• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Вызначыць прычыны добраахвотнага ўдзелу сялян у паўстанні можна, аналізуючы тое становішча, у якім знаходзіла-ся гэта падатковае саслоўе. Вось што паказваў селянін мызы Ружмонты Дзісенскага павета памешчыка Яна Дамброўскага Базыль Мялешка: "Памешчык... застаўляе нас працаваць на яго па шэсць дзён у тыдзень... патрабуючы, каб прыходзілі на рабо-ту да сонца і адпускае з працы тады ўжо, калі становіцца цёмна. Калі ж хто з нас... прыйдзе на працу калі сонца ўжо ўзышло, то бязлітасна нас б'е батагамі так, што прасякае нас да крыві"21. Разам з Б.Мялешкам не вытрымалі такога здзеку і яшчэ трое сялян, якія схаваліся ад свайго памешчыка ў паўстанцаў22. Ад пабояў памешчыка Г.Стравінскага ў войска В.Брахоцкага пад Дзісну з'явіўся селянін Дзісенскага павета Мінскай губ. в.Фролава Антоній Баганін23. У дадзеных выпадках сяляне імк-нуліся пазбегнуць свайго цяжкага становішча.
    У часы паўстання чуткі аб вольнасці, адмене прыгоннай за-лежнасці садзейнічалі таму, што частка сялян разумела паняцці "Айчына", "вольнасць", да якіх заклікала іх шляхта, як вызва-ленне ад панскага "ярма”, атрыманне ва ўласнасць зямлю24. Больш яскрава гэта стала праяўляцца на заключным этапе паўстання. Сяляне, як сведчыў князь Мяшчэрскі ў чэрвені 1831 г., "йзнуренные господскою работой, претерпеваюшне в самой пшце крайнмй недостаток, не получая заіднты от Земской по-лнцнн, которая обязана бы была побуждать помешнков к про-кормленмю оных"25, беглі ад сваіх памешчыкаў і збіраліся ў ля-сах, якія знаходзіліся вакол Наваградка, чакаючы агульнага вы-ступлення ў павеце26. Як адзначаў у сваім рапарце генерал-
    190
    ад'ютант Даўгарукаў, і сяляне Вілейскага павета ў чэрвені 1831 г. "не везде вполне" павінуюцца сваім памешчыкам27. У гэты ж час, як сведчыў памешчык Наваградскага павета граф Храптовіч 22 ліпеня 1831 г., атрад у складзе 30 чалавек, сярод якіх было шмат сялян, напаў на двор Шчорсы і павесіў аканома Дэмска-га28.
    У верасні—лістападзе 1831 г. у лясах заставалася яшчэ шмат сялян, сярод якіх знаходзіліся і кіраўнікі паўстання, якія яшчэ не страцілі надзею на здзяйсненне сваіх планаў. У дадзены мо-мант атрады, якія ўзначальвала шляхта, выступалі супраць тых яе прадстаўнікоў, хто не прьшаў удзелу ў паўстанні ці адышоў ад яго29. Сялянства ж бралася за зброю з надзеяй на змяншэнне павіннасцяў, вызваленне ад прыгонніцтва, таму іх выступленні былі накіраваны супраць асобных памешчыкаў. У м.Свіслач Гродзенскай губ. у верасні 1831 г. паўстанцы, сярод якіх былі як мясцовыя жыхары, так і тыя, хто застаўся пасля адыходу польскай рэгулярнай арміі, напалі на фальварак Добрава, раз-грабілі яго, "жадалі павесіць тамашняга аканома і ключвойта"30.
    Існавалі і іншыя прычыны таго, што сялянскі рух пра-цягваўся і пасля амаль што поўнага падаўлення паўстання на беларускіх землях, адной з якіх было жаданне пазбегнуць рэкруцкага набору. Так, у рапарце ад 4 снежня 1831 г. Гродзен-скага маршалка адзначалася, што ў Гродзенскай губ. як сяляне, якія належалі памешчыкам, так і казённыя, а асабліва дваровыя людзі, пазбягаючы рэкруцкай павіннасці, "беглі там у мностве..."31 У падобных выпадках сяляне пазбягалі не толькі выканання ненавіснай ім павіннасці, але і вызваляліся з-пад улады свайго памешчыка.
    3 прыведзенага матэрыялу бачна, што сялянскі рух у часы паўстання 1830—1831 гт. на Беларусі меў пэўныя асаблівасці. Рознасць жыццёвых інтарэсаў шляхты і сялянства вяла ў гады паўстання да таго, што яны ішлі да здзяйснення сваіх мэтаў асобнымі шляхамі, і толькі ў некаторых выпадках мела месца перапляценне вызваленчага і антыфеадальнага рухаў.
