• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    50
    Шырокі дыяпазон беларускай культуры, яе гісторыі і сучасных праблем разглядаецца ў нататках "Казаў Улашчык...", якія публікуюцца ў газеце "Голас Радзімы". Гэта запісаныя Аляксеем Каўкам вусныя апавяданні нашага знакамітага зсмля-ка13. Яны цікавыя багаццем эпізодаў і дэталяў з гісторыі бела-рускага кнігадрукавання, літаратуры, асветы і народнага побыту ад Сярэднявечча да 80-х гадоў. Тут чытач знойдзе новыя факты, якія не ўвайшлі ў навуковы ўжытак, трапныя, часам парадак-сальныя ацэнкі, замалёўкі вобразаў знакамітых дзеячоў нацыя-нальнай культуры.
    Літаратурная спадчына М.Улашчыка, яго навукова-папуляр-ныя творы, лісты і нататкі ў мемуарным жанры вызначаюцца высокай тэарэтычнай і стылістычнай культурай. Яны ўносяць важныя карэктывы ў гістарычную і літаратуразнаўчую навуку і, акрамя таго, маюць літаратурна-эстэтычную каштоўнасць.
    51
    Генадзь Сагановіч (Мінск)
    Да праблемы перыядызацыі беларус-кай гісторыі: Сярэднявечча і Новы час
    Крытыка і перагляд метадалагічных падыходаў, характэрныя для постсавецкай гістарыяграфіі, здаецца, менш за ўсё кранулі Беларусь. У нас дасюль яшчэ не было сур'ёзных навуковых дыскусій, хоць практыкуючыя гісторыкі непазбежна суты-каюцца з многімі праблемамі, абумоўленымі непрыдатнасцю ранейшых прынцыпаў для універсальнага тлумачэння гіста-рычнага працэсу. Адным з цэнтральных пытанняў такога харак-тару з'яўляецца перыядызацыя. He прэтэндуючы на вырашэнне праблемы, хацеў бы акрэсліць яе сутнасць, паказаць, што бела-рускія даследчыкі звяртаюць на яе замала ўвагі. Дзеля гэтага лічу патрэбным спыніцца на перыядызацыі як такой, яе прын-цыпах і мэтах, разглядзець агульнапрынятыя схемы і падыходы, пасля чаго звярнуцца да гістарыяграфічнай сітуацыі на Беларусі. Адзначу, што выкладзенае тут мае характар папярэдніх, агуль-ных разваг, неабходных толькі для пастаноўкі задачы. Пры гэтым размова вядзецца толькі пра перыядызацыю агульную.
    Наогул перыядызацыя — гэта падзел гісторыі на эпохі, перы-яды, падперыяды на падставе пэўных крытэрыяў. Межы паміж імі павінны адлюстроўваць змены якаснага характару. Пры гэтым яны не толькі залежаць ад аб'екта вывучэння, але і ўзгадняюцца з метадамі пазнання^, г.зн. у ідэале метады дасле-давання адной эпохі адрозніваюцца ад метадаў даследавання другой. Вядома, усялякі падзел гістарычнага працэсу адносны і ўмоуны, ідэйны, існуючы толькі ў галаве даследчыка, аднак яго наяўнасць важная для лепшага разумення мінулага. Перыядыза-цыя ёсць самая верхняя генералізацыя, у ёй праяўляецца най-вышэйшая форма сінтэзнага падыходу да гісторыі, таму як мага дакладнейшы падзел гістарычнага працэсу быў заўсёды важнай задачай класічнай гістарыяграфіі. "Перыядызацыя ставіць нашу формулу гістарычнага працэсу, што вынікае з прынятых навуко-
    52
    ва-гістарычных крытэрыяў", — трапна выказаўся вядомы поль-скі вучоны Ю.Бардах.
    Сучасная традыцыя расчлянення сусветнай гісторыі на тры эпохі (Старажытнасць — Сярэднявечча — Новы час) сягае сваім вытокам у часы Адраджэння, калі італьянскія гуманісты ўвялі яго замест сярэднявечнага падзелу ўсёй гісторыі на эпохі чатырох манархій — асіра-вавілонскай, міда-персідскай, грэка-македонскай і рымскай. Яны ўпершыню вылучылі Сярэднія вякі, супрацьпаставіўшы іх як папярэдняму перыяду росквіту культуры ў класічнай старажытнасці (Грэцыі і Рыма), так і часам яе Адраджэння (XV—XVI стст.) Паняцце "Сярэднія вякі , ад пачатку меўшае пеяратыўнае значэнне, атрымала назву ад скажонай формы лаціны (т.зв. media latinitas — Лаціна пасярэд-няя, пераходная). Пасля выдання ў 1688 г. прафесарам універ-сітэта ў Гале Келерам падручніка агульнай гісторыі, адна з кніг якога называлася "Гісторыя Сярэдніх вякоў", трохчленная схема перыядызацыі стала пашырацца па ўсёй Еўропе, зрабілася агульнапрынятай і дайшла да нашага часу.
