• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    106
    Народнага камісарыяту асветы, А.І.Крыніцкі лічыў ва ўмовах Беларусі "найбольш небяспечным" і таму заклікаў разгарнуць з ім барацьбу. Зроблены аналіз быў пацверджаны на кастрыч-ніцкім (1925 г.) пленумс ЦК КП(б)Б, IX з'ездзе КЛ(б)Б (снежань 1925 г.), у рашэннях бюро ЦК КП(б)Б, прынятых на пачатку 1926 г. У прыватнасці, бюро ЦК КП(б)Б у лютым 1926 г. стварыла спецыяльную камісію па інтэлігенцыі, жая пачала рыхтаваць прапановы аб чыстцы ўстаноў навукі, адука-цыі, культуры, газет і часопісаў ад тых прадстаўнікоў інтэліген-цыі, на якіх падала падазрэнне ў варожасці да савецкай улады. "Палітліст" з адпаведнымі даручэннямі быў накіраваны акруго-вым камітэтам партыі. У снежні 1925 — лютым 1926 гг. у мін-скіх і іншых клубах навуковых работнікаў, работнікаў асветы прайшлі з удзелам членаў бюро ЦК КП(б)Б дыскусіі на тэмы "Аб шляхах беларускай інтэлігенцыі (Кастрычніцкая рэвалюцыя і сабатаж інтэлігенцыі)", "Інтэлігенцыя пры дыктатуры пралета-рыяту" і інш. Артыкулы па праблематыцы, якія былі пастаўлены на абмеркаванне, друкаваліся на старонках рэспубліканскіх і акруговых газет.
    Праводзіўся адзіны пункт погляду — той, што быў выказаны ад імя ЦК КП(б)Б. Спробы рэдакцыі газеты "Савецкая Бела-русь” у шэрагу аргыкулаў падысці да ўзнятай праблемы з не-калькі іншых пазіцый былі асуджаны спецыяльнай пастановай бюро ЦК КП(б)Б, прынятай па газеце, як імкненне надрукава-нымі артыкуламі ператварыць яе ў орган, які праводзіць не ўплыў партыі, а "гаворыць ад імя беспартыйнай інтэлігенцыі". Газета асуджалася і за змяшчэнне "без узгаднення з партыйнымі органамі і без аніякай агаворкі ад рэдакцыі" аргыкула П.В.Трамповіча з палемікай па пастаноўцы пытання аб інт-элігенцыі, дадзенай ЦК КП(б)Б. У гэтым артыкуле пад назвай "Шляхі беларускай інтэлігенцыі", змешчаным 21 кастрычніка 1925 г., яго аўтар пісаў аб беларускай інтэлігенцыі як адзінай цалай групе, неадрыўнай ад рабочых і сялян, якая мас ўсе правы і падставы, каб наладзіць сувязь з партыяй і сумесна працаваць у партыйных і дзяржаўных установах. Рашэннем бюро рэдактар "Савецкай Беларусі" І.І.Шыпіла быў зняты з пасады. Рэдкалегіі прапанавалі перагледзець склад рэдакцыйнага калектыву і неад-
    107
    кладна апублікаваць адказ на артыкул П.В.Трамповіча, папяр-эдне "ўзгадніўшы яго з аддзелам друку ЦК"7.
    Вынікі дыскусіі ў сакавіку 1926 г. падвёў пленум ЦК КП(б)Б, рэзалюцыя якога, паводле рашэння бюро, была апублікавана пад назвай "Аб рабоце сярод інтэлігенцыі". Палітычны аналіз і кампанія, пачатыя бюро ЦК КП(б)Б, былі прызнаны правіль-нымі, прапанавалася іх паглыбляць і пашыраць. Афіцыйным курсам з гэтага часу стала дыферэнцыяцыя інтэлігенцыі, про-ціпастаўленне адной яе часткі друтой, якія суправаджаліся на працягу другой паловы 20-х і ўсіх 30-х гадоў перманентнымі чысткамі навуковых, навучальных, культурна-асветных устаноў ад асоб, дзейнасць якіх прызнавалася шкоднай.
    2.	Заява маладнякоўцаў у бюро ЦК КП(б)Б (13 кастрычніка 1925г.)
