М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Памер: 359с.
Мінск 1997
М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
(Да 90-х угодкаў вучонага)
Матэрыялы навуковай канферэнцыі Мінск, 14-15 лютага 1996 г.
БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ІНСТЫТУТ ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА I АРХІЎНАЙ СПРАВЫ
ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА
М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)
Матэрыялы навуковай канферэнцыі Мінск, 14—15 лютага 1996 г.
Мінск, 1997
УДК 930(476)(0432)
ББК 63.2(4Бен)
М 11
Арганізацыйны камітэт канферэнцыі:
У.М. Міхнюк, В.А. Чамярыцкі, П.А. Шупляк (сустаршыні), М.В. Біч, Н.С. Гілевіч, С.У. Жумар, А.К. Каўка, А.Г. Каха-ноўскі, Г.В. Кісялёў, А.С. Ліс, П.А. Лойка, У.К. Ракашэвіч, Г.М. Сагановіч, В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан, Г.І. Сурмач
Рэдактары-складальнікі: А.М. Гесь, В.У. Скалабан
Рэкамендавана да друку Вучоным саветам БелНДІДАС
М 11 М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага). Матэрыялы навук. канф. / БелНДІДАС; БДУ. Гіст. фак. Рэд.-склад. А.М. Гесь, В.У. Скалабан. - Мн. 1997. 359 с.
ISBN 985-6099-40-4
У кнігу ўвайшлі навуковыя даклады, паведамленні, якія былі зроблены на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-м угод-кам вядомага беларускага гісторыка, самаадданага патрыёта на-шай Бацькаўшчыны, змагара за нацыянальную самасвядомасць беларускага народа Мікалая Мікалаевіча Улашчыка (1906— 1986), 14—15 лютага 1996 г. у Мінску.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, краязнаўцаў, літарата-раў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
ISBN 985-6099-40-4
ББК 63.2(4Бен)
© БелНДІДАС, 1997.
АДКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ
Аляксандр Міхальчанка (Мінск)
Мікалай Улашчык — наш славуты зямляк
Шаноўныя калегі, сябры!
Наша канферэнцыя прысвечана 90-м угодкам выдатнага бе-ларускага гісторыка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.
Вучань Пічэты, Доўнар-Запольскага, Даўгялы, выпускнік Бе-ларускага дзяржаўнага універсітэта, ён здолеў выстаяць у цяжкіх выпрабаваннях, ён усё жыццё заставаўся адданым гісторыі, Бе-ларусі і роднай мове. Ён выстаяў, нягледзячы на шматразовыя арышты і рэпрэсіі, турмы, гулаг і выгнанне. 3 1955 г. Мікалай Мікалаевіч жыў у Маскве, стаў доктарам гістарычных навук, працаваў у акадэмічным Інстытуце гісторыі. Яго даследаванні па гісторыі беларускай вёскі, крыніцазнаўству і археаграфіі лічацца класічнымі. Велічным помнікам узвышаецца двухтомны збор беларускіх летапісаў, які вучоны падрыхтаваў і выдаў у Маскве.
Творчая спадчына Мікалая Мікалаевіча шматбаковая. Ен не толькі гісторык і археограф, але і аўтар даследаванняў па бібліяграфіі і кнігазнаўству, археалогіі і краязнаўству, этнаграфіі і фалькларыстыцы, мемуарыстыцы і літаратурных крыніцах.
Ён меў незвычайны дар — за лічбамі і фактамі адчуць эпоху, бачыць канкрэтнага чалавека, разумець яго і пераказаць усё гэта чытачу.
Літаратурны талент найбольш яскрава выявіўся ў нарысе пра родную вёску Віцкаўшчына і ўжо часткова надрукаванай "Хроніцы", гэтай, паводле ўдалага вызначэння Аляксея Каўкі, "аптымістычнай трагедыі пра лёс беларускага інтэлігента ў цёмнай памяці трыццатых..."
Сёння, на канферэнцыі, мы звяртаемся да асобы Мікалая Мікалаевіча, яго спадчыны і запаветаў, асэнсоўваем яго ўрокі і
3
вопыт. He будзе перабольшаннем сказаць, што распачалося фарміраванне ўлашчыказнаўства як комплекснай навуковай дысцьшліны. Ужо пакладзены ладныя цаглінкі ў падмурак — Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавалі і выдалі бібліяграфічны паказальнік. У Маскве 31 студзеня 1996 г. паспяхова лрайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная 90-м угодкам вучонага, а ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук рыхтуюцца да выхаду ў свет яе матэрыялы. Наперадзе — выданні збору твораў вучонага, падрыхтоўка зборнікаў успамінаў, стварэнне навуковай біягра-фіі.
