М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
168
Цікавіўся М.М.Улашчык і слуцкімі паясамі, а таксама вы-явамі беларускіх сялян і іх прыладаў працы ў XVIII ст., якім прысвяціў асобныя публікацыі. Нямала зрабіў М.Улашчык для раскрыцця шмат якіх пытанняў па этнаграфіі беларусаў XIX— XX стст. У сваёй фундаментальнай працы "Предпосылкн кре-стьянской реформы 1861 г. в Лнтве м Западной Белорусснн" ён дае поўнае вызначэнне "літоўскай" або беларускай сахі, якая па сваёй дасканалай канструкцыі не ўступала лепшым узорам за-межных плугоў. Прычым самы лепшы варыянт беларускай сахі ўжываўся ў Навагрудскім павеце.
Асобную працу, прысвечаную развіццю металургіі на Бела-русі ў XIX ст., Улашчык напісаў у 1958 г. Ён даў падрабязную характарыстыку дзейнасці беларускіх рудняў (а іх па Беларусі на пачатку XIX ст. было не менш як 200), мануфактур у Вішневе і Налібоках, а таксама Уладзіміраўскага завода ў в. Старынка Чэрыкаўскага павета і Аляксандраўскага завода ў в. Чарняўка Барысаўскага павета.
Даследчык адзначаў, што ў сярэдзіне XIX ст. на Беларусі, ак-рамя шматлікіх рудняў, дзейнічалі 4 заводы і 7 домнаў, якія працавалі на мясцовай сыравіне — балотнай і дзірвановай рудзе і драўнінным вугалі. Гэтыя прадпрыемствы забяспечвалі жалс-зам і чыгуном усю Беларусь і таксама немалыя патрэбы вай-скоўцаў з Бабруйскай, Брэсцкай і Кіеўскай цытадэляў.
Такім чынам, з канца XVIII па другую палову XIX стст. Бе-ларусь цалкам абыходзілася без уральскага жалеза і не залежала ад сыравіннай базы Расіі. Аднак гэтыя факты не траплялі ў са-вецкія падручнікі па гісторыі БССР.
Зусім па-іншаму мы ўбачылі сялянскі побыт пачатку XIX ст., дзякуючы кніжцы Міколы Улашчыка "Была такая вёска". У роднай вёсцы беларускага гісторыка, што знаходзіцца недалёка ад Мінска, было шмат сялян, якія аралі плугам, насілі боты, малацілі малатарняй, чыталі кнігі і выпісвалі газеты. Менавіта ў гэты час адбыліся значныя перамены ў гісторыі матэрыяльнай культуры беларускай вёскі. На прыкладзе родных і суседзяў Улашчык зафіксаваў пераход беларускіх сялян у канцы XIX — пачатку XX стст. ад сахі да плуга, ад бараны з драўлянымі зубамі да бараны з жалезнымі зубамі, ад самаробных сярпоў, вырабле-
169
ных са старой касы, да фабрычных сярпоў з зазубрынкамі, ад драўляных вілаў да чатырохраговых жалезных, ад драўлянай рыдлёўкі да жалезнай, ад драўляных вёдраў да бляшаных. Гэтыя змены, якія бальшавікі потым прыпісалі "заможнаму калгаснаму ладу жыцця" ўзніклі да першай сусветнай вайны і былі яскра-вым паказчыкам падыходу беларускай вёскі да сярэдняга ўзроўню тагачаснай сельскай гаспадаркі Заходняй Еўропы.
Цікавыя звесткі, прысвечаныя розным аспектам музейнай справы на Беларусі і адносінам да яе, можна знайсці ў лістах М.Улашчыка да стваральнікаў музея ў в.Гудзевічы Мастоўскага раёна. Вядомы гісторык адзначаў, што "лепш за ўсё адносна пашаны да сваёй мовы і культуры ў старасветчыну выказаў Леў Сапега" і што "музейная справа — занядбаная галіна культурнай дзейнасці ў Беларусі”.
