М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Нягледзячы на тое, што ў канцы 50-х гадоў ужо была створа-на больш-менш дакладная карта рассялення народаў на тэрьгго-рыі Літвы і Беларусі, гэты крытэрый не стаў падставай для пера-
174
гляду адміністрацыйнага падзелу гэтых тэрыторый. Пераме-шванне разнастайных этнасаў у межах розных адміністрацый-ных утварэнняў давала неблагую падставу для асіміляцыйнай палітыкі. Дарэчы, гэта практыкавалася ў той час і іншымі еўрапейскімі краінамі.
Як бачым, прыведзеныя М.М.Улашчыкам факты, здавалася б, далёкія ад пытанняў палітыкі, даюць падставу для дастаткова цікавых вывадаў аб нацыянальнай палітыцы самаўладдзя і мета-дах, якімі яна дасягалася.
Вырашальным сацыяльным канфліктам першай паловы XIX ст. быў канфлікт паміж прыгоннымі сялянамі і памешчыкамі. Таму, аналізуючы становішча і ўзаемаадносіны гэтых груп гра-мадства, М.М.Улашчык шмат увагі аддае палітыцы самаўладдзя ў дачыненні да іх.
Манаграфія М.Улашчыка не была палемічным творам у чыстым выглядзе. Але шмат якія фрагменты яе даюць падставы гаварыць аб палеміцы М.М. Улашчыка з Л.С.Абэцэдарскім і яго т.зв. школай. Дарэчы, сумна вядомы гісторыка-палітычны маніфест гэтай школы — праца Л.С.Абэцэдарскага "У святле неабвержаных фактаў" — убачыў свет амаль адначасова з мана-графіяй М.М.Улашчыка. Адно з пытанняў, што апынулася ў цэнтры вышэй згаданай палемікі — палітыка самаўладдзя ў дачыненні да сялянства пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Адзін з пастулатаў, які высоўваў Л.С.Абэцэдарскі,— пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі становішча сялян па-лепшылася. "Чтобы вывеста крестьянское хозяйство Белорус-снм мз глубокого упадка, — пісаў ён, — царское правнтельство неоднократно освобождало крестьян на некоторое время от го-сударственных податей. Прежнмй пронзвол феодалов вплоть до смертной казнм крестьян был огранмчен государственнымн законамн"9.
Факты ж, якія прыводзіць у сваёй манаграфіі М.М.Улашчык, даюць адваротную карціну. "Для Лмтвы н Западной Белорусснн V ревмзмя, проводавшаяся в 1795 г., была первой перепнсью населення, потому что в Речн Посполнтой учнтывалнсь не лн-ца, а дымы, т.е. хозяйства... Так как в Речн Посполнтой повнн-ностм следовалн не с душн, а с землн, то помешмкам в суш-
175
носта было все равно, кем чнслнтся его крестьяннн - вольным человеком нлн крепостным... Крестьяне этнх областей былн прнравнены (уже в отношеннн повннностей) к крестьянам рус-скйм, т.е. должны былн не только отбывать повмнностн в поль-зу помешнков, но платать подушную подать, давать рекрутов н т.д."10
Сапраўды, у Рэчы Паспалітай падаткі накладваліся не на асобу, а на дым, гаспадарку. Пасля далучэння Беларусі да імпе-рыі ў'фіскальных мэтах быў праведзены пагалоўны перапіс на-сельніцтва і накладзены на сялян новы від падатка — душавы. Новая падатковая сістэма надзвычай абцяжарыла беларускае сялянства, а таксама памешчыкаў, якія часцяком плацілі падаткі за сялян, кампенсуючы сабе гэта павелічэннем адпрацовак на паншчыне. "Маскаль штодня становіцца ўсё больш нясцерпным з-за накладвання новых падаткаў, хабарніцтва, тыранскіх уста-ляванняў для выкалачвання грошаў у розных класаў насель-ніцтва, — пісаў сучаснік. — Няма прамысловасці, гандлю, няма законнасці”’1. Царскі ўрад вымушаны быў, каб пазбегнуць гола-ду і закалотаў з-за ўведзеных ім цяжкіх павіннасцяў, у некато-рыя гады зніжаць падаткі. Менавіта гэта выдавалася Л.С.Абэцэ-дарскім за "міласць" з боку царскага ўраду. Але і гэтае зніжэнне падаткаў не выратавала Беларусь ад страшэннага голаду ў 1798— 1800 гг.
