М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
129
Беларусі мелася каля 2 тыс.) на Свіслачы, насельніцтва якога засяляла прасторы басейна дадзенай ракі і невялікіх яе прытокаў у адлегласці да 10-15 км. Тут знаходзіліся "старажытныя вёскі", ля іх узнікалі некрапалі з землянымі насыпамі — курганамі, храналогія якіх у межах ад сярэдзіны I тыс.н.э. да XIII ст. і, мыгчыма, пазней. У курганах пахаваны памёршыя абшчыннікі старажытных паселішчаў, якія ўзводзілі адпаведныя ўмацаваныя цэнтры. Пахавальным звычаем была крэмацыя, а пасля пры-няцця хрысціянства на Русі — інгумацыя.
М.М.Улашчык і С.С.Шутаў у 1926 г. правялі адпаведныя пошукавыя работы ў басейне ніжняй Свіслачы, у значнай частцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобл. і звесткі ўвялі ў навуковы зварот2. На гэтай тэрыторыі працавалі і іншыя архео-лагі, напрыклад, у дарэвалюцыйныя гады вядомы вучоны В.З.Завітневіч і інш., у паслярэвалюцыйныя гады мясцовы вы-датны краязнаўца А.Немцаў, а таксама А.Рынейскі, у пасля-ваенныя гады — А.Р.Мітрафанаў, Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў, аўтар гэтых радкоў і многія інш. Наогул на дадзенай тэрыторыі знойдзены матэрыялы эпох каменя, бронзы, жалеза (VII—VIII стст. да н.э. — X ст. н.э.) і перыяду ранняга феадалізму (XI-XI II стст.). Гарадзішчы ў жалезным веку былі ўзведзены ў 19 мясцінах. He выключана, што могуць быць выяўлены і новыя помнікі. 3 вядомых некаторыя моцна разбураны, мясцовымі ўладамі не ахоўваюцца як старажытныя беларускія помнікі гісторыі і культуры.
Курганныя групы ці адзінкавыя ў наш час земляныя насьшы гэта — некрапалі. 3 імі непасрэдна былі звязаны паселішчы людзей "старажытных вёсак". Такім чынам, можна лічыць, што нашы сучасныя звссткі аб курганных помніках культуры з'яўляюцца дадзенымі і аб паселішчах ля іх. Ёсць інфармацыя аб тым, што звыш дзесятка з гэтых помнікаў у свой час былі аб-следаваны М.М.Улашчыкам разам з С.С.Шутавым і ўведзены ў навуковы зварот. Ля курганных помнікаў выяўлена да дзесятка селішчаў з матэрыяламі культур жалезнага веку. На жаль, ні на адным з іх не вяліся вялікія археалагічныя даследаванні, хаця тут ёсць матэрыялы археалагічных культур мілаградскай, рання-га і позняга этапаў зарубінецкай, штрыхованай керамікі, банца-
130
раўскай. У басейн Бярэзіны ў свой час трапляў і антычны ім-парт, рэчы з эмаллю.
Вось, напрыклад, курганы з вёскі Орча—Вяззе, цэнтр сельса-вета. Курганная група ў адлегласці 1,5 км на захад ад в.Орча. А.Немцаў зазначае 16 насыпаў, з іх 13 круглых і два па-доўжаныя. Па звестках С.С.Шутава і М.М.Улашчыка, 8 курга-ноў у лесе, тут растуць сосны і дубы. Аўтар у 1965 г. устанавіў, што паміж вёскамі Орча—Каменка, у лесе, ва ўрочышчы Сычоўка маецца да двух дзесяткаў курганоў.
3 інфармацыі аб старажытнасцях Асіпоўшчыны відаць, што М.М.Улашчык сумесна з С.С.Шутавым унеслі адпаведны ўклад у археалагічныя даслсдаванні гэтых мясцін падчас іх навукова-экспсдыцыйнай і пошукавай работы ў 1926 г.
131
Святлана Марозава (Гродна)
Асаблівасці падыходу М.М.Улашчыка да працы над крыніцамі
Сваю ўвагу да крыніцазнаўчых праблем беларускага сярэдня-вечча, новага і найноўшага часу М.М.Улашчык засяродзіў ужо да моманту заканчэння курса навучання ў БДУ і практычна ўсё жыццё імі займаўся. Звычка прафесійнай уніклівасці і сум-леннасці сфарміравалася ў яго пад уплывам масцітых вучоных У.І.Пічэты і М.В.Доўнар-Запольскага. Мікалай Мікалаевіч ава-лодаў такой выдатнай якасцю даследчыка, як глыбокая павага да гістарычнай крыніцы, імкненне абгрунтоўваць свае высновы на ўсебаковым веданні першакрыніц, навуковая добрасум-леннасць і аб'ектыўнасць, усведамленне маральнай адказнасці за праўдзівае тлумачэнне мінулага. Яго працам уласціва паваж-насць, слушнасць меркаванняў, дакладнасць у дэталях.