Трэба думаць, што памяць пра выдатнага сына беларускай зямлі будзе ўвекавечана і назвамі вуліц, бібліятэк, навучальных устаноў у Мінску і Дзяржынску, устанаўленнем прэмій для гісторыкаў, археографаў і архівазнаўцаў, стыпендый для студэн-таў.
4
Ніл Плевіч (Мінск)
Слова пра Мікалая Улашчыка
Шаноўнае спадарства!
Ад шматлікай арміі сяброў Таварыства беларускай мовы я сардэчна вітаю вас з гэтай важнай падзсяй у навуковым і куль-турным жыцці нашай рэспублікі. Мікалай Мікаласвіч Улашчык тры гады не дажыў да часу стварэння таварыства. I я нс сум-няваюся, што калі б ён дажыў, ён несумненна ў Маскве быў бы адным з вялікіх актывістаў гэтага таварыства. Зрэшты, усі.м сваім жыццём, усёй сваёй навуковай дзейнасцю ён вельмі пас-прыяў таму, што гэтае таварыства ўзнікла. Вы разумееце: калі прыходзілася змагацца, літаральна змагацца за тое, каб нейкім чынам паправіць сітуацыю з нашай мовай, як важна было ве-даць, што такія выдатныя людзі, адарваныя ад Радзімы, жывучы далёка, ахвяруюць свае душэўныя сілы, веды, розум, сэрца на гэтую ж справу, на выратаванне нашай мовы. Мяне заўсёды надзвычай цешыла, захапляла, здзіўляла такая непахісная стой-касць Мікалая Мікалаевіча Улашчыка ў супольнай нашай спра-ве. Ён не адступаў ні на ёту. Я хачу сёння сказаць пра гэта таму, што, як вы бачыце, у нас многія вучоныя, якіх увогуле не аб-вінаваціш, што ім не стае патрыятызму, усё-такі чамусьці інды-ферэнтна адносяцца да мовы, да гэтай праблемы. Мяне вельмі здзіўляе, асабліва калі гэта датычыць вучоных гуманітарнага профілю. Як можна, скажам, разарваць гістарычную памяць, філасофію народа, духоўную культуру народа і мову? Гэта непа-рыўнае, адно цэлае. Вось у гэтым сэнсе, бясспрэчна, Мікалай Мікалаевіч Улашчык быў проста выдатным прыкладам для ўсіх нас.
I на завяршэнне свайго кароткага прывітання. He так даўно я быў у гэтым дарагім мне корпусе, дзе прайшло каля 30 гадоў майго жыцця, на падобнай канферэнцыі, прысвечанай Доўнар-Запольскаму. Там я нават выступаў з паведамленнем. Вось я і хачу прывітаць усіх вас, перш за ўсё ў вашай асобе гістарычны факультэт нашага універсітэта, які для мяне альмаматэр, пры-
5
вітаць і з гэтай падзеяй, і з тым, што вы займаеце такую пазіцыю, што надзвычай важна. Сёння, калі ведаеце, зноў зава-рушыліся тыя, якія дыктавалі калісьці, якой павінна быць у нас гістарычная навука і не толькі гістарычная навука (у гэтую хвіліну мы гаворым пра гістарычную навуку), заварушыліся з намерам зноў усё павярнуць назад. Але тое, што гэта не-магчыма, павінна быць усім зразумела.
Важна не ўступінь пазіцыі, надзвычай важна. На жаль я ўжо чытаю і, відаць, буду яшчэ чытаць, як і вы, грубыя вульгарныя выпады супраць нашай сённяшняй гістарычнай навукі. Але нічога. Трэба даваць, канешне, водпаведзь і разам з тым спа-койна працягваць работу па аднаўленні нашай гістарычнай па-мяці, тое, што ўжо колькі гадоў паспяхова робіцца. Шчыра ка-жучы. я дзеля гэтага і папрасіў слова для прывітання, каб, крый бог, ніхто з вас, з усіх нас не ўздумаў апусціць крылы, скласці рукі. Процістаянне гэта дужа доўга цягнуцца не будзе, таму што, як пісаў адзін выдатны балгарскі паэт, праўда ўсё-такі жыве. I праўда на нашым баку. 3 гэтым я вас і віншую.
6
Адам Мальдзіс (Мінск)
Працаваў для народа
Шаноўныя калегі!
