• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    14
    іншых творцаў культуры і навукі. Хаця б вось такая нечаканая згадка: гістарычная драма Міхайлы Грамыкі "Скарынін сын з Полацка", лічаная за страчаную, была вывезена ў час другой сусветнай вайны ў Славянскую бібліятэку Прагі, "а цяпер яна знаходзіцца ў Маскве" (у артыкуле Г.Каханоўскага, пры-свечаным М.Грамыку, "Над Дзвіной, над Сожам, Бярозай..." у газсце "Звязда" ад 11 лістапада 1985 г. — С.А.). У паперах вучонага назапашана нямала роздумаў пра асаблівасці гіста-рычнага шляху беларусаў, адметнасці іх культуры. Адна з такіх праблем, што праз гады не пакідала турбаваць Улашчыка, а ця-пер, здасцца, грунтоўна авалодвае даслсдчым настроем яго пас-лядоўнікаў, звязана з бежанствам у час псршай сусветнай вай-ны. Усебаковае асэнсаванне гэтага драматычнага чынніка ў лёсах народа, значнай часткай адарванага ад Бацькаўшчыны, раскіданага па далёкіх абшарах Расіі, магло б, на думку гісторы-ка, многае праясніць у разуменні праблем нацыянальнай са-маідэнтыфікацыі, нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння, інакш кажучы, таго адвечнага, усё яшчэ нс адоленага шляху бсларуса да Беларусі.
    Гады выпрабаванняў у спалучэнні з прыроджана вострым, дапытлівым розумам гэтага чалавека ўзмацнілі ў ім крытычны погляд на рэчаіснасць, развілі дар тонкага, не без іскрынак гу-мару палеміста — рысаў, прыкметных для творчай манеры Улашчыка-вучонага, паслядоўна прынцыповага апанента ўсяля-кіх шаблонаў, схаластычных схемаў, розных беларусаўшчэрбных канцэпцый у гістарыяграфіі (і нс толькі ў ёй).
    He стамляўся ён заўсёды, пры вялікіх ці мсншых нагодах, да-водзіць, сведчыць простую і высокую праўду пра свой народ, як у гэтым вось лісце да другога масквіча-беларуса, вядомага ў мінулым партыйнага і дзяржаўнага дзсяча: "Бяру Вашу кнігу, чытаю пра Вашу сям'ю, гляджу на фота. Сям’я вялікая, а зямлі мала. Згодна са схемаю, вы ўсе павінны быць слабымі, занядба-лымі... а з фота глядзяць энергічныя, моцныя, разумныя. Няма каўтуну, няма прыніжанасці, відаць людзі. He з кожнай сям'і выходзілі дзяржаўныя дзеячы высокага рангу, але ў звычайным жыцці Мазуравы пэўна мала чым розніліся ад суседзяў". Далей — штось дужа істотнае пра навуковую сумленнасць колішніх
    15
    афіцыйных гісторыкаў і адначасна пра творчы метад і кругагляд нашага гістарыёграфа: "Яшчэ адзін козыр, якім карыстаюцца да апошніх дзён вучоныя і невучоныя, калі хочуць паказаць, якімі нікчэмнымі беларусы былі раней, — пісьменнасць. У гэтай галіне, чым меншы працэнт даваў аўтар, тым больш было яму пашаны. Звычайна даецца 23 %, але сапраўды гэта няпоўныя звесткі — на 1897 г., а гаворыць "да рэвалюцыі". Міністру асве-ты Сцяпану Умрэйку і гэтага паказалася залішне, і ён напісаў 13%. Прааналізаваўшы розныя крыніцы, я палічыў, што на 1917 год у Беларусі пісьменнасць была каля 40%. "Галоўнаму" "Мсторнм СССР" гэта паказалася нядобра, што ён выкрасліў маю лічбу пасля таго, калі я падпісаў карэктуру да друку, гэта значыць, калі зрабіць ужо нічога было нельга6. Няхай ведаюць!". I, нарэшце, нешта таксама важнае, паказальнас пра адукава-насць, дакладней, духоўны свет "дарэвалюцыйнага" беларуса: "Бяру сям'ю Мазуравых, у якой лішніх грошай не было. аднак жа бацька выпісваў "Ніву", другія чыталі Талстога, трэція яшчэ што-небудзь". "Мой бацька, — працягвае Улашчык, — любіў чытаць, і ўся наша сям'я была "кніжная", і ў нас была падзея, калі даставалі камплект "Нівы" і кідаліся найперш разглядаць цацкі, а там былі ня толькі цары і царыцы, але і малюнкі з над-пісам "Трстьяковская галерея". Ніхто не ведаў, што такос "Третьяковская галсрея", але, трапіўшы туды першы раз, глядзеў на карціны, як на нешта знаёмае"7.
