• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Як адзначае М.М.Улашчык у сваіх "Нарысах", заснаваль-нікамі беларускай археаграфіі былі М.В.Доўнар-Запольскі і Дз.І.Даўгяла. Восенню 1926 г. М.В.Доўнар-Запольскі фактычна быў падвергнуты ўладамі БССР "астракізму", і "асноўным дзеячом у галіне археаграфіі Беларусі ў 20—30 гадах стаў Дз.І.Даўгяла"1. Акрамя М.В.Доўнар-Запольскага і Дз.І.Даўгялы __старшыні і сакратара гістарычна-археалагічнай камісіі Інбел-культа, у галіне гістарычна-археаграфічнай у 1925—1926 гг. пра-цавалі супрацоўнікі камісіі У.І.Пічэта, В.Д.Дружчыц, М.В.Мя-лешка, А.А.Сцепуржынскі, А.М.Папоў, Б.І.Эпімах-Шыпіла2. Студэнт М.М.Улашчык працаваў у галіне археалогіі, прымаў удзел у раскопках Банцараўскага гарадзішча ля Мінску ў 1926 г 3
    Беларускія гісторыкі і архівісты ў сваёй археаграфічнай пра-цы самастойна ставілі ўласныя задачы (на I нарадзе архіуных працаўнікоў Беларусі ў 1924 г. і на I зездзе даследчыкаў бела-рускай археалогіі і археаграфіі) і імкнуліся вырашыць іх (у пра-цэсе дзейнасці гістарычна-архсалагічнай камісіі Інбелкульта). Акрамя выдання дакументаў Літоўскай Метрыкі і іншых акта-вых крыніц у трох тамах 'Беларускага архіва , вынікаў археа-графічнай працы вучоных Інбелкульта па старажьггна-сярэднявечнаму перыяду гісторыі Беларусі не атрымана, што звязана з паступовым згортваннем у БССР палітыкі беларусіза-цыі і даследаванняў у галіне беларусазнаўства.
    He ажыццявілася праца па выданню "Бібліятэчкі гістарычных крыніц па гісторыі Беларусі" (якая прызначалася для студэнтаў) асобнымі маленькімі сшыткамі (2-3 друк.арк. кожны сшытак), план выдання якіх быў распрацаваны ў 1925 г. на пасяджэннях гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта У.І.Пічэтам, В.Д.Дружчыцам, І.І.Краскоўскім і Дз.І.Даўгялам4. Усяго 15 158
    сшыткаў летапісаў, актаў, уставаў, палемічнай літаратуры, як паведамлялася ў лісце гістарычна-археалагічнай камісіі да мета-дычнага камітэта Наркамасветы БССР, "у кожным сшытку пра-ектуецца зьмясціць кароценькую прадмову фармальнага харак-тару, бо, кожны, хто будзе карыстацца матар'ялам, больш ці менш сам разьбярэцца ў ім ці атрымае ў гэтым патрэбнае асьвятленьне ад выкладчыка... Усе помнікі маюць быць надру-каваны на той мове, на якой яны напісаны (беларускай, стара-рускай або польскай). Тэксты лацінскія будуць надрукаваны ў тлумачэньні на мову беларускую. Тлумачэньне прыняў на сябе Б.І.Эпімах-Шыпіла ’. Такім чынам, навуковы метад публікацыі крыніц без купюр, на мове арыгіналу вучоныя Інбелкульта дапускалі ўжываць нават для выданняў навучальнага тыпу.
    У 1926 г. быў "падрыхтаваны да друку адзін сшытак пад-ручніка для студэнтаў ВНУ па крыніцах беларускай гісторыі Дзяржаўныя прывілеі Вялікага Княства Літоўскага"^.
    Станаўленне М.М.Улашчыка як вучонага адбывалася і ў прыняцці ім удзелу ў працы гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта. Дз.І.Даўгяла ў 20-я гады ўпершыню ў БССР чытаў курс крьгніцазнаўства для студэнтаў, сярод якіх быў і М.М.Улашчык. Аб змесце і значэнні курса М.М.Улашчык рас-казаў на с. 13—14 вышэй памянёных "Нарысаў".
    Але пераемнасць у навуцы заключаецца не толькі ў не-пасрэдным навучанні, але і ў прытрымліванні і развіцці навуко-вых прынцыпаў і метадаў, якія ужывала папярэдняе пакаленне вучоных. Грунтоўны прынцып — публікацыя найбольш каштоўнага археаграфічнага матэрыялу для вывучэння гісторыі Беларусі, і грунтоўны метад — максімальная паўната апубліка-вання тэкстаў крыніц, якія ўжываў у сваёй археаграфічнай пра-цы Дз.І.Даўгяла. Іх жа прытрымліваўся ў сваёй археаграфічнай дзейнасці і М.М.Улашчык.