У сваім лісце да вучаніцы 9-га класа Гудзеўскай школы Каці Ланцэвіч М.Улашчык падрабязна апісвае тэхналогію вырабу беларускімі сялянамі пугі і бізуна, якія пляліся з пянькі або лёну.
Такім чынам, М.М.Улашчык аднолькава паважана ставіўся да праблем вывучэння тысячагадовай гісторыі матэрыяльнай культуры беларускага народа на абшарах этнаграфічнай тэрыто-рыі Беларусі. Прьгчым яго цікавілі розныя бакі гэтай праблемы, якія датычылі побыту сялян, мяшчан, шляхты і магнатаў. Для Улашчыка былі аднолькава цікавымі ўсе сацыяльныя праслойкі беларускага грамадства, незалежна ад маёмаснага становішча і канфесійнай прыналежнасці.
Самым добрым помнікам яго дзейнасці можа стаць шмат-томная гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі, для выдання якой ужо назапашаны адпаведны крыніцазнаўчы інтэлектуальны патэнцыял.
170
Святлана Сяльверстава-Куль (Гродна)
Асвятленне палітыкі царызму на Беларусі ў працах М.М.Улашчыка
Павярхоўны погляд на навуковую спадчыну Міколы Улашчыка можа прывесці да высновы, што яго зацікаўленасць XIX ст. замыкалася ў межах эканамічнай праблематыкі, a палітычныя калізіі эпохі заставаліся па-за абсягам інтарэсаў навукоўца. Гэта як быццам пацвярджае і тая акалічнасць, што ў назвах яго манаграфій і навуковых артыкулаў тэрмін палітыка не прысутнічае. Але пры ўважлівым чытанні змест прац адкры-вае зусім адваротную карціну. Абапіраючыся на багаты факта-лагічны матэрыял, які прыводзіць беларускі гісторык у шэрагу сваіх работ, прысвечаных першай палове XIX ст., а таксама аналізуючы высновы, якія ён робіць на падставе гэтых фактаў, можна скласці поўную карціну палітыкі самаўладдзя на Бела-русі. Бадай што найбольш выразнай у гэтым сэнсе з'яўляецца фундаментальная праца М.Улашчыка Предпосылкй крестьян-ской реформы 1861 г. в Лнтве м Западной Белоруссмн".
у 50—60-я гады, калі стваралася гэтая кніга, вывучэнне палітыкі самаўладдзя на Беларусі, асабліва палітыкі нацыяналь-най, уваходзіла ў шэраг непажаданых праблемаў. У гэтыя гады не выйшла ніводнай грунтоўнай манаграфіі ці абагульняючай працы, не было абаронена ніводнай дысертацыі, якія б разгля-далі палітыку царызму на Беларусі. Такое вывучэнне магло быць небяспечным, паколькі прыводзіла да выяўлення шмат якіх паралеляў паміж справамі стогадовай даўніны і існуючай нацыянальнай палітыкай, метадамі і прыёмамі, якія выкары-стоўвала бальшавіцкае кіраўніцтва на Беларусі ў многіх сферах жыцця. Праца М.Улашчыка была значным прарывам у асвят-ленні гэтай праблемы. Акадэмізм, уласцівы яго манаграфіі, здымаў адразу ўсе магчымыя абвінавачванні ў палітыканстве. Для тых жа, хто ўмеў аналізаваць і думаць, кніга М.Улашчыка станавілася важнай падзеяў не толькі навуковага, але і палітычнага жыцця Беларусі. Невьшадкова ў часы ўзнятай у
171
канцы 80-х гадоў новай хвалі беларускага нацыянальнага адрад-жэння кніга М.Улашчыка была названа адной з лепшых кніг, створанай беларускімі гісторыкамі ў пасляваенныя часы.
