• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Сёмая рэвізія 1816 г. таксама, на думку М.М.Улашчыка, была праведзена няўдала. Пры ёй не была ўлічана значная колькасць як панскіх, так і дзяржаўных сялян. Хавалі сялян самі па-мешчыкі і арандатары дзяржаўных маёнткаў, таму што на Бела-русі, як адзначаў М.Улашчык, вельмі часта падаткі за прыгон-ных плацілі іх паны, якія хацелі, каб такіх плацельшчыкаў у іх лічылася як мага менш.
    146
    Толькі ў 1830 г. у асноўным было закончана выяўленне тых, хто ўхіліўся ад рэвізіі 1816 г. Іх аказалася ў Віленскай губ. 128 612 душ (чвэрць насельніцтва губерні), у Гродзенскай — 57 380, Мінскай — 67 765 душ. Па прычьше заніжэння зыход-ных дадзеных за 1816 г. (VII рэвізія) і адбыўся на першы погляд такі небывалы рост насельніцтва Віленскай і Гродзенскай гу-берняў з 1816 па 1834 гт., якога фактычна не было. М.Улашчык заключае, што апублікаваныя матэрыялы рэвізій змяшчаюць звесткі аб колькасці насельніцтва ў цэлым і яго разрадах на мо-мант афіцыйнага заканчэння падачы рэвізскіх сказак, таму не адлюстроўваюць рэальнага стану. Вось чаму, — заўважаў М.Улашчык, — варта звяртацца да архіўнага матэрыялу, дзе маюцца звесткі і аб прапісных. Пачынаючы з восьмай, рэвізіі сталі больш дакладнымі.
    Правёўшы пэўную карэкцыю статыстычных дадзеных, М.Улашчык прааналізаваў дынаміку колькасці насельніцтва заходніх беларускіх губерняў на працягу першай паловы XIX ст. Аказалася, што з 1795 па 1816 гг. насельніцтва тут зменшылася на 2,2%. Прычыны такой дэпапуляцыі ўсім вядомыя. Людскія страты ў вайне з Напалеонам прыблізна былі роўныя прыросту за 1795—1811 гг. 3 1816 па 1834 гг. адбыўся рост насельніцтва на 22,9 %, або на 1,4 % у год. Рэальны прырост, відаць, быў не-калькі меншым. На гэтых лічбах адбілася недакладнасць зыход-ных дадзеных VII рэвізіі.
    Пачынаючы з 1834 і па 1850 гг. насельніцтва названых вышэй губерняў павялічылася толькі на 3,9%, пасля чаго на-ступіў перыяд яго змяншэння. 3 1850 па 1858 гг. у Віленскай і Гродзенскай губернях жыхароў стала менш на 33,6 тыс., або на 6,4%. Нават зрабіўшы папраўку на некаторы недаўлік насель-ніцтва апошняй X рэвізіяй, М.Улашчык лічыў, што яго змян-шэнне галоўным чынам звязана з існаваннем прыгоннага права, "тармазное ўвядзенне якога ні на чым не адбілася з такой сілай, як на руху насельніцтва". Дадзеную выснову аўтара можна лічыць цалкам слушнай.
    Галоўны "ўклад", калі можна так сказаць, у працэсе зніжэння насельніцтва ўнесла самая шматлікая яго катэгорыя — панскія сяляне. Рост прыгонных у Заходняй Беларусі прыпьшіўся пры-
    147
    кладна ў сярэдзіне 30-х гадоў XIX ст., пасля чаго стаў назірацца працэс іх павольнага скарачэння, і да 1858 г. колькасць панскіх сялян паменшылася на 9,7% (больш чым на 32 тыс.). Hi рэкруцкія наборы, ні пераход прыгонных у іншыя саслоўі, што было рэдкай з'явай, не маглі пакрыць гэтую лічбу. Больш моцным быў адваротны працэс. Усю першую палову XIX ст. у Беларусі ішло запрыгоньванне свабодных катэгорый, перш за ўсё вольных людзей. 3 гэтага вынікае, што нават пры простым узнаўленні прыгоннага ладу, калі нараджальнасць роўна смяротнасці, колькасць яго павінна была ўзрастаць. У са-праўднасці такога не адбывалася. Таму галоўную прычыну ска-рачэння насельніцтва, і ў першую чаргу панскіх сялян, трэба шукаць у прыпыненні яго натуральнага прыросту, а дакладней — у небывалым росце смяротнасці.
