М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Сялянству цяжка было арыентавацца ў гады паўстання, што ў многім тлумачыцца этнарэлігійнай самабытнасцю насель-ніцтва Беларусі. У адрозненне ад прадстаўнікоў шляхецкага сас-лоўя і святарства сялянства хвалявалі не палітычныя і рэлігій-ныя пытанні ідэолагаў паўстання, а здзяйсненне рэальных са-цыяльных зменаў. Толькі выпрацоўка такой праграмы, якая ўключала б палажэнні аб адмене прыгоннага ўціску, раўнапраўі саслоўяў, адпавядала інтарэсам беларускай большасці насель-ніцтва. Непадрыхтаванасць паўстанцаў беларускіх зямель да выпрацоўкі такой праграмы прывяла да таго, што ў 1831 г. вы-лучаецца некалькі рухаў, якія адрозніваліся як па сацыяльных, так і па нацыянальных прьгкметах: па-першае, шляхецкі рух за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., па-другое, анты-феадальны рух сялян і іншых падатковых саслоўяў. Гэтыя два напрамкі ўзмацнялі адзін аднаго, у асобных вьгпадках перапля-таліся, але свядомага ўзаемадзеяння паміж імі дасягнута не бы-ло. Асобныя прыклады такога спалучэння можна адзначыць у межах некаторых паўстанцкіх атрадаў.
Выкарыстанне "Алфавітных спісаў" удзельнікаў паўстання дае магчымасць вызначыць, нгто сялянства сярод паўстанцаў скла-дала прыкладна 27,7%. Аднак гэты працэнт не адлюстроўвае
185
рэальнай колькасці паўстанцаў з падатковага саслоўя. Урад рабіў націск на адшуканне і пакаранне галоўным чынам уд-зельнікаў паўстання з маёмных слаёў насельніцтва.
У адаосінах жа да сялян былі выдадзены спецыяльныя цыр-куляры, якія былі разасланыя ва ўсе губерні. У адпаведнасці з імі службовым асобам прызначалася прапагандаваць пасіўныя адносіны сялянства да паўстання, падкрэсліваючы іх недавер да шляхты. Прысутнасць сялян у паўстанцкіх атрадах тлумачылася іх прымусовай мабілізацыяй. Такі падыход вызначаўся пэўнай тактыкай расійскага ўрада. Яго прадстаўнікі, напужаныя магчымасцю сялянскіх хваляванняў, лічылі, што рэпрэсіямі яны толькі накіруюць сялян у паўстанцкія рады. 3 пачатку паўстання рабіліся спробы падбухторваць сялян супраць уд-зельнікаў паўстання 1831 г. Урадам выкарыстоўвалася тое ста-новішча, што сяляне і шляхта належалі ў асноўным да розных веравызнанняў. Асноўная мэта вызначалася ў імкненні адхіліць сялян ад паўстання, уцягнуць яго ў барацьбу з "польскімі мя-цежнікамі". Аднак папярэдзіць удзел сялян у паўстанні правед-зеныя мерапрыемствы не здолелі.
Са звестак ваенных і грамадзянскіх губернатараў вядома, што памешчыкі ўзбройвалі сваіх сялян і рыхтавалі да ваенных дзеян-няў. Так, Магілёўскі грамадзянскі губернатар 9 красавіка 1831 г. паведамляў, што дэпутат Барысаўскага павета Г.Доўнар, які быў прызначаны збіраць зброю, захаваную ў насельніцтва акругі, наадварот, узбройваў сваіх сялян. Тое ж самае рабіў і Г.Снітка1.
Паказанні ўдзельнікаў паўстання і прадстаўнікоў царскай адміністрацыі сведчаць не толькі аб прымусовай мабілізацыі сялян у паўстанцкія атрады. Павелічэнню колькасці насель-ніцтва з падатковых саслоўяў у колах паўстанцаў садзейнічала прапаганда сацыяльна-палітычнага характару, якая праводзілася шляхтай сярод простага насельніцтва. Памешчыкі Барысаўскага павета, напрыклад, распаўсюджвалі чуткі пра вялікую моц польскай паўстанцкай арміі, якая ў хуткім часе павінна прыйсці на беларускія землі. Як быццам бы нават "рускія жаўнеры дзеючай Арміі пераходзяць на бок мяцежнікаў"2. Тым самым яны рабілі спробу прыцягнуць сялянства да ўдзелу ў паўстанні.
