• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Сам навуковы стыль Міколы Улашчыка, нязменна апісаль-ны, пазбаўлены палемічных выпадаў, у гэтай публікацыі давед-зены да ўзорнай дасканаласці. Забягаючы непажаданаму негаты-ву ва ўспрыняцці тэрміна беларуска-літоўскія летапісы, аўтар абачліва ўжывае пабочнае слова здасцца, надаючы выказванню экспрэсію няпэўнасці. Ведучы гаворку пра ўтрыманне ў лета-пісах пераважна дадзеных па гісторыі Літоўскай дзяржавы" і быццам бы катэгарычна заяўляючы, што "... выключыць слова літоўскі немагчыма", Міколу Улашчыку ўдалося цалкам ней-тралізаваць апанентаў, але разам з тым не адмовіцца ад сваёй ўласнай навуковай пазіцыі. Слова лераважна сведчыць пра наяўнасць іншай (хай сабе і меншай) долі ў гістарычнай спадчыне ВКЛ.
    Такім чынам, узнікненне цэлага тэрміналагічнага пласту з кампанентамі беларуска-літоўскі сведчыла пра вербалізацыю (г.зн. замацаванне ў мове, у слове) новага гістарычнага ведання. I вынясенне на першае месца кампанента беларускі сведчыла пра ўзмацненне ў тагачаснай навуцы тэндэнцыі на вяртанне свайго. А як няпроста было спраўдзіць сваю навуковую пазіцыю, спадзяюся, паказваюць праведзеныя назіранні.
    Новы этап у развіцці беларускай навукі зноў вымушае нас да ўпарадкавання сучаснай гістарычнай, а таксама літаратураз-
    163
    наўчай і філалагічнай тэрміналогіі, звязанай з дыяхранічным аспектам даследаванняў. Абнаўленне, перагляд неадпаведных тэрмінаў пазбавіць новыя пакаленні навукоўцаў, выкладчыкаў, навучэнцаў ад бессэнсоўнага паўтору ў разблытванні складанага шляху станаўлення некаторых гістарычных паняццяў. Мяркую, што з пазіцыі сённяшняга абноўленага досведу (найперш маю на ўвазе кнігі Міколы Ермаловіча) можна паступова і настойліва ўводзіць тэрміны беларускія летапісы, беларуская дзяржава, беларускае войска і г.д. як найбольш адпаведныя новаму ўяўленню пра беларускі народ і яго гісторыю. Дарэчы, тэрміна-лагічнае словазлучэнне беларускія летапісы ніколі не выходзіла з ужытку як агульная назва ўсіх гісторыка-літаратурных твораў (летапісаў, хронік, хранографаў), што ствараліся на Беларусі ад старажытнасці да XVII ст. Пры неабходнасці выдзеліць спісы XV—XVI стст. можна карыстацца словазлучэннем агульнадзяр-жаўнае летапісанне ВКЛ. Зрэшты, можна згадаць стылёвы прыём Яфіма Карскага, які далучаў да тэрміна словазлучэнне так званы — так званыя беларуска-літоўскія летапісы, так званае беларуска-літоўскае гаспадарства і г.Д-
    Абнаўленне тэрміналогіі — найбольш дзейсны сродак паз-баўлення ад ідэалагічных і палітычных стэрэатыпаў.
    164
    Алег Трусаў (Мінск)
    М.М.Улашчык і праблемы вывучэння гісторыі матэрыяльнай культуры
    Беларусі
    Жыццё і лёс Мікалая Улашчыка — гэта гераічнае і трагічнае змаганне за аб ектыўнае адлюстраванне беларускай гісторыі ў другой палове XX ст., калі само існаванне беларусаў як этнаса ўвесь час знаходзілася пад вялікай пагрозай.
    Пасля апошняй вайны, калі беларуская гістарычная навука была амаль цалкам знішчаная сталінскімі катамі і на Беларусі засталася толькі жменька былой, даваеннай інтэлігенцыі, якая цудам перажыла і Курапаты, і Калыму, і фашысцкую акупацыю і акаўскі генацыд, у Мінску на доўгія часы запанавала пачварная пародыя на вывучэнне ўласнай гісторыі пад сумнавя-домай назвай — "абэцэдаршчына".
    У 40 50-х гадах XX ст. у Маскве канчаткова склалася кан-цэпцыя існавання ў IX—XIV стст. міфічнай адзінай усходнесла-вянскай, старажытнарускай народнасці, якая мела сваю дзяржа-ву з цэнтрам у Кіеве. 3 таго часу тэрыторыя Беларусі атрымала канкрэтную назву — заходнія землі старажытнай Русі. Да іх маскоўскія савецкія гісторыкі адносілі Полацкую, Турава-Пінскую і Смаленскую землі, а таксама Гродзенскае княства, a дакладней, усю этнаграфічную тэрыторьпо Беларусі на пачатак XX ст.
