• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Характарызуючы артыкул У.І.Пічэты "йсторня белорусского народа", Улашчык адзначаў: "Калі У.І.Пічэта вучыўся ў гімназіі і універсітэце (80-я гады XIX ст. — 1901 г. — Э.І.), адносна бага-тая літаратура мелася толькі па этнаграфіі, фальклору і мове Беларусі. Буйнейшымі спецыялістамі ў гэтых галінах былі Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, Е.Р.Раманаў і інш. Што тычыцца гісторыі, то яна была прадстаўлена нямногімі працамі агульнага характару. Найбольш ранняй з іх з'яўляецца манагра-фія А.В.Турчыновіча, якая выйшла ў свет у 1857 г. Кніга А.В.Турчыновіча ахоплівае перыяд ад "старажытных часоў" (ад
    152
    скіфаў і будзінаў) і да далучэння Усходняй Беларусі да Расіі. "Агляд" А.В.Турчыновіча прысвечаны толькі Усходняй Беларусі (да р.Бярозы), і ўжо пагэтаму ён састарэў па сутнасці да моман-ту выдання.
    Надрукаваныя ў 1889 г. "Нарысы па гісторыі Беларусі" ўяўляюць сабой урывак з манаграфіі М.В.Доўнар-Запольскага Нарысы гісторыі Крывічскай і Дрыговічскай зямель да канца XII стагоддзя". "Кароткая гісторыя Беларусі" Власта, якая вый-шла ў 1910 г., была сапраўды кароткай. Да 1917 г. гэтыя працы сталі бібліяграфічнай рэдкасцю".
    I далей Мікалай Улашчык ставіць наступнае пытанне: "Ці азначае гэта, што гісторыя Беларусі за ўвесь перыяд ад стварэн-ня Кіеўскай дзяржавы і да пачатку XX ст. заставалася зусім не-вядомай?" Вучоны сам адказвае на гэта пытанне: "Зразумела, не. Дарэвалюцыйная руская, польская, украінская, нямецкая гіста-рыяграфіі накапілі нямала дадзеных, але ў іх Беларусь разгляда-лася або як частка Вялікага княства Літоўскага, або ж як адзін з раёнаў Расіі, без усякага ўліку асаблівасцей гісторыі беларускага народа..."3
    Храналагічна амаль усе працы, прысвечаныя ВКЛ, падкрэс-ліваў М.Улашчык, заканчваліся 1569 г., г.зн. годам заключэння Люблінскай уніі, бо лічылася, што з гэтага часу ВКЛ стала про-ста адной з правінцый Польшчы.
    Параўноўваючы працы М.К.Любаўскага і М.В.Доўнар-Запольскага па гісторыі ВКЛ, М.М.Улашчык прыйшоў да выс-новы, што пры ўсім адрозненні іх поглядаў абодва яны называлі Вялікае княства Літоўскае Літоўска-Рускім і пры гэтым не спра-бавалі выдзеліць гісторыю асобных народаў, якія насялялі гэту дзяржаву4.
    Ацэньваючы даклад М.К.Любаўскага "Асноўныя моманты гісторыі Беларусі", прачытаны ім на першым публічньгм пасяд-жэнні Беларускага навукова-культурнага грамадства ў Маскве 14 ліпеня 1918 г. і выдадзены пазней асобнай брашурай, М.М.Улашчык адзначаў, што асноўная ідэя даклада за-ключаецца ў тьгм, што Беларусь на працягу сваёй гісторыі адда-вала свае інтэлектуальныя (і ўсе іншыя) сілы ў карысць суседніх
    153
    народаў — літоўцаў, украінцаў, рускіх (аб паляках не ўпамінаецца). I асабліва многа беларусы далі для Літвы5.
    М.Улашчык выказваў думку, што, як і іншыя даследчыкі таго перыяду, М.К.Любаўскі моцна перабольшвае паланізацыю Бе-ларусі. Ён лічыў, што пасля 1569 г. апалячылася не толькі шлях-та, але "отчастн м состоятельное мешанство" такіх найбольш буйных гарадоў Беларусі, як Полацк, Віцебск.
    Аналізуючы тэкст этнографа Д.М.Анучына "Да пытання аб беларускай тэрыторыі" (1918), М.М.Улашчык заключыў, што ён лічыў беларусаў не народам, не нацыяй, а племенем.
    На думку Мікалая Мікалаевіча, іншую пазіцыю заняў У.І.Пічэта. Яго артыкул носіць назву "Гісторыя беларускага на-рода". Такім чынам, Пічэта адразу адмовіўся ад "племені", што мела прынцьтовае значэнне. Новым у яго працы было і тое, што ён разглядаў гісторыю Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XX ст. уключна6.