Займаючыся тлумачэннем загадак старажытных беларускіх летапісаў, ён шукаў, супастаўляў спісы, тэксты, знакі. Ім здзейснены ўлік і апісанне летапісаў, даследавана гісторыя іх паходжання і адшукання, прасочаны іх шляхі ад месца "нараджэння" да месца выяўлення. Вучоны імкнецца адказаць на пытанне аб складальніку. заказчыку, перапісчыку летапісу, яго пратографе і крыніцах, ацэньвае яго інфармацыйную значнасць. Шляхам супастаўлення помнікаў высвятляе, што страчана, устанаўлівае запазычанасці з беларускіх летапісаў польскімі храністамі і рускімі летапісцамі і на гэтай аснове вы-святляе, якія летапісы, звыш вядомых сёння, мелі хаджэнне ў XVI ст. Так, у "Хроніцы" М.Стрыйкоўскага ён знаходзіць каля 200 адзнак аб выкарыстанні летапісных дадзеных і высока ацэньвае добрасумленнасць польскага гісторыка XVI ст. Вучоны адкрыў нам багацце і старажытнасць беларускай летапіснай традыцыі, а выданнем гэтых пісьмовых помнікаў даў у рукі даследчыкаў нашай даўніны каштоўнейшы матэрыял.
М.М.Улашчык не сумняваўся ў неабходнасці вывучэння ле-генд аб пачатковай гісторыі народаў. Ён разглядаў нявырашаныя
132
да гэтага часу пытанні паходжання і эвалюцыі легенды аб пры-быцці 500 сем'яў знатных рымлян з Італіі ў Літву, аб яе значэнні ў летапісным апавяданні.
Вучоны фактычна па-новаму прачытаў і пракаментаваў ле-тапісы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і рас-працаваў методыку іх вывучэння. Яго ролю ў даследаванні ле-тапісаў можна параўнаць з роллю А.А.Шахматава ў рускім ле-тапісазнаўстве.
Вывучаючы крыніцы, М.М.Улашчык разбіраў ацэнкі, дадзе-ныя яго папярэднікамі. Напрыклад, меркаванне савецкіх гісто-рыкаў аб справаздачах губсрнатараў, якія не даюць зусім дакладных лічбаў, але паказваюць накірункі развіцця гаспадаркі, ён дапаўняе назіраннем, што справаздачы па беларуска-літоўскіх губернях па дакладнасці не саступаюць ніякім іншым крыніцам, больш таго, утрымліваюць шэраг звестак, не адлюстраваных ні ў якіх іншых дакументальных помніках.
Навуковы пошук М.М.Улашчыка характарызуецца імкнен-нем да ахопу максімальнай колькасці матэрыялу па праблеме. Яго кнігі адрозніваюцца грунтоўнай базай крыніц, выкарыстан-нем дакументаў на розных мовах. А манаграфія "Предпосылкн отмены крепостного права в Лмтве н Западной Белорусснн" ў гэтых адносінах "можа прэтэндаваць на проста ўзорную ў савец-кай гістарыяграфіі апошніх гадоў", як адзначыў польскі гісторык Р.Бэндэр, дае ўзор прафесійнай работы з крыніцамі для сучаснага пакалення даследчыкаў.