    191
    Аляксандр Храмой (Мінск)
    М.М.Улашчык аб перадумовах сялян-скай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі
    Не адао пакаленне гісторыкаў спрачалася па пытанню аб пе-радумовах сялянскай рэформы 1861 г., і ніхто з даследчыкаў не змог даць задавальняючага для ўсіх адказу. А нярэдка, асабліва ў пачатку нашага стагоддзя, яшчэ больш заблыталі гэтае пытанне. Галоўнай прычынай блытаніны была слабая распрацаванасць пытання і шырокае кола тэорый. Першымі прапанаванымі тэо-рыямі былі расійская і польская, а са стварэннем сваіх Акадэмій навук — літоўская і беларуская. Як бачна, гэтая тэма з самага пачатку носіць міжнацыянальны навуковы характар.
    Першымі беларускімі даследчыкамі ў гэтай галіне былі Дз.І.Жарынаў, С.А.Баркоўскі, І.В.Скардзіс, К.І.Кернажыцкі, У.І.Пічэта, але іх даследаванні ў асноўным былі накіраваны ўжо на паслярэформенныя праблемы, звязаныя з сялянскімі выступ-леннямі. Значна актывізаваліся даследаванні ў пасляваенны час, калі пачаў друкаваць свае працы М.М.Улашчык. Ён прапанаваў канцэптуальна новы пункт погляду. Неабходна заўважыць, што ён быў першым, хто падрыхтаваў спецыяльную працу аб пера-думовах рэформы 1861 г.
    М.М.Улашчыкам створана грунтоўная гістарыяграфія тэмы, якой і зараз карыстаюцца ўсе зацікаўленыя гісторыкі. Выказана прынцьшова новая думка, якая ідзе ў разрэз з афіцыйнай маскоўскай тэорыяй, выказанай Зайнчкоўскім, якая сцвряджае, што генерал-губернатар Назімаў сілай прымусіў паметчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў скласці прашэнне цару аб вызваленні сялян.
    М.М.Улашчык сцвярджаў, што пералічаныя вышэй губерні сваім сацыяльна-эканамічным развіццём былі падрыхтаваныя да такога кроку. Памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў, арыентуючыся на Прыбалтыку, дзе прыгонны лад быў адменены раней, самі неаднаразова прасілі цара пачаць аграр-192
    ную рэформу з іх губерняў. Акрамя таго, у асноўнай манаграфіі па гэтай тэме "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 года в Лнтве н Западной Белорусснн" М.Улашчыкам падрабязна праа-налізаваны склад саслоўяў, якія пражывалі па паветах, іх маёмасны стан і г.д. М.Улашчык першы адзначыў, uno прабле-му трэба разглядаць па рэгіёнах Беларусі. Зазначым, што і цяпер Беларусь у гісторыкаў атаясамляецца з яе сучаснымі межамі і вывучэнне яе гісторыі любога перыяду вядзецца менавіта такім чынам. У М.М.Улашчыка фігуруюць назвы Літва і Заходняя Беларусь, якія з'яўляліся адзіным гістарычным рэгіёнам заход-няй часткі ВКЛ і ў вывучаемы перыяд уваходзілі ў склад Вілен-скай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў і ў адно генерал-губернатарства. I на сённяшні дзень гэты рэгіён застаецца слаба вывучаным, асабліва яго адметнасць у параўнанні з астатнімі рэгіёнамі Беларусі і цэнтрам Расійскай імперыі.
    Каб глыбей вывучыць праблему, варта прааналізаваць працы М.М.Улашчыка і яго галоўнай апаненткі М.Б.Фрыдман. У сваёй працы "Отмена крспостного права в Белорусснн" яна застаецца на традыцыйных метадалагічных пазіцыях. У выніку гэтага, па-водле слоў М.Улашчыка, застаецца незразумелым, "чаму грод-зенскія ды віленскія памешчыкі некалькі разоў паднімалі пы-танне аб неабходнасці ліквідацыі прыгоннага ладу, тады як ма-гілёўскія такога імкнення не выражалі. Незразумелым застаецца і тое, чаму рэформа на Беларусі праводзілася па двух мясцовых "Палажэннях"1.
