• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Памер: 359с.
    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Пэўная бессістэмнасць у размяшчэнні летапісаў у выдадзе-ных тамах, а таксама пропуск некаторых летапісных тэкстаў тлумачацца не няўважлівасцю ці недасведчанасцю М.Улашчыка, а тымі незвычайнымі ўмовамі, у якіх яму давялося рыхтаваць гэтыя летапісы да выдання. Цяжкасці з адшуканнем і атрыман-нем рукапісных тэкстаў, своечасовай і якаснай падрыхтоўкай іх да друку, розныя рэдактарскія і выдавецкія ўскладненні, адсут-насць сталых памочнікаў, перагрузка дадатковай працай (у 70-я гады М.Улашчык завяршыў і выдаў яшчэ кнігу па археаграфіі і крыніцазнаўству12, а таксама напісаў першы варыянт манаграфіі пра летапісы), а да ўсяго гэтага агульнае пагаршэнне стану зда-роўя не маглі не адбіцца на якасці падрыхтоўкі двухтомнага збору беларускіх летапісаў і хронік. У яго не было магчымасці і часу дасканала ўсё абдумаць і ўзважыць, своечасова выправіць заўважаныя недакладнасці. У такіх складаных умовах ён не змог рэалізаваць задуманае так, як хацелася.
    Помніцца, колькі дарагога часу патраціў М.Улашчык на бясплённыя перамовы з магілёўскім краязнаўцам Е.Філіповічам, які не хацеў паведаміць, дзе ён знайшоў арыгінал Магілёўскай хронікі, і сам не згаджаўся тэрмінова падрыхтаваць яе да друку ў 32-м томе ПЗРЛ. Давялося аўтару гэтых радкоў са спазненнем, у экстрэмальных умовах ратаваць становішча. У выніку чаго гэтая
    29
    хроніка з цяжкасцю была падрыхтавана толькі да 35-га летапіс-нага тома і змешчана ў дадатку.
    Каб аб'ектыўна і справядліва ацаніць выдадзены М. Улаш-чыкам двухтомны збор беларускіх летапісаў і хронік, трэба аба-вязкова ўлічваць усе адзначаныя вышэй акалічнасці і зыходзіць найперш з галоўнай мэты, якую ставіў перад сабою даследчык. Ён планаваў падрыхтаваць не канцэптуальна новае, а больш поўнае ў параўнанні з 17-м томам іх навуковае выданне, якое актывізавала б далейшыя даследаванні беларуска-літоўскай мінуўшчыны наогул і саміх летапісаў у прыватнасці, а таксама палегчыла б доступ да гэтых каштоўных крыніц як навукоўцаў, так і больш шырокага кола чытачоў. I з гэтай задачай ён у цэльгм справіўся выдатна.
    У двух тамах надрукаваны ў арыгінале 18 лстапісных тэкстаў — фактычна ўсе значныя помнікі беларускага і беларуска-літоўскага летапісання. Шэсць з іх не былі змешчаны ў 17-м томе ПЗРЛ: Нікіфараўскі, Баркулабаўскі, Віцебскі і т.зв. Валын-скі летапісы, а таксама "Хроніка літоўская і жамойцкая" і Ма-гілёўская хроніка. Важна падкрэсліць, што апошнія два помнікі тут апублікаваны ўпершыню.
    Дзякуючы гэтаму выданню шмат хто ўпершыню адкрыў для сябе цэлы пласт беларускай пісьмовай спадчыны, багаты і не-паўторны свет нашай гераічнай і шматпакутнай гісторыі. На яго грунце было падрыхтавана іх навукова-папулярнае выданне ў адным томе ў перакладзе на сучасную беларускую мову ў серыі "Літаратурныя помнікі Беларусі", што ажыццяўляе выдавецтва "Мастацкая літаратура".