У дасканаласці валодаючы крыніцамі па гісторыі Беларусі, М.М.Улашчык не схіляўся перад імі, не фетышызаваў іх. Стыль яго работы характарызаваўся асцярожнымі адносінамі да выка-рыстоўваемых матэрыялаў, стараннасцю і скрупулсзнасцю ў іх апрацоўцы, майстэрствам іх абагульнення. Ён высвятляў сту-пень дакладнасці ўсіх крыніц, з якімі працаваў, і ў сваіх высно-вах абапіраўся толькі на найбольш нэдзейныя. Прыдзірліва пе-раправяраючы дадзеныя рэвізій, праведзеных на Беларусі ў 1795—1858 гг., паказаў скажэнне імі рэчаіснасці і поўную не-прыдатнасць звестак па VI і VII рэвізіях. Гісторык разбіраецца ў прычынах непаўнаты і недакладнасці матэрыялаў уліку мясцова-га насельніцтва, дапаўняе і выпраўляе іх дадзенымі з іншых
133
крыніц. Вывучаючы сялянскія хваляванні ў Літве і Заходняй Беларусі, ён параўноўваў данясенні жандарскіх афіцэраў, рапар-ты чыноў паліцыі, дакументы, што зыходзілі ад прадвадзіцеляў дваранства, на прадмет іх аб'ектыўнасці, выказваў свае мерка-ванні аб прычынах ілжывасці апошніх. За справаздачамі, бю-ракратычнай перапіскай, скаргамі сялян, шляхты, гараджан М.М.Улашчык імкнуўся ўлавіць агульную атмасферу жыцця, знаходзіць сведчанні сялянскай бяды, кемлівасці, прадпрымаль-насці і барацьбы.
Выхаду ў свет манаграфій М.М.Улашчыка папярэднічаў шэраг артыкулаў ва ўсесаюзнай і рэспубліканскай перыёдыцы пра знаходкі новых помнікаў і серыя крыніцазнаўчых даследа-ванняў, у якіх выкрышталізоўвалася навуковая думка.
Нягледзячы на мноства дакументальных публікацый, ас-ноўнай крыніцай для гісторыка заставаліся архіўныя матэрыялы. У "Очерках по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Бело-русснн феодального пернода" (М., 1973) ён папярэджваў даследчыкаў аб магчымых памылках пры карыстанні толькі вы-дадзенымі крыніцамі. Вучоны распрацаваў методыку аналізу шматлікіх публікацый актавых матэрыялаў па гісторыі Беларусі, зробленых на працягу 1824—1940 гг., даў ацэнку іх інфарма-цыйнай каштоўнасці, вартасцяў і недахопаў. Вывучаючы прын-цыпы адбору і публікацыі дакументаў у дарэвалюцыйны перыяд, Мікалай Мікалаевіч Улашчык звяртаў увагу на тэндэнцыйнасць публікацый, у якіх праведзена падборка і археаграфічная апра-цоўка матэрыялаў у духу, адпаведным патрабаванням урада, і больш сотні тамоў дакументаў пераўтвораны ў рупар рэакцый-ных ідэй царызму. Ён паказаў, як археаграфічныя ўстановы XIX ст., маючы на ўвазе палітычныя мэты, узмацнялі значэнне вы-даваемых крыніц усімі тымі сродкамі, якімі распараджаецца археаграфія.
Вучоны папярэджваў аб недапушчальнасці некрытычнага па-дыходу да апублікаваных зборнікаў дакументаў. Перш, чым іх чытаць, — пісаў ён,— трэба мець уяўленне аб ступені прафесій-най добрасумленнасці рэдактараў, высветліць, наколькі можна давяраць выдаўцам. Таму ён шукаў звесткі пра людзей, што займаліся выданнем дакументаў, вывучаў праграму, па якой яны
134
працавалі. У той жа час М.М.Улашчык пераканаўча паказваў, што дакументы, хаця звонку і здаюцца бясстраснымі, афарбава-ны разнастайнымі эмоцыямі, што выдадзеныя дакументы жы-вуць самі па сабе і нярэдка сцвярджаюць зусім не тое, што ха-целі сказаць іх стваральнікі і выдаўцы. Даследчык можа ўбачыць і зразумець у іх больш, чым яны таго хацелі. Згаданая праца вучонага дапамагае арыентавацца ў лабірынце дарэвалюцыйных выданняў, даючы правільны крытэрый іх ацэнкі.
Глыбокае валоданне дакументальным матэрыялам і навуковы падыход да яго пазбавілі М.М.Улашчыка ад сляпога слсдавання за работамі папярэднікаў, дазволілі захаваць свабоду ад кан'юнк-турных канцэпцый, якія паланілі беларускую гістарычную наву-ку ў пасляваенны перыяд, заўважыць тую спецыфіку развіцця дарэформеннай Беларусі, якую не змаглі ўбачыць яго папярэд-нікі.
Сёння, калі беларуская гістарыяграфія працуе над стварэн-нем сапраўды навуковай канцэпцыі нацыянальнай гісторыі, вывучэнне навуковага стылю М.М.Улашчыка-вучонага, які стаіць ля вытокаў беларускага крыніцазнаўства, набывае асаблівае значэнне.
135
Андрей Кнштымов (Мннск)
Нстормческме особенностн эконо-мнческого развнтмя Беларусм в XIX ст.