• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Палітыка самаўладдзя ў дачыненні да мясцовага дваранства, як пераканаўча даказвае ў сваёй кнізе24 М.М.Улашчык, трансфармавалася ў залежнасці ад маёмаснага статусу прад-стаўнікоў прывілеяванага саслоўя. "Многочнсленная (сравнн-тельно с русскнмн губерннямн) в основном ненмушая шляхта,
    179
    — адзначаў ён, — была постоянным нсточннком пополненмя повстанческнх отрядов. Вот почему правнтельство старалось по возможноста сократать чнсло дворян". Зрабіць саслоўе дваран больш аднастайным шляхам адсейвання маламаёмных ці наогул немаёмных прадстаўнікоў шляхты — гэтая мэта прасочваецца ва ўсіх дзеяннях урада. Метады, якімі гэта дасягалася, былі разна-стайнымі. Перш за ўсё, аб чым згадвае М.М.Улашчык, гэта пе-расяленне немаёмнай шляхты на Украіну і ў іншыя мясціны імперыі. М.М.Улашчык згадвае праект В.Зубава, падрыхтаваны напярэдадні смерці Кацярыны II, які з-за змены самаўладцы не быў праведзены ў жыццё. Беларускі навуковец прыгадвае так-сама, што пазней некаторая частка аднадворцаў была пераселе-на на Каўказ25.
    Апошні тэзіс патрабуе больш шырокага раскрыцця, паколькі, на маю думку, паказвае адзін з цікавых момантаў у палітыцы царызму ў дачыненні да шляхты. Праект аб перасяленні значнай колькасці немаёмнай шляхты на Каўказ і на Украіну быў унесе-ны на разгляд Камітэта па Заходніх губернях восенню 1831 г. Згодна з гэтым праектам, планавалася перасяліць у Падолію і на Каўказскую лінію (мяжу), а таксама на Каўказ першапачаткова каля 5 тыс. шляхцічаў з сем'ямі з "заходніх" губерняў, "дабы впоследствнн поселенме сне обратнть на службу воснную"26. Што ж датычыць гэтай лічбы да колькасці шляхты, якую пры-водзіць у сваёй манаграфіі для Заходняй Беларусі і Літвы М.М.Улашчык, атрымліваецца, што ўрад планаваў перасяліць з гэтых губерняў амаль дзесятую частку дваранства. Цар за-цвердзіў праект перасялення, але да яго дакладнага выканання справа не дайшла. Хутчэй за ўсё, не хапіла грошай і зямельных надзелаў, каб правесці такую шырокамаштабную акцыю. Але планы перасялення найбольш актыўнай і радыкальнай шляхты не былі цалкам пахаваныя. Такое перасяленне адбывалася шля-хам высылкі ўдзельнікаў паўстанняў — дробных шляхцічаў у Сібір і на Каўказ.
    Друті шлях кансалідацыі дваранскага саслоўя, які выкары-стоўваў урад, — разбор шляхты і перавод не давёўшых сваё шля-хецкае паходжанне ў падатныя саслоўі. "... В начальной стаднн этого процесса правнтельство руководствовалось не столько
    180
    даннымм о пронсхожденнн, сколько матернальным положенн-ем"27, — пісаў М.М.Улашчык. Разбор шляхты быў распачаты яшчэ Кацярынай II адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Гэта была добрая зброя ў руках урада супраць апазіцыйна на-строенай "шарачковай" шляхты. Калі ў дачыненні да заможных дваран улады мелі магчымасць ужыць канфіскацыі і секвестр і такім чынам падпарадкаваць непакорных, то адзінае, чаго мож-на было пазбавіць беззямельнага шляхчіца — яго годнасці. Паз-баўленне шляхецкай годнасці было тым "дамоклавым мячом", які ўрад "падвесіў" над немаёмнай часткай беларускага і літоўскага дваранства і які апускаўся па меры неабходнасці, адсякаючы ад гэтага саслоўя найбольш апазіцыйна настроеных. Пэўна, усё ж такі як мера пакарання, а не як фіскальная мера28, згадваў М.М.Улашчык, быў распачаты разбор шляхты пасля паўстання 1831 г.