    М.Б.Фрыдман бачыць, што розніца паміж рэгіёнамі ёсць, але заходні рэгіён ВКЛ разглядаецца ёю толькі на прыкладзе былой Гродзенскай губерні, якая ўвайшла ў тэрыторыю сучаснай Бела-русі, і параўнальныя дадзеныя бяруцца толькі з гэтай губерні. Віленская і Ковенская губерні практычна застаюцца па-за даследаваннем. М.М.Улашчык адзначае гэты недахоп, што не дае магчымасці зрабіць параўнаўчай характарыстыкі з іншымі мясцовасцямі. Так, напрыклад, невядома, што адбывалася на астатняй тэрыторыі Беларусі, калі аўтар піша: "Перад рэформай як Літва, так і Заходняя Беларусь былі раёнамі буйнога па-мешчыцкага землеўладання. У Гродзенскай губерні памешчыкам належала 58,5 %, у Віленскай — 69,5 % і ў Ковенскай — 74,6 %
    193
    усёй зямлі"2. Як гэта разумець? У параўнанні з якім рэгіёнам? Калі з Полыпчай — то так, а калі ўзяць Расійскую імперыю, то гэта не так. Паводле М.Б.Фрыдман, "найбольшая колькасць прыгонных ад агульнага ліку ўсіх сялян (64,69%) знаходзілася ў Магілёўскай губерні, другое месца (60,74%) займала Мінская губерня, на трэцім (57,08%) была Віцебская губерня"3.
    У заходнім рэгіёне прыгонных сялян было менш. Неабходна ўлічыць і тую акалічнасць, што царскае самаўладдзе ў заходнім рэгіёне заігрывала з мясцовымі беларускімі сялянамі для ба-рацьбы супраць польскіх памешчыкаў і дамінуючага польскага землеўладання4.
    Цікава прасачыць развіццё заходняга рэгіёна, каб паглядзець на адметнасць яго развіцця ў параўнанні з Магілёўскай губер-няй, якая была найбольш развітай ва ўсходняй частцы Беларусі. Яшчэ ў канцы XVIII ст. характарыстыка вотчынных мануфактур Беларусі паказвае, што ў сваім развіцці яны ўсё больш пе-раўтвараліся ў таварныя прадпрыемствы з разнастайнымі рын-кавымі сувязямі, з рэзка акрэсленымі рысамі прадлрымаль-ніцтва5. Калі разглядаць сельскую гаспадарку, то на ўсходзе Беларусі панавала сялянска-абшчынная сістэма размеркавання зямлі, і зямля вымяралася дзесяцінамі. На захадзе Беларусі пе-раважала падворнае землекарыстанне, і зямлю мералі валокамі на двор6. Гэтая розніца была абумоўлена аграрнай рэформай 1557 г. Жыгімонта-Аўгуста. Як адзначаў У.І.Пічэта, гэта "была попытка введення трехпольного севооборота, прннуднтельная ннтенснфнкацня сельского хозяйства была предпрлнята правл-тельством в полном сознанлл всех экономлческлх выгод, лз нее вытекавшлх... Шляхетское сельское хозяйство становлтся пред-прлнлмательсклм н втяглвается в круговорот западноевропей-скмх торговых отношенлй. Волочный надел был достаточен для одного трудового хозяйства, а повлнноста, прлходлвшлеся на отдельный участок, находлллсь в полном соответствлл с качеством участка. Государство не соблралось лнтенслвно экс-плуатмровать своего подданного... Экономлческле последствля аграрной реформы былн огромны. Онл сказаллсь уже в конце XVI л начале XVII в. Ллтовско-Русское веллкое княжество втя-глвалось в круговорот западноевропейского товарообмена л
    194
    наплыва металллческой монеты, повлекшего за собой паденне ценностм денег co всемл вытекавшлмл лз этого последствля-мл7. Прлступлв к реформе крестьянского землепользованля, правлтельство задумало осуіцествлть ее в обелх частях Ллтвы, результаты которой моглл сказаться только в будуіцем, а жлзнь ставлла на очередь ряд вопросов, требовавшлх разрешенля, л правлтельству прлходллось решать мх старымл средствамл л прлемамл. йзмеряя западные волостл на волокл, правлтельство в восточных частях решнло установлть "платы л повлнностл" л тем самым прекратлть постоянные пререканля адмлнлстрацлл с подцаннымл. Но в 1551 г., очевлдно, еіце не все было обдума-но относлтельно установленля платов в восточных областях, л правлтельство вынуждено было лздать уставу, которая, точно определлв все отношенля к скарбу л державце, закреплла ту старлну, с которой должна была вступлть в борьбу аграрная реформа..."8 Аднак на ўсходніх землях ВКЛ рэформа не была праведзена, бо пачалася Лівонская вайна.