    Аналізуючы інвентары панскіх маёнткаў, М.М.Улашчык заўважыў, што ў многіх з іх колькасць сялян за 15 гадоў скара-цілася на 20 і нават на 35 %. I адбывалася гэта ў асноўным там, дзе ўладары маёнткаў пераводзілі сваю гаспадарку на ка-піталістычны лад і з мэтай атрымання максімальных прыбыткаў павышалі сялянскія павіннасці да небывалых памераў. У такіх умовах гаспадарка сялян прыходзіла ў заняпад, а самі яны раз-бягаліся або паміралі ад нястачы. Прыгонная гаспадарка, як лічыў М.Улашчык, у сярэдзіне XIX ст. ужо не магла за-бяспечыць простага ўзнаўлення насельніцтва.
    Неадназначным было становішча дзяржаўнай вёскі. Рэвізскія матэрыялы сведчаць, што колькасць казённых сялян у Заходняй Беларусі з 1795 па 1850 гг. павялічылася з 73 да 162 тыс., або ў 2,2 раза. У апошняе перадрэформеннае дзесяцігоддзе гэтая колькасць заставалася нязменнай. Галоўнай крыніцай росту М.Улашчык справядліва лічыць перадачу ў казну сялян іншых ведамстваў. Пасля паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад вы-рашыў выбіць эканамічны грунт з-пад ног у царквы і перш за ўсё каталіцкай. У 30—40-я гады быў выдадзены шэраг указаў аб секулярызацыі царкоўных уладанняў. Усе землі, якія раней на-лежалі духавенству, з іх сялянамі былі перададзены ў распарад-жэнне палаты дзяржаўных маёмасцей. Калі па VIII рэвізіі (1834 г.) колькасць дзяржаўных сялян у Заходняй Беларусі складала
    148
    звыш 30 тыс., то ў 1858 г., згодна з X рэвізіяй, іх засталося толькі 486 чалавек. Царкоўнае землеўладанне фактьгчна было ліквідавана. Да казённых былі прылічаны сяляне, якія належалі гарадам, богаўгодным установам і іншым ведамствам, а таксама значная колькасць аднадворцаў.
    Пэўная колькасць сялян перайшла ў казну і ў выніку кан-фіскацый маёнткаў удзельнікаў паўстання 1830—1831 гг., а так-сама тых паноў, якія ваявалі на баку Напалеона I у Айчыннай вайне 1812 года. Да дзяржаўных сялян у перыяд 1834—1850 гг. былі прыпісаны прыкладна 3 тыс. вольных людзей Заходняй Беларусі, якія жылі ў дзяржаўных маёнтках.
    У сярэдзіне XIX ст. знешні прыток прыпыніўся. Гэта адразу адбілася на колькасным росце катэгорыі дзяржаўных сялян. 3 1850 па 1858 гт. іх колькасць у Віленскай і Гродзенскай губер-нях, згодна з дадзенымі рэвізій, паменшылася на 7,2 тыс. На самой справе зніжэння, відаць, не было, таму што апошняя X рэвізія была праведзена менш удала, чым папярэдняя. Тым не менш з гэтага відаць, што, нягледзячы на некаторае паляпшэнне ўмоў жыцця дзяржаўных сялян у сувязі з пераводам на грашовы аброк, натуральны прырост іх быў невысокім. Ён забяспечваў толькі невялікае пашыранае іх узнаўленне.
    Значную ўвагу ў сваіх даследаваннях М.Улашчык удзяліў дваранскаму саслоўю. Рэвізіі далёка няпоўна ўлічвалі дваран, таму аўтар шмат часу адвёў на пошук іншых крыніц, праверку іх верагоднасці, супастаўленне з рэвізскімі матэрыяламі. У выніку глыбокага навуковага аналізу ўсіх даступных крыніц М.Улашчык знаходзіць у Заходняй Беларусі тры групы дваран, якія рэзка адрозніваліся паміж сабой. Асноўнай часткай зямлі і абсалютнай большасцю прыгонных сялян валодала нязначная група буйных дваран-памешчыкаў. Невялікую праслойку скла-далі сярэднія і дробныя памешчыкі, шляхта, якія таксама мелі зямлю і прыгонных. Асноўная ж маса дваран — гэта шляхта, якая не мела ні зямлі, ні сялян. Большасць яе не была аседлай, таму з'яўлялася пастаўшчыком разнастайнай рабочай сілы (лакеі, эканомы, кучары і г.д.), крыніцай папаўнення паўстанцкіх атрадаў. За кошт гэтай групы ўдзельная вага два-
    149
    ранства ў заходніх губернях была вышэйшай, чым у цэлым па Еўрапейскай Расіі.