    Паводле звестак М.М.Улашчыка29, пасля IX рэвізіі, калі колькасць аднадворцаў была найвялікшай, іх у Заходняй Бела-русі і Літве налічвалася 25 885 чалавек. У лепшым вьтадку, зыходзячы з сярэдняга памеру падатку, які выплочвалі адна-дворцы, яны маглі даваць у дзяржаўную казну 40—50 тыс. руб. у год. Гэта амаль столькі ж, колькі плаціла ў 50-я гады гільдзей-скае купецтва Беларусі, якога налічвалася ў 5 разоў менш, чым аднадворцаў30. Пэўна, значная частка сабранай з дднадворцаў сумы выдавалася на тое, каб утрымаць апарат для збору гэтага падатку. Перавод у аднадворцы пазбаўляў былых дваран сва-боды перасоўвання і пражывання. Пэўна, гэта таксама была адна з прычын, дзеля якой варта было пачаць разбор шляхты.
    Калі ў дачыненні да маламаёмнай і беззямельнай шляхты ўлады не асабліва лічыліся з выбарам сродкаў і маглі дазволіць сабе дзейнічаць радыкальна, то заможная частка дваранства Заходняй Беларусі і Літвы прымушала самаўладдзе ісці на больш гібкія меры. Безумоўна, у дачыненні да гэтай часткі прывілеяванага саслоўя ў царызму спрацоўваў інстынкт класа-вай салідарнасці, які не маглі перамагчы ніякія паўстанні і тай-ныя таварыствы. У дачыненні да магнатаў і заможнай шляхты ўрад часцей ужываў як меру пакарання накладванне секвестру, a не канфіскацыі. "В начале столетня, — адзначаў М.М.Улашчык,
    181
    — правнтельственная полнтнка в отношеннн помеіцнков не отлнчалась большой строгостью: после 1812 года еданственным условнем полученмя нмення обратно было возвраіценне в Рос-сню, н поэтому рост государственных владеннй в XIX в. пронс-ходал не столько за счет конфнскацнн помеіцнчьнх, сколько вследствне секулярнзацнн духовных владеннй"31. Нават калі маёнтак бьгў ужо пасля канфіскацыі перададзены другому па-мешчыку, урад кампенсаваў гэтую страту амнісціраванаму за кошт іншых зямельных надзелаў. Так было, напрыклад, у справе вядомага польскага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, які пасля ўдзелу ў паўстанні 1794 г. толькі праз 8 гадоў дачакаўся дазволу вярнуцца на радзіму.
    Найбуйнейшыя канфіскацыі маёнткаў адбыліся ў Заходняй Беларусі і Літве двойчы — пасля паўстанняў 1794 і 1831 гт. Але, як адзначаў М.М.Улашчык, ”в последуюшне годы многне нз пометнков получнлн свон владення обратно...”32 Лагодныя ад-носіны ўрада да буйных землеўладальнікаў знаходзілі водгук у іх асяродззі. Менавіта гэтая група беларускага і літоўскага два-ранства першая была гатова ісці на кампраміс з уладамі ў гады паўстанняў, менавіта яна звярталася за дапамогай да жандараў і іншых прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі ў часы наспявання сялянскіх бунтаў, як гэта было ў перыяд "вясны народаў”. Ме-навіта заможная шляхта паднесла ўлетку 1863 г., калі яшчэ зма-галіся атрады паўстанцаў, "верноподданмческмй адрес" імпера-тару, які падпісалі 230 буйнейшых памешчыкаў Віленшчыны на чале з маршалкам Дамейкам32. Дарэчы, гэтага Дамейку двойчы згадвае ў сваёй рабоце М.М.Улашчык33. Маршалак віленскай шляхты быў адным з тых, хто выступіў супраць паправак, зроб-леных на карысць сялян Вышэйшым камітэтам пры разглядзе новых інвентарных правілаў34.