    У ёй члены літаратурнага аб'яднання "Маладняк" М.Зарэцкі (М.Я.Касянкоў), А.Вольны (А.І.Ажгірэй) і А.Александровіч, выказаўшы здзіўленне ў сувязі з некаторымі выказваннямі АІ.Крыніцкага на сходзе мінскага партыйнага актыву, прасілі ад бюро ЦК КП(б)Б "аўтарытэтнага разгляду" сваёй заявы і "дадатковых тлумачэнняў" па дакладу першага сакратара, каб "дадаць большай яснасці" лініі КП(б)Б у нацыянальнай паліты-цы. Былі акрэслены і тыя праблемы, пры разглядзе якіх АІ.Крыніцкі, на думку аўтараў звароту, дапусціў недакладнасці. Для выпраўленя іх прапанавалася выявіць:
    —	уважлівасць у адносінах да інтэлігенцыі, адкінуўшы вуль-гарна-спрошчаны падыход у прапанаванай дыферэнцыяцыі яе, разуменне сапраўднай ролі інтэлігенцыі ў нацыянальным ад-наўленні Беларусі;
    —	павагу да месца і правоў рэспублікі ў саюзнай дзяржаве, да яе суверэнітэту, вызначанага і замацаванага Дэкларацыяй аб утварэнні Саюза ССР і саюзнай канстытуцыяй;
    —	рашучасць у правядзенні на справе, а не на словах бела-русізацыі, у першую чаргу ў адносінах да беларускай мовы і яе месца ў выдавецкай справе, школьнай палітыцы;
    —	разуменне значэння культурнай спадчыны, ролі культуры ў агульначалавечым і нацыянальным вымярэнні;
    108
    — уважлівасць у адносінах да рэспубліканскіх лідэраў, не да-пускаючы прыніжэння іх у параўнанні з саюзнымі.
    Ліст разгладаўся на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б адразу пас-ля атрымання — 13 кастрычніка 1925 г., якое па пытанні, сфар-муляваным як "Заява тт. з групы "Маладняк" у бюро ЦК", пры-няло спецыяльную пастанову. Абмеркаванне было працягнута 15 кастрычніка 1925 г. на пленуме ЦК КП(б)Б, а потым на су-стрэчах групы членаў аб'яднання "Маладняк" з членамі бюро ЦК КП(б)Б (А.І.Крыніцкі, А.Р.Чарвякоў, І.А.Адамовіч, С.М.Ге-сэн), якім бюро даручыла давесці пункт погляду ЦК і паказаць памылковасць пастаўленых у заяве пытанняў. Аб выніках можна прачытаць у справаздачы ЦК КП(б)Б IX з'езду, дзе гаворыцца: "Мы таварышам растлумачылі нашу пастаноўку пытання аб не-бяспецы для партыі і пралетарыяту, таварышы зразумелі і з намі згадзіліся". Далей прыводзіцца вытрымка з рэзалюцыі першага Усебеларускага з'езда "Маладняка", які, цалкам далучыўшыся да палітыкі ЦК КП(б)Б, заклеймаваў тую частку беларускай інт-элігенцыі, што імкнецца павесці працоўныя масы па нацыянал-дэмакратычным шляху8.
    5.	Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага права-пісу і азбукі (14—19лістапада 1926г.)
    Скліканая ў Мінску Інстьггутам беларускай культуры (ІБК), канферэнцыя стала значнай навуковай і важнай палітычнай падзеяй, па словах яе арганізатара старшыні ІБК і члена бюро ЦК КЛ(б)Б У.М.Ігнатоўскага, "першай пастаноўкай навуковых пытанняў па беларусазнаўству на міжнароднай аснове". Асаблівую вагу ёй надавала прысутнасць, разам з лепшымі на-вуковымі сіламі рэспублікі, спецыялістаў, запрошаных з РСФСР, УССР, а таксама шэрагу замежных краін. У партыйных рашэннях таго часу, у тым ліку і на X з'ездзе КП(б)Б (студзень 1927 г.) вынікі канферэнцыі прызнаваліся станоўчымі і з дзела-вога, і з агульнапалітычнага боку як уклад у развіццё нацыя-нальнай культуры.
    У той жа час вышэйшае партыйнае кіраўніцтва заўважыла "нацыянальныя захапленні і нацыянал-дэмакратычныя імк-ненні", якія выявіліся пры падрыхтоўцы і правядзенні канфер-энцыі. Яны былі названы на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 26
    109
    лістапада 1926 г., дзе абмяркоўваліся вынікі канферэнцыі, a затым афіцыйна пералічаны ў Палітычнай справаздачы ЦК X з'езда КП(б)Б: у афармленні залы пасяджэнняў не было партрэта Леніна, чырвоных сцягоў, пераважалі нацыянальныя колеры; была пададзена ў прэзідыум заява, падпісаная групай удзельнікаў канферэнцыі, у т.л. і камуністаў, аб неабходнасці разгледзець пытанне пераходу ў беларускім правапісе з кірыліцы на лацінку; некаторыя камуністы, у іх ліку нарком асветы БССР А.В.Баліцкі, не вызначылі тых захадаў лініі партыі ў будаўніцтве БССР, яе ролі ў культурным развіцці рэспублікі, як іх патраба-ваў ЦК КП(б)Б. 3 улікам гэтага, а таксама той акалічнасці, што скліканне канферэнцыі не было ўзгоднена і праведзена праз адпаведныя рашэнні ЦК ВКП(б), А.І.Крыніцкаму давялося да-ваць тлумачэнні Маскве. У вялікай тлумачальнай запісцы "Аб выніках і вывадах Акадэмічнай канферэнцыі па беларускаму правапісу і азбуцы" ён даводзіў, што ЦК КП(б)Б бачыць не-бяспеку мясцовага шавінізму і нацыянал-дэмакратызму і што, пераадольваючы цяжкасці, звязаныя з асаблівасцямі рэспублікі, прымае неабходныя меры для забеспячэння сваёй лініі, вядзе супраць іх непрымірымую барацьбу. У якасці прыкладаў пры-водзіліся палітлісты, дасланыя ў партыйныя арганізацыі, паста-новы па інтэлігенцыі, забарона п'есы Янкі Купалы "Тутэйшыя" і інш.