He прэтэндуючы на поўнае асвятленне вынесенай у загало-вак праблемы, аўтар паспрабуе засяродзіць увагу на некаторых, найбольш цікавых пытаннях. Для гэтага, пэўна, будзе мэтаз-годна выкарыстаць некалькі падыходаў. Шэраг цікавых высноў аб сутнасці палітыкі самаўладдзя на Беларусі можна зрабіць, аналізуючы статыстычныя матэрыялы, якія прыводзіць М.Улашчык у сваіх працах. У іншых выпадках трэба, зняўшы кропку, давесці высновы беларускага навукоўца да лагічнага завяршэння ці абагульніць некалькі зробленых ім трапных назіранняў.
Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. і да 1843 г. Беларусь і Літва дазналі некалькі ад-міністрацыйных пераўладкаванняў. Як адзначаў М.Улашчык, загадам ад 14 снежня 1795 г. тэрыторыя Беларусі і Літвы была падзелена на Віленскую і Слонімскую губ. Затым гэтыя губерні аб'ядналі ў Літоўскую, а ў 1801 г. падзялілі на Віленскую і Грод-зенскую. У 1808 г. была ўтворана Беластоцкая вобласць, а ў 1843 г. — цалкам перакроілі карту Літвы і Беларусі, уключыўшы Беластоцкую вобласць у склад Гродзенскай губ., а з Віленскай губ. вылучыўшы Ковенскую і пераразмеркаваўшы некаторыя паветы1. Адміністрацыйныя пераўладкаванні яскрава характары-зуюць пазіцыю царскага ўрада ў вырашэнні нацыянальнага пы-тання ў землях, "ад Польшчы вернутых". У адпаведнасці з пра-таколам трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай частка тэрыторыі, населенай беларусамі — Беласточчына, аддавалася Прусіі. Hi Кацярыну II, ні Фрыдрыха-Вілыельма не цікавіла этнічная прыналежнасць гэтых земляў. Беларуская Беласточчына, такса-ма, як берасцейскія землі за Бугам, станавілася разменнай мане-тай у палітычных гульнях расійскага самаўладдзя. Праводзячы межаванне, Кацярына II праігнаравала даўнейшую граніцу ВКЛ, якая праводзілася паводле этнічных межаў і складвалася на пра-цягу стагоддзяў. У час перамоў у Тыльзіце Напалеон I, які пасля перамог над чарговай антыфранцузскай кааліцыяй, перакройваў карту Еўропу, аддаў Беласточчыну Расійскай імперыі. Магчыма,
172
піша французскі даследчык А.Валатон, Напалеон I спадзяваўся такім чынам пасварыць Аляксандра I з Фрыдрыхам-Вільгельмам2. Наступствы знаходжання Беласточчыны на пра-цяту 12 гадоў пад прускім панаваннем былі адчувальнымі ўсю першую палову XIX ст. Яшчэ ў 1848 г. у адміністрацыйных установах Бельскага, Беластоцкага паветаў і некаторых губерн-скіх установах Гродзеншчыны ўлады вымушаны былі трымаць перакладчыкаў для работы над дакументамі на нямецкай мове, якія захаваліся ў розных інстанцыях і ў насельніцтва з часоў прускага панавання2. Палітычныя гульні самаўладдзя з гэтай населенай беларусамі тэрыторыяй у XX ст. адбіліся на вы-рашэнні лёсу Беласточчыны.