    Праўда, у выбары канкрэтных датаў для межаў эпох былі і ёсць пэўныя разыходжанні. У французскай гістарыяграфіі пачаткам Сярэдніх вякоў лічыцца смерць Тэадорыха Вялікага ў 395 г., у немцаў і палякаў — крах Рымскай імперыі (476 г.) За канец Сярэднявечча і пачатак Новага часу таксама бяруцца роз-ныя даты: 1453 г. (захоп Канстанцінопаля туркамі), 1492 г. (адкрыццё Амерыкі) ці 1517 г. (выступленне Лютэра). На Захад-зе пры гэтым усведамляецца, што немагчыма выбраць адну дату для пачатку Сярэднявечча, і тым больш для яго завяршэння, што такі падыход вядзе да дагматычнага трактавання гісторыі2.
    Пры пэўных разыходжаннях важным якасным крытэрыем для вызначэння канца Сярэднявечча і пачатку Новага часу ў еўрапейскай традыцыі лічыцца распаўсюджванне Гуманізму і Рэфармацыі. Да рэвалюцыі такой перыядызацыі трымаліся ўсюды, у т.л. і ў Расійскай імперыі.
    У савсцкай гістарыяграфіі, як вядома, была прынята пяцісту-пенчатая схема фармацыйнага падзелу сусветнай гісторыі, да якой пэўным чынам прыкладалася традыцыйная трыяда Ста-ражытнасць — Сярэднявечча — Новы час. Абсалютызацыя
    53
    марксавага погляду на гісторыю як на заканамерны рух наперад, вызначаны развіццём эканамічнага базісу, знайшла сябе ў тэо-рыі лінейна-прагрэсіўнага працэсу змены ніжэйшай грамадска-эканамічнай фармацыі вышэйшай. Гэтая тэорыя, жорстка дэт-эрмінісцкая і нівелюючая, была непарушнай ісцінай. Нават у гады перабудовы вядучы савецкі метадолаг Я.М.Жукаў пісаў, што ўсялякія іншыя падыходы да перыядызацыі, калі яны не заснаваны на фармацыйным падыходзе, "будуць непазбежна насіць суб'ектыўны характар"3.
    У марксісцкай парадыгме Сярэднявечча разглядалася як эпо-ха зараджэння, развіцця і заняпаду феадалізму, г.зн. практычна яно атаясамлялася з трэцяй грамадска-эканамічнай фармацыяй. За яе пачатак прымаўся крах Рымскай імперыі, за канец — у адрозненне ад заходняй традыцыі — сярэдзіна XVII ст., англій-ская рэвалюцыя, якая, паводле К.Маркса, мела агульнаеўра-пейскае значэнне і паклала пачатак пераходу ад феадалізму да капіталізму. Зместам новай гісторыі лічылася, адпаведна, зарад-жэнне, развіццё і заняпад капіталізму.
    У дачыненні да гісторыі народаў СССР савецкая гістары-яграфія выкарыстоўвала, як правіла, толькі фармацыйную пе-рыядызацыю. Але тое, што яна трактавала Сярэднія вякі як су-светна-гістарычную эпоху існавання феадальнай фармацыі, мела немалаважнае тэарэтычнае значэняе: паняцце Сярэднявечча, з'яўленне і распрацоўка якога былі звязаныя толькі з Еўропай (гісторыяй Сярэдніх вякоў з'яўлялася гісторыя народаў і дзяржаў Еўропы), стала разумецца універсальна і ўжывацца ў дачыненні да мінулага ўсіх краін, у якіх існаваў феадалізм. Падобна, што пытанне аб правамернасці такога пашыранага разумення Сяр-эдніх вякоў дасюль засталося адкрытым. У абгрунтаванні права выкарыстоўваць гэты тэрмін і для Усходу прыводзіліся аргумен-ты хутчэй ускоснага характару (канцэптуальнае падабенства змены гістарычных эпох)4.