    Але што там газеты ці малюнкі з "Траццякоўкі". Вунь дзед Уладзіміра Дубоўкі, паводле ўспамінаў паэта, хоць і малапісь-менны, але дасканала всдаў латынь і чытаў у арыгінале Авідзія, Гарайыя. А казачнік-паэт, самародны філосаф з Палесся прозвішчам Рэдкі, перад чыім неспасціжным талснтам, увечне-ным запісамі А.Сержпутоўскага, не ўтойваў захаплення гісторык Улашчык... Колькі ж падобных, па большасці безымянных, са-мародных дзядзькоў і дзядоў, цётак і бабуль прарасло чароўным плёнам на беларускіх супесях ды падзолах! У самы раз згадаць яшчэ адну праблему, якой таксама скрозь праймалася рупная натура аўтара "Віцкаўшчыны" ("Была такая вёска"): напісання, прыкладам украінцаў, навуковае ўсебеларускас гісторыі вёсак, мястэчак, гарадоў — перахавання для патомных гэтага найбага-
    16
    цейшага радовішча нацыянальных скарбаў, гістарычнай трыва-ласці народа.
    Творчы дослед, уся фігура Улашчыка вяртае нас да асэнса-вання яшчэ адной вялікай праблемы — Беларускага Адраджэн-ня, у прыватнасці пытання перыядызацыі, дакладней, за-паўнення "храналагічных" лакунаў у гэтым працэсе, выніклых з рэпрэсій, ушчамлення нацыянальна-культурнага жыцця Бела-русі ў 30-я і наступныя дзесяцігоддзі. Вядома, глумленне над нацыянальна свядомай, найбольш мабільнай часткай грамадства з боку дыктатарскай, генетычна антынацыянальнай сістэмы здолела на пэўны, працяглы нават час перакрыць, загрувасціць наносным дзярмом магістральнае рэчышча адраджэнчага руху.
    Але ж не ўсё і не ўсюды аказалася падуладным далакопам. Глыбінныя атожылкі нацыянальнай плыні і ў змрочныя гады не пераставалі жыць і струменіць, набіраючы моцы, імклівасці для наступнага, па новаму рэчышчу прарыва. Што практычна і ад-былося на рубяжы 80—90-х, калі Адраджэнне як палітычна-культурная альтэрнатыва нацыянальнаму заняпаду зноў набыло грамадскую легітымнасць, хоць, адначасна, пры ўзмоцненай варожасці сваіх адвечных праціўнікаў — рашучых "ревннтелей русского дела в Северо-западном крае". Адна і ўцеха, што іхні як ніколі "рашыцельны" бой Беларушчыне стане ўрэшце апошнім. Пьгтанне ставіцца, інакш кажучы, пра гістарычную непарыўнасць адраджэнчага працэсу і, у сваю чаргу, пра адыход ад пэўнага БССР — цэнтрызму пры разглядзе, абагульненнях ягоных заканамернасцяў, шляхоў і формаў праяўлення; пра неабходнасць улічваць у дадзенай справе ўсе паўсюдныя праявы свядомай, супраціўляльнай Беларушчыны, абсягі якой (дыяспара, выгнанніцтва, эміграцыя) значна шырэйшыя ад геа-графічнае Беларусі.
    Такім чынам, праблема спадчыны Улашчыка, як відаць хаця б з некаторых агульных меркаванняў, надзвычай агромністая, складаная. Да яе скіраваны і адбытыя нядаўна ў Маскве навуко-выя канферэнцыі, хоць, зразумела, яны пры ўсім тэматычным багацці далёка не вычэрпваюць справы. Напрошваецца ўдаклад-ненне самога паняцця спадчыны. Што маем на ўвазе? Зразуме-ла, найперш вядомыя грамадству больш-менш даступныя пу-
    17
    блікацыі вучонага. Але ж застаўся надзіва змястоўны, унікальны архіў гісторыка, разам з матэрыяламі, практычна падрыхтава-нымі да друку, але з прычын, ад аўтара не залежных, так і не пабачыўшымі свет. А як быць з тым несамавітым багаццем Улашчыкавых згадак, думак, назіранняў, якімі ён шчодра адо-рваў у гутарках сяброў, знаёмых, маладзейшых калег па факу. Сабраныя пад адной вокладкай адпаведныя ўспаміны ці нават звычайныя запісы, нататкі — хіба ж гэта нс абагаціла б набытак Улашчыка, увогуле нашу найыянальную памяць, духоўнасць беларускую?
