• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Матывацыі напісання асноўных манаграфій М.М.Улашчык абгрунтаваў у лістах ад 28 ліпеня 1975 г. і 12 ліпеня 1985 г.: "Я ніколі ў сваіх працах ня ставіў агульных пытанняў. У "Предпосылках"5 я стараўся абвергнуць тую думку, якая так моцна ўелася ў мазгі даследчыкам і іх чытачам, нібы Беларусь была "адною з самых адсталых ускраін царскай Расіі" (гэта значыцца, стаяла недзе побач з нганасанамі* ці ненцамі). Другая кніга6 была адказам (частковым) на лямант, што крыніц па гісторыі Беларусі мала. У 1960 г. на аграрным сімпозіуме ў Маскве я прачытаў даклад пра становішча гаспадаркі Беларусі ў 30—50-х гадах XIX ст., даказваючы, што быў значны рост, a друті дакладчык на тым самым сімпозіуме чытаў даклад, у якім даказваў якраз адваротнае. Калі я запьггаў, на падставе чаго ён прыйшоў да такіх вынікаў, ён спаслаўся на том публікацый 1940 г.7 Таму ў "Очерках" так многа ўвагі адвёў паказу таго, што да-кументы падбіраліся са спецыяльным заданнем і тыя, якія не падыходзілі, проста адкідаліся".
    * Нганасаны (саманазва — ня, ранейшыя назвы таўгійцы, самаеды-таўгійцы) — народнасць, якая жыве ў Таймырскай нацыянальнай акрузе Краснаярскага края Расійскай федэрацыі (заўвага рэд.).
    62
    Пра сваю манаграфію "Введенме в нзученне белорусско-лнтовского летопнсанмя" (М., 1985) вучоны пісаў у лісце ад 7 траўня 1985 г. наступнае: "Сам я лічу цэнтрам усяе кнігі тыя месцы, дзе гаворыцца пра Наваградак. Думаю, што я даказаў, што звесткі пра Міндаўга-Вайшэлка ня спісаны з другога тому ПСРЛ ("Полного собрання русскнх летопнсей"). Думаю, што падкрэсленне значэння Наваградка, што ён быў самым боль-шым, выкліча пратэст і ў Літве, і ў Польшчы, няхай".
    М.М.Улашчык заўсёды імкнуўся да пазнання мінулай рэчаіснасці магчыма больш адэкватным і аб'ектыўным спосабам і меў сваім ідэалам спасціжэнне ісціны. Вось чаму яго так за-кранала непраўдзівае асвятленне гістарычнага мінулага і за-моўчванне тых або іншых асобаў і з'яваў. Яму былі не ўласцівы непрыязныя адносіны да папярэднікаў у навуцы. Так, 25 ліста-пада 1982 г. ён пісаў, што "Мараша8 пачынаюць (ці можа даўно пачалі) дзяўбці яго вучні. Пэўна лічаць, што зажыўся". У другім выпадку ён у лісце ад 12 красавіка 1983 г. пісаў: "Калі быў у верасні (1983 г. — В.Г.) у Каралішчавічах, мне перадалі юбілей-ную брашуру Кніжнай палаты (60 гадоў існавання). Асноўная бібліяграфічная ўстанова рэспублікі, а ў ёй перакручаны назвы кніг, перакручана і дзейнасць (у 1925—1930 гг. я там быў ад-зіным супрацоўнікам і таму ведаю, што было, тым больш, што пра гэта надрукавана ў кнігах). У юбілейным выданні ані слова не сказана пра Сіманоўскага, першага дырэктара, аўтара ўсіх устаноўчых дакументаў пра бібліятэку9 і ўрэшце кнігі (адзінай) пра Палату і бібліятэку. Зразумела, што калі мяне запрасілі на юбілей, то я не пайшоў (што ж там было казаць)".
    У сваіх лістах М.М.Улашчык адзначаў традыцыйнасць тэн-дэнцыі рускіх і, на вялікі жаль, шматлікіх беларускіх гісторыкаў адмаўляць адметнасць і самастойнасць развіцця Беларусі. Шка-да, што гэтая тэндэнцыя дае знаць сябе і сёння. Вучоны пісаў 5 траўня 1974 г. пра маскоўскага гісторыка П.А.Заянчкоўскага: "Зайанчкоўскага лічу выдатным знаўцам гісторыі Расіі XIX ст., але ў адносінах да Беларусі ён трымаецца поглядаў, якія былі нормаю ў пачатку нашага стагоддзя. Ён нават пратэставаў, калі даведаўся, што Гродзенскую губ. я адношу да Беларусі (а не да Літвы), ня кажучы пра Віленскую. Ён цалкам адмаўляе існаван-
    63
    не тых элементаў беларускай культуры, якія выявіліся ў XIX ст., і лічыць, што сама назва "Беларусь" з'явілася ці не ў канцы XIX ст."
