• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Праўленне БДУ 20 студзеня 1925 г. пастанавіла: ’Дзеля таго, што гр. Улашчыку адмоўлена ў прыёме як мясцовай, так і цэн-тральнай прыёмачнай камісіяй і прымаючы пад увагу паданыя на яго адводы, захады яго адхіліць".
    Паспрабуем уявіць сабе становішча 18-гадовага Міколы, яго змаганне з усемагутным Праўленнем БДУ, якое пільна стаяла на варце класавай чысціні студэнцкіх шэрагаў. Гэта сіта сеяла ста-ранна, а калі хто заставаўся, то яго маглі "вычысціць" з любога курса. Часта здаралася, што паводле запісак наркамасветы У.М.Ігнатоўскага аднаўлялі вычышчаных. Гэта прыпомняць яму блюсціцелі закону пазней, у 1930 г. Мы не ведаем, хто ўмяшаўся ў справу, хто дапамог Улашчыку: ці то рэктар БДУ У.І.Пічэта, наркамасветы У.М.Ігнатоўскі, або загадчык бібліят-экі І.Б.Сіманоўскі, ці старэйшая сястра Ніна. 9 лютага 1925 г. ён нарэшце атрымаў студэнцкае пасведчанне.
    Але Мікалая Улашчыка чакалі новыя выпрабаванні. Стыпен-дыяльная камісія не толькі нс выдала яму стыпендыю, але і прызначыла плату за навучанне ў памеры 50 руб. Зноў па той жа прычыне — грунтуючыся на акладным лісце бацькі. 11 мая 1925 г. Улашчык просіць камісію перагледзець яго справу, паколькі ўжо больш году ён не атрымліваў ад бацькі ніякай дапамогі і жыў на свае сродкі. Як паведамлялася ў даведцы з бібліятэкі, атрымліваў ён "пэнсіі", як тады казалі, 32 руб. Змаганне з ка-місіяй скончылася не ў карысць першакурсніка, плату з яго не знялі.
    У гэтай сітуацыі найбольш здзіўляе наступнае. У той час, калі вырашаўся лёс Улашчыка-абітурыента, ён упэўнена ўваходзіў у вір студэнцкага жыцця. У газеце "Савецкая Бела-русь'' 23 снежня 1924 г. з'явіўся артыкул, аўтар якога Мікола Улашчык расказвае пра першы сход краязнаўчага гуртка БДУ, актыўным удзельнікам якога ён стаў. Краязнаўчыя гурткі пазней
    83
    аб'ядналіся ў краязнаўчае таварыства, якое ўзначаліў рэктар У.І.Пічэта. Студэнт Улашчык быў абраны яго сакратаром.
    Пазней ён часта пісаў у "Савецкую Беларусь", "Полымя", "Звязду". Гэта былі агляды друку паводле матэрыялаў Беларус-кай кніжнай палаты, артыкулы і паведамленні аб археалагічных экспедыцыях, рэцэнзіі.
    Найбольшы ўплыў на самавызначэнне М.М.Улашчыка як беларускага гісторыка зрабілі У.І.Пічэта, М.В.Доўнар-Запольскі, З.І.Даўгяла.
    Станаўленню свстапогляду будучага вучонага спрыялі даследчыя пачынанні. Студэнт Улашчык выступаў з дакладамі на пасяджэннях культурна-гістарычнай секцыі краязнаўчага таварыства, друкаваў артыкулы пра ахову старасветчыны, пра вынікі археалагічных раскопак, у якіх удзельнічаў кожнае лета, збіраў экспанаты для Дзяржаўнага гістарычнага музея.
    Цяпер невялікі экскурс у гады, калі Мікалай Улашчык вучыўся. 3 1924/25 навучальнага года пачалася беларусізацыя, якая набыла на Беларусі стагус дзяржаўнай палітыкі. Рэктар унівсрсітэта У.І.Пічэта шмат зрабіў для таго, каб беларуская мова загучала ў студэнцкіх аўдыгорыях. Перш за ўсё ён імкнуўся падабраць адпаведны навуковы персанал, прьшягваючы да вы-кладання таленавітых вучоных, такіх, як У.М.Ігнатоўскі, М.В.Доўнар-Запольскі, А.А.Смоліч, З.І.Даўгяла, Я.Ю.Лёсік, В.Д.Друшчыц, М.М.Піятуховіч, М.М.Шчакаціхін, А.М.Ясінскі, А.М.Вазнясенскі, І.У.Замоцін, Я.І.Барычэўскі і інш. Планам універсітэта быў прыданы краязнаўчы ўхіл, вывучэнне Беларусі вялося ў розных галінах. Рабілася ўсё, каб у БДУ не толькі бе-ларуская мова была мовай выкладання, але і па зместу прадме-таў універсітэт быў краявым, беларускім. Але беларусізацыя ў БДУ ішла марудна, беларускі дух у ім адчуваўся слаба. Адной з прычын была нязначная колькасць студэнтаў і выкладчыкаў карэннай нацыянальнасці. Tax, у 1925 г. адбыліся два выпускі: з 60 чалавек першага выпуску беларусаў было 19, са 184 чалавек другога выпуску — 63. Ішоў год за годам, павелічэнне студэн-таў-беларусаў мела нізкі тэмп, пераважалі прадстаўнікі некарэн-най нацыянальнасці.