    Вяртаючыся да ўспомненага архіва, трэба згддаць пра далей-шыя археаграфічныя распрацоўкі. задуманыя М.М.Улашчыкам як другая частка вядомых "Очерков" (1973). Сярод завершаных матэрыялаў гаворка толькі пра іх, — крытычны разгляд збор-нікаў дакументаў, выдадзеных Бслдзяржуніверсітэтам (1963, 1972), аб руска-беларускіх сувязях у XVI—XVII стст. Надзвычай вымагальны ў пытаннях дакладнасці, ідэалагічнай нестароннасці ў абыходжанні з архіўнымі дакументамі, археограф і ў дадзеным выпадку не прыжмурвае вачэй на праявы пэўнай адвольнасці і тэндэнцыйнасці з боку публікатараў. Так, у пачатку першага зборніка (адказныя рэдактары Л.С.Абецадарскі, М.Я.Волкаў), заўважае Улашчык, "выпнрает стремленне заменнть термнны нсточннка "лнтовскнй" термнном "польскнй", т.е. подчеркнуть, что в указанное время Лнтовского (літоўска-беларускага. — А.К.) государства не было, а была Польша" (СА.). Агульным недахопам абодвух выданняў, на думку Улашчыка, было аднаба-ковае канцэнтраванне амаль выключна на матэрыялах Архіва старажытных актаў у Маскве, ігнараванне адпаведных крыніц з Літоўскай метрыкі, архіваў Мінска, Вільнюса, Варшавы.
    Разгледжаны таксама крыніцазнаўчыя выданні Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР: зборнік "Прадмовы і пасляслоўі" Ф.Скарыны, помнікі старажытнага беларускага пісьменства і мемуарыстыкі XVI—XVII стст. (А.Філіповіча, Ф. Кміты-Чарнабыльскага, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага), збор-нікі дакументаў аб жыцці і дзейнасці Янкі Купалы, Якуба Коласа.
    Дасканалае веданне эпохі, глыбокае пачуццё гістарызму, агульная накіраванасць на высвятленне ўласна "беларускіх” за-
    18
    канамернасцяў і супярэчнасцяў культуратворчага працэсу даз-волілі Мікалаю Мікалаевічу і пры разглядзе гэтых выданняў выказаць шэраг трапных заўваг, удакладненняў і абагульненняў. Так, адносна Ф.Скарыны, звяртаючы ўвагу на доўгае няведанне ў шырэйшым грамадстве фігуры асветніка-першадрукара, Улашчык закранае праблему яго "нічыйнасці", г.зн. нацыяналь-най нявызначанасці, што доўгі час стрымлівала развіццё скары-наведнай думкі. "Его пыталнсь прнсвонть полякн, — піша гісторык-археограф, — но кнрнллнческнй шрнфт нзданнй Ско-рнны, а еше больше то, что он многократно заявлял, что печатает для "простого народа русского", делало такое прнсвое-нме бесперспектавным" (С.А). Яшчэ большыя няўпраўкі вы-клікаліся спробамі аб'явіць палачаніна "русскнм (вялікарускім) первопечатннком". Няпроста было пагадзіць гэтую нечаканасць з агульнапрызнаным на той час першынствам "Апостала" Івана Фёдарава, надрукаванага ў Маскве 47 гадамі пазней ад Скары-навых пражскіх выданняў. Заклапочвала і само імя — Фран-цішак, Францыск: "Как не обьясняй, — чытаем далей, — но нмя было католлческое, а в царской Росслл было еше л поль-ское; поскольку по давно утвердавшемуся убежденмю католлк должен быть обязательно поляком, а прославлять поляка в цар-ской Росснн не полагалось" (С.А.). Пытанне "непрыкаянасці” Скарынавай постаці, падкрэслівае даследчык, канчаткова зачыняецца з развіццём беларускага скарыназнаўства, з перавы-даннем на радзіме тэкстаў аўтара "Блбллл русской". Зборнік "Прадмовы і пасляслоўі" Ф.Скарыны, падрыхтаваны і пракамен-таваны М.Прашковічам і А.Коршунавым, сярод іншых прац апошняга расцэньваўся публікацыяй "налболее лнтересной л важной" (Там жа).