    3	глыбокай удзячнасцю і павагай згадваюць імя М.Улашчыка краязнаўцы, гісторыкі, літаратуразнаўцы, даследчыкі грамадска-палітычнай думкі Беларусі даўніх часоў, усе аматары беларускай мінуўшчыны, для якіх гэты летапісны двухтомнік стаў настоль-най кнігай. Крыніцазнаўчая каштоўнасць гэтага выдання бела-рускіх летапісаў і хронік асабліва выразна бачыцца нам сёння (з гадамі яна будзе яшчэ больш узрастаць), калі так ускладніўся доступ беларускіх навукоўцаў да той шматвяковай гістарычна-дакументальнай і кніжна-літаратурнай спадчыны нашага народа мінулых стагоддзяў, што захоўваецца пераважна ў Расіі,
    30
    Польшчы, Літве і на Украіне. Завяршае своеасаблівы летапісаз-наўчы цыкл прац М.Улашчыка манаграфія "Уводзіны ў вы-вучэнне беларуска-літоўскага летапісання", апошняя яго кніга, што выйшла з друку яшчэ пры жыцці даследчыка13. Яе задума выспявала ў працэсе працы над летапіснымі тамамі, калі, Hanada, рабіліся розныя выпіскі, запісы і накіды. Аднак не-пасрэдна ёю М.Улашчык пачаў займацца ў 1976 г. Тады яму была запланавана ў Інтытуце гісторыі СССР AH СССР асобная тэма па беларуска-літоўскім летапісанні. "Пачаў падбіраць мат-эрыялы да будучай манаграфіі пра летапісанне", — пісаў ён 10 сакавіка 1976 г. аўтару гэтых радкоў.
    Першы яе варыянт быў у асноуным напісаны да канца 1978 г. Сваю ацэнку зробленаму М.Улашчык выказаў у лісце ад 5 кастрычніка таго ж года: Трунтоўна трэба дарабіць раздзел пра гістарыяграфію... У раздзеле "Пошукі" трэба будзе вынесці на канец матэрыял праз выданні тт. 17, 32 і 35... Ня зусім скончана пра Стрыйкоўскага... Калі ўсё гэта будзе зроблена, то раздзел пра легендарную частку трэба будзе выключыць, бо за-раз у ёй якраз 20 аркушаў — норма, якая дасцца цяпер... Нао-гул, калі пачынаеш, то здаецца, што матэрыялу мала, а пасля бачыш, што амаль кожны раздзел трэба разварочваць у асобную манаграфію".
    Канчаткова завяршыць сваю манаграфію ні ў наступным, ні ў 1980 г. яму не ўдалося: перашкодзілі іншыя важныя і неад-кладныя справы, у тым ліку вычытванне карэктуры 35-га тома ПЗРЛ. Да працы над ёй М.Улашчык зноў прыступіў толькі ў канцы 1980 г.: "Узяўся пераглядаць сваю кнігу пра летапісы і ўбачыў, што трэба перарабляць нібыта ўсё... Пісаў, спяшаючыся, каб не сарваць планы сектару, а з гэтага ведама што бывае" (ліст ад 8 снежня 1980 г.). Нарэшце, у маі 1981 г. ён з палёгкаю паведаміў, што скончыў дапрацоўку кнігі пра лета-пісы.
    Аднак і на гэтым не была пастаўлена апошняя кропка. У 1983 г. М.Улашчык яшчэ раз звярнуўся да сваёй манаграфіі ў сувязі з падрыхтоўкай яе да друку. "Даведаушыся, што рукапіс ідзе [у друк], я пачаў чытаць яго нанова. Часамі выходзіла, што
    31
    нібы чытаю нешта невядомае раней. Трэба было і скараціць і шмат што перарабіць" (ліст ад 25 студзеня 1983 г.).
    Тым не менш, нягледзячы на ўсе намаганні, даследчык не быў цалкам задаволены, калі манаграфія, нарэшце, пабачыла свет. "Кнігу маю пакалечылі. Спачатку трэба было наогул адр-эзаць старонак 30—40, бо звыш ліміту, а пасля пайшлі крышыць за кошт палякоў", — з горыччу пісаў ён у лісце ад 2 студзеня 1985 г. А крыху пазней прызнаваўся: "На сваю кнігу чакаю шмат заўвагаў і да таго ж грунтоўных. Апрача ўсяго іншага ў ёй не стае канца, кажучы дакладней — таго раздзела, у якім былі б падсумаваны ўсе разважанні і меркаванні адносна нашага лета-пісання" (ліст ад 20 лістапада 1985 г.).
    Мы свядома так падрабязна спыніліся на гісторыі стварэння гэтай манаграфіі М.Улашчыка, каб паказаць, як складана і шматпакутна ішла праца над ёю, як патрабавальна і самакры-тычна ставіўся да яе аўтар на розных этапах даследавання, якія і па якой прычыне важныя бакі гэтай комплекснай тэмы ака-заліся недастаткова раскрытымі ў апублікаванай кнізе. Га-лоўным чынам з-за жорсткіх выдавецкіх патрабаванняў да аб'ёму манаграфіі (не больш 20 др. арк.) у ёй сур'ёзна быў скарочаны гістарыяграфічны агляд літаратуры, апушчаны археаграфічна-тэксталагічны разгляд 17, 32 і 35-га тамоў ПЗРЛ, надта сціплым атрымалася заключэнне. Вельмі дарэчы тут быў бы таксама мат-эрыял, прысвечаны грунтоўнаму аналізу крыніц мала даследава-най "Хронікі літоўскай і жамойцкай", тым больш што папярэд-нія назіранні ў гэтым напрамку былі ўжо зроблены М.Улаш-чыкам14.