    84
    Праціўнікі беларусізацыі ўвесь час вялі барацьбу за ска-рачэнне ў навучальных планах беларусазнаўчых дысцыплін, a значыць, і выдалення беларусаў, найперш на педфаку, дзе бела-русізацыя ішла больш паспяхова. Здавалася б, беларускі універ-сітэт павінен быў стаць асяродкам творчай адраджэнскай думкі, а ў яго сценах выхоўвацца новая інтэлігенцыя маладой Беларусі. Але абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці палохала партый-ныя ўлады. Ужо з 1925 г. пачынае мроіцца інтэрнацыяналістам здань беларускага нацыянал-дэмакратызму. Невядома, як ус-прыняў студэнт Мікалай Улашчык забарону кніг А.А.Смоліча "Кароткі курс геаграфіі Беларусі" (чэрвень 1925 г.), М.В. Аз-букіна "Геаграфія Еўропы", М.В.Доўнар-Запольскага "Гісторыя Беларусі" (студзень 1926 г.), а затым і выгнанне апошняга з Бе-ларусі.
    He менш драматычным, чым паступленне Улашчыка было і завяршэнне вучобы ў БДУ.
    Набліжаўся час вьтуску. Здадзены ўсе іспыты. Урачысты вечар прызначаны на 15 чэрвеня 1929 г.
    Але не пакідалі Міколу ў спакоі нядобразычліўцы. Прыклад-на за месяц да выпуску 10 і 13 мая 1929 г. у прафкам педфака, Праўленне БДУ паступілі два лісты, блізкія па зместу. Мэта іх: сігналізаваць, што класавы вораг, "палітычна неспадзяваная асоба" заканчвае універсітэт.
    Прыслалі іх з надзеяй, што можа ўдасца перашкодзіць ат-рымаць дыплом Мікалаю Улашчыку.
    Прачытаем іх у такім парадку, як яны падшыты ў архіўнай справе. Ліст першы:
    "УЛраўленне БДУ. 13. V. 1929 г.
    Паведамляю праўленню БДУ, што ў Вас на вячэрнім курсе прыродазнаўчага факультэту вучыцца палітычна неспадзяваная асоба: Улашчык Мікола, сын кулака, які ня мае ці вярней лішон голасу і абкладаецца індывідуальным падаткам каля 300 рублёў; таксама з'яўляецца царкоўным старастай. Аб усім гэтым можна зверыцца: Мінская акруга, Самахвалаўскі раён, Рубілкаўскі с/с, в.Віцкаўшчына — месца жыхарства бацькі яго.
    85
    Па чулым звесткам, яго старэйшы брат Косцік - быўшы афіцэр — ушыўся быў у Ленінградскі універсітэт, але, з выяўленнем асобы і яго стану, быў зволен, але ён духам не ла-даў, як то стаў дворнікам — там жа, а потым, пазнаёміўшыся з арцістамі, лралез у акцёры - але гэта ўсё будзе высветка нада-лей. Дык вось каго мы выхоўваем!!! Магчыма, ён выпісаўся з гаспадаркі, але гэта дзеля контра маркі.
    Камсамолец Маліннікаў Мікола.
    Аб рэзультаце вьггвару лрашу паведаміць у "Беларускай
    вёсцьГна маю фамілію”.
    Аб тым жа сігналізаваў і другі ліст ад 10 мая. Вось ён:
    “У прафкам Працасветы Педфаку ад сябра Працасветы Ю.Ерафеева
    Заяв a.
    Будучы ў падшэфнай вёсцы Грычынскага с/с, мне па справах арганізацыі калектыву прьлллось праводзіць працу з батракамі вёскі Віцкаўйгчьша суседняга Рубілкаўскага с/с Самахвалавіцка-га раёна. У лрацэсу працы па заяве батракоў было высветлена наступнае: Улашчык М.М., студэнт Педфаку 4 курсу сацыяль-на-гістарычнага аддзялення лраісходзе з в.Віцкаўшчына Рубіл-каўскага с/с Самахвалавіцкага раёна, бацька якога "знамяніты эксплуататар" (словы батракоў) мае 35—40 дзесяцін зямлі, меў 2-х батракоў але, лічачы, што прафсаюз устанаўлівае высокую стаўку, рашыў падзённа нанімаць. Меў некалькі слагнаных нпрапаў за неймаверную эксплуатацыю батракоў. Mae два да-мы, прычым 1 дом здае ўлетку пад дачу прыязджаючым і ад-пачываючым. Разам з усім памянёным ён жа і царкоўны ста-раста ў Віцкаўшчыне, за што таксама атрымлівае лрыбытак. На маё пытанне, ці прыязджае сын да бацькі, адказ быў уцвярдзідельны. Акрамя гэтага, тыя ж батракі паведамілі, лгто
    86
    бацька памянёнага студэнта залісаў 5 душ лішніх для атрыманля большай колькасці зямлі. Запісаны 2 дачкі, адна з іх у Менску настаўніца, атрымлюе 130 руб., замужам за дырэктарам тэхніку-ма (не ведаюць якога), другая на іждзівенні памянёнай і вучыцца ў тэхнікумс. Адзін сьш скончыў палітэхнічную школу ў Ленінградзе і працуе. Усе гэтыя душы запісаны для зем-леўпарадкавання.