Пераказваючы вам прывітанні ад Скарынаўскага цэнтра і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, я хацеў бы прыгадаць, што ідэя правядзення сённяіпняга навуковага форума была го-рача падтрымана на Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў прадстаўнікамі вучоных 17 краін свету. Па гэтым пытанні была прынята адпаведная рэзалюцыя кангрэса. Заклік актыўна ўдзельнічаць у сённяпшяй сустрэчы быў і ў першым нумары новага інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня Міжнародай аса-цыяцыі "Кантакты і дыялогі". Я перакананы, што ў другім нума-ры будуць матэрыялы, якія шырока пакажуць тыя канферэнцыі, якія адбыліся: канферэнцыю ў Маскве, той вечар, які ўчора адбыўся ў Мінску, і сённяшнюю нашу сустрэчу, тым больш, што калега Аляксей Каўка перадаў для другога нумара адпавед-ны матэрыял пра маскоўскую сустрэчу. У сваім выступленні я хацеў бы вельмі коратка спыніцца толькі на двух момантах: першы — гэта Мікола Улашчык як пісьменнік, і другі — вельмі істотны момант: што значыць для нас сёння Мікалай Міка-лаевіч, што значыць яго жыццёвы, навуковы творчы вопыт?
Калі ўчора ў Доме літаратара праводзіўся вечар (а мы бачылі, што ён сабраў вялізную аўдыторыю, рэдка калі пісьменніцкія вечары збіраюць сёння такую аўдыторыю), то прыводзіліся многія аргументы пра тое, што Мікола Улашчык быў і пісьмен-нікам. Але мне хочацца прывесці ці не асноўны аргумент: гэта тое, што нарэшце выйшаў шосты том бібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі", і ёсць бібліяграфія, вядома, не падра-бязная бібліяграфія, таму што ўсё мы не маглі адшукаць. Тут мне згадваюцца словы Генадзя Кісялёва, што мы не змаглі знайсці ў кнізе пра феадальны лад на Беларусі, успамін пра Паўлюка Багрыма, дык вось перад гэтым вечарам, мабыць, не ўсе гісторыкі проста адшукалі гэтую кніжку як аргумент таго, што Мікола Улашчык — і пісьменнік. Я згадваю тыя драма-
тычныя хвіліны, калі ў Акадэміі навук абмяркоўвалася пытанне, каго ўключаць, а каго не ўключаць у гэты 6-томны энцыкла-педычны даведнік. I тады, безумоўна, было многа аргументаў супраць Мікалая Мікалаевіча. Так званыя апаненты гаварылі: "Ну добра, тады ж трэба добрыя дзве-тры сотні іншых гісторы-каў уключаць, а мы гэтага не можам рабіць". I толькі тое, што ў бібліяграфіі ўдалося знайсці апавяданне ”У вырай", надрукава-нае Мікалаем Мікалаевічам у 1930 г., нарыс "Зябка" і яго пе-раклады на беларускую мову апавяданняў і іншых твораў, у тым ліку зборніка "Дзеці захаду", апавяданняў Льва Талстога, і пера-важыла ў доўгай дыскусіі: уключаць ці не ўключаць Мікалая Мікалаевіча Улашчыка ў гэты даведнік. Зрэшты пра тое, што Мікалай Мікалаевіч быў добрьгм, сапраўдным пісьменнікам, сведчыць кніга пра вёску Віцкаўшчына і яго лісты. Мне б хацс-лася перадаць 18 лістоў, адрасаваных мне ў свой час, у будучы адзіны супольны архіў. Дарэчы, я заклікаю ўсіх прысутных, у каго ёсць лісты Мікалая Мікалаевіча, перадаць іх у Нацыяналь-ны архіў Рэспублікі Беларусь. Працытую толькі адно месца, якое сведчыць пра Мікалая Мікалаевіча як пісьменніка і добра-га знаўцу даваеннага Мінска: "Нсшта ў 1926 ці 1927 гадах у дзяржаўную бібліятэку хлопец з Камароўкі прыносіў прадаваць Стрыйкоўскага 1582 года выдання і кнігу Тышкевіча пра Бары-саўскі павет. Сіманоўскі, аднак, прапанаваў такую цану, што той абразіўся, “Опмсане” падараваў мне, а са Стрыйкоўскім пайшоў дахаты. У той час па ўскраінах Мінска, асабліва сярод каталіцкага насельніцтва, было шмат чаго з польскіх выданняў і пэўна было шмат і старадрукаў, але збіраць ня было каму. Было даволі ўсякага і па шляхоцкіх засцснках, можа ня было засцен-ку, дзс ня было б розных прывілеяў, уключаючы пергамінавыя. Усё гэта загінула, найбольш у 30-я гады. Хаця я сам вызначыўся як гісторык з 14—15 гадоў, але ў нашым доме былі прывілеі, якіх я так і нс ўбачыў і захаваўся толькі прыгавар Палаты Мін-скага грамадзянскага суда, згодна з якім мой прадзед атрымаў вольнасць". (Бачыце, якія цікавыя звесткі да біяграфіі Мікалая Мікалаевіча!). "Пасьля размовы з пакойнаю сястрою Нінаю вы-явілася, што ў нас была старасвецкая уніяцкая ікона (дзеда па матцы пры пераводзе ў праваслаўе доўга білі, але, стаўшы пра-