186
Часам агітацыя прымала і іншыя формы. Дробнапамесная шляхта, якая сама знаходзілася ў становішчы, недалёкім ад па-датковых саслоўяў, заклікала апошніх да барацьбы са сваімі прыгнятальнікамі — памешчыкамі. Шляхціч Якуб Навагонскі ў суседніх з Мінскай губ. паветах заклікаў сялян на народных сходках "забіваць паноў", як гэта мела месца ў 1812 г. Тым жа займаўся і шляхціц Ян Дземяшкевіч3. Аднак такія факты не былі масавымі. Дадзеныя прадстаўнікі выходзілі за межы пра-грамнага разумсння "вольнасці", якая з'яўлялася мэтай паўстання 1831 г. Яны ўжо спалучалі "вольнасць" ад расійскага прыгнёту з вызваленнем ад панскага ўціску.
Паўстанцкае кіраўніцтва спалучала агітацыю з правядзеннем прысягі, надаючы гэтаму акту належнае значэнне, разлічваючы, што сяляне будуць вымушаны выконваць вызначаныя там аба-вязкі. У прысягах рабіўся націск галоўным чынам на сацыяль-ныя патрабаванні і толькі часткова на палітычныя. Па свайму складу і па форме прысягі ўяўлялі двухбаковае пагадненне па-між памешчыкам і сялянамі. Аднак у тэксты прысяг не трапілі палажэнні аб вызваленні сялян, што абяцалася раней некато-рымі памешчыкамі. Заклікі аб свабодзе і роўнасці замянялі не маючай значэння фразай: сялян сваіх "не як нявольнікаў, а як дзяцей маіх, як людзей вольных буду паважаць ад гэтага часу"4, адсылаючы ў далейшым да будучага заканадаўства Рэчы Паспалітай. Увесь цяжар абавязкаў памешчыкі імкнуліся пера-несці на сялян, заклікаючы іх выконваць ранейшыя абавязкі — працаваць на паншчыне "па два дні ў тыдзень ад гаспадара пан-скую работу, а ў час жніва па два дні ад чалавека, да работы здольнага"5. Такім чынам, тым сялянам, якія прысягнулі на вер-насць паўстанцкаму кіраўніцтву і браліся выконваць вы-значаныя абавязкі, абяцалі палёгку на паншчыне.
Існуе некалькі варыянтаў прысягі памешчыка Пятра Кончынскага6. У тэксце, якім карысталіся мы, акрамя ад-значанага вышэй, памешчык абяцае, што пасля ўтварэння "польскага праўлення" сяляне "будуць карыстацца зямлёю так, як у нас чыншавая шляхта па дабравольнаму з уладальнікам угавору"7. Аднак трэба памятаць, што абяцанні памешчыка pa-
187
біліся на будучыню, а ў часы паўстання сяляне павінны былі па-ранейшаму працаваць на свайго гаспадара.
Кіраўнік паўстання Ашмянскага павета Парфірый Важынскі ў часы правядзення прысягі заклікаў ва ўсіх прыходах чытаць адозву і навучаць насельніцтва, што ўдзел у паўстанні прынясе яму выгоду, аднак канрэктных абяцанняў не рабіў8.
Часам, прыцягваючы сялян да паўстання, ім абяцалі плату за службу. Так, шляхціц Міхал Гедройц абяцаў плаціць "за суткі шляхце па 60 кап., а сялянам па 30 кап. срэбрам"9.
Некаторыя прадстаўнікі шляхты, як напрыклад, управіцель маёнтка Дрыгучы памешчыка Антона Сальмановіча Дзісенскага павета Мінскай губ., звяртаўся да сялян маёнтка яшчэ напяр-эдадні паўстання (летам —восенню 1830 г.) з такімі словамі: "Будзе Польшча і за Польшчаю будзе лягчэй: я і каня гадую і сядло прыгатаваў — як толькі прыйдуць палякі — то сяду на свайго каня і пайду з імі Русь рэзаць"10. Гэтыя словы не засталіся неўспрынятымі. У час, калі паўстанне ўжо ахапіла Ка-ралеўства Польскае і вось-вось павінна было распачацца ў Літве і на Беларусі, у лютым 1831 г. сяляне гэтага маёнтка напалі на яўрэя, забіўшы яго, з заклікам: "Вы Расіяне, а мы Палякі"11. Сяляне, якія вінаватыя ў гэтых дзеяннях, тлумачылі пазней, што яўрэяў яны ўспрымалі як рускіх шпіёнаў, а "мы палякі, надабна іх біць”12. У дадзеным выпадку падкрэслівалася еднасць з агуль-нымі паўстанцкімі патрабаваннямі вольнасці, вызвалення ад расійскай залежнасці. Сяляне дадзенага маёнтка належным чынам успрынялі агітацыю палітычнага характару.