    Лічу недапушчальным такую справу і прашу звярнуць увагу прафкома на гэтую справу, папярэдне праверыўшы, па якіх да-кументах прынят Улашчык. Аб сапраўднасці мноіі апісанага раней пацвердзіў старшыня батрачкома Маёраў, старшыня Грычынскага с/с т.Саўчук, які жыве ўсяго 1 кіламетр ад Улашчыкаў.
    Заявіцель Ю.Ерафееў. 10. V.29. ”
    Нягледзячы на гэтыя лісты-даносы, выпускнік Улашчык універсітэцкі дыплом атрымаў.
    Наступіў 1930-ы год. Прывід нацдэмаўшчыны быў ужо зусім блізка. У 1930 г. Мікалай Улашчык быў арыштаваны і асуджаны па справе "Саюза вызвалення Беларусі". Абвінавацілі яго як прадстаўніка маладзёжнага цэнтра СВБ. Артыкулам абвіна-вачвання былі і заняткі краязнаўствам. Вось радкі з абвіна-ваўчага дакумента:
    "Усебеларускае таварыства краязнаўства і яго філіялы зна-ходзіліся цалкам у руках СВБ і з'яўляліся арганізуючым цэнтрам беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху... За час існавання арганізацыя паставіла на практычную нагу наступныя мерапры-емствы:
    1)	канцэнтрацыя і стварэнне нацыянальна-дэмакратычных кадраў;
    2)	захоп у свае рукі справы беларусізацыі;
    3)	расстаноўка сваіх людзей на адказныя пасты савецкай ра-боты і накіроўванне савецкіх устаноў адпаведна задач арганіза-цыі;
    4)	пастаноўка нацыянал-дэмакратычнай прапаганды ў на-вучальных установах і друку;
    87
    5)	ператварэнне краязнаўчай сеткі ў арганізуючыя цэнтры нацыянал-дэмакратычнага руху;
    6)	захоп у свае рукі выдавецкай справы і часткі перыя-дычнага друку;
    7)	апрацоўка нацыянальна-дэмакратычна настроенай пра-слойкі камуністаў і прасоўванне ў кампартыю членаў арганіза-цыі.
    Як вынік — лепшыя сыны Беларусі расцярушаны па неаб-сяжных прасторах Расіі. Мікалай Улашчык вымушаны быў вы-вучаць практычную геаграфію, знаёміцца з новымі краямі і ста-ронкамі Расіі, а не Беларусі. I на гэты раз не па ўласным жа-данні.
    88
    Людміла Навіцкая (Мінск)
    М.М.Улашчык і Нацыянальная бібліятэка Беларусі
    У Дзяржаўную бібліятэку, як успамінае сам Мікола Улашчык, ён пачаў хадзіць юнаком. Увесь вольны ад заняткаў час ён праводзіў у беларускім аддзеле, імкнучыся прачытаць як мага больш. Юнак цікавіўся кнігамі, а дырэктар бібліятзкі І.Б.Сіманоўскі зацікавіўся ім, бо шукаў кнігалюбаў, каб узяць на работу. Так у пачатку 1925 г. Мікола Улашчык трапіў у штат бібліятэкі і стаў першым і адзіным на той час супрацоўнікам Кніжнай палаты, якая была створана пры бібліятэцы. У 1924 г. ён паступіў на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ і ў перыяд вучобы працягваў працаваць. У кастрычніку 1924 г. у Маскве праходзіла першае пасяджэнне дырэктараў трох існуючых на той час Кніжных палат, на якім ставілася пытанне аб тым, што ўсе Кніжныя палаты павінны выдаваць "Летапіс друку" сваіх рэспублік. На гэтым пасяджэнні быў дырэктар бібліятэкі І.Б.Сіманоўскі, які прывёз з сабой пер-шы выпуск "Летапісу", надрукаваны ў часопісе "Асвета" (1924, № 2), а затым выдадзены асобным адбіткам пад назвай "Летапіс беларускага друку", 1924, № 1. Гэта была толькі першая спроба. Рэгулярная работа над выданнем "Летапісу" ў якасці падпіснога перыядычнага органа пачалася з 1925 г.