    У выдадзеным Інстытутам гісторыі AH СССР 32-м томе "Полного собрання русскнх летопмсей", які падрыхтаваў да дру-ку М.М.Улашчык, вучоны ўпершыню ўводзіць у навуковае аба-рачэнне беларуска-літоўскі летапіс "Хроніку Літоўскую і Жа-мойцкую" — адзін з раздзелаў "Вялікай хронікі", і ўрыўкі з інша-га раздзелу "Вялікай Хронікі" — "О преславном всего народа
    159
    росского головном месте Клеве", якія маюць дачыненне да гісторыі ВКЛ. У 35-м томе "Полного собрання русскмх летопн-сей", які таксама падрыхтаваны амаль выключна М.М.Улаш-чыкам, упершыню апублікаваны поўнасцю Нікіфараўскі лета-піс.
    Публікацыяй летапісаў і хронік (з прывядзеннем усіх розначытанняў іх тэкстаў) у 32-м і 35-м тамах М.М.Улашчык амаль вычарпаў вядомы ў час выдання археаграфічны матэрыял летапіснага характару, напісаны на тэрыторыі ВКЛ, і неабходны для вывучэння гісторыі княства.
    Агульным правілам пры перадачы тэкста публікуемых у 32-м і 35-м тамах беларуска-літоўскіх і беларускіх летапісаў была публікацыя тэкстаў летапісаў з максімальным набліжэннем да правіл сучаснай арфаграфіі.
    Сёння, калі ў Рэспубліцы Беларусь маюцца магчымасці і прадпрымаюцца крокі абнавіць беларускую археаграфію (разумеючы пад абнаўленнем не толькі пашырэнне археагра-фічнай працы, змяненне тэматыкі археаграфічных публікацый, але і новыя формы стварэння археаграфічнай базы гістарычнай навукі, напрыклад, у форме камп'ютэрнага банка дадзеных і інш.), вывучэнне гісторыяй археаграфіі археаграфічнага доследу Дз.І.Даўгялы і М.М.Улашчыка, вывучэнне навуковых прынцы-паў і метадаў, якія ўжываліся вучонымі пры публікацыі гіста-рычных крыніц, мае для гістарычнай навукі гістарыяграфічную і метадычную каштоўнасць.
    160
    Валянціна Мароз (Брэст)
    Летапісы ў кантэксце навуковай спадчыны Міколы Улашчыка
    Летапісанне праіснавала на Беларусі болей за сем стагоддзяў і займае адметнае месца сярод помнікаў старажытнага беларус-кага пісьменства. Клопатам рупліўцаў летапісны скарб зберажо-ны для вечнасці — мы маем неацэнныя друкаваныя тамы. Самы поўны збор нашых летапісаў і хронік забяспечыў доктар гіста-рычных навук Мікола Улашчык — аўтар прадмоваў, укладальнік і рэдактар 32-га і 35-га тамоў серыі "Поўнага збору рускіх лета-пісаў". Уражвае ступень працаздольнасці і ўзровень кваліфіка-цыі вучонага. Гэта варта адзначыць ужо хоць таму, што сам Мікола Улашчык тытанічную працу з летапіснымі тэкстамі вы-значаў вельмі сціпла: "Каб не ўпусціць чаго-небудзь, я перабраў (падкрэслена мною. — В.М.) сховішчы Масквы, Ленінграда, Львова, Кіева, Вільнюса"1.