У часы паўстання вядомы факты як абяцання сялянам воль-насці13, так і сапраўднага вызвалення ад прыгоннай залежнасці. Вікенцій Якубоўскі ў мястэчку Налібоках публічна "абвясціў свабоду сялянам, загадаўшы, каб яго распараджэнні выкон-валіся"14. Аднак гэты выпадак быў выключным. Толькі асобныя прадстаўнікі шляхецкага саслоўя ў час паўстання зразумелі неабходнасць такіх дзеянняў.
Дзейнасць шляхты па прыцягненню сялян да паўстанцкага руху мела свае вынікі. Асабліва гэта праяўлялася на пачатковым этапе паўстання. Пра гэта сведчыць рапарт палкоўніка Данілава генерал-губернатару М.М.Хаванскаму ад 24 красавіка 1831 г., у
188
якім адзначалася, што сяляне, застаўшыся без памешчыкаў, "узмацняюць бок бунтаўшчыкоў"15.
У часы паўстання вядомы выпадкі, калі самі сяляне высту-палі ў якасці агітатараў. Так, Архіп Васільеў, Філімон Дрозд, Іўка Восіпаў, Якаў Паўлаў, сяляне Астрожскага староства Су-ражскага павета "разглашалі шкодныя чуткі пра моц польскіх мяцежнікаў", гаворачы, што ў Полацку знаходзіцца "шмат паля-каў, а рускае войска ўжо адышло"16. Агітацыяй займаўся і се-лянін Пружанскага павета Гродзенскай губ. Пётр Ахрэмаў17.
Прымусовыя наборы ў паўстанцкія атрады часова сустракалі супраціўленне з боку сялян. Многія з іх ухіляліся ад удзелу ў паўстанні тымі ж спосабамі, якія выкарыстоўвалі супраць рэкруцкіх набораў у расійскае войска. Часам наборы кан-таністаў былі прычынай сялянскіх хваляванняў, якія перарасталі ў адкрытае супраціўленне паўстанцкім уладам. Памешчык Аш-мянскага павета Р.Ходзька паведамляў паўстанцкаму камітэту, што ён не можа сабраць патрэбную колькасць кантаністаў, таму што сяляне ўзбунтаваліся і разышліся18. Распаўсюджанай фор-май супраць прымусовага набору ў паўстанцкае войска было дэзерцірства. Аднак нават руская дваранская гістарыяграфія, якая заўсёды падкрэслівала "вернасць" сялян царскаму ўраду, не змагла абысці фактаў добраахвотнага ўдзелу сялян у паўстанні 1831 г., адзначаючы, што сяляне дзейнічалі як "па прымусу", так і "па асабістай ахвоце"19.
Пацвярджэнне добраахвотнага ўдзелу ў паўстанні мы знаход-зім пры звяртанні да "Алфавітных спісаў" удзельнікаў паўстання па Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях. Так у адносінах да 683 чалавек, вызначаных паводле сацыяльнага складу, якія ўдзельнічалі ў падзеях па Гродзенскай губ., сяляне склалі 191 чалавек.20 У адносінах да 51 селяніна следчыя камісіі выка-рысталі такія фармулёўкі: "далучыўся да мяцежнікаў па аса-бістай ахвоце", "тайна адышоў ад памешчыка", "ахвотна служыў у паўстанцаў". У адносінах да некаторых сялян ёсць такія фар-мулёўкі: "знаходзіўся ў шайцы", "быў у шайцы", паводле якіх цяжка вызначыць сапраўдную прычыну знаходжання ў паўстанцкіх атрадах. Крыніцы фіксуюць дадзеныя і ў адносінах да асобных паўстанцкіх фарміраванняў. Так, у атрадзе
189
Т.Пуслоўскага з 40 жыхароў Гродзенскай губ. сяляне складалі 60% (24 чалавекі.). Як аб добраахвотных удзельніках гаворыцца аб 6 сялянах.
Неразборлівасць следчых камісій у вызначэнні сапраўдных прычын удзелу сялян у падзеях, якія разгарнуліся ў 1830—1831 гг. на Беларусі, аднясенне ўсіх захопленых са зброяй у руках да "польскіх мяцежнікаў" не дазваляе дакладна вызначыць, хто з сялян з'яўляўся ўдзельнікам паўстання (як па прымусу, так і па сваёй ахвоце), а хто выступаў супраць сваіх паноў, выкары-стоўваючы становішча гэтага неспакойнага часу.