Становішча сялян пагаршалася і ў сувязі з увядзеннем рэкрутчыны. Як паведамляе М.М.Улашчык, толькі з 1844 па 1857 гг. з адной Ковенскай губ. у рэкруты было забрана 23 017 чалавек12. Што ж датычыць абмежавання правоў феадалаў на сялян, аб якім піша Л.С.Абэцэдарскі, то нялішнім будзе прыга-даць наступныя факты, якія прыводзіць М.Улашчык. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі шырокае распаўсю-джанне атрымаў гандаль сялянамі без зямлі, аб'явы аб такім продажы змяшчаліся ў мясцовым друку13. Дазвол на гэта быў дадзены ў 1775 г., але расійскія памешчыкі, якія атрымалі маёнткі на Беларусі, сталі масава вывозіць мясцовых сялян у Расію, часцей за ўсё для аддачы іх у рэкруты ўзамен сялян вялікарускіх губерняў. Вываз прададзеных ці падораных сялян з
176
Беларусі да 90-х гадоў практыкаваўся нават "адукаванымі" па-мешчыкамі накніталт Г.Р.Дзяржавіна14.
Каб перапыніць такія дзеянні, паколькі яны адбіваліся на стане гаспадаркі "заходніх" губерняў, Кацярына II забараніла прадаваць сялян без зямлі за межы Беларусі. Але ў межах гэтай тэрыторыі такі продаж афіцыйна не забараняўся. На паперы застаўся і загад аб забароне пакарання сялян памешчыкамі. "Вполне естественно, — пісаў М.М.Улашчык, — что с этам за-коном ннкто ннкогда не счмтался"15. На працягу ўсяго вы-вучаемага беларускім навукоўцам перыяду становішча сялян пагаршалася. Асабліва гэта тычылася прыгонных. Пэўна, усё ж такі ў часы Рэчы Паспалітай сялянам жылося лягчэй, чым пад крыламі двухгаловага арла, калі яны, як пераканаўча паказвае М.М.Улашчык, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. зма-галіся за вяртанне інвентароў часоў Станіслава Аўгуста16.
Важныя высновы зроблены М.М.Улашчыкам адносна дваістага характару палітыкі самаўладдзя ў сялянскім пытанні. 3 аднаго боку, яно як быццам бы імкнулася палегчыць становішча сялянства, пачынаючы нават рэфармаванне сістэмы павіннасцяў (інвентарная рэформа, 3-дзённая паншчына і інш.) і ўтаймоў-ваючы найбольш жорсткіх памешчыкаў. Але калі на чашкі вагаў клаліся інтарэсы сялян і памешчыкаў, апошнія заўсёды пера-важвалі.
На мой погляд, нельга, аднак, пагадзіцца з думкай М.М.Улашчыка, што ўрад быў заўсёды пастаянным у разуменні "недопустамоста какого бы то нн было натравлнвання крестьян на помеіцнков, даже во время восстаннй"17. Безумоўна, цэн-тральныя ўлады менавіта так і ставіліся да гэтай праблемы. Але мясцовыя чыноўнікі, перш за ўсё віленскія генерал-губернатары Ф.Я.Міркавіч, М.М.Мураўёў і Кауфман не грэбавалі выка-рыстаць сялян у барацьбе супраць апазіцыйна настроеных па-ланізаваных памешчыкаў і шляхты.
Вядома, што ў час паўстання 1863 г. з сялян утвараліся спе-цыяльныя атрады для барацьбы з інсургентамі. "Тогда н кре-стьяне, вндевшне восстановленную снлу правнтельства нашего, — пісаў М.Мураўёў, — началм понемногу освобождаться от обу-явшего нх страха н содействовать правнтельству к открытаю
177
скнтаюшнхся еше в лесах мятежных скопшц, так что в скором временм можно было образовать нз самнх крестьян сельскую вооруженную стражу, которая повсюду содействовала войскам к окончательному мстребленню мятежнмков"18. Улады не каралі сялян, калі яны дастаўлялі ў якасці злачынцаў уладальнікаў су-седніх маёнткаў.
