёс, на тое, што яны далёка знаходзяцца ад роднай зямлі, ад роднай бацькаўшчыны, не толькі імкнуцца да яе душой і сэрцам, але стараюцца зрабіць як мага больш на яе карысць. Вось гэта мне хочацца сказаць пра Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.
91
Я не гісторык і не літаратурны даследчык, а бібліятэкар. I менавіта як бібліятэкар аддзела беларускай літаратуры Нацыя-нальнай бібліятэкі я на працягу многіх гадоў бачу, як шырока выкарыстоўваецца чытачамі ўсіх катэгорый і ўзростаў падрыхта-ванае М.М.Улашчыкам 2-томнае выданне беларускіх летапісаў і хронік у акадэмічнай серыі "Полное собранне русскмх летопн-сей": Т.32 (Хроннкн: Лнтовская н Жамойтская, Быховца. Лето-пнсн: Баркулабовская, Аверкн н Панцырного. М., 1975); Т.35 (Летопнсн Белорусско-Лнтовскне. М., 1980). Калі я трымаю гэтыя кнігі ў руках (у каторы раз!), у мяне ўзнікае думка, што, мабыць. гэтаму чалавеку было наканавана лёсам складаць лета-пісы. Малады 20-гадовы юнак складае "Летапіс беларускага дру-ку", а ўжо ў сталым узросце ён — выдавец і даследчык бела-рускіх летапісаў. I калі б была такая магчымасць, калі б Мікалай Мікалаевіч Улашчык быў сёння з намі, то толькі за гэтую працу мы сказалі б яму: "Вялікі дзякуй і нізкі паклон Вам".
92
Ала Фядорына (Мінск)
Бібліятэказнаўчая думка на Беларусі ў 20-я гады
20-я гады XX стагоддзя даследчыкі гісторыі Беларусі назы-ваюць перыядам Беларускага рэнесансу.
Бібліятэчная справа, яе росквіт заўсёды залежалі ад развіцця грамадства ўвогуле, ад развіцця яго культуры. Разглядаемы пе-рыяд з'яўляўся адметным для рэспублікі: палітыка беларусізацыі, пераадоленне непісьменнасці, палітызацыя культурна-асветнай работы — вось тыя асноўныя з'явы, якія аказалі ўплыў на куль-турнае будаўніцтва Беларусі, у т.л. і на развіццё бібліятэказ-наўчай думкі.
Для цэнтралізаванага кіраўніцтва культурна-асветнымі ўстановамі ў 1920 г. на Беларусі быў створаны Галоўпаліт-прасвет БССР, пачалі стварацца дзяржаўныя бібліятэкі. У 1921 г. адкрываецца Беларуская дзяржаўная і універсітэцкая бібліят-эка, якая пазней была рэарганізавана ў Дзяржаўную бібліятэку БССР і Кніжную палату, дзе з 1924 па 1930 гг. працаваў М.М.Улашчык.
У 1925 г. у БССР было 376 масавых бібліятэк з кніжным фондам звыш 1 млн. тамоў, у 1929 г. - 631 бібліятэка з фондам 1,5 млн. кніг. Асноўнымі цэнтрамі палітычнай і культурна-асветнай работы ў вёсках Беларусі сталі хаты-чытальні, коль-касць якіх у 1925 г. складала 5871.
У гэты перыяд узрастала значэнне сродкаў масавай інфарма-цыі, якія былі падпарадкаваны партыйна-дзяржаўнаму кантро-лю/ Павялічылася колькасць рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Напрыклад, у 1925 г. у БССР выдавалася 20 газет і 15 часопісаў, з іх 11 газет і 10 часопісаў на беларускай мове2.