    Беларуская гістарыяграфія ў свой час з непазбежнасцю пера-няла фармацыйную перыядызацыю як адзіную для ўсёй савец-кай гуманістыкі. У нешматлікіх сінтэтычных выданнях па гісто-рыі Беларусі мінулае падзялялася на дакладна такія перыяды і з такімі ж храналагічнымі рамкамі, як і ў Расіі, на Украіне ці ў
    54
    Прыбалтыцы: 1) першабытнае грамадства — да VIII ст. н.э.; 2) феадальнае грамадства — IX ст. — 1861 г.; 3) капіталізм — 1861—1917 гт.; 4) сацыялізм — з 1917 г.5
    Недахопы фармацыйнага падыходу — асобная праблема. Звернем увагу на тое, што сама па сабе храналагічная уніфіка-цыя гістарычмых працэсаў такіх розных рэгіёнаў не можа не выклікаць падазрэнняў у яго прыдатнасці для іх тлумачэння. Нераўнамернасць, асінхроннасць, асаблівасці развіцця асобных краін і народаў — усё гэта патрабуе сваёй, унутранай перыяды-зацыі. Тэорыя грамадска-эканамічных фармацый, контрканцэп-цыямі якой на Захадзе сталі гісторыя штодзённасці, мікрагісто-рыя, гістарычная антрапалогія6, цяпер і ў нас дачакалася заслу-жанай крытыкі.
    У расійскай гістарычнай навуцы дыскусіі па праблеме перы-ядызацыі пачаліся ў канцы 80-х гадоў. Што датычыцца мяжы Сярэднявечча і Новага часу, то пры ўсёй рознасці пазіцый най-больш пераканаўча выглядае прапанова пачынаць новую гісто-рыю з 1640—1649 гг.7 Ёсць, аднак, і прьгнцьтова іншыя мерка-ванні. Напрыклад, на форуме членаў "Усерасійскай асацыяцыі медыявістаў і гісторыкаў ранняга новага часу" ў дыскусіі "большасць выказалася" за тое, каб згаданую мяжу правесці паміж XV і XVI ст.8 Праўда, пра тое, з чаго зыходзіла "большасць", якімі аргументамі аперыравала, у навуковай пе-рыёдыцы нічога не ўдалося знайсці.
    Падобныя да апошніх храналагічныя рамкі сталі сцвярджацца і ў навучальнай літаратуры Беларусі. Некалькі гадоў назад ка-лектывам гісторыкаў, што працаваў над новай канцэпцыяй школьнай адукацыі, прапанавана новая перыядызацыя, ас-ноўныя прынцыпы якой увайшлі ў праграму і падручнікі па гісторыі для базавых агульнаадукацыйных школ. Перагляд тра-дыцыйнай савецкай перыядызацыі заснаваны на спалучэнні фармацыйнага падыходу з цывілізацыйным, тлумачаць аўгары, хоць застаюцца прыхільнікамі прагрэсісцкай ідэі паступальнага развіцця грамадства9, што само па сабе наўрад ці паслядоўна. Сусветная гісторыя разглядаецца не па фармацыях, як раней, a па ўведзенай гуманістамі трохчленнай схеме, прычым і храна-лагічныя рамкі бяруцца заходнееўрапейскія: Сярэднявечча
    55
    ўкладваецца паміж V і XV стст. уключна, а Новы час пачынаецца адпаведна ў XVI ст. Самае смелае (і я б сказаў нечаканае) тое, што ў гэтую схему ўключаецца і гісторыя Бела-русі (як, зрэшты, і іншых краін Усходняй Еўропы). Чым аргу-ментаваны такі радыкальны перагляд храналагічных рамак?
    Абгрунтавання мэтазгоднасці пераносу пачатку Сярэднявечча ў V—VI стст. у Праграме наогул няма, што ж да яго верхняй мяжы і пачатку Новага часу, то аўтары тлумачаць: "Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і звязанаю з ёю каланіяльная экспансія еўрапейскіх краін паклала пачатак станаўленню ўзаемазалежнасці і адзінства розных рэгіёнаў свету. На змену ранейшай замкнутасці і ізаляцыі прыходзіць усебаковая сувязь нацый. Скарбы духоўнай і матэрыяльнай культуры асобных народаў уключаюцца ў агульны працэс развіцця чалавечага гра-мадства"10.
    Наогул так, тэндэнцыі адзначаны слушна, але гэта было рэальнасцю Заходняй і ў меншай ступені Цэнтральнай Еўропы. Што ж агульнага яно мела ў XVI ст. з усходнееўрапейскім рэ-гіёнам, з перыферыяй, прымаўшай імпульсы з эпіцэнтру з вялікім спазненнем? Якія якасныя перамены выклікалі ў Бела-русі XVI ст. геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная экспансія Захаду? У якую "ўсебаковую сувязь" магла ўключыцца та-гачасная Беларусь, калі яна прадстаўляла чыста традыцыйнае грамадства? Як вядома, да эпохі сусветнай капіталістычнай гаспадаркі агульных сувязяў проста не існавала.