• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Адносна памянёнага дапаможніка вучоны пісаў мне 8 снежня 1981 г.: "Чытаю ўрыўкі з яго і адчуваю проста фізічна, як цяжка і трафарэтна ён напісаны". 5 студзеня 1982 г. (?) у сваім лісце навуковец зноў прыгадвае дапаможнік і пералічвае свае прэт-энзіі да ягоных аўтараў: "Я біў (у сваім водгуку — В.Г.) га-лоўным чынам на тое, што ў кнізе безліч недарэчнасцяў: у роз-ных месцах лічбы пра адно і тое розныя, што аўтары ня ведаюць крыніц і літаратуры (чаго варта тое, што ў канцы XIX ст. рабіла-ся шмат перакладаў на беларускую мову. Пэўна, водгук "Сігналу"15. Думаю, што самае большае глупства напісала Чапко — што беларускае сялянства давала зброю, абутак і іншае вой-ску Пятра I". Крыху раней, 20 лістапада 1981 г., М.М.Улашчык пісаў: "... Бясспрэчна, што ў рукапісе гэтую кнігу чыталі можа разоў з дзесяць. Таму гэты твор і наогул погляды не толькі аўтараў, што і трэба мець на ўвазе, пішучы рэцэнзію". У лісце ад 24 красавіка 1982 г. навуковец зноў вяртаўся да дапаможніка "Ясторня БССР": "Пра "Пособме". Гэта як балячка. Чьгтаеш яшчэ і яшчэ і кожны раз знаходзіш яшчэ нейкае глупства. Сідарэвіч прыслаў мне Вашу рэцэнзію з прапановаю далучыцца, але я пісаў у іншым плане і наогул блаславіў Вашу, а сам пра-бую што называецца прабіць сваю. Покуль што тут справа ня ідзе ніяк. Зразумела, азіраюцца на тое — вунь колькі разумных зацьвердзілі, а ты думаеш, што самы разумны. Прапануюць на-пісаць, што ніштаваты падручнік, але ёсць недахопы, на такое я ня згодны".
    У дачыненні да кнігі другога аўтара М.М.Улашчык пісаў, што вельмі паважае яго і "за дзейнасць, і за кнігі", і думаў, што яго наступная кніга "стане нейкім выходным пунктам для больш грунтоўных доследаў. Я не прабаваў, праўда, нічога з яго творчасці правяраць па першакрыніцах, а вось Вы праверылі, і
    67
    знайшлося штось непрыемнае. Гэта ці не агульная бяда земля-коў. У нас так мала ведаюць сваю краіну, цгго калі знаходзіцца што-небудзь пра сваё паселішча ў друку, то гэта разглядаецца, як нейкае дзіва: "Во, і пра нас". Таму і апошняя кніга ... карыс-ная, але яна занадта сухая... Пра памылкі, дапушчаныя ў кнізе, Вам трэба напісаць аўтару, і напісаць жорстка, каб у далейшым такога не было" (ліст ад 1 сакавіка 1986 г.).
    М.М.Улашчык лічыў, што толькі жорсткая крытыка можа дапамагчы паляпшэнню ўзроўню навуковай літаратуры. Адгу-каючыся на вышэй памянёную маю рэцэнзію кнігі па гісторыі хірургіі на Беларусі, у лісце ад 30 ліпеня 1975 г. ён пісаў: "Між іншым, такія рэцэнзіі, як Bawa, такі дапамагаюць. Калі я пака-заў галоўнаму спецыялісту па тапаніміцы Беларусі — Жучкевічу, што галоўнаю крыніцаю па тапаніміцы Беларусі ня ёсць "Кнлга большому чертежу"16, то ў наступнай працы ён скарыстаў (хаця і часткова) тыя матэрыялы, якія яму трэба было ведаць з самага пачатку".
    У адносінах да поглядаў трэцяга аўтара на гісторыю Беларусі, якога М.М.Улашчык успамінаў у сваёй перапісцы са мною, навуковец пісаў: "На маю думку, гэта гіпотэза (зараз ніяк ня больш), карысная тым, што ўзбудзіла цікавасць, але, каб яе вы-рашыць, гэта значыцца, каб адкінуць погляды, якія складаліся сотні гадоў, патрэбна эрудыцыя ўзроўню Лаўмянскага. Патрэбна навуковае веданне лацінскай і старанямецкай моваў і ўсіх еўра-пейскіх моваў. Перш за ўсё патрэбна праверыць кожнае слова крыніц, лацінскіх і старанямецкіх, значна прасцей матэрыялы летапісаў. Патрэбна таксама дасканалае вывучэнне тапанімікі (пра гэта я калісь пісаў ці казаў, тапаніміку, зразумела, трэба ведаць ня на ўзроўні Жучкевіча), а для таго трэба ведаць літоўскую мову на ўзроўні Бугі і г.д., і г.д.” (Ліст ад 1 лістапада 1984 г.).