    Цікава, што Смаленск таксама трапіў у заходнія ўскраіны Русі, нягледзячы на тое, што яго назвалі "нсконно русскмм го-родом" і яго беларускае мінулае было пад вялікай забаронай.
    Сталіцай міфічнай дзяржавы, якую яшчэ К.Маркс і Ф.Энгельс называлі "ласкутнай імперыяй Рурыкавічаў", быў Кіеў, але з геаграфіяй у таварышаў Грэкава, Рыбакова і тутэй-шага акадэміка Абэцэдарскага былі справы даволі кепскія.
    Як ні глядзі на карту Усходняй Еўропы, але Полацк, Пінск, Гродна, Тураў і нават Смаленск знаходзяцца на поўнач ад Кіева. Але калі на тую ж карту глядзець з Крамля, то і Смаленск
    165
    ляжьшь на заходніх абшарах ад яго ды яшчэ і па-за межамі бы-лой Маскоўскай дзяржавы, якая канчаткова захапіла гэты горад у 1654 г. I толькі Ленін дазволіў некалькі тыдняў У пачатку 19 9 г пабыць Смаленскай губерні ў складзе ССРБ. ~
    Знішчыўшы сапраўдных гісторыкаў і схаваушы у далскіх кнігасховішчах пісьмовыя сведчанні тысячагадован псторыі Беларусі, сталінскія, хрушчоўскія, а потым і брэжнеўскія сатра-пы пад лозунгамі змагання з рэлігіяй, вайны са старымі забабо-намі якія перашкаджаюць будаўніцтву камунізма, пачалі бяз-літасна знішчаць на Беларусі помнікі гісторыі і культурьь Дас-таткова ўспомніць разбурэнне Бельчыцкага манастыра ў Полац-ку Дабравешчанскай царквы ў Віцебску, фарнага касцела у Гродне Пустынскага манастыра ў Мсціславе, Святадухаускан царквы і старажытнай Нямігі ў Мінску. Пад нож бульдозерау трапілі гарадзішчы ў Слуцку і Мінску, быў скасаваны і раскіда-ны на часткі беларускі музей, створаны братамі Луцкевічамі у Вільні, разбураны сотні археалагічных стаянак і курганоу, унікальных драўляных цэркваў і былых шляхецкіх сядзіб.
    Невыпадкова, што шмат якія археолагі ў 50—70-х гадах, ка дабрацца да сапраўдных пластоў "старажытнага часу", бульдозе-рамі зграбалі ў адвалы шматмятровыя слаі эпохі ВКЛ і больш позніх часоў. Ды і што тут дзіўнага, калі ў сваёй праграмнам брашуры "У святле неабвержаных фактаў" Лаўрэн Абэцэдарскі у 1969 г. сцвярджаў, што палітычная гісторыя заходніх зямель Русі, як і іх культура, былі неаддзельнымі ад палітычнай псто-рыі ’ўсёй Старажытнарускай дзяржавы. У выніку гэтага, заяўляў вучоны, "нават спецыялісты-археолагі не могуць вызначьшь мясцовыя асаблівасці шмат якіх рэчаў, зробленых рамеснікамі у розных старажытнарускіх землях". Дык навошта марнаваць дзяржаўныя грошы на нейкія там раскопкі, калі ўсе старыя рэчы падобныя і аднолькавыя? Лепей збудаваць яшчэ адзін танк ш атамную падводную лодку.
    Дле так лічылі не ўсе...
    У той час, у 1967 г., у сакавіцкім нумары часошса Полымя з'явілася рэцэнзія Мікалая Улашчыка на кнігу Л.В.Аляксеева "Полацкая зямля". У гэтым невялічкім артыкуле даследчык дае бліскучую ацэнку ролі Полацкай зямлі ў нашай гісторьц. ...
    166
    Полацкая зямля — буйнейшае княства ва ўсходняй сла-вяншчыне. Па заходнееўрапейскіх маштабах — гэта такая сяр-эднявечная дзяржава, як герцагства Баварыя ці Каралеўства Партугалія.
    ... Як асобная адзінка Полацкае княства існавала з канца IX па сярэдзіну XIII ст.
    ... Hi адно з княстваў старажытнай Русі не жыло такім асоб-ным жыццём і не было так ізалявана ад Кіева, як Полацкае.
    ... Полацкае княства першае выбілася з-пад улады Кіева, a фактычна яму і не падначальвалася".