Перыядычныя выданні з'яўляліся трыбунай бібліятэказнаўчай думкі на Беларусі. Пытанні бібліятэчнай тэорыі і практыкі ў 20-я гады асвятляліся ў такіх цэнтральных і мясцовых перыя-дычных выданнях, як "Красный бнблнотекарь , Асвета , "Бальшавік Беларусі", "Вестнмк народного образовання" (орган
93
Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі), "Вестннк народного комнтета просвеіцення ССРБ", "Прафесіянальны рух Беларусі", "Школа н культура Советской Белорусснн", газетах "Савецкая Беларусь", "Звязда" і інш.3
Аналіз публікацый, змешчаных у названых вышэй перыя-дычных выданнях, сведчыць аб магчымасці выказвання ў друку розных думак па пытаннях культурнага жыцця. Пры іх сістэма-тызацыі можна вызначыць наступныя накірункі: 1) пабудова адзінай планамернай сеткі бібліятэк; 2) камплектаванне і фар-міраванне іх фондаў; 3) стварэнне каталогаў, у т.л. і зводных; 4) выкарыстанне сістэмы класіфікацыі літаратуры; 5) вывучэнне інтарэсаў чытачоў; 6) даследаванне бібліятэчнай практыкі і інш.
Увогуле пытанні разглядаліся і вырашаліся з прафесійнага пункту гледжання. Аднак меліся і недаацэнкі некаторых з'яў. Гэта датычыла, напрыклад, ролі самастойных сельскіх бібліятэк. Але неабходна адзначыць, што Беларусь у ліку першых прыступіла да вывучэння чытацкіх інтарэсаў сялян.
Аналіз творчасці М.М.Улашчыка сведчыць аб яго дачыненні да развіцця бібліятэказнаўчай думкі на Беларусі. Асобна трэба спыніцца на артыкуле М.М.Улашчыка "Беларускі друк у 1927 і 1928 гг. , які апублікаваны ў часопісе "Советское стронтельство" і па праву можа лічыцца першай навуковай працай аўтара. Па ўспамінах М.М.Улашчыка, скласці статыстыку беларускага дру-ку яму даручыў дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі І.Б.Сіманоўскі4. Пры напісанні артыкула М.М.Улашчыкам быў выкарыстаны канцэптуальны падыход. Так, пры аглядзе інфармацыйна-дакументальнага патоку кніжнай прадукцыі Беларусі ім улічваліся такія паказчыкі, як мова, сацыяльнае прызначэнне і г.д. Ужо наяўнасць гэтых аспектаў сведчыць аб прадбачнасці М.М.Улашчыка як навукоўца. Па сутнасці, не маючы спецы-яльнай бібліятэчнай адукацыі, ён змог на якасна прафесійным узроўні прааналізаваць стан кнігавыдання на Беларусі ў 20-я гады. У артыкуле, па-першае, прыводзяцца параўнальныя лічбы беларускага друку за 1925—1928 гт.; па-другое, разглядаецца падзел друкаваных кніг па мовах; па-трэцяе, аналізуюцца ас-ноўныя лічбы кнігавыдання па выдавецтвах; па-чацвёртае, вы-дадзеная літаратура характарызуецца з пункту гледжання сацы-
94
яльнага прызначэння. У ім дадзены не толькі лічбы, але і іх глыбокі аналіз. Так, характарызуючы кніжную прадукцыю, М.М.Улашчык, напрыклад, адзначаў, што назіраецца яе рост па колькасці назваў і аркушаў набору. Пры гэтым ён звяртаў увагу на адваротныя вынікі тыражу і вызначаў іх асноўныя прычыны, адна з якіх — скарачэнне тыражу некаторых выданняў Беларус-кага дзяржаўнага выдавецтва з-за недахопу паперы. Аналізуючы кнігавыданне з пункту гледжання моў, М.М.Улашчык вызначаў, што ў разглядаемыя гады першае месца займалі кнігі на бела-рускай мове. Сярод моў, на якіх выдавалася кніжная прадукцыя, значыліся расійская, яўрэйская, польская, а ў 1928 г. — яшчэ і літоўская, латышская, нямецкая. Пры гэтым адзначалася, што кнігі на нямецкай мове друкаваліся для "экспорту" і насілі ін-фармацыйны характар, а выданні на літоўскай і латышскай мо-вах распаўсюджваліся сярод насельніцтва Беларусі5.