    У аргыкуле М.М.Улашчыка разгляд працы У.І.Пічэты спа-лучаецца з аналізам развіцця гістарычнай навукі Беларусі. Указ-ваючы на станоўчыя і адмоўныя мсманты артыкула У.І.Пічэты "йсторня белорусского народа", ён робіць вывад: "Гісторыю" трэба расцэньваць з пункту погляду не нашага часу, а першых год рэвалюцыі. У той час гэта была адзіная праца, у якой была выкладзена гісторыя народа за больш чым тысячагадовы перы-яд. Акрамя таго, гэта была гісторыя "народа", што для таго часу мела велізарнае значэнне.
    Гэты курс прызначаўся для масавага чытача, і ён сапраўды чытаўся і вывучаўся многімі людзьмі, якія знаходзіліся на роз-ным узроўні развіцця. Але было адно, што аб'ядноўвала ўсіх: усе чыталі гісторыю свайго народа ўпершыню. У гэтым і было самас вялікае значэнне "Гісторыі"7.
    Прынцыповыя пытанні развіцця гістарычнай навукі разглед-зеў М.М.Улашчык у сваёй рэцэнзіі на першы том падручніка "йсторня БССР", выдадзены ў 1981 г. Аўтар рэцэнзіі прадстае перад намі прафесійным гістарыёграфам, які выдатна ведае ўсё кола літаратуры па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да Кастрычніцкай рэвалюцыі на рускай, беларускай і польскай мовах.
    154
    Ен адзначаў, што ў гістарыяграфічным аглядзе рэцэнзуемага падручніка няма ні слова аб работах па гісторыі ВКЛ, напісаных па-польску, — Т.Нарбута, І.Ярашэвіча. He згадана і "Хроніка" М.Стрыйкоўскага, якая заснавана ў значнай меры на беларуска-літоўскіх летапісах^. Вучоны папракаў рэдактараў падручніка А.П.Ігнаценку і В.У.Чапко за тое, што ў гістарыяграфічным аглядзе не разгледжаны віленскія выданні, у прыватнасці, што-годнік Віленскі Атэнэй' (Атэнэум Віленскі), тым болын, што ў ім друкавалася самая поўная бібліяграфія прац, якія адносіліся да Беларусі і Літвы.
    3 назвы гістарыяграфічнага агляду вынікае, што яго аўтар (А.П.Ігнаценка. — Э.І.) атаясамлівае Вялікае княства Літоўскае з Беларуссю, што, на думку М.М.Улашчыка, не зусім правільна9.
    Вучоны рэзка крытыкаваў прыхільнікаў тэорыі бяскласавасці беларускага народа. Ён падкрэсліваў: "У гістарыяграфіі даўно асуджаны погляд на беларускі народ як на бяскласавы. Аўтары "Гісторыі" (маецца на ўвазе падручнік "Гісторыя БССР". Ч. 1. Мн., 1981. — Э.І.) таксама асуджаюць такі пункт погляду як ненавуковы, але ў далейшым выпускаюць з-пад увагі адзін істотны аспект характарыстыкі той эпохі. У дапаможніку гаво-рыцца толькі аб сялянах і ў рэдкіх вьшадках аб гараджанах (мяшчанах). А што феадалаў-беларусаў не было? Адсутнасць дадзеных аб іх робіць незразумелым — хто змагаецца з паўстаўшымі беларускімі сялянамі і беларускім народам? Гэта толькі літоўскія феадалы. "Літоўскія феадалы рушылі ў глыб Беларусі свае атрады", "Літоўскія феадалы не змаглі ўзяць Ма-гілёў". Ва ўсіх гэтых выпадках гаворьшца аб узброеных сілах ВКЛ. Падкрэсліванне, што гэта былі феадалы літоўскія, прад-стаўляе справу так, што або беларускіх феадалаў не было, або што яны былі, але чамусьці не ўдзельнічалі ў барацьбе з паўстаўшымі супраць іх сялянамі"10.