Праводзячы пераразмеркаванне паветаў у складзе губерняў і ўтвараючы новую Ковенскую губ., урад таксама, як і ў вьшадку з Беласточчынай, не браў пад увагу этнічныя межы Беларусі і Літвы. Калі падзел на губерні без уліку этнічных асаблівасцяў рэгіёна, праведзены ў пачатку XIX ст., можна яшчэ неяк раст-лумачыць недасведчанасцю ўрада ці адсутнасцю ведаў аб эт-нічных межах, то ў 1843 г. улады, асабліва мясцовыя, ужо нядр-энна разбіраліся ў гэтым пытанні. Віленскі генерал-губернатар Ф.Я.Міркавіч, пры якім праводзіўся апошні адміністрацыйны падзел губерняў, аддаваў вялікую ўвагу вывучэнню этнічнага складу давераных яму губерняў. Нацыянальная палітыка была ў час яго кіравання найбольш прадуманай і тонкай. У адной з запісак, накіраваных Мікалаю I, Ф.Я.Міркавіч так характарыза-ваў насельніцтва "Заходніх губерняў": "... Дух народа не в народе собственно, который прост, добр, покорен н пронсходнт (за нсключеннем Самогнтскнх уездов) от племен, едннокровных русскмм, но лншь в дворянстве, наводнмвшем этот край нз внутренней старой Польшн, н в духовенстве... 4 Як бачым, віленскі генерал-губернатар добра ведаў, дзе пачынаецца тэры-торыя жмудзінаў, успомніўшы назву, ужываную для гэтых мяс-цінаў у часы ВКЛ. Аднак, як адзначаў М.Улашчык, "прн деле-нмн Внленской губерннн в граннцах до 1843 г. на лнтовскую н белорусскую часта к Белорусснн отнесен однн Ошмянскнй уезд, хотя в нем жнло некоторое колнчество лнтовцев, а в Но-воалександровском н Свенцянском (якія уключаны былі ў пе-
173
раважна літоўскую Ковенскую губ. — С.К-С.) былн белорусы"5. Стракатае этнаканфесійнае становішча губерняў, скросных без уліку натуральных межаў рассялення народаў, у далейшым над-звычай моцна паўплывала на лёс беларусаў, літоўцаў, латышоў і іншых народаў, якія пражывалі на гэтай тэрыторыі. Аб тым, што ў 1843 г. "рэзалі па-жывому", перакройваючы карту Заходняй Беларусі і Літвы, улады атрымалі пераканаўчыя дадзеныя не-пасрэдна пасля гэтага падзелу. У 50-я гады пачаўся збор дадзе-ных аб канфесійным і этнічным складзе насельніцтва гэтых мясцовасцяў. Іх збор, між іншым, праводзіўся таксама і афіцэрамі Генеральнага штаба, іншымі дзяржаўнымі чыноўні-камі. На падставе гэтых дадзеных П.Бацюшкаў і Рыціх у 1864 г. склалі "Атлас народонаселення западно-русского края по мспо-веданням"6. Матэрыялы "Атласа" не могуць разглядацца як аб-салютна верагодныя. Іх можна падважыць хаця б на тых падста-вах, што часам звесткі падаваліся мясцовым святарствам, якое адвольна вызначала этнічную прыналежнасць насельніцтва па-рафіі. Акрамя таго, не былі канкрэтна сфармуляваны крытэрыі аднясення асобы да таго ці іншага этнасу. Але для акрэслення сітуацыі, якая склалася ў губернях у выніку адміністрацыйных пераўладкаванняў, гэтыя дадзеныя могуць лічыцца вы-старчальнымі. Віленская губ., паветы якой тасаваліся накшталт калоды карт, стала выглядаць наступным чынам. Літоўцаў у 1859 г. тут жыло 210 273 чалавекі, палякаў — 154 386, рускіх — 27 845, украінцаў — 701, беларусаў 418 289, яўрэяў — 76 802 чалавек7. Гродзенская губ. таксама ўключала ў сябе кавалкі тэрыторый разнастайных этнасаў. "Северную оконечность Гродненской губернмн, католнческое населенне, занммают лн-товцы, мазуры расположены по западной частн сплошного ка-толнческого населення, на граннце Августовской губерннн. Малороссняне жнвут в южной полосе губерннн до р. Нарев, через Пружаны н Селец н до р.Ясельды. Остальная северо-восточная часть Гродненской губерннн занята чернорусамн н белорусамн"8.