    Яшчэ раней, 2 лютага 1983 г., М.М.Улашчык пісаў да мяне, звяртаючы ўвагу на неабходнасць ведаў тапанімікі: "У такой справе перш за ўсё трэба звярнуцца да тапанімаў, а для гэтага трэба дасканала ведаць літоўскую мову. Але калі не маеш такіх ведаў, то з простай карты відаць, што тапанімы з канцом на "ішкі" і на "аны", "яны" густа ідуць не перад Наваградкам, а пас-ля яго, на захад. Зараз, прабуючы вызначыць літоўска-
    68
    славянскую граніцу, вызначаюць такія тапанімы з аднаго боку, a з другога ўсе паселішчы з назваю "крывічы" і "руснакі", ці штось паходжае з другога. Летапісы ў гэтым сэнсе даюць вельмі мала: хадзілі на Літву, але дзе тая Літва, невядома. Выпадак, калі ішлі праз Літву на Наваградак, запісаны ў летапісе, і я над гэтым доўга думаў, але прачытаць яго можна па-рознаму".
    У канцы апошняга ліста М.М.Улашчык палічыў погляды даследчыка, пра якога пісаў, патрэбнымі: "Няхай будуць як ней-кі этап у развіцці нашай навукі, у якой так мала арыгінальнага".
    3 горыччу успамінаў М.М.Улашчык у сваіх лістах пра свае, на жаль, дарэмныя спробы атрымаць магчымасць працаваць на Беларусі на карысць яе. Дзеля гэтага ён неаднойчы прапаноўваў у Мінску ў Акадэміі навук БССР стварыць Археаграфічную ка-місію, бо быў выбітным знаўцам археаграфічнай справы. 26 лістапада 1977 г. ён пісаў мне: "У верасьні ў Мінску я ізноў уз-няў пытанне аб неабходнасці стварэння там Археаграфічнай камісіі. Адказны сакратар па гуманітарных інстытутах там [M.B.] Бірыла. Ён ня з тых, хто прабівае, але і ня проці таго. На размо-ве быў [П.Ц.] Петрыкаў, якому ўсё як балячка. Ён думаў, што я хачу ўлезьці ў яго Інстытут, забраць з дзесяць лепшых працаў-нікоў, ды яшчэ адабраць і штось з аркушаў. Прабаваў упэўніць, што Камісія павінна быць ня пры Інстьггуце, але пры Аддзя-ленні, бо гэта адносіцца да ўсіх гуманітарных ін[стыту]таў. Цал-кам за Камісію [K.I.] Шабуня, але што з гэтага будзе, невядома".
    Працяг гаворкі пра памянёную камісію адбыўся ў лісце вучонага ад 16 снежня 1980 г.: "Калісь я прабаваў правесці ў Мінску думку аб неабходнасці стварэння там Археаграфічнай камісіі. Зараз ніхто з даследчыкаў ня всдае, дзе і якія ёсць мат-эрыялы па гісторыі Беларусі, і кожны траціць безліч часу, каб штось знайсці для сябе. Думка, здаецца, здзівіла тых, хто павінен быў ажыццявіць яе (Петрыкаў), і наогул з усяго нічога не выйшла. Мінулую восень я быў у Мінску ў зусім высокага начальства, прабаваў выратаваць сваю вёску17, а разам пагава-рылі ізноў пра Камісію. Гэта начальства адняслося да думкі ста-ноўча, але што будзе, не ведаю, пэўна, ізноў нічога. Думаючы пра будучую дзейнасць Камісіі (якое няма), я разважаў, як трэба будзе наладзіць працу. Значыцца, трэба будзе з Мінску пасы-
    69
    лаць туды людзей, каб яны працавалі там. Па сучасных умовах (камандзіроўкі) гэта будзе не дзейнасць, а бяда. Што можна зрабіць за месяц ці два? Трэба, каб гэта рабіў чалавек, які будзе стала жыць у горадзе. Таму мне здаецца, што каб Вы ўзялі на сябе пачатак гэтай работы (агляд матэрыялаў па гісторыі і літа-ратуры Беларусі, якія знайходзяцца ў Л[енінгра]дзе, то гэта было б карысна і для Вас, і для ўсяе справы. Вы маглі б узяць вялікую тэму. Думаю, што наперад нават ня варта браць нешта пэўнае ва ўсім аб'ёме. Нават праца пра матэрыялы, што знай-ходзяцца ў ЦГНАЛ зойме некалькі гадоў, бо, напрыклад, фонд уніяцкіх мітрапалітаў, здаецца, ніхто наогул ня кратаў".