    Плён навуковых клопатаў у галіне беларускага летапісання Мікола Улашчык спарадкаваў у манаграфіі "Введенме в нзученме белорусско-лнтовского летопнсання"2 — усебаковым і падрабязным даведніку пра стварэнне, адкрыццё і вывучэнне беларускіх летапісаў. Аб'ектыўна падсумоўваючы досвед папяр-эднікаў, вучоны мусіў прызнаць, што за 160 гадоў даследавання беларускіх летапісаў "зроблена ў гэтай галіне вельмі нямнога"3. А свой уклад зноў пастараўся аніяк не перабольшыць, вынесшы ў загаловак манаграфіі слова "ўводзіны" і засведчыўшы тым са-мым нявычарпанасць навуковых праблем, звязаных з летапісан-нем. Ён нібы пракладваў першую баразну, спадзеючыся на пас-лядоўнікаў. Думаецца, што гэтае спадзяванне ў немалой ступені спраўдзілася: апошняе дзесяцігоддзе беларускай гістарычнай навукі засведчыла не толькі прынцыповае абнаўленне падыхо-даў да нацыянальнай гісторыі, але і зайздросную інфармава-насць, глыбіню пранікнення ў новую праблематыку. Усё гэта запатрабавала пэўнай карэкціроўкі шмат якіх навуковых пытан-няў, у тым ліку’ і звязаных з летапісамі. Да прыкладу, ці не
    161
    наспела патрэба перагляду тэрміналогіі тыпу беларуска-літоўскае летапісанне, беларуска-літоўская дзяржава, беларуска-літоўскае войска і інш. Дзесяць гадоў таму Мікола Улашчык канстатаваў: "Белорусско-лнтовскнмн (падкрэслена мною. — В.М.) называются летопнсн, в которых нзложена нсторня Велн-кого княжества Лятовского н которые наплсаны на террнторнм этого государства"4. Паводле сведчання вучонага, агульная назва нашых летапісаў зведала шматлікія трансфармацыі: перша-пачаткова іх называлі толькі літоўскімі, В.М.Бадзянскі выка-заўся за назоў беларускія пра Вялікае княства Літоўскае, А.А.Шахматаў прапанаваў тэрмін заходнярускія. Былі яшчэ назвы літоўска-рускія, а таксама рускія. Відавочна, што ў аснову адных тэрмінаў пакладзена мовазнаўчая тэрміналогія (беларус-кія, рускія), іншыя ўзніклі па аналогіі з назвамі дзяржаўных ці рэгіянальных утварэнняў (літоўскія, заходнярускія), спалучэнне абодвух фактараў назіраем у назвах беларускія пра ВКЛ, літоўска-рускія. Апошні з пералічаных спосабаў скарыстаў Мікола Улашчык, прапаноўваючы тэрміналагічнае спалучэнне беларуска-літоўскія летапісы. Тэрмін быў успрыняты іншымі даследчыкамі, трывала замацаваўся ў навуковай літаратуры, таму што быў ясна і лагічна аргументаваны: "Паколькі ў гэтых лета-пісах выкладаецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага (гісторыя літоўскага і беларускага народаў), а напісаны яны амаль усе на беларускай мове, то назва "беларуска-літоўскія" больш адпавядае сапраўднасці"5.
    Трэба пагадзіцца, што на 70-я гады такая аргументацыя была самадастатковая, бо адпавядала ўсталяванаму ў савецкай гіста-рыяграфіі значэнню тэрмінаў Літва, літоўскі, літоўская дзяржава і інш. Традыцыйна ўсе гэтыя паняцці суадносіліся з сучаснай Літвой як правапераемніцай усёй спадчыны ВКЛ. Гэтак сталася таму, што "доўгі час беларуская гісторыя пісалася не на сваёй зямлі, а ў шыкоўных кабінетах рускіх, польскіх і літоўскіх гісто-рыкаў"6. За ўсім савецкім часам гістарычная навука (ды і ўсякая іншая гуманітарная галіна) павінна была ўжывацца з непазбеж-насцю большых ці меншых уступак. Часам, каб выйграць у большым, неабходна было цярпліва і абачліва манеўраваць. Даз-волім сабе адно цікавае параўнанне дзвюх цьггат. Адна ўжо
    162
    згадвалася ў гэтым артыкуле пад спасылкай 5. Яна з публікацыі Міколы Улашчыка ў 1970 г. у часопісе "Полымя", дзе вучоны дазволіў сабе патлумачыць, што гісторыя ВКЛ — ёсць гісторыя літоўскага і беларускага народаў. Тагачасныя ўмовы гульні вы-магалі нават адпаведнай паслядоўнасці ў пераліку: адразу літоўскі, а ўжо за і.м — беларускі (тая самая традыцыя і ў звыклым пераліку — рускі, украінскі, беларускі).
    У 1974 г. ужо ў маскоўскім выданні Мікола Улашчык, за-хоўваючы бездакорную навуковую сумленнасць, мусіў змяніць акцэнты: ... Хотя онл (летапісы. — В.М.) наплсаны не на лл-товском языке, лсключлть слово "ллтовскме" невозможно. Ка-жется, что для нлх больше всего подходлт термлн "белорусско-ллтовскле , поскольку в основном онл наплсаны на белорус-ском языке, но содержат прелмуіцественно данные по лсторлл Ллтовского государства"7.