    Далей М.М.Улашчык адзначае асаблівую ролю археалогіі ў вывучэнні беларускай гісторыі, заклікае берагчы помнікі археа-логіі і расказвае аб знішчэнні адказнымі наменклатуршчыкамі славутага Банцараўскага гарадзішча. Ён лічыць, што кніга Л.В. Аляксеева (якая, дарэчы, і зараз не згубіла сваёй актуальнасці) павінна быць у кожнай беларускай школе, і прапануе пе-ракласці яе на беларускую мову.
    Да гісторыі матэрыяльнай культуры свайго народа М.М.Улашчык звяртаўся не раз. Вызначыўшы з дапамогай дад-зеных археалогіі ролю Полацка ў генезісе беларускай дзяр-жаўнасці, даследчык звяртае ўвагу на ўзнікненне другой сталіцы Беларусі ў XIII ст. — г.Навагрудка. У сваёй манаграфіі "Введенне в нзученме Белорусско-Лйтовского летопнсання" М.М.Улашчык спасылаецца на вынікі раскопак Ф.Гурэвіч і М.Ткачова на навагрудскім дзядзінцы і вакольным горадзе. Ме-навіта археолагі засведчылі асобную ролю Навагрудка ў XIII ст., калі горад, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу, стаў вялікім гандлёвым і культурным цэнтрам тагачаснай Беларусі і атрымаў моцную сістэму абарончых умацаванняў (у т.л. і Ка-менную вежу — данжон).
    Шмат у якіх працах па крыніцазнаўству Беларусі XIX ст. Мікола Улашчык падказвае сучасным археолагам і этнографам выхады на пісьмовыя першакрыніцы для аргументацыі сваіх навуковых пошукаў і адкрыццяў. Адна з такіх крыніц — спра-ваздачы губернатараў з тэрыторыі Літвы і Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Так, напрыклад, у справаздачы гродзенскага губер-натара за 1838 г. ёсць звесткі аб скарбе рымскіх манет, знойдзе-
    167
    ных у Пружанскім павеце і аб другім грашовым скарбе з Нава-грудскага павета.
    Вялікую ролю для вывучэння матэрыяльнай культуры бела-русаў XVI—XIX стст., на думку Улашчыка, могуць адыграць і інвентары шляхецкіх маёнткаў, што захаваліся пачынаючы з XVI ст. Даследчык лічыў іх самай багатай крыніцай па сацыяль-на-эканамічнай гісторыі Беларусі. Дарэчы, у інвентарах заха-валіся старабеларускія назвы шматлікіх рэчаў штодзённага ўжытку: назвы зброі, рыхтунку рамеснікаў, адзення, посуду, абутку і г.д.
    М.Улашчык звяртае ўвагу і на такую, на першы выгляд, не вельмі патрэбную крыніцу для доследаў гісторыкаў матэрыяль-най культуры, як газеты XIX — пачатку XX ст. На прыкладзе "Мінскіх губернскіх ведамасцей" даследчык паказвае, што ў гэтым перыядычным выданні, пачынаючы з 1838 г., змешчаны каштоўныя звесткі па этнаграфіі і археалогіі Міншчыны.
    Так, у 1878 г. тут быў надрукаваны каталог рэчаў з музея пры Мінскім губернскім статыстычным камітэце, а ў 1901 г. у "Магілёўскіх губернскіх ведамасцях" вядомы беларускі этнограф Е.Раманаў друкуе апісанне такога цікавага перажытка мінулага, як "курная хата".
    Адначасова даследчык засцерагае вучоных ад тых памылак, якія зрабілі царскія чыноўнікі з Віленскай археаграфічнай ка-місіі, друкуючы першакрыніцы па гісторыі ВКЛ. Самымі кеп-скімі ў іх былі прадметныя паказальнікі. He ведаючы добра ста-рабсларускай мовы, рускія археографы тлумачылі шмат якія назвы рэчаў штодзённага ўжытку XVI—XVIII стст. вельмі адвольна. Напрыклад, "кубел" пераклалі як "чан" ці "ковш", "гуньку" — як "ковер", "півніцу" — як "пнтейный дом".
    Аналізуючы шматлікія выданні пісьмовых крыніц па гісторыі ВКЛ, зроблсных у XIX ст., М.Улашчык падкрэслівае, што най-большую колькасць звестак па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі ўтрымліваюць прыходна-расходныя кнігі Магілёўскага магістрата 1679—1716 гг. Пра што толькі ні пісалі магілёўскія пісары, нават пра выраб у 1695 г. новай гарматы для гарадскіх умацаванняў.