Красамоўныя сведчанні аб гэтым пакінула З.Кавалеўская: у ліпені 1863 г. у Мінск мясцовыя сяляне прывсзлі на вазах пад дом губернатара вучняў мясцовай гімназіі — маладых шляхцю-коў, якія прабіраліся да паўстанцаў і былі затрыманы сялянскай узброенай аховай. Юнакі былі моцна пабітыя сялянамі. Крыху пазней сяляне прывезлі закаванага ў калодкі ўладальніка маёнтка Блонь на Міншчыне Антона Асоўскага, які хацеў аб-вясціць былым сваім прыгонным маніфест Рады Нарадовай19. Своеасаблівую вынаходаівасць і непадкупнасць праявілі сяляне з ваколіц в.Скрыгалава і мазырскія мяшчане, затрымаўшыя вяс-ной 1863 г. чатырох паўстанцаў, у т.л. сына мазырскага земскага засядацеля і настаўніка мясцовай гімназіі, за што атрымалі пад-зяку ад улад20. Падобных прыкладаў выкарыстання сялянскай самааховы супраць памешчыкаў у час паўстання 1863 г. можна нагадаць многа.
Царскі ўрад ведаў, што ўзаемаадносіны паміж памешчыкамі і сялянамі на Беларусі і ў Літве адрозніваюцца ад становішча ў вялікарускіх губернях, таму што акрамя сацыяльнай розніцы паміж гэтымі дзвюма групамі існуе розніца канфесійная і нацы-янальная. Як трапна адзначыў М.М.Улашчык, у спакойныя часы ўлады не турбаваў той факт, што памешчыкі-каталікі, якія лічаць сябе палякамі, валодаюць масай праваслаўных і ў разу-менні ўрада — рускіх прыгонных. Але ў час паўстання, калі ўзнікалі пагрозы, што сяляне падтрымаюць левае крыло інсур-гентаў, гэтая акалічнасць — розніца ў канфесіях і нацыянальнай прыналежнасці — станавілася аб'ектам палітычнай гульні з боку ўлад21. Хацелася б дадаць, што погляд на сялянства, як на пат-энцыяльнае апірышча ўлад у справе русіфікацыі заходніх губер-няў, стаў распаўсюджвацца з другой трэці XIX ст. і блізка быў звязаны з тэорыяй афіцыйнай народнасці і славянафільствам.
178
Ужо згаданы вышэй генерал-губернатар Ф.Я.Міркавіч, ад-значаючы апазіцыйнае стаўленне да ўрада паланізаваных па-мешчыкаў і каталіцкага сялянства, пісаў: "Два эта сословмя совершенно управляют умственною волею н совестью народа, не нмеюшего нмкакого чувства самобытноста н постоянно го-тового повнноваться той властм, которая нм будет руководать. йз сего заключаю, что к достнженню целн введенмя здесь рус-ской народностн нужно поставнть препоны снм двум протнво-действуюшнм сословням ослабленнем нравственного нх влня-ння"22. Такім чынам сялянства, пазбаўленае ўплыву па-мешчыкаў і святарства, павінна было, на думку Ф.Я.Міркавіча, падтрымаць урад. Яшчэ больш канкрэтна праз 20 гадоў пасля Ф.Я.Міркавіча выказаўся М.М.Мураўёў. Яго пункт погляду прыводзіць у лісце да міністра народнай асветы папячыцель Віленскай навучальнай акругі І.Карнілаў: "Он прнзнает необхо-дамым опереться в здешнем крае на одан лншь народ, право-славное духовенство н русскую адммннстрацню"23. Але ўсё, што рабіў урад у сацыяльнай сферы для, здавалася б, палягчэння становішча свайго "патэнцыяльнага саюзніка" галоўнай мэтай мела толькі адну — пазбегнуць сялянскага бунту і як мага далей працягнуць панаванне памешчыкаў. У культурнай жа сферы, асабліва пасля лістападаўскага паўстання, урад не ішоў услед за памкненнямі мясцовых паланізаваных памешчыкаў, пакідаючы за сабой свабоду дзеяння. I арганізацыя сеткі ланкастарскіх школ у канцы 30-х гадоў, і масавае адкрыццё народных школ у канцы 50 — пачатку 60-х гадоў (іх утворана было на Беларусі каля 500), і выпуск малітоўнікаў для народа масавымі накладамі, а перш-наперш ліквідаванне уніі і ўмацаванне праваслаўнай царквы — усе гэтыя прызначаныя для сялянства мерапры-емствы, на якія выдаткоўваліся значныя фінансавыя сродкі, праведзены былі не ў падтрымку, а супраць волі большасці мяс-цовых памешчыкаў.