    М.М.Улашчык адзначаў, што падручнікі і дапаможнікі па гісторыі Беларусі павінны быць праўдзівымі і аб'ектыўнымі, а не дэзарыентаваць студэнтаў. He трэба перабольшваць факты, не трэба рабіць вывады, якія не пацвярджаюцца рэальнымі фак-тамі. Вучоны пісаў: "Жаданне аўтараў паказаць патрыятызм бе-ларускіх сялян прыводзіць да нечаканых вынікаў. Напрыклад,
    155
    сцвярджаецца, што "сяляне і гараджане (Беларусі. — М.У) за-бяспечвалі рускіх салдат зброяй, абуткам, прадуктамі, неслі раз-ведвальную службу. 1 далей: "Каб затрымаць прасоўванне шве-даў, сяляне разбуралі масты, будавалі засекі і завалы. Партызаны грамілі шведскія гарнізоны, знішчалі фуражырскія атрады".
    Увогуле, у адлюстраванні аўтарам гэтай главы абстаноўка ў 1707—1708 гт. аказалася дакладна такой, якой яна была ў 1941 — 1944 гг.
    Адным з прынцыповых пытанняў развіцця гістарычнай на-вукі Беларусі з'яўляецца даследаванне і асвятленне паўстанняў. Мікалай Мікалаевіч не мог спакойна глядзець, як на яго вачах фальсіфікавалася гісторыя Крычаўскага паўстання, гісторыя далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Менавіта боллю за развіццё гістарычнай навукі тлумачацца многія пы-танні, якія задаваў М.М.Улашчык у сваёй рэцэнзіі: 'Тісторыя... з "Гісторыяй". Вучоны адзначаў: "Незразумела, на падставе якіх крыніц "Гісторыя" сцвярджае, што Крычаўскае паўстанне (1740—1744 гг. — М.У.) "паскорыла ператварэнне ў жыццё імк-нення беларускага народа да ўз'яднання з рускім народам у ад-зінай дзяржаве". Беларусь была далучана да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, здзейсненых трыма дзяржавамі. Няўжо Крычаўскае паўстанне паскорыла гэтыя падзелы?"
    У сваіх манаграфіях М.М.Улашчык выказаў погляды на ас-ноўныя пьгтанні развіцпя гістарычнай навукі Беларусі. Так, у кнізе "Предпосылкм крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн” (М., 1965) вучоны абвяргае застарэлае палажэнне, што быццам бы Беларусь была адной з самых адста-лых ускраін царскай Расіі, яе калоніяй.
    У манаграфіі "Очеркн по археографнн н нсточнмковеденню нстормн Белоруссмм феодального пернода" (М., 1973) М.М.Улашчык выступіў супраць шавіністычнага тлумачэння гісторыі, якімі б знешне добрымі намерамі не прыкрываліся прыхільнікі такога тлумачэння.
    У кнігах і шматлікіх артыкулах вучонага навуковыя вывады заўсёды аргументаваны і пацвярджаюцца мноствам цікавых прыкладаў і фактаў. Нельга не пагадзіцца з думкай В.П.Грыц-кевіча аб творчай спадчыне М.М.Улашчыка: "Працы Мікалая
    156
    Мікалаевіча паказваюць, якога ўзлёту думкі, якога высокага навуковага ўзроўню можна дасягнуць пры аб'ектыўным адлю-страванні той спадчыны, што засталася нам "ад прадзедаў спа-кон вякоў . Яны прасягнуты высокім духам адказнасці за паўнату даследавання, абгрунтаванасцю высноў, свабодай ад кан'юнктурных канцэпцый і імкненнем адмежаваць гіста-рычныя факты не толькі ад няправільнага, але і ад напалову праўдзівага іх асвятлення. Шырыня адукаванасці, няспыннае імкненне да ведаў дазваляюць гісторыку глыбока пранікаць у сутнасць падзей мінулага, спасцігаць узаемасувязь з'яў, нярэдка супярэчлівых, абагульняць рознабаковы матэрыял"11.
    Хоць сам Мікалай Мікалаевіч адзначаў, што ў сваіх працах ён ніколі не ставіў агульных пытанняў, на самой справе гэта не так. Дэталёвы аналіз зместу манаграфій і артыкулаў Міколы Улашчыка сведчыць аб тым, што ў цэнтры даследаванняў вучонага заўсёды знаходзіліся ключавыя і самыя актуальныя пытанні як гісторыі Беларусі, так і развіцця гістарычнай навукі Беларусі. У наш час вельмі цяжка ўявіць якое-небудзь сур'ёзнае даследаванне па гісторыі Беларусі XII—XIX стст. без выка-рыстання прынцыповых вывадаў М.М.Улашчыка.
    157
    Юрый Несцяровіч (Мінск)
    М.М.Улашчык — вучань Дз.І.Даўгялы (з нарыса аб пераемнасці ў беларус-кай археаграфіі)