    Другім разам навуковец адзначаў у лісце (ад 28 верасня 1983 г.): "У № 27 "Неделн" да артыкулу Асятрова прыпісана, што Фёдараў быў заснавальнікам кнігадруку ў Расіі, на Украіне і на Беларусі".
    Адгукаючыся на маю рэцэнзію на кнігу І.М.Стальмашонка "Очеркн развнтая хмрургнн в Белорусснн" (Мн., 1973), змешчаную ў часопісе "Клнннческая хнрургня" (1975, № 2, с. 34—36), у якой гісторыя беларускай хірургіі пачыналася з апісання рускай хірургіі пры Пятры I, М.М.Улашчык 30 ліпеня 1975 г. пісаў: "Ад тае бяды, якая так выразна аддае ад яго працы, пазбавіцца дужа цяжка, і гэта будзе ня скора. Ня толькі дактары медыцыны, але і гістарычных навук, уяўляюць сабе так, што да канца XVIII ст. Беларусь была нейкім першабытным краем, дзе нават невядома, як і жылі людзі, а ўжо пра якія-небудзь да-сягненні і казаць няма чаго (Раманоўскі, які напісаў доктарскую [дысертацыю] пра развіццё прамысловасці на Беларусі, пачаў з Пятра I, і гэта нават не здзівіла яго апанентаў)".
    26 студзеня 1979 г., даведаўшыся ад мяне аб выхадзе ў свст кнігі Б.М.Флоры "Русско-польскне отношення м полнтнческое развнтае Восточной Европы во второй половнне XVI — начале XVII вв." (М., 1978) з суцэльным ігнараваннем беларускага эле-менту ў ВКЛ, М.М.Улашчык пісаў: "Што ў Флоры выходзіць праца, ведаў, але яшчэ ня бачыў. Кірунак яго зараз амаль афіцыйны. Дзівіцца толькі можна, што такі кваліфікаваны і до-брасумленны дасьледчык піша так". Пра працу іншага даследчыка навуковец пісаў так (9 красавіка 1978 г.): "Тэкст працы Лаўцявічуса "Літоўская папера" зараз перакладзены на рускую мову і будзе выдадзены ў Вільні. 3 65-ці папяровых фабрык, якія зарэгістраваны ў працы Лаўцявічуса, 32 знаход-зіліся на тэрыторыі Беларусі, але аўтар нідзе нават ня ўспомніў пра Беларусь, толькі пачатак "Апостала".
    У кнізе "Очеркм по архсографнм н нсточннковеденню Бело-русснн..." на с. 150 у нататцы 220 М.М.Улашчык даваў ацэнку русіфікатарскім мэтам, дадзеным гісторыкам беларускага паход-
    64
    жання М.О.Каяловічам у адносінах да гісторыі Беларусі. Таму ён адпаведна ацэньваў накіраваную тэндэнцыю рэанімацыі по-глядаў М.О.Каяловіча ў сучаснай гістарычнай навуцы на Бела-русь як інтэгральную частку Вялікаросіі.
    У лісце ад 19 сакавіка 1979 г. М.М.Улашчык пісаў мне: "Зараз выкладанне ў стылі Каяловіча і членаў Віленскай (археаграфічнай. — В.Г) камісіі (заснаванай у 1864 г. для друка-вання крыніц, якія павінны былі б даказаць уяўную наканава-насць і спрадвечнасць прыналежнасці Беларусі да валоданняў кіеўскіх, а потым маскоўскіх манархаў. — В.Г.) становіцца нібы не толькі нормаю, але і абавязкам"10.
    Крыху раней, 26 лістапада 1977 г., М.М.Улашчык разважаў: "Розныя думкі лезуць у голаў; чаму бог дзеліць няроўна. У Мін-скім пед|агагічным] інстытуце загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі прызначаны Каўшароў11, які цалкам адмаўляў наяўнасць гісторыі Беларусі; пэўна, і зараз трымаецца такіх са-мых поглядаў. Перачытаў свой водзыў на аўтарэферат Ігна-ценкі1*. Канчаецца ён тым, што дарма Ігнаценка штось піша проці Каяловіча і іншых, паколькі погляды іх і Ігнаценкі ня розняцца. Думаю, што гэта месца на абароне зачытана ня было". Пра падабенства поглядаў Каяловіча і памянёнага вышэй гісто-рыка М.М.Улашчык пісаў і ў лісце да мяне ад 19 сакавіка 1978 г.