    3 прыведзеных урыўкаў лістоў Мікалая Мікалаевіча Улаш-чыка можна ўбачыць, якіх метадалагічных і метадычных накірункаў ён прытрымліваўся. Даследчык заўжды спыняў сваю ўвагу на карэнных, вузлавых пытаннях гісторыі Беларусі. Для яго быў характэрны універсальны крытычны падыход да ўсёй гістарыяграфічнай спадчыны гісторыі Беларусі. У сінтэтычным успрыняцці мінулага нашага краю навуковец бачыў і пада-бенства, і розніцу ў працяканні гістарычнага працэсу на Бела-русі і ў суседніх краінах.
    Галоўнае, што вынікае са спробы аналізу лістоў навукоўца, гэта тое, што ён свядома і добрасумленна працаваў з крыніцамі і гістарыяграфічнымі працамі. Ён рабіў так, як трэба рабіць усім сваю справу. Вопыт М.М.Улашчыка можа мець рэальную ка-рысць для даследчыкаў малодшых пакаленняў.
    70
    Анатоль Валахановіч (Мінск)
    Ён шанаваў свой беларускі род
    Сярод знакамітых землякоў—дзяржынцаў (койданаўцаў) Мікалай Мікалаевіч Улашчык займае асобнае месца. Жыццё яго, навуковая і грамадская дзейнасць — прыклад беззапаветна-га служэння нашай Бацькаўшчыне. М.М.Улашчык унёс вялікі ўклад у развіццё гісторыі Беларусі, стварыўшы, паводле прызнання аўтарытэтных беларускіх, рускіх і замежных гіста-рыёграфаў, сапраўдную энцыклапедыю жыцця і барацьбы бела-рускага прыгоннага сялянства. Яго навуковыя працы — вынік карпатлівых даследаванняў праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Літвы, пэўных дасягненняў у галіне гісторыі, археалогіі, археаграфіі і крыніцазнаўства эпохі феадалізма. М.М.Улашчык яшчэ вядомы як пісьменнік і перакладчык.
    Мікалай Мікалаевіч Улашчык нарадзіўся 1 (14) лютага 1906 г. у в.Віцкаўшчына Койданаўскай воласці Мінскага павета Мін-скай губерні.
    Бацькі яго — заможныя сяляне — былі родам з Навагрудска-га павета Мінскай губерні. Маці Соф'я Іосіфаўна родам з в.Некрашэвічы (на той час вёска была ўскраінай вядомага мястэчка Шчорсы, з якім яна цяпер злілася) былога Навагруд-скага павета. У 1888 г. сям'я Улашчыкаў пераехала з Нава-грудчыны, купіўшы землі ў немца пана І.А.Бунга.
    Захаваліся дакументы, якія сведчаць аб куплі гэтых зямель: "1883 года вюня 20 дня тнтулярный советнмк Владнммр Нльнч Кульчлцкнй, действуюіцнй на основашш доверенностм, выдан-ной нм помеіцлком Мваном Андреевнчем Бунге 20 января 1882 года в Мннской палате уголовного н гражданского суда лод № 81 явленной, продал меіцанам Юльяну н Ннколаю Фелпцмано-вмчам Улашлкам н Мнхавлу Петрову Матусевнчу, отставному фейерверкеру Андрею Осшіову Павловнчу н крестьянам Нвану Фоммчу Хорошко, Науму Носнфову Шамколовмчу, Носнфу Семенову Йвановскому, Антону Степанову Кресо, Степану Нн-колаеву Ждановнчу, Александру Носнфову Шпаковскому, Ав-
    71
    густнну ft Грпгорпю Романовым Коробко, Нвану Петрову Ло-гацкому, Лукьяну Александрову Серко (у тэксце Скурко), Км-прняну Демьянову Кашсану, Луке Матвееву Шкурдюку н Ан-дрею Юрьеву Стаюшіевскому яз собственного яменяя Вяц-ковіцяна, состояіцего в Мянской губ. я уезде, доставшемуся ему от князя Петра Львовяча Вятгенштейна, по купчей крепостя от 16Л.1879 г. лод № 16 фольварка Вяцковіцязна я хутора Коз-ловіцязна я урочмша Осяшарян (?), пространством согласно плана, составленного 10.Vl.1883 г. землемером Апаровячем, 339 десятян, 830 сажен земля” *.