    У сувязі з канфіскацыяй маёнткаў, якія практыкаваліся ўрадам, хацелася б звярнуць увагу на праблему ленных уладан-няў, адносіны ўрада да якіх былі даволі складанымі. Як правіла, большасць ленных маёнткаў знаходзілася ў руках дробнай і сяр-эдняй шляхты. Продкі гэтай катэгорыі шляхты атрымалі ленныя ўладанні за службу і захоўвалі іх пры ўмове далейшага нясення службовых абавязкаў. "Русское правнтельство оставнло н этн
    182
    нмення в пользованнн прежннх владельцев без права дробле-ння", — адзначаў М.М.Улашчык. Далей ён канстатуе, што, хаця гэтыя маёнткі лічыліся дзяржаўнымі, урад пакідаў за сабой толькі права кантролю за тым, каб гэтыя маёнткі не драб-ніліся35. Удакладняючы гэта паведамлснне Улашчыка, трэба звярнуць увагу на ўказ ад 18 снежня 1830 г., які пацвердзіў усе акты ВКЛ аб пераводзе ленных маёнткаў ва ўласнасць. Гэтым указам тлумачылася, што на тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі да 1783 г., ленныя маёнткі становяцца вотчыннымі, а ў Заходняй Беларусі і Літве ўтрымліваюць свой былы статус36. Юрыдычна гэтыя маёнткі, не з'яўляючыся ў "заходніх" губернях уласнасцю памешчыкаў, не павінны былі падлягаць канфіскацыі за ўдзел у паўстанні. Фактычна ж улады разглядалі іх як частку маёмасці паўстанца і адбіралі нароўні з вотчыннымі маёнткамі. Адно з красамоўных сведчанняў — канфіскацыя леннага маёнтка Біскупцы Лідскага павета ва ўдзельніка паўстання Антонія Гарэцкага. Спроба жонкі паўстанца вярнуць маёнтак Біскупцы на падставе ято леннага статуса, якая цягнулася на працягу некалькіх гадоў, скончылася безвынікова37. Паказальна, што перавод ленных маёнткаў ва ўласнасць беларускіх памешчыкаў адбыўся ў той час, калі ўжо пачалося лістападаўскае паўстанне. Верагодна, улады мелі на ўвазе свае мэты — ураўняць у маёмасных правах трымальнікаў зямлі і вотчыннікаў і пакласці гэтым пачатак кансалідацыі прывілеяванага саслоўя.
    Акрамя разгляду палітыкі самаўладдзя ў дачыненні да сялян і памешчыкаў, у манаграфіі М.М.Улашчыка разглядаюцца і ін-шыя яе накірункі. Шмат матэрыялаў можна знайсці ў ёй аднос-на стаўлення ўлад да каталіцкай царквы. Секулярызацыя маёнткаў каталіцкіх кляштараў і белага святарства, праведзеная ўрадам у 40-я гады, значна падарвала пазіцыі касцёла на Бела-русі і ў Літве. Дарэчы, менавіта на фінансавую магутнасць як адну з падстаў для шырокай прапаганды каталіцтва ў краі ўказваў вышэй згаданы Ф.Я.Міркавіч38. Секулярызацыя маёмасці каталіцкага касцёла ішла побач з закрыццём каталіцкіх кляштараў. Паводле звестак П.Н.Бацюшкава, за ўдзел рымска-каталіцкага святарства ў паўстанні 1830—1831 гг. у 1832 г. з 304
    183
    каталіцкіх клялгтараў быў закрыты 19139. Секулярызацыя ўладанняў царквы на Беларусі і ў Літве, праведзеная ўрадам, была накіравана амаль выключна супраць каталіцкага касцёла, паколькі праваслаўнае святарства амаль не мела тут зямельных уладанняў.
    Манаграфія М.М.Улашчыка "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн" з'яўляецца своасаблівай энцыклапедыяй, дзе можна знайсці звесткі амаль па ўсіх сферах эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага жыцця рэгіёна ў першай палове XIX ст. Высновы, зробленыя наву-коўцам, не толькі абагульняюць значны факталагічны матэрыял, але даюць падставу для роздуму, аналізу і пошуку новых аспек-таў складаных праблем, якімі багатая гісторыя Беларусі.
    184
    Вольга Гарбачова (Мінск)
    Сялянскі рух у часы паўстання 1830— 1831 гг. на Беларусі
    Падзеі, што адбываліся ў 1830—1831 гг. на Беларусі і былі звязаны з паўстаннем, якое захапіла ў гэтыя часы тэрыторыі Каралеўства Польскага, Літвы, Правабярэжнай Украіны і Бела-русі, прыцягнулі пэўную ўвагу М.М.Улашчыка. У сваіх даследа-ваннях ён закранае гэтае пытанне, а калі быць больш даклад-ным — сялянскі рух у часы паўстання. Прытрымліваючыся па-лажэння, выказанага М.М.Улашчыкам, аб узмацненні антыфеа-дальнага руху ў часы паўстання, паспрабуем больш падрабязна спыніцца на адносінах сялян да паўстання, формах удзелу ў ім, рысах сялянскага руху ў 1831 г.