    Умеў М.М.Улашчык і падтрымаць аўтараў пэўных прац. Так, пра мае артыкулы ён пісаў 28 ліпеня 1975 г.: "Учора атрымаў Вашу пасылку. Частку артыкулаў чытаў, большасць — не. Мне здаецца, што найбольш каштоўныя з іх адносяцца да медыцы-ны, у тым сэнсе, што мы зусім не ведаем умоў, у якіх жылі нашы продкі, тым больш, што добрыя людзі пастараліся ўсё гэта мінулае афарбаваць у адну шэрую фарбу. Калі хто некалі будзе пісаць гісторыю культуры нашага народу, то матэрыялы, якія вы зараз друкуеце, зоймуць там пачэснае месца". Пра кнігу "От Нёмана к берегам Тнхого океана" (Мн., 1986) у лісце ад 7 жніўня 1986 г. ён адгукаўся так: "Вельмі і вельмі вітаю Вас з кнігаю. Колькі яна, бедная, напакутавала! Колькі часу нас муш-травалі: нас наогул няма і ніколі не было. Што мы свету ня далі нічога... Мне здаецца, што ў Вашай кнізе самае важнае ці важ-нае адносіцца да Зана. Пра яго ў нас наогул ня ведаюць".
    65
    4	лістапада 1978 г. М.М.Улашчык паведамляў: "Кісялёў і Ткачоў прыслалі свае новыя працы, цікавыя і добра аформле-ныя (асабліва "Замкі" Ткачова) кнігі". У лісце ад 17 верасня 1984 г. ён адзначыў: "Сёння атрымаў кнігу Ліса пра Драздовіча. Вельмі характэрныя ілюстрацыі. Гэта быў сапраўдны нацыя-нальны майстар. I так шкада, што ад яго спадчыны засталося занадта мала. Мала маем, але і тое траціцца... Кніга Тарасава "Память о легендах" разыйшлася за нейкі тыдзень. Сам дастаць яе ніяк не мог, але недзе здабыў Ліс і высылае сюды. Пакуль чытае сястра. Атрымаў т. I "Энцыкл[апедыі] літаратуры і ма-стацтва", і па зместу, і па знадворнаму выгляду яна значна леп-шая, чым усе папярэднія".
    У той жа час навуковец не шкадаваў крытычных слоў у адрас недастаткова прафесійна выкананых гістарычных прац. Калі ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэмі навук у Маскве, дзе працаваў М.М.Улашчык, абмяркоўваўся тэкст калектыўнай працы "Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага", над якой пра-цавалі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, навуковец адгукнуўся на гэта наступньгм чынам у лісце ад 19 лютага 1980 г.: "У Ін-це абмяркоўвалі тэкст "Беларусь у складзе ВКЛ". Я прачытаў не ўсё. Галоўнае гістарыяграфію (Карпачоў) і крыніцы (Галенчанка). Гістар|ыяграфія] нічога не варта, крыніцы — нібы раздзел з падручніка. У [Доўнар-]3апольскага Карпачоў знайшоў толькі "Асновы дзяржаўнасці [Беларусі]". Зусім прапушчаны Турчьшовіч і Абэцэдарскі. Можа і ня трэба было так рабіць, але я прынёс на паседжанне том Абэцэдарскага ("У святле...")13 і сказаў, між іншым, што ў школьным пад-ручніку гэтага акадэміка напісана, нібы ў пачатку вайны 1914 г. у Прылуках на дрэваапрацоўчым заводзе было паўстанне, прычым забілі 45 чалавек14. Гэта Прылукі Чапскага, дзе ніколі ня было нават прымітыўнай пільні. Паказаў і на падставе якіх крыніц Абэц[эдарскі] вылічыў колькасць беларускага насель-ніцтва ў 16 ст."
    Таму можна зразумець пачуцці М.М.Улашчыка ў сувязі з вы-хадам дапаможніка "Нсторня БССР. Ч. I. С дрсвнейшнх времен до Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцлн". Пад рэдакцыяй В.У.Чапко, А.П.Ігнаценкі (Мн., 1981). Навуковец
    66
    адгукнуўся на дапаможнік рэцэнзіяй у часопісе "Нёман", а мой водгук на выданне, пасланае ў рэдакцьпо газеты "Літаратура і мастацтва", не быў тады надрукаваны, хоць М.М.Улашчык неаднойчы ў сваіх лістах да мяне (ад 10 чэрвеня і 2 ліпеня 1982 г. і інш.) цікавіўся яго лёсам: "Разгортваю "ЛіМ" і ў першую чаргу шукаю рэцэнзіі, а яе няма, а як яна была б патрэбна, каб "пахваліць" не адзін раз, а два".