    Аднак і ў дадзеным выглядзе манаграфія "Уводзіны ў бела-руска-літоўскае летапісанне" — надзвычай змястоўнае і каштоўнае даследаванне, якое змяшчае шмат цікавага і важнага матэрыялу пра нашыя леіапісы і хронікі. Кожны яе раздзел уяўляе самастойную варгасць. Для даследчыка-пачаткоўца на першым этапе працы асабліва важнае значэнне будуць мець другі і пяты раздзелы манаграфіі, у якіх змешчана археагра-фічна-крыніцазнаўчае апісанне ўсіх рукапісаў і публікацыі гэтых помнікаў. Найбольш вычарпальная інфармацыя падаецца пра Супрасльскі летапіс і Магілёўскую хроніку.
    32
    Шмат новых і каштоўных назіранняў пра легендарную частку беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік, пра гісторыю і месца яе ўзнікнення, пра геаграфічныя і гістарычныя ўяўленні яе ства-ральнікаў і іншы цікавы матэрыял знойдзе дасведчаны чытач у чацвёртым раздзеле кнігі. М.Улашчык прарабіў вялікую працу па аналізу летапісных крыніц вядомай Хронікі М. Стрый-коўскага, па высвятленню прынцыпаў і характару іх выка-рыстання гэтым храністам. I хоць гэтую праблему сур'ёзна за-кранаў у сваім даследаванні рускі вучоны А.Рогаў15, М.Улашчык змог сказаць і сваё важкае слова. Гэтаму прысвечаны трэці разд-зел манаграфіі.
    У цэлым "Уводзіны...", нягледзячы на адзначаныя недахопы і асобныя акалічнасці, па багацці фактычнага зместу, надзвычай шырокім, энцыклапедычным ахопе закранутых пытанняў, па крыніцазнаўчай каштоўнасці і аб'ектыўнасці з'яўляецца той працай, без якой нельга было рухацца далей у даследаванні бе-ларускага летапісання. Яна падвяла важкі вынік паўтарастага-доваму (ад І.Даніловіча) яго вывучэнню.
    Выданне двухтомнага збору беларускіх летапісаў і хронік, з'яўленне спецыяльных манаграфічных даследаванняў бела-рускіх вучоных у Расіі і на Беларусі16 адкрылі новы этап у гісто-рыі беларускага летапісазнаўства. Тытанічная праца, праробле-ная ў гэтай галіне М.Улашчыкам, дапаможа іншым даследчыкам пайсці далей як у вывучэнні гэтых выдатных помнікаў даўняга беларускага пісьменства, так і беларускай мінуўшчыны наогул. Велічны навуковы і жыццёвы подзвіг гэтага самаадданага пат-рыёта нашай Бацькаўшчыны — яркі сведка вялікай жыватвор-най моцы і неадольнасці беларускага нацыянальнага Адраджэн-ня XX ст.
    33
    Анатоль Грыцкевіч (Мінск)
    М.М.Улашчык і праблемы гістары-яграфіі Вялікага княства Літоўскага
    (XIV — першая палова XVI стст.)
    Мікалай Мікалаевіч Улашчык стала ўвайшоў у беларускую гістарыяграфію як вядучы спецыяліст па пытаннях археаграфіі і крыніцазнаўства Беларусі, праблемах беларуска-літоўскага ле-тапісання, пытаннях сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі і Літвы XIX ст. Разам з тым ён займаўся і пытаннямі аграрнай рэформы ў адным з рэгіёнаў Беларусі (Кобрынская эканомія) у другой палове XVI ст., а таксама выданнем беларуска-літоўскіх летапісаў. „ .
    Дзве манаграфіі М.М.Улашчыка — "Нарысы па археаграфп і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду (М.^, 1973) і "Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання" (М., 1985) — з'яўляюцца не толькі крыніцазнаўчымі даследаван-нямі, але і гістарыяграфічнымі працамі. Погляды выдатнага бе-ларускага навукоўца па праблемах гістарыяграфіі Беларуска-Літоўскай дзяржавы XIV — першай паловы XVI ст. адлюстрава-ны і ў яго рэцэнзіях на кнігі і працы беларускіх гісторыкаў, у яго каментарыях да выдадзеных ім летапісаў.