    Указам 19 кастрычніка 1831 г. бяднейшая частка шляхты, a таксама тыя, хто не падцвердзіў дакументальна свайго дваран-скага паходжання, былі выведзены з дваранскага саслоўя і склалі новую падатную катэгорыю насельніцтва. Тыя, хто жыў у сельскай мясцовасці, сталі называцца аднадворцамі, а ў гарадах — грамадзянамі. М.Улашчык лічыць, што ўрад не спадзяваўся дадзеным актам уціхамірыць гэтую, не задаволеную сваім ста-новішчам частку дваран, закон "меў пераважна фіскальны ха-рактар". Агульная колькасць аднадворцаў павялічылася з 8,9 тыс. у 1834 да 12,1 тыс. у 1850 г. Указ 1 жніўня 1857 г. запісаў іх у аклад і далучыў да мяшчан, вольных людзей і дзяржаўных сялян. У сувязі з "разборам" шляхты агульная колькасць два-ранства паменшылася з 41,1 тыс. у 1834 г. да 37,4 тыс. у 1850 г.
    Прыкладна тую ж дынаміку росту, што і сярод сельскіх па-датных катэгорый насельніцтва, выявіў М.Улашчык і сярод мяшчан. Ужо ў 1816 г. колькасць жыхароў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі вырасла больш чым удвая ў параўнанні з 1795 г.: з 31,8 да 64,3 тыс. Найбольшая колькасць мяшчан на дадзенай тэрыторыі была зафіксавана VIII рэвізіяй (1834 г.) — 71,9 тыс. Наступныя рэвізіі даюць меншыя лічбы: 68,8 тыс. у 1850 г. і 61,8 тыс. у 1858 г. Аўтар зазначаў, што ў Літве і Заход-няй Беларусі многія мяшчане, фармальна прыпісаныя да гара-доў і мястэчак, фактычна жылі ў вёсках.
    У цэлым на працягу першай паловы XIX ст., як адзначаў М.М.Улашчык, насельніцтва Заходняй Беларусі вырасла няз-начна. Рост назіраўся да сярэдзіны 40-х гадоў, пасля чаго пачаўся працэс яго паступовага скарачэння. У першую чаргу гэта адносіцца да прадукцыйнага сельскага насельніцтва, якое скарачалася, нягледзячы на прыток прыгонных звонку. Гэта вяло да зніжэння ўзроўню сельскай гаспадаркі. У многіх панскіх маёнтках у 50-х гадах XIX ст. адбываўся ўпадак. Інакш кажучы, у наяўнасці быў не толькі палітычны і эканамічны, але і дэма-графічны крызіс.
    Характарыстыка дэмаграфічных крыніц, гісторыя народана-сельніцтва Беларусі знайшлі адлюстраванне ў шэрагу артыкулаў
    150
    М.М.Улашчыка, а таксама ў яго фундаментальнай працы "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Запад-ной Белорусснн" (М., 1965).
    Так атрымалася, што прадметам сваіх сацыяльна-эканамічных даследаванняў М.М.Улашчык выбраў заходнебела-рускі рэгіён і Літву (Віленскую, Гродзенскую і Ковснскую гу-берні), але тое, што мы маем — выдатны ўзор аналізу і інт-эрпрэтацыі шматлікага дэмаграфічнага матэрыялу.
    151
    Ill
    ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА М.М.УЛАШЧЫКА I ПЫТАННІ БЕЛАРУСКАЙ ПСТАРЫЯГРАФІІ I АРХЕАГРАФП
    Эмануіл Іофе (Мінск)
    М.М.Улашчык як гісторык гістарычнай навукі Беларусі
    Мікалай Мікалаевіч Улашчык быў не толькі таленавітым гісторыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, крыніца-знаўцам, гісторыкам археаграфіі, краязнаўцам, этнографам. Яго па праву можна лічыць гісторыкам гістарычнай навукі Беларусі.
    Праблеме развіцця гістарычнай навукі Беларусі прысвечаны артыкул М.М.Улашчыка "йсторня белорусского народа" В.М.Пйчеты н ее роль в нзученнн нсторнн Белорусснн"1, яго рэцэнзія "йсторня с... "йсторней" (на кн. "йсторня БССР". Ч. 1. С древн. времен до Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцнн. йзд. БГУ нм. В.Й.Ленмна. Мн., 1981)2, гістары-яграфічныя агляды ў яго працах "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн" (1965), "Очеркн по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Бело-русснн феодального пернода" (1973), рэцэнзіі на кнігі па гісто-рыі Беларусі.