    Звяртае ўвагу "практычная прапанова” аўтара запіскі: паставіць у ЦК ВКП(б) даклад ЦК КП(б)Б аб правядзенні на-цыянальнай палітыкі ў БССР, папярэдне правёўшы дэталёвае абследаванне. Прапанову прынялі, але выканалі яе пазней, калі ў рэчышчы "крутога павароту" пачалі мяняцца акцэнты і ў на-цыянальнай палітыцы. Ацэнку "лініі работы" КП(б)Б дала ка-місія ЦКК ВКП(б) на чале з У.П.Затонскім. Яе вывады сталі адной з тых падстаў, з якіх у 1929—1933 гг. распачаліся палітычныя рэпрэсіі ў рэспубліцы супраць нацыянальнай інт-элігенцыі і мясцовых кадраў.
    4.	"Тэатральная дыскусія " (1928 г.)
    У цэнтры дыскусіі, распачатай артыкуламі маладога пісь-менніка і тэатральнага крытыка Тодара Глыбоцкага (Алесь Ду-дар — А.А.Дайлідовіч) аб спектаклях Першага беларускага
    110
    дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), былі шляхі развіцця нацыянальнай драматургіі і кінамастацтва: паўтараць "зады" тагачаснай расій-скай савецкай драматургіі ці развіваць самабытнае нацыяналь-нае мастацтва, заснаванае на глыбінных вытоках народнай творчасці, рыхтаваць свае нацыянальныя кадры для беларускага тэатра. Пункт погляду Т.Глыбоцкага, які адстойваў шлях нацы-янальнай самабытнасці, па сутнасці падтрымаў кіраўнік Га-лоўмастацтва намеснік наркома асветы З.Х.Жылуновіч, хаця і з некаторымі агаворкамі. У пачатку лістапада 1928 г. праблему нацыянальнай самабытнасці на прыкладзе працы Белдзяржкіно і яго тэматычных планаў узняў на старонках Савецкай Бела-русі", дзе выступіў Т.Глыбоцкі, пісьменнік М.Зарэцкі. На пу-блікацыі Т.Глыбоцкага, М.Зарэцкага, а таксама З.Жылуновіча адзін за адным пасыпаліся артыкулы са старонак органа ЦК КЛ(б)Б "Звязды", поўныя абвінавачванняў у працягванні бела-рускага шавінізму, скажэнні сталінскай формулы нацыянальнай культуры, супрацьпастаўленні ёй "тэорьгі беларускай самабыт-насці".
    У пачатку снежня 1928 г. дыскусію спынілі. Вынікі падвод-зіліся на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б, якое 17 снежня прыняло пастанову "Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях", апу-блікаваную затым у друку. У ёй канстатавалася, што ў Дыскусіі, асабліва ў артыкулах Т.Глыбоцкага, яскрава выявіліся нацыя-нал-дэмакратычныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра наяўнасць правай небяспекі ў культурным будаўніцтве. Адносна З.Х.Жылуновіча было запісана, што ён, прыняўшы ўдзел у дыскусіі, як кандыдат у члены ЦК, не толькі не выступіў су-праць тэндэнцыі Т.Глыбоцкага, але і не адмежаваўся ад яго шкодных палітычных установак. Тым самым абектыўна даў падставы лічыць, што падзяляе пункт гледжання, які разыход-зіцца з лініяй партыі. За дапушчаную памылку З.Х.Жылуновічу была вынесена вымова. Яго прымусілі выступіпь у друку, каб паказаць поўную згоду з пастановай ЦК КП(б)Б. Праз некаторы час З.Х.Жылуновіч вымушаны быў пакінуць пасады намесніка наркома асветы БССР